Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¢. 5. Хімія; Прнклалная хямяя твердого тела: Матерпалы н процессы твердотельной электроннкн. Мн., 2002.
ВАРАПАЙ
361
ВАРАБ’ЁЎ Алег Арсеневіч (н. 1.4.1947, г. Кракаў, Польшча), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (2003). Скончыў БПІ (1971). Працаваў у інтах «Мінскграмадзянпраект», у 1979—99 — «Мінскпраект». 3 1991 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы: у г. Салігорск (Мінская вобл.) дзіцячы комплекс (1981) і 21павярховы інж. корпус ВА «Беларуськалій» (1984); у Мінску будынак Белзнешэканомбанка па вул. Заслаўскай (1987; залаты медаль Усесаюзнага конкурсу на лепшую пабудову ў СССР 1989), гасцініца «Арбіта» (1989—91), магазін «Кірмаш» па праспекце Дзяржынскага (1990), Міжнар. адукацыйны цэнтр па праспекце Газеты «Правда» (1994, з ням. арх. Дз.Р.Піршке; Гранпры Рэсп. аглядуконкурсу 1995), «Бізнесцэнтр» па вул. Гікалы (2001), банк «МаскваМінск» па вул. Камуністычнай (2003), рэканструкцыя і рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры 19 ст. па вуліцах Герцэна і Замкавай (2000), жылыя і гандл. аб’екты ў мікрараёнах Паўднёвы Захад, Малінаўка і Сухарава; будынкі філіялаў «Прыёрбанка» ў г. Ліда Гродзенскай вобл. (2002), Беларусьбанка ў г. Маладзечна Мінскай вобл. (2003).
А.Вараб’ёў. Комплекс будынкаў Міжнароднага адукацыйнага цэнтра ў Мінску.
ВАРАБ’ЁЎ Віктар Анатолевіч (н. 2.6.1956, г. Чашнікі Віцебскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2002), праф. (2003). Скончыў БДУ (1978). 3 1978 у Бел. с.г. акадэміі (у 1992—96 і з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах дзярж. рэгулявання эканомікі, агр. палітыкі і эфектыўнасці размяшчэння вытв. рэсурсаў. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995), «Дзяржаўнае рэгуляванне сельскай гаспадаркі» (1998).
Тв:. Мнкроэкономнческое регулнрованне сельского хозяйства (проблемы методологйй н теоркн). Горкн, 1999; Мнкроэкономнческое регулнрованме сельского хозяйства Беларусн (методологня, теорня н практнка). Астана, 2000.
ВАРАБ’ЁЎ Іван Пятровіч (н. 10.11.1940, в. Боркі Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл ), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1996), праф. (2003). Скончыў Цалінаградскі с.г. інт (1969). 3
1969 на гасп. рабоце ў Цалінаградскай вобл. 3 1978 у Цалінным філіяле Казахскага НДІ. 3 1998 у Інце агр. эканомікі Нац. АН Беларусі. 3 2003 заг. кафедры Бел тэхнал. унта. Навук. працы па праблемах фарміравання агр. рынку, эканам. механізма гаспадарання і каап,інтэграцыйных структур у галінах нар,гасп. комплексу, спецыялізацыі і размяшчэння вытвсці.
Тв.. Продовольственная безопасность: проблемы, понскп, решення. Акмола, 1998; Проблемы формнровання аграрного рынка СНГ // Весці Акад. агр. навук Беларусі. 1999. № 2; Органнзацконноэкономнческне проблемы развмтпя кооператпвных отношеннй АПК Беларусн // Органмзацня н управленне. 2002. № I—2; АПК: Факторы конкурентоспособностн // Фннансы, учет, аудмт. 2003. № 8.
ВАРАБ’ЁЎ Мікалай Цімафеевіч (н. 21.6.1951, в. Кашалёўка Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1998), праф. (1997). Скончыў Віцебскі пед. інт (1972). 3 1974 у Віцебскім унце (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па метадах тэорыі класаў Фітынга і іх выкарыстанні ў даследаванні канечных вырашальных груп. Развіў і выкарыстаў лакальны метад для пабудовы структурнай тэорыі класаў Фітынга, з дапамогай якога ра
шыў шэраг спец. праблем. Адзін з аўтараў цыкла падручнікаў па алгебры для школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.
Тв.: Макснмальные экраны локальных формацнй // Алгебра н логнка. 1979. Т. 18, № 2; О раднкальных классах конечных групп с условнем Локетга // Мат. заметкн. 1988. Т. 43, вып. 2; On Lockett’s conjecture for finite groups (разам з А.Грытчуком) // Tsukuba Joum. Math. 1994. Vol. 18, № 1; O предположеннн Хоукса для раднкальных классов // Смб. мат. журн. 1996. Т. 37, № 6.
ВАРАБ’ЁЎ Уладзімір Клаўдзіевіч (н. 13.6.1945, Масква), бел. вучоны ў галіне пажарнай бяспекі і педагог. Канд. хім. н. (1997), дац. (1996). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1968), Вышэйшую пажарнатэхн. школу (1980; Масква). 3 1976 ва ўстановах пажарнай бяспекі МУС Беларусі, з 1992 нач. Каманднаінж. інта Мінва па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і ўкараненні саставаў
інгібітараў полымнага гарэння, вызначэнні рэжымаў іх увядзення ў цэлюлозазмяшчальныя матэрыялы, стварэнні спец. прэпаратаў для вогне і біяаховы драўнінных матэрыялаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў па пажарнатэхн. дысцыплінах для ВНУ.
Тв.. Основы пожарнотехннческой подготовкн. Мн., 1996 (разам з М.А.Шышканавым, Ю.Г.Тумаровічам); Смльнодействуюшме ядовнтые веіцества. Лнквндацня аварнй м тушенне пожаров. Мн., 1997 (у сааўт.); Деловые нгры по пожарной тактнке. Мн., 1999 (разам з В.П.Астапавым, М.А.Шышканавым).
М І.Варапай
ВАРАПАЕЎ Юрый Паўлавіч (н. 21.3.1934, г. Тула, Расія), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Др тэхн. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. вучылішча ППА (1956). 3 1952 ва Узбр. Сілах СССР. 3 1990 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па прыкладной электрадынаміцы, тэхніцы ЗВЧ і антэннай тэхніцы. Распрацаваў агульную матэм. мадэль для апісання накіраваных і рассейвальных уласцівасцей адвольных антэн.
Тв:. Электродннамнка н технмка СВЧ. М., 1985 (разам з А.А.Юрцавым); Матрпца рассеяння пронзвольной антенны н свойства построенной на ее основе моделм антенны // Раднотехннка н электроннка. 1994. Т. 39, № 4; Матрнца рассеяння антенны // Язв. вузов. Радноэлектроннка. 1997. Т. 42, № 1.
ВАРАПАЙ Мікалай Іванавіч (н. 1.11.1943, в. Боблава Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл.), расійскі вучоныэнергетык; стваральнік навук. школы па сістэмных даследаваннях у энергетыцы. Чл.кар. Pac. АН (2000). Др тэхн. н. (1990), праф. (1993). Засл. дз. нав. Рас. Федэрацыі (1999). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1966). 3 1966 у Інце сістэм энергетыкі Сіб. аддз. Pac. АН (з 1997 дырэктар). Адначасова з 1977 у Іркуцкім тэхн. унце (з 2002 заг. кафедры). 3 2003 чл. Прэзідыума Сіб. аддз. Pac. АН. Навук. працы па тэорыі і метадах кіравання развіццём і функцыянаваннем электраэнергет. і інш. сістэм энергетыкі, надзейнасці сістэм энергетыкі, энергет. бяспецы. Распрацаваў тэорыю і метады кіравання рэжымамі складаных працяглых электраэнергет. сістэм і выкарыстаў іх у аўтаматызаваных сістэмах дыспетчарскага кіравання Адзінай электраэнергет. сістэмай СССР. Стварыў сістэму маніторынгу энергет. бяспекі
362 ВАРАПАЙ
рэгіёнаў Расіі. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.: Упрошенне математнческнх моделей дннамнкя электроэнергетнческнх снстем. Новоснбнрск, 1981; Управленне мошнымн энергоо&ьеднненнямн. М., 1984 (у сааўт); Теорня снстсм для электроэнергетяков. Новоснбнрск, 2000. М.М.Касцюковіч.
ВАРАПАЙ Яўген Сямёнавіч (н. 20.5.1944, в. Трысцянец Уздзенскага рна Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе з 1969 (у 1977—97 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ, з 1979 заг. лабараторыі; з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, лазернай фізіцы. Распрацаваў асн. палажэнні тэорыі палярызаванай двухфатоннаўзбуджальнай флуарэсцэнцыі, метады вывучэння і сінтэзу лазерных асяроддзяў, новыя матэрыялы для лазернай тэхнікі, інфарм. сістэм і медыцыны. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Техннка фотометрнн высокого амплнтудного разрешення. Мн., 1988 (разам з П.А.Тарпачовым); Влнянне энергнн возбуждаюшнх квантов на процессы необратнмых фотопреврашеннй поляметнновых краснтелей (разам з М.П.Самцовым) // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1995. Т. 65, № 2; Полярнзацмя нелннейных снстем (разам з В.А.Гайсёнкам, І.І.Жаўнярэвічам) // Спектроскопня н люмннесценцня молекулярных снстем. Мн., 2002.
ВАРДАНЯН Раланд Серобавіч (н. 4.2.1941, с. Муцк Сісіянскага рна, Арменія), бел. вучоны ў галіне матэматычнай фізікі. Др фіз.матэм. н. (1991). Скончыў Ерэванскі унт (1963). 3 1993 заг. кафедры фізікі Інта ўдасканалення настаўнікаў, з 2000 праф. кафедры тэарэт. фізікі і астраноміі Брэсцкага унта. Навук. працы па нелінейных задачах і тэорыі пераносу выпрамянення, дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. 3 выкарыстаннем прынцыпу інварыянтнасці распрацаваў метад рашэння задач дыфузійнага адбіцця ад стахастычных асяроддзяў.
Твл О задачах переноса в стохастнческнх средах (разам з Н.Б.Енгібаранам) // Прннцнп ннварнантностн н его прнложення. Ереван, 1989; Корреляцнонные характернствкн поля нзлучення в стохастаческой среде // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.мат. навук. 2002. № 1.
ВАРМІНСКАМАЗЎРСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewodztwo WarminskoMazurskie), адм.тэр. адзінка на Пн Польшчы. На Пн мяжуе з Расіяй (Калінінградская вобл ). Утворана 1.1.1999. Пл. 23,9 тыс. км². Нас. 1,46 млн. чал. (1999), гарадскога 60%. Адм. цэнтр — г. Ольштын. Найб. гарады: Эльбланг, Элк,. Кентшын, Ілава. Размешчана пераважна на ўзгорыстамарэннай раўніне — Мазурскім Паазер’і (выш. да 312 м), на Пн — Старапруская нізіна. Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэдняя тра студз. ад 2 °C
да 4 °C, ліп. 17 °C. Ападкаў за год 600—750 мм. Рэкі бас. Віслы і Прэголі. Шмат азёр, найб. — Снярдвы (113,8 км²) і Мамры (104,4 км²). Глебы дзярновападзолістыя. Лясы займаюць каля 30% тэр., пераважаюць хвоя, бяроза, бук. Эканоміка агр.індустр. тыпу. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — мясамалочная жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Вырошчваюць жыта, ячмень, авёс. Бульбаводства. Прамсць: харч. (масласыраробная, мясная, рыбная, піваварная), маш.буд., у т.л. эл.тэхн., хім., лёгкая (ільняная, швейная), дрэваапр., у т.л. мэблевая. Развіты турызм, асабліва на Мазурскіх азёрах.
ВАРМУС (Varmus) Харальд Эліят (н. 18.12.1939, г. НьюЙорк), амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1984), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1988). Скончыў Калумбійскі каледж. У 1966—68 у Калумбійскім шпіталі. 3 1970 ва унце г. СанФранцыска (з 1979 праф.). Навук. працы па вывучэнні пухлінародных вірусаў і іх узаемадзеяння з клеткамі. Выявіў (разам з інш.) клетачную прыроду рэтравірусных анкагенаў. Нобелеўская прэмія 1989 (з Д,ж.М.Бішапам).
ВАРОНІН (Voronin) Уладзімір (н. 25.5.1941, с. Каржова Дубэсарскага рна, Малдова), дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Ген.маёр (1989). Скончыў Усесаюзны інт харч. прамсці ў Маскве (1971), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1983), Акадэмію МУС СССР (1991). 3 1961 на кіруючых гасп., адм. і парт. пасадах у Малд. ССР, з 1983 на адказных п