Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
тарной математнке. М., 2001; Справочннк по высшей математнке. М.. 2002.
Літ:. Бронштейн Н.Н. М.Я.Выгодскнй // Математнка в школе. 1966. № 2.
М. М. Касцюковіч.
ВЫДРЫЦА. ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Жлобінскім і Светлагорскім рнах Гомельскай вобл., у поймах рэк Бэрязіна, Выдрыца, Ола. Засн. ў 1999 для аховы унікальных ландшафтных комплексаў Бел Палесся. Пл. 17 560 га. Рэльсф ад узвышшаў у паўн. ч. да плоскай і слабахвалістай раўніны, якая ў цэнтр. і паўд. ч. заказніка пераходзіць у нізіну. У пойме прырэчышчавыя валы і грывы. На тэр. заказніка 26 старыцавых азёр, 23 балоты. Глебы пясчаныя. падасланыя суглінкам, супясчаныя, сугліністыя, тарфяністыя і тарфянабалотныя. Расліннасць — лясы (79% тэр.) хваёвыя, дубровы і інш., поймавыя лугі. У флоры 670 відаў сасудзістых раслін, 14 з іх у Чырв. кнізе: купальнік горны, баранец звычайны, жаўтазель германскі, зубніца клубняносная, касач сібірскі, тайнік яйцападобны, шпажнік чарапінавы і інш. У фауне — амфібій 10 відаў, рэптылій — 6, птушак — 142, млекакормячых — 41; у Чырв. кнізе 19 відаў; соня арэшнікавая, барсук, чарапаха балотная, паганка малая, бусел чорны, скапа, пустальга звычайная і ІНШ. П.І.Лабанок.
ВЫСбЦКІ Эдуард Аляксандравіч (13.8.1943. г. Віцебск), бел. геолаг. Др геолагамінералаг. н. (1998), праф. (2000). Скончыў БДУ (1965). 3 1973 на н.д. і з 1998 выкладчыцкай рабоце ў БДУ, у 1993—98 адначасова вядучы навук. супрайоўнік у Бел. геолагаразведачным НДІ. Навук. працы па седыментагенезе эвапарытавых адкладаў, палеагеаграфіі, геалогіі радовішчаў калійных солей, нафтаноснасці саляносных фармацый, геаэкалогіі і рацыянальным выкарыстанні нетраў.
Тв'. Калченосные бассейны мпра. Мн., 1988 (разам з Р.Г.Гарэцкім, В.З.Кіслікам); Геологня н полезные нскопаемые Республнкн Беларусь. Мн.. 1996 (разам з Л.А.Дземідовічам. Ю.А.Дзеравянкіным); Мспользованне геофнзнческнх нсследованнй скважнн для нзучення полезных нскопаемых. Мн.. 2000 (разам з A.LU Хайбуліным); Месторождення ка
366 ВЮТРЫХ
лнйных солей Беларусн: геологня м рацнональное недропользованне. Мн., 2003 (у сааўт.).
ВібТРЫХ (Wuthrich) Курт (н. 4.10.1938, г. Аарберг, Швейцарыя), швейцарскі біяфізік. Чл. Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1987), Швейц. акадэміі тэхн. навук (2001) і інш. АН і навук. тваў. Скончыў Бернскі (1962) і Базельскі (1964) унты. 3 1969 у Швейц. федэральным тэхнал. інце (Цюрых; з 1980 праф.). Адначасова з 2001 у НДІ Скрыпса (г. ЛаХолья, ЗША). У 1978— 84 ген. сакратар, у 1984—87 віцэпрэзідэнт Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной біяфізікі. Навук. працы па малекулярнай біялогіі, структуры і функцыях бялкоў і нуклеінавых кт, структурнай і функцыян. геноміцы. Распрацаваў метад ядз.магн. рэзананснай спектраскапіі для вызначэння трохмернай структуры бялковых макрамалекул у растворах (1985), устанавіў падабенства бялковых інфекц. агентаў (прыёнаў) чалавека і жывёл (1996). Нобелеўская прэмія 2002 (з Дж.Б.Фенам, К.Танака).
М. М. Касцюковіч.
ВЯЁЎНІК Леў Мікалаевіч (н. 2.2.1944, в. Капашчава Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). У 1965—99 артыст, саліст акад. хору Аб’яднання муз. калектываў Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі. Валодае голасам прыемнага, мяккага тэмбру. Выконваў таксама сольныя партыі ў операх «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «Барвовы золак» К.Цесакова.
ВЯЛІЧКА Алег Іванавіч (н. 30.1.1953, Мінск), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ, з 1979 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1997—2002 праф.). Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і мікраэлектроніцы. Распрацаваў тэорыю сумеснай дыфузіі дамешкавых атамаў і кропкавых дэфектаў у паўправадніковых крышталях. Пабудаваў шэраг мадэлей дыфузіі ў паўправадніках, напр., мадэль дыфузіі фосфару ў крэмніі, дыфузіі крэмнію ў арсенідзе галію.
Тв:. Обобшенное уравненме днффузнм прнмесных атомов в полупроводннковых крнсталлах (разам з У.І.Лабуновым) // Ннженернофмз. журн. 1989. Т. 57, № 5; A model of coupled diffusion of impurity atoms and point defects in vicinity of semiconductor interfaces and grain boundaries (разам з А.К.Фядотавым) // Solid State Phenomena. 1997. Vol. 57—58.
М.П.Савік.
ВЯЛІЧКА Магдалена Рыгораўна (н. 15.2.1950, в. Зарэчная Даліна Шчучынскага рна Гродзенскай вобл ), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі. Др мед. н. (1999), праф. (2003). Скончыла Гродзенскі мед. унт (1973). 3 1976 у Інце біяхіміі Нац. АН Беларусі (з 2001
заг. лабараторыі). Навук. працы па функцыян. механізмах метабалічнай сувязі абмену альдэгідаў, спіртоў і стэрэаізамераў лактату ў жывёл і чалавека пры развіцці неаплазмы, біяхім. аспектах рэалізацыі проціпухліннай актыўнасці канцэрастатычных прэпаратаў на аснове амінакіслот.
Тв.: Пнруват н лактат в жнвотном органнзме. Мн., 1984 (разам з Ю.М.Астроўскім, Т.М.Якубчык); Фнзнологня сельскохозяйственных жнвотных. Гродно. 2003.
У.П.Вялічка.
І.М.Вялянкова.
ВЯЛІЧКА Уладзімір Паўлавіч (н. 30.10.1913, в. Масявічы Пружанскага рна Брэсцкай вобл.), бел. філосаф, журналіст. Канд. філас. н. (1980). Засл. дз. культ. Беларусі (1997). Скончыў БДУ (1968). Працаваў у ружанскай і пружанскай раённых газетах, брэсйкай абл. газ. «Заря», кіраўніком лектарскай групы Брэсцкага абкома КПБ, інструктарам арганізац. аддзела ЦК КПСС. 3 1986 гал. рэдактар час. «Коммуннст Белорусснн», з 1991 — «Беларуская думка», адначасова ў 1991—2001 выкладчык БДУ, саветніккансультант, гал. саветнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю сав. перыяду і навейшую гісторыю Беларусі, жыццё і дзейнасць П.М.Машэрава. Адзін з аўтараў сцэнарыя дакумент. кінатрылогіі пра Машэрава «Беларусь была яго лёсам» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1998. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1989—90.
Тв:. Обрашенне к сердцу. Мн., 1976 (разам з І.Л.Аграноўскім); Брэсцкая крэпасцьгерой. Мн., 1977 (у сааўт.); Каштоўнае пачуццё. Мн., 1978; Нравственное возвышеняе лнчноста. Мн., 1982; Беларусь маладая. Мн., 1998 (разам з У.С.Глушаковым, В.А.Шырко); Новая Беларусь. Мн., 2001 (з імі ж).
А.А.Марціновіч.
ВЯЛЯНКбВА Ірына Міхайлаўна (н. 29.3.1957, Мінск), бел. альпіністка. Майстар спорту міжнар. кл. па альпінізме (1992). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1978). Займаецца альпінізмам з 1980. Інструктар па альпінізме і горных лыжах (1988), суддзя 1й кат. па спарт. скалалазанні (1990). У 1989—93 інструктар, гідтрэнер у Прыэльбруссі. Чэмпіёнка і сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Беларусі па альпінізме (1990—92). Прымала ўдзел у 1й жаночай Гімалайскай зборнай камавдзе СССР (1991), у 1й бел. гімалайскай экспедыцыі на Канчэнджангу (1994), паднялася да
выш. 7800 м. Здзейсніла 9 узыходжанняў на горысямітысячнікі Паміра і ЦяньШаня (1990—94); адзіная жанчына, якая прымала ўдзел у скарасным пад’ёме на пік ХанТэнгры (7010 м; ЦяньШань, 1993). Упершыню ў гісторыі бел. альпінізму здзейсніла ўзыходжанне на вяршыню ШышаПангма (8046 м; Гімалаі, 1992) у складзе міжнар. каманды Расіі, Беларусі, Грузіі (кіраўнік У.М.Шатаеў). Здзейсніла ўзыходжанні на Дхаўлагіры (8167 м; Гімалаі, 1995) у складзе міжнар. экспедыцыі, тры на Эльбрус (5642 м; Каўказ, 1998), на МакКінлі (6193 м; Аляска, 2001).
В. С. Кахненка.
ВЯРЖБІЦКАЯ Зінаіда Віктараўна (н. 2.8.1951, Масква), бел. артыстка аперэты (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыла Маскоўскае муз.пед. вучылішча імя Кастр. рэвалюцыі (1972). 3 1973 у Тры муз. камедыі ў РастовенаДоне. 3 1979 салістка Бел. дзярж. муз. тра. Яе выкананне вылучаецца эмацыянальнасцю, тэмпераментам, пластычнасцю, свабодай сцэн. паводзін. Сярод роляў: Надзея («Судны час» Р.Суруса), Насця («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Адэль, Чыбалета, Мірабела («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі», «Цыганскі барон» І.Штрауса), Валянціна («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Стасі, Мары і Караліна, Бажэна («Сільва», «Прыннэса цырка», «Марыца» І.Кальмана), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), прынцэса Пауліна («Капялюш Напалеона» О.Штрауса), Зоя Бярозкіна («Клоп» У.Дашкевіча), Пепіта («Вольны вецер» I Дунаеўскага), Ірэн і Мімі («Хэло, Долі!» Дж.Германа), Луіджыя («Viva la Mamma!» ці Пікантныя кашмары тэатральнага жыцця» Г.Даніцэці).
«ВЯРТАННЕ», серыя зборнікаў артыкулаў і дакументаў, прысвечаных праблемам выяўлення, сумеснага выкарыстання і вяртання нац. культ. і духоўных каштоўнасцей у Беларусь. Засн. ў 1992. Матэрыялы зборнікаў закранаюць юрыд. і маральныя аспекты рэстытуцыі каштоўных рэчаў, вывезеных у розны час за межы рэспублікі. Асн. мэта выдання — прыцягненне ўвагі грамадскасці і дзяржавы да праблемы фіз. вяртання культ. каштоўнасцей і ўвядзення страчанай спадчыны ў навук. ўжытак. Першыя 3 збкі падрыхтаваны Бел. фоцдам культуры, Дзярж. інспекцыяй Рэспублікі Беларусь па ахове гіст,культ. спадчыны, Дзярж. ктам па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Нац. бкай Беларусі і Нац. навук.асв. цэнтрам імя Ф.Скарыны. У 1 м з б о р н і к у (1992) змешчаны спіс бел. музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі і падлягаюць вяртанню, абмену ці капіраванню; дакументы і матэрыялы, што датычацца бел. каштоўных прадметаў, якія зніклі або былі перамешчаны ў час 2й сусв. вайны, у т.л. экспанатаў Магілёўскага музея і крыжа Ефрасінні Полацкай, рэестр часткі збораў Сапегаў з архіва С.Пецярбурга; да
ГАЛУБОВІЧ 367
гаворы дзяржаў — удзельніц СНД аб вяртанні культ. і гіст. каштоўнасцей у краіны іх паходжання, аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, заўвагі Рэспублікі Беларусь па праекце аб супрацоўніцтве ў галіне культуры; пералік прадметаў рэліг. культу, вернутых цэрквам рэспублікі. Сярод публікацый 2га з б о р ніка (1994) — матэрыялы пра лёс музейных экспанатаў са збору Г.Татура і М.Шчакаціхіна; бел. архіўных каштоўнасцей, вывезеных у Расію; рукапісных кніг у пецярбургскіх кнігазборах; пра навагрудскую археал. калекцыю і кінастужкі па гісторыі Беларусі20 ст. Матэрыялы 3га зборніка (1996) прысвечаны міжнар. «кругламу сталу» «Лёсы беларускіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей у час другой сусветнай вайны і пасля яе». У 4 м зборніку (1997), падрыхтаваным Нац. навук.асв. цэнтрам імя Ф.Скарыны і Бел. фондам культуры, змешчаны матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі «Рэстытуцыя культурных