Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
каштоўнасцей» (1997). У ім разглядаюцца міжнар. прававыя і маральнаэтычныя нормы вяртання рарытэтаў, апублікаваны дакументы пра экспанаты, перададзеныя ў 1950 з Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны Польскай Нар. Рэспубліцы, пра вываз бел. каштоўных рэчаў у Германію, пра спробы вяртання бел. каштоўнасцей у 1920—30я г., а таксама вяртанне факсіміле Тураўскага евангелля і абраза «Апостал» (17 ст.), 5 ы з б о р н і к (1998), падрыхтаваны Бел. фондам культуры і калектывам «Беларуская капэла» ў складзе Творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», знаёміць з бел. муз. культурай, творчай спадчынай С.Манюшкі, М.К.Агінскага, В.Казлоўскага, Н.Орды і інш. У 6м зборніку (1999), падрыхтаваным Бел. фондам культуры і Навук.асв. цэнтрам імя Ф.Скарыны, закранаюцца метадалаг. аспекты выяўлення каштоўнасцей, змешчаны дакументы пра вываз грамадзян Беларусі на прымусовыя работы ў Германію, спісы лац. дакументаў па гісторыі Беларусі з б. Кёнігсбергскага музея, спісы збору з нясвіжскага палаца ў Эрмітажы і беларусікі 16—18 ст. у зборах Дэпартамента манускрыптаў Нац. бкі Францыі і інш. 7ы зборнік (2002), падрыхтаваны Бел. фондам культуры, Нац. навукасв. цэнтрам імя Ф.Скарыны, Нац. цэнтрам па архівах і справаводстве, Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны архіўным і музейным зборам уладальнікаў Нясвіжа Радзівілаў. У збку паказаны фарміраванне, гіст. лёс, шляхі выкарыстання збору, дадзена апісанне фонду «Радзівілы, князі», які захоўваецца ў Дзярж. гіст. архіве Літвы ў Вільнюсе. Серыя працягваецца.
ТДз.Гярновіч.
ГАВЎРЫН Марк Канстанцінавіч (16.11.1911, г.п. Мір Карэліцкага рна Гродзенскай вобл. — 11.4.1992), расійскі матэматык; заснавальнік навук. школы ў галіне тэорыі аптымізацыі, вы
лічальнай матэматыкі і прыкладнога праграмавання. Др фіз.матэм. н. (1964), прафесар. Скончыў Ленінградскі унт (1936), дзе і працаваў (з 1960 заг. кафедры). Адначасова (з 1940) у Ленінградскім аддз. Матэм. інта AH СССР. Навук. працы па функцьмн. аналізе, матэм. эканоміцы, выліч. матэматыцы, матэм. праграмаванні.
Тв.: Таблнцы функцнй Бесселя Jn(x) целых номеров от 0 до 120. М.; Л., 1950 (разам з В.М Фадзеевай); Лекцнн по методам вычнсленнй. М., 1971; Экстремальные задачн с лннейнымн ограннченнямн. Л., 1984 (разам з В.М.Малазёмавым). М.М.Касцюковіч.
ГАІН Юрый Міхайлавіч (н. 5.9.1959, г. Магілёў), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1999), праф. (2003). Скончыў Мінскі мед. інт (1982). 3 1982 у 2й клінічнай бальніцы (Мінск), з 1983 у бальніцы хуткай мед. дапамогі, з 1987 заг. аперацыйнага аддзялення 10й клінічнай бальніцы Мінска. 3 1989 у Мінскім мед. унце. Навук. працы па дыягностыцы, прагназіраванні і комплексным лячэнні перытаніту.
Тв:_ Снндром энтеральной недостаточностн прн пернтоннте: теоретнческне н практнческне аспекты, днагностмка н леченне. Молодечно, 2001 (разам з С.ІЛеановічам, СААляксеевым); Нммунный статус прн пернтоннте н путм его патогенетнческой коррекцнн. Мн., 2001 (у сааўт.); Антнбактернальная терапня н профнлактнка хнрургнческой ннфекцнп Мн., 2002 (у сааўт ); Хнрургнческнй сепснс. Мн., 2003 (разам з М.В.Завадай, С.А.Аляксеевым).
ГАЙДЎК Васіль Емяльянавіч (н. 12.2.1936, в. Беліца Бярэзінскага рна Мінскай вобл ), бел. вучоны ў галіне заалогіі. Др біял. н. (1998), праф. (1997). Скончыў БДУ (1961). 3 1966 у Брэсцкім унце. Навук. працы па праблемах экалогіі і біярытмалогіі пазваночных жывёл.
Тв.: К проксхожденню н эволюцнн крнптнческмх окрасок гомойотермных жнвотных с сезонным днморфнзмом // Журн. обшей бнологнн. 1981. Т. 42, № 2; Рнтмы лннькн зверей с сезонным днморфнзмом окраскн шерстного покрова // Там жа. 1983. Т. 44, № 2; Многолетнне колебання чмсленностн популяцнй млекопмтаюшнх Белорусспн // Состоянне тернофауны в Росснн н блнжнем зарубежье. М., 1996.
ГАЛАВАЧбЎ Аляксандр Сцяпанавіч (н. 15.6.1935, в. Недайка БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоныэканаміст, педагог. Др эканам. н. (1988), праф. (1990). Засл. работнік адукацыі Беларусі (2001). Акад. Бел. інж. акадэміі (1997). Скончыў Бел. тэхнал. унт (1963). 3 1953 працаваў у сістэме лясной гаспадаркі Беларусі. 3 1968 у Бел. эканам. унце (у 1988—91 заг. кафедры). У 1978—80 і 1983—85 саветніккансультант пры Мінве вышэйшай адукацыі Кубы. 3 1991 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (заг. кафедры, у 1993—99 прарэктар). 3 2003 у Мінскім інце кіравання. Навук. працы па праблемах адукацыі ў Беларусі, прадукцыйнасці працы, развіцця банкаўскай справы і грашовакрэдытнай палітыкі, сац. арыентацыі
эканам. сістэмы, прыватызацыі, рыначнай эканомікі. Аўтар шэрагу навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв:. Эффектнвность мспользовання н подготовкн спецналнстов. Мн., 1984; Соцнальная орнентацня экономнческой снстемы. Мн., 2000 (разам з Э.А.Лутохінай); Конкурентоспособность страны, предпрнятня н товара. Мн., 2001 (разам з С.Л.Гарбацэвічам); Экономмческая теорня: обшне основы. Мн., 2002 (разам з Э.А.Лутохінай, І.У.Галавачовай); Мнкроэкономнка. Мн., 2002 (разам з імі ж); Макроэкономмка. Мн., 2002 (разам з І.У.Галавачовай); Налогообложенне. Мн., 2002 (разам з Л.П.Пацкевіч). М.П.Савік.
ГАЛАЎКб Уладзімір Адамавіч (н. 26.12.1960, в. Бярозавічы Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі, кіравання і інфарматыкі. Др тэхн. н. (2003). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1984). 3 1986 у Інце тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, з 1989 у яго Брэсцкім аддзяленні. 3 1994 у Брэсцкім тэхн. унце (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па штучным інтэлекце і нейрасеткавых тэхналогіях. Распрацаваў метадалогію навучання персептронных нейронных сетак, нейрасеткавыя метады апрацоўкі хаатычных працэсаў і кіравання мабільным робатам. Стварыў тэхналогію адлюстравання нейронных сетак на сісталічныя працэсары з забеспячэннем іх струкгурнай самаарганізацыі.
Тв.: Нейроннтеллект: теормя н прнмененне. Кн. 1. Органнзацня н обученне нейронных сетей с прямымм м обратнымн связямн; Кн. 2. Самоорганмзацмя, отказоустойчмвость н прнмененне нейронных сетей. Брест, 1999; Нейронные сетн: обученне, органнзацня н прнмененне. М.. 2001. М.П.Савік.
ГАЛІЦКІ Эдуард Аляксеевіч (н. 11.8.1939, г. Смаленск, Расія), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др біял. н. (1997), праф. (2001). Скончыў Гродзенскі мед. інт (1965), дзе і працаваў з 1967. 3 1981 у Інце біяхіміі Нац. АН Беларусі, з 1991 у Гродзенскім унце. Навук. працы па праблемах уздзеяння ўнутр. апрамянення на біяхім. паказчыкі жывёл і чалавека.
Тв:. Кокарбокснлаза н другне тнамннфосфаты. Мн., 1974 (у сааўт.); Уплыў унутранага іанізуючага выпраменьвання на колькасць ліпідаў у розных тканках пацукоў (разам з М.І.Сялевічам) // Весці АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1992. № 3—4; Effect of gammairradiation on lipid peroxidation in rat tissues (y сааўт.) // Current topics in biophysics. 1998. Vol. 22 (suppl. B).
ГАЛУБбВІЧ Янка (Іван Іванавіч; н. 26.5.1942, в. Пранчэйкава Маладзечанскага рна Мінскай вобл ), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Друкуецца з 1958. У збках аповесцей і апавяд. «Гром на світанку» (1992), «Пастарайся стаць чалавекам» (1993) і інш. тэма Вял. Айч. вайны, незагойны боль Афганістана, маральнадухоўныя праблемы сучаснасці. Аўтар зб. анімалістычных абразкоў «У бары на світанку» (1995), кн. дэтэктыўных апавяд. «Вяселля не будзе»
368 ГАЛУЗА
(2003) і інш. Піша для дзяцей: кн. «Зязюля дзетак шукала» (1994), «Янотавы абяцанкі» (2001), «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць» (2001) і інш.
Тв.: Па родных сцяжынках. Мн., 1991; Гронка каліны. Мн., 1997; Ад студзеня да студзеня. Мн., 2003. М.М.Казлоўскі.
ГАЛЎЗА Анатоль Пятровіч (н. 26.9.1957, г. Бабруйск Магілёўскай вобл ), бел. спартсмен (гандбол, варатар). Засл. майстар спорту СССР (1989). Гуляў у клубах: СКА, Мінск (1975—90), «Анова», г. Эмен, Нідэрланды (з 1991). Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977, Швецыя). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), Кубка кубкаў (1983, 1988), Суперкубка (1989) у складзе каманды СКА. 3 1990х г. працуе ў Нідэрландах. Чэмпіён Нідэрландаў (1996), бронз. прызёр чэмпіянату Нідэрландаў (1994). А.М.Петрыкаў.
ГАЛЎШКА Анатоль Маркавіч (н. 19.12.1938, г. Запарожжа, Украіна), бел. вучоны ў галіне каляроваліцейнай вытвсці. Кавд. тэхн. н. (1970). Вынаходнік СССР (1986). Скончыў Запарожскі маш.буд. інт (1961). 3 1961 у Мінскім філіяле НДІ ліцейнай тэхналогіі аўтамаб. прамсці, з 1965 у Бел. нац. тэхн. унце (з 1974 дацэнт). Навук. працы па тэарэт. асновах і тэхналогіі плаўкі алюмініевых сплаваў, па метадах плаўкі адходаў вытвсці. Аўтар навуч.метадычных дапаможнікаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.: The Theoretical and Experimental Study of Modification of Crystalline Silicon in AlSi Alloys (разам з Б.М.Немянёнкам) // 63RD World Foundary Congress. Budapest, 1998.
ГАЛЯНКбЎ Уладзімір Васілевіч (н. 18.4.1949, г. Кохма Іванаўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне камп’ютэрнага інтэлекту. Др тэхн. н. (1997). Скончыў БДУ (1971), дзе і працаваў. 3 1988 у Бел. інце інфарматыкі і радыёэлектронікі (заг. кафедры). Адначасова ў 1988—Д5 заг. лабараторьгі ў Інце тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па тэарэт. асновах камп’ютэрнага інтэлекту, метадах і сродках пабудавання інтэлектуальных сістэм. Распрацаваў базавую графавую мову прадстаўлення складанаструктураванай інфармацыі і на яе аснове сям’ю спец. моў праграмавання. Стварыў прыкладныя інтэлектуальныя сістэмы рознага прызначэння.
Тв:. Графодннамвческне методы н средства параллельной асннхронной переработкн ннформацнн в ннтелектуальных снстемах. Мн., 1996; Представленне н обработка знаняй в графодннамнческнх ассоцнатнвных машннах. Мн., 2001 (у сааўт.); Лнтеллектуальные обучаюшне снстемы н внртуальные учебные.органнзацнн Мн., 2001 (у сааўт.). М.П.Савік.
ГАМЗА Мікалай Аляксандравіч (н. 20.8.1939, в. Траянава Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне спарт. медыцыны. Канд. мед. н. (1973), праф. (1995). Засл. трэнер Беларусі
(1995) . Скончыў Мінскі мед. інт (1962). 3 1962 у Рэсп. урачэбнафізкультурным дыспансеры (цяпер Рэсп, дыспансер спар