Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ºасманаўтаў (з 1995 нам. кіраўніка). Здзейсніла (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 5— 11.4.1991 на КК «Атлантыс», 9— 20.4.1994 і 5—17.12.2001 на КК «Індэвар», 22—31.3.1996 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правяла 38,3 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 10,2 гадз (2 выхады ў космас). Залаты медаль НАСА «За выдатнае кіраўніцтва». ММ.Касцюковіч гбЛЬДБЛАТ Герман Восіпавіч (1878, г. Мітава Курляндскай губ., цяпер г. Елгава, Латвія — 1937), бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Др мед. н. (1921), праф. (1929). Скончыў Кіеўскі унт (1902). У 1923—25 заг. псіхіятрычнага аддз. Мінскай губернскай бальніцы. 3 1925 на мед. фце БДУ. 3 1929 у Томскім мед. інце (заг. кафедры). 3 1934 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па праблемах дыягностыкі нервовапсіхічных захворванняў, сасудзістай псіхіятрыі і інш.
ГбСЕТ (Gosset) Уільям Сілі (псеўданім С т ’ ю д э н т; 13.6.1876, г. Кантэрберы, Вялікабрытанія — 16.10.1937), англійскі хімік і статыстык; адзін з заснавальнікаў тэорыі стат. ацэнак і праверкі гіпотэз. Скончыў Оксфардскі унт (1899). 3 1899 працаваў на заводах піваварнай кампаніі «Гінес» у Дубліне і Лондане Навук. працы па матэм. статыстыцы. У 1908 устанавіў правіла праверкі стат. гіпотэз аб сярэдніх значэннях нармальных размеркаванняў выпадковых велічынь (крытэрый Ст’юдэнта), заснаванае на прапанаваным ім жа размеркаванні адносін двух незалежных выпадковых велічынь (размеркаванне Ст’юдэнта, ці /размеркаванне). Паколькі адпаведныя тэарэт. даследаванні Г. вынікалі з практычных праблем піваварнай прамсці, іх вынікі па патрабаванні кампаніі былі апублікаваны пад псеўданімам.
Літ.: Pearson E.S. Student: A statistical biography of W.S.Gosset. Oxford, 1990.
M. M. Касцюковіч
ГРАБАЛ (Hrabal) Багуміл (28.3.1914, r. Брно, Чэхія — 3.2.1997), чэшскі пісьменнік. Па адукацыі юрыст. Друкаваўся з 1956. Аўтар збкаў апавяд. «Людскія гаворкі» (1956), «Пярлінка на дне» (1963), «Гаваруны» (1964), раманаў «Я абслугоўваў англійскага караля» (1971), «Занадта гулкая адзінота» (1976), аповесцей «Пастрыжэнне» (1976), «Пяшчотны барбар» (1987), аўтабіягр. трылогіі «Вяселлі ў хаце», «Vita nuova» і «Прагаліны» (усе 1986). Адметная рыса
ГРАМБЧЭЎСКІ 373
прозы Г. — геройапавядальнік, дзівакгаварун, які мае асалоду ад самога працэсу маўлення, філосаф, які апынаецца на сметніку. Паэтыка яго твораў спалучае ў сабе сюррэалізм і «плынь свядомасці», экзістэнцыялізм і натуралістычны рэпартаж з мэтай распаволіць фантазію і на глыбінным ўзроўні даследаваць псіхапаталогію будзённасці. Г. уздымае аўтэнтычнае і банальнае жыццё на ўзровень падання і міфа, пераплятае з надрэальным. На бел. мову яго асобныя апавяданні пераклалі С.Сматрычэнка, І.Шаблоўская.
Тв.: Бел. пер. — (Апавяданні) // Крыніца. 1998. № 1(38).
Літ.: Шаблоўская 1. Сюррэалістычны раман Багуміла Грабала // Паэтыка чэшскага рамана XX стагоддзя. Мн., 1995; Я е ж. Чэшскі дыямент у кароне сусветнай літаратуры // Крыніца. 1998. № 1(38).
/. В. Шаблоўская.
ГРАБАЎРАЎ Уладзімір Аляксандравіч (н. 17.5.1941, г. РастоўнаДоне, Расія), бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў і інфарм. тэхналогій. Др тэхн. н., праф. (1993). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1995). Скончыў Растоўскі інт с.г. машынабудавання (1963), Растоўскі унт (1967). 3 1989 у Бел. агр. тэхн. унце (заг. кафедры). У 1994—2000 заг. кафедры ў Міжнар. інце працоўных і сац. адносін (Мінск). 3 2000 заг. кафедры ў Бел. эканам. унце. Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання вытвсцю, інфарм. тэхналогіях у эканоміцы. Распрацаваў тэорыю рэгулярызацыі біял. аб’ектаў біятэхн. сістэм на прамысл. птушкафермах, развіў метады выкарыстання інфарм. тэхналогій у эканоміцы.
Тв:. Мнформацнонные технологнн для менеджеров. М., 2001. М.П.Савік.
ГРАБЕННІКАЎ Руслан Васілевіч (н. 3.7.1927, с. Яўгашчына Омскай вобл., Расія), бел. сацыёлаг, філосаф, культуролаг. Др сацыялаг. н. (1993), канд. філас. н. (1966), праф. (1991). Акад. Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўніцкіх навук (1997). Скончыў БДУ (1962) і 2е Ленінградскае артыл. вучылішча (1949). Настаўнічаў. 3 1965 у Брэсцкім пед. інце. 3 1969 заг. сектара Інта філасофіі і права АН Беларусі, з 1973 у НДІ эканомікаматэм. метадаў планавання пры Дзяржплане Беларусі. 3 1980 заг. кафедры гуманіт. навук Бел. інта праблем культуры. 3 1995 у Бел. унце культуры. Навук. працы па тэарэтыкаметадалагічных праблемах сацыялогіі культуры, культуралогіі, узаемасувязі патрэбнасцей чалавека з сістэмай планавання і кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы комплексных праграм эканам. і сац. развіцця Беларусі і г. Мінск на 1980— 2000я г.
Тв.: Проблемы культуры современного села (по матерналам конкретносоцнологчческмх нсследованнй). Мн., 1973; Потребностн лнчностм: программноцелевой подход. Методологнческне вопросы взанмосвязя потребностей н планнровання. Мн., 1978; Теоретнко
прнкладные проблемы целенаправленного возвышення потребностей лнчностн средствамн соцнального планнровання. М., 1985; Проблемы взанмосвязн потребностей лнчностн с соцнокультурной средой н сястемой управлення. Мн., 1992.
ГРАБІН Васіль Гаўрылавіч (9.1.1900, г. Краснадар, Расія — 18.4.1980), савецкі канструктар артыл. ўзбраення. Ген.палк. тэхн. войск (1945). Герой Сац. Працы (1940). Др тэхн. н. (1941), праф. (1951). Скончыў Ваен.тэхн. акадэмію РСЧА (1930). 3 1930 на канструктарскай рабоце: з 1934 гал. канструкгар зда па вытвсці артыл. ўзбраення, з 1942 нач. Цэнтр. артыл. КБ, у 1946—60 нач. і гал. канструктар н.д. артыл. інта. Пад яго кіраўніцтвам створаны 76мм, 57мм супрацьтанк. і 100мм палявая пушкі, якія шырока выкарыстоўваліся ў Вял. Айч. вайну. Распрацаваў метад паскоранай вытвсці артыл. сістэм. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1943, 1946, 1950.
Літ.: Мартынчук Н.Н. Дело мзнм. М., 1970; Карнозов Л. Конструктор артмллернйского вооруження // Технмка м вооруженне. 1970. № 1.
ГРАБНІЦКІ (ДактаровічГрабн і ц к і) Адам Станіслававіч (6.1.1858, в. Цётча Ушацкага рна Віцебскай вобл. — 13.10.1941), расійскі і літоўскі вучоны ў галіне памалогіі і садаводства. Праф. (1902), засл. праф. (1922). Скончыў Пецярбургскі лясны інт (1883), дзе і працаваў у 1902—22 на спец. створанай для яго кафедры пладаводства. У 1891—96 у сваім маёнтку Станішкі (пазней Рай, Літва) заклаў памалагічны сад, у якім стала працаваў з 1922; вырошчваў 512 сартоў яблыні, 256 — грушы, дзікія віды яблынь з Усх. Сібіры і Кітая. Рэдактар і асн. аўтар «Атласа пладоў» у 4 тамах (1903—06), у якім даў апісанне і малюнкі 46 сартоў яблыні, грушы, чарэшні, абрыкоса. Аўтар 29 публікацый у «Поўнай энцыклапедыі сельскай гаспадаркі і сумесных з ёй навук» (1900—08). У 1961 у Станішках адкрыты мемарыяльны музей і помнік А.Грабніцкаму.
Тв:. Уход за плодовым садом: Практнч. рук. для садоводов н любнтелей садоводства. СПб., 1892; 8 выд. 1931; К вопросу об мзученнн цветення плодовых деревьев. Петербург, 1914; Плоды велмканы н пх вырашнваняе Петроград, 1915.
Літ.: Выдаюшнйся садовннк Адам Гребннцкнй: Пер. с лят. Внльнюс, 1962; Крупный ученыйпомолог: (К 125летню co дня рождення А.С.Гребннцкого) // Садоводство. 1983. № 1. Р.Э.Лойка.
ГРАВІТАЦЫЙНАЯ ЛІНЗА, астранамічная з’ява, якая суправаджаецца скажэннем відарыса або ўтварэннем кратных відарысаў аддаленага аб’екта (зоркі, квазара, галактыкі) і/ці ўзмацненнем іх яркасці пры наяўнасці паміж выпрамяняючым аб’ектам і назіральнікам масіўнага цела ці сістэмы цел. Абумоўлена адхіленнем праменя святла ў полі прыцягнення гравітуючай масы, прадказаным К.Эйнштэйнам у рамках агульнай
адноснасці тэорыі. Пры размяшчэнні назіральніка, сферычнай гравітуючай масы і астр. аб’екта на адной прамой відарыс апошняга мае форму кола вакол цэнтра пераламляльнай масы («кола Эйнштэйна»). Пры адхіленні ад гэтых умоў назіраюйца кратныя ці асобныя дугападобныя відарысы аб’екта. Першая Г.л. адкрыта англ. астраномамі ў 1979 пры назіранні падвойнага квазара, кампаненты якога ўтвораны прыцягненнем гіганцкай галактыкі.
Літ:. Т е р н е р Э.Л Гравнтацнонные лннзы // В мнре наукм. 1988. № 9; Б л в о х П.В , Ммнаков А.А. Гравнтацнонные лннзы. Кнев, 1989; Захаров А.Ф. Гравнтацнонные лннзы н мнкролннзы. М., 1997.
М.М.Касцюковіч.
Да арт. Гравітацыйная лінза. 4кратны відарыс квазара, утвораны лінзайгалактыкай («крыж Эйнштэйна»),
ГРАМБЧ^ЎСКІ Браніслаў Людвігавіч (15.1.1855, маёнтак Каўнатава Віленскай губ. — 27.11.1926), расійскі і польскі географ, падарожнік. 3 бел. шляхты, сын удзельніка паўстання 1863—64. Вучыўся ў Горным інце ў Пецярбургу, забраны ў войска. Суправаджаў рас. дыпламата А.Іоніна ў паездцы па краінах Паўд. Амерыкі. Пасля вяртання ў 1875 накіраваны ў афіцэрскім званні ў Сярэднюю Азію. У 1876— 78 удзельнічаў у паходах рас. арміі супраць ханстваў Хівы, Бухары і Каканда. 3 1880 на адм. рабоце, з 1885 чыноўнік па спец. даручэннях пры губернатару Ферганы. У 1885—95 даследаваў Кашгарскую раўніну (бас. р. Яркенддар’я, паўд. ўскраіны пустыні ТаклаМакан), ЦяньШань (бас. р. Нарын, Сусамыр, вытокі Амудар’і), малавядомыя рэгіёны Паміра. Сабраў багаты геагр., метэаралагічны, этнагр. і інш. матэрыял. 3 1888 правадз. чл. Рус. геагр. тва. 3 1896 пагранічны камісар на Амуры. 3 1900 ген. камісар Маньчжурыі, губернатар і наказны атаман казацкага войска ў Астрахані. 3 1905 у адстаўцы. Пасля 1917 у Варшаве, працаваў у метэаралагічным інце, пісаў мемуары.
374 ГРАНСФЕЛД
Тв:. Podroz ро Azji Srodkowej. Warszawa, 1958.
Jlim:. A к p a м o в H.M. Вопросы нсторнн, археологнн n этнографнм народов Памнра н Прнпамнрья в трудах БЛ.Громбчевского. Душанбе, 1974; Ярмоленко В.А. Горные ннженеры Беларусн — пнтомцы СанктПетербургского горного ннстнтута. Мн., 1998.
В.А.Ярмоленка.
ГРАНСФЕЛД (Gransfeld) Джон Мэйс (н. 10.10.1958, г. Чыкага, ЗША), касманаўт ЗША. Др філасофіі ў галіне фізікі (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал. інт (1980), Чыкагскі унт (1984). 3 1992 у атрадзе касманаўтаў НАСА, з 2003 кіраўнік навук. праграм НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 2—18.3.1995 на КК «Індэвар», 12—22.1.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 20— 28.12.1999 на КК «Дыскаверы» (як спецыяліст), 1—12.3.2003 на КК «Калумбія» (як камандзір па карыснай нагрузцы). У космасе правёў 45,7 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 37,5 гадз (5 выхадаў)