• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    м (1885) і з адзіным рухавіком унутр. згарання (1903). Сканструяваў падводны тарпедны апарат (1897), які быў прыняты на ўзбраенне ў Расіі і Францыі. Распрацаваў метад разліку грабнога вінта, на яго аснове выказаў і абгрунтаваў тэорыю прапелера (1892). Запатэнтаваў (1909) і пабудаваў (1912) самалёт з тандэмным размяшчэннем крылаў. Прэмія Французскай АН 1920.
       Літ:. Ш е р р С.А. К нсторнн прнменення машнн для двнження судов // Тр. Ннта нсторнв естествознання н техннкн. 1960. Т. 29; Берковнч Д.М. Степан Карловнч Джевецкнй (1843—1938) // Людн русской наукн: Очеркн о выдаюшнхся деятелях естествознання м техннкн. Техннка. М., 1965.
    М. М. Касцюковіч.
    
    ДЖАКОНІ (Giacconi) Рыкарда (н. 6.10.1931, г. Генуя, Італія), амерыканскі астраном, адзін з заснавальнікаў рэнтгенаўскай астраноміі. Чл. Нац. АН ЗША (1971). Замежны чл. Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1985). Скончыў Міланскі унт (1954). 3 1973 праф. Гарвардскага унта, з 1982 унта Дж.Хопкінса. У 1993—99 дырэктар Еўрап. паўд. абсерваторыі (г. Мюнхен). Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, астрафізіцы, пазагалактычнай астраноміі. Адзін з ініцыятараў стварэння рэнтгенаўскіх тэлескопаў для пазаатмасфернай астраноміі (1960). Адкрыў рэнтгенаўскую крыніцу ў сузор’і Скарпіён (1962). Пад яго кіраўніцтвам створаны і запушчаны даследчы спадарожнік «Ухуру» (1970), рэнтгенаўская абсерваторыя «Эйнштэйн» (1978), касм. тэлескоп «Хабл» (1990) і рэнтгенаўскі тэлескоп «Чандра» (1999). Залаты медаль Каралеўскага астр. тва (1982). Яго імем названа малая планета. Нобелеўская прэмія 2002 (з Р.Дэвісам, М.Кошыба, гл. Дадатак).
       Літ:. Exploring the Universe: a Festschrift in Honour of Riccardo Giacconi. Singapore, 2000.
    M. M. Касцюковіч.
    
    ДЖАРКХАНД, штат на У Індыі. Утвораны ў 2000 з паўд. часткі штата Біхар. Пл. 79,7 тыс. к.м . Нас. 21,8 млн. чал. (2001), пераважна санталы, мунда, ораан, хо, кхарна, хіндустанцы (на Пн). Размешчаны на пласкагор’і ЧхотаНагпур; на Пн — перадгор’і ўзв. Раджмахал. Клімат трапічны мусонны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Гал. рака Дамодар. Глебы чырвоныя і чырвонажоўтыя латэрытныя. Пад лесам каля 30% тэр., пераважаюць лістападныя мяшаныя лясы. Прамсць грунтуецца на вял. запасах каменнага вугалю, медных і жал. руд,
    
    
    урану, слюды (Біхарскі слюданосны раён), апатытаў, баксітаў і інш. Развіты чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (с.г., трансп., энергет., тэкст., вытвсць экскаватараў, станкоў), хім. (вытвсць азотных угнаенняў), папяровая. Асн. цэнтры: Джамшэдпур, Бакара, Ранчы. Ляднааблогавая сістэма земляробства. Вырошчваюць рыс, кукурузу, пшаніцу, зернебабовыя, бульбу. Гадуюць буйн. par. жывёлу, буйвалаў. Традыц. занятак насельніцтва — збор сыравіны для вытвсці лаку.
    ДЖОЎНС (Jones) Томас Дэвід (н. 22.1.1955, г. Балтымар, ЗША), касманаўт ЗША. Капітан ВПС. Др філасофіі (1988). Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1977), унт штата Арызона (1988). У 1991—2001 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 9— 20.4.1994 і 30.9—11.10.1994 на КК «Індэвар», 9.11—7.12.1996 на КК «Калумбія», 7—20.2.2001 на КК «Атлантыс» (па праграме Міжнар. касм. станцыі; 3 выхады ў адкрыты космас агульнай працягласцю 19,8 гадз). У космасе правёў 53,03 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатнае кіраўніцтва», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4).
    М. М. Касцюковіч.
    
    ДЖЙРНІГАН (Jernigan) Тамара Элізабет (н. 7.5.1959, г. Чатануга, ЗША), касманаўт ЗША. Др філасофіі ў галіне касм. фізікі і астраноміі (1988). Скончыла унты Станфардскі (1983), Каліфарнійскі (г. Берклі, 1985), Райса (г. Х’юстан, 1988). 3 1981 у Эймскім н.д. цэнтры НАСА, у 1986—2001 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 3 2001 у Лівермарскай нац. лабараторыі імя Лоўрэнса. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 5—14.6.1991, 22.10—1.11.1992 і 19.11—7.12.1996 на КК «Калумбія» (як спецыяліст), 2— 18.3.1995 на КК «Індэвар» (як камандзір па карыснай нагрузцы), 27.5— 6.6.1999 на КК «Дыскаверы» і Міжнар. касм. станцыі (як спецыяліст). У космасе правяла 63,1 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 7,9 гадз. Залатыя медалі НАСА «За выдатнае кіраўніцтва», «За выключныя заслугі», «За выдатныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (5).
    М. М. Касцюковіч.
    
    ДЗЁМІЧАЎ Дзмітрый Міхайлавіч (н. 9 11.1946, с. Тамузлаўка Стаўрапольскага краю, Расія), бел. юрыст. Др юрыд. н. (1998). Акад. Бел. інж. акадэміі (1998). Скончыў Стаўрапольскі с.r. інт (1967) і Мінскую вышэйшую парт. школу (1984). 3 1968 на гасп. рабоце ў сістэме АПК. 3 1973 на парт. рабоце ў Віцебскай і Гомельскай абл., у ЦК КПБ (кіраўнік групы па праблемах чарнобыльскай катастрофы), сакратар Гомельскага абкома КПБ. 3 1991 нам. нач. комплексу «Мэта» Узбр. сіл, дырэктар знешнегандл. фірмы закрытага акц. тва «Камінвест». 3 1995 заг. аддзела, нам. старшыні Мінскага аблвыканкома, з 1997
    
    
    нач. Гал. ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1999—2001 саветнік пасольства Рэспублікі Беларусь на Украіне. 3 2001 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па канстытуцыйным, экалагічным і міжнар. праве, праблемах дзярж. кіравання і дзярж. кадравай палітыкі.
       Тв:. Чернобыльская катастрофа: государственноправовые проблемы преодолення последствнй. Мн., 1997; Экологнческое право. 2 нзд. Мн., 2000 (разам з С.А.Балашэнкам); Экологнческое право. Особ. часть. Мн., 2002; Констптуцнонное право. Мн., 2003; Правовые проблемы мнннмнзацнн последствнй чернобыльской катастрофы. Мн., 2003.
    
    
    
    Л А Дзеравянка
    
    ДЗЕРАВЙНКА Леанід Андрэевіч (н. 10.8.1949, г. Мазыр Гомельскай вобл ), бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1975), засл. трэнер Беларусі (1980). Засл. трэнер СССР (1984). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1973). 3 1976 дзярж. трэнер зборнай каманды СССР па Беларусі (веславанне на байдарках і каноэ). У 1981—92 трэнер і ст. трэнер зборнай каманды СССР (байдарка мужчынская). У 1994—98 гал. трэнер зборнай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. 3 2000 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства. 3 2001 трэнеркансультант у Кітаі і Балгарыі. Чэмпіён свету (1974, Мехіка) на байдарцычацвёрцы на дыст. 10 000 м, бронз. прызёр (1971, Бялград) на байдарцыадзіночцы ў эстафеце 4x500 м; бронз. прызёр чэмпіянату свету і Еўропы (1975, Бялград) на байдарцычацвёрцы на дыст. 10 000 м. Чэмпіён V Спартакіяды народаў СССР (1971) на байдарцычацвёрцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён СССР на байдарцычацвёрцы на дыст. 1000 м (1973, 1974) і 10 000 м (1972, 1974, 1975); на байдарцыадзіночцы ў эстафеце 4x500 м (1972, 1973). А.АДубовік.
    
    ДЗЁРВІЗ Рыгор Валяр’янавіч (2.3.1897, Масква — 27.7.1980), расійскі і бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др мед. н. (1950), праф. (1929). Скончыў Маскоўскі унт (1921). 3 1921 у Інце прафес. захворванняў у Маскве (заг. лабараторыі). 3 1930 у Бел. мед. інце (адзін з арганізатараў і заг. кафедры біяхіміі). 3 1938 у Цэнтр. інце гематалогіі і пералівання крыві (заг. лабараторыі). Навук.
    
    
    
    дзям’янаў 379
    
    працы па вывучэнні саставу крыві чалавека і жывёл, газаабмену пры траўматычным шоку. Аўтар методыкі вылічэння канцэнтрацыі гемаглабіну ў крыві.
      Літ:. Дервнз Г.В.: (К 80летню co дня рождення) // Лабораторное дело. 1977. № 2.
    
    
    ДЗЕРГАЧбЎ Аляксандр Васілевіч (н. 12.12.1952, г. Оўруч Жытомірскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне сардэчнасасудзістай хірургіі. Др мед. н. (1999). Скончыў Мінскі дзярж. мед. унт (1980). 3 1980 у бальніцы хуткай мед. дапамогі, з 1984 урачкардыяхірург 4й гар. клінічнай бальніцы (Мінск). 3 1994 у рэсп. навуковапрактычным цэнтры «Кардыялогія» (заг. аддзялення). Навук. працы па хірург. карэкцыі хворых з прыроджанымі парокамі сэрца.
       Тв.: Хмрургмческая коррекцня врожденного аномального дренажа легочных вен я снндром Жмльбера (у сааўт.) // Здравоохраненне. 1997. № 9; Хярургнческая коррекцня врожденных пороков сердца в условнях нскусственного кровообратенмя // Актуальные вопросы карднологнн. 1997. Вып. 1; Новый способ пластнкн мембранозных дефектов межжелудочковой перегородкн // Здравоохраненне. 1998. № 4; Врожденные порокн сердца (разам з Ю.П.Астроўскім) // Хярургня сердца. Мн., 1999.
    
    ДЗІВАКбВА Таццяна Сямёнаўна (н. 2.10.1960, г. Марыупаль Данецкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Др мед. н. (2000), праф. (2001). Скончыла Віцебскі мед. унт (1984), дзе і працуе. Навук. працы па эндаметрыёзе геніталій, дабраякасных пухлінах і пухлінападобных утварэннях яечнікаў у жанчын, малаінвазіўнай хірургіі ў лячэнні і рэабілітацыі хворых з гарманальназалежнымі і запаленчымі захворваннямі геніталій.
       Тв:. Органосохраняюшее леченяе больных мномой маткя н эндометрнозом геннталнй. Вятебск, 2000; Основы лапароскопян н гнстероскопнн в акушерскогннекологнческой практнке. Вятебск, 2001; Практнческяе навыкн по акушерству н гннекологкн (у сааўт.). Мн„ 2002.
    
    ДЗМГГРАЧКбЎ Пётр Фролавіч (н. 7.6.1937, в. Бярозкі Хоцімскага рна Магілёўскай вобл ), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1973), праф. (2003), чл.кар. Бел. акадэміі адукацыі (1999). Засл. работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1965), дзе і працуе (з 1997 Магілёўскі унт), з 1975 дэкан гіст. фта. Даследуе праблемы ўзнікнення і развіцця дзяржаўнасці на Беларусі, этнагенезу беларусаў, гісторыі ВКЛ.
       Тв:. Аб паходжанні беларусаў, фарміраванні і развіцці беларускай народнасці. Магілёў, 1992; Беларусь у IX — першай палове XIII стст. Магілёў, 1994; Образованяе Велнкого княжества Лнтовского: (Дяскус. аспекты) // Весн. Магілёўскага унта. 1999. № 1; Беларусь у другой палове XVII—XVIII стст. Магілёў, 2000 (разам з ВЛ.Маразевічам); О зарожденнн н развнтнн государственностн на белорусскях землях // Бел. думка. 2001, № 4; Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага: (Другая палова XIII — першая палова XVII стст.). Магілёў, 2003.
    
    
    ДЗМІТРЫЕВА Сафія Аляксандраўна (н. 11.9.1944, в. Чарнеевічы Драгічынскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Др біял. н. (2001). Скончыла БДУ (1965). 3 1971 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні стану навакольнага асяроддзя, вынікаў узд