Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
°ніёнаабменнай экстракцыі на вадкіх аніянітах, распрацоўцы вадкасных іонаселектыўных электродаў. Стварыў банк даных па канстантах аніёнаабменнай экстракцыі аніёнаў рознай прыроды вышэйшымі чацвярцічнымі амоніевымі солямі; распрацаваў іонаселектыўныя электроды для вызначэння гербіцыдаў, паверхневаактыўных рэчываў, металакомплексных часцінак у розных аб’ектах.
Тв:. Аннонообменная экстракцмя органнческнх аннонов. М., 2002; Сложные хнмнческме равновесня. Мн., 2002.
П Грынгард.
А.Гульстранд.
ГЎЛЬСТРАНД (Gullstrand) Альвар (5.6.1862, г. Ландскруна, Швецыя — 28.7.1930), шведскі афтальмолаг. Др медыцыны (1888). Скончыў Упсальскі унт (1885). 3 1891 у Каралінскім інце (Стакгольм), у 1894—1927 праф. Упсальскага унта. Чл. (1911—29) і старшыня (1922—29) Нобелеўскага кта па фізіцы Шведскай каралеўскай АН. Навук. працы па геам. оптыцы і дыёптрыцы вока. Увёў паняцце дыёптрыі. Стварыў шэраг афтальмалагічных прыбораў. Нобелеўская прэмія 1911. В.Ф.Ермакоў.
ГУРКб Сяргей Пятровіч (н. 1.8.1940, в. Лявонавічы Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Канд. эканам. н. (1973), праф. (1999). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1966). 3 1966 у Бел. эканам. унце (у 1983—88 дэкан фта, у 1991—2002 прарэктар). Навук. працы па праблемах эканам. тэорыі, мікра і макраэканомікі, фарміравання змешанай эканомікі с.г. вытвсці Беларусі, методыкі навучання і выхавання.
Тв.: Промзводство: сушность, основные черты, факторы, результаты. Мн., 1998; Государственное регулнрованне трудовых отноше
ннй в аграрном секторе экономмкн. Мн., 2000 (разам з М.І.Базылевым, П.В.Лешчылоўскім); Мнровая экономнка. М., 2000 (у сааўт.); Экономнческая теорня. Мн., 2002 (у сааўт ); Экономнческая теорня. М., 2003 (разам з М.І.Базылевым, М.М.Базылевай); Макроэкономнка. М., 2003 (з імі ж).
ГЎРСКІ Канстанцін Іванавіч (21.11.1907, в. Лугавая Капыльскага рна Мінскай вобл. — 17.2.1943), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1939). Скончыў БДУ (1933). Працаваў заг. Рагачоўскага райана (1933—36). У 1939—41 у Інце мовы і лры АН Беларусі, адначасова выкладаў у БДУ, Мінскім (заг. кафедры) і Беластоцкім (1940—41) пед. інтах. Загінуў на фронце ў Вял. Айч. вайну. Даследаваў сучасную бел. мову, яе сінтаксіс. Сааўтар кніг «Сінтаксіс беларускай мовы» (1939), «Курс сучаснай беларускай мовы» (1940), аўтар артыкулаў «Аб беларускім правапісе» (1938), «Граматычныя катэгорыі дзеяслова і іх вырашэнне ў беларускай мове», «Выказнік у беларускай мове» (абодва 1940) і інш.
А.І.Гурскі.
ГУРУЛЁЎ Сяргей Пятровіч (н. 21.2.1953, г.п. Алавяная Чыцінскай вобл., Расія), бел. ваен. дзеяч. Ген.лейт. (2002). Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танк. каманднае вучылішча імя Мерацкова (1974), Ваен. акадэмію бранятанк. войск імя Маліноўскага (1986), вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» (1991), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1999). 3 1974 на камандных і штабных пасадах у Забайкальскай ваен. акрузе, з 1978 у Групе сав. войск у Германіі. 3 1986 у БВА. Камандаваў танк. палком, мотастралк. дывізіяй, асобнай механізаванай брыгадай. 3 1997 нач. штаба — нам. камандзіра, з 2000 камандзір 28га армейскага корпуса. У 2001 нач. Гал. штаба, з канца 2001 нач. Генштаба Узбр. Сіл — першы нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
ГЎРЧАНКА Павел Сямёнавіч (н. 16.6.1949, в. БудкаШыбенка Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Др тэхн. н. (1999). Скончыў БПІ (1978). 3 1972 на Мінскім аўтамаб. здзе (з 1983 нач. лабараторыі электранагрэву, з 1996 нач. Цэнтр. заводскай лабараторыі). Адначасова з 2000 праф. кафедры Бел. нац. тэхн. унта. Навук. працы па тэрмічнай апрацоўцы, індукцыйным нагрэве і абсталяванні для тэрмічнай апрацоўкі вырабаў машынабудавання.
Тв '. Основы технологнн упрочненмя деталей машнностроенмя прн нндукцнонном нагреве н упрочняемом охлажденнн. Гомель, 1999.
ГЎРЫН Сцяпан Сафронавіч (н. 15.12.1935, в. Ляпёшкі Іўеўскага рна Гродзенскай вобл ), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і ліцейнай вытвсці.
376 гурэвіч
Др тэхн. н. (1995). Скончыў БПІ (1959). 3 1962 у Бел. нац. тэхн. унце (з 1995 праф.). Навук. працы па павышэнні ўстойлівасці чыгунных ліцейных форм і тэхн. аснасткі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.: Новое в нзготовленмн н упрочненнн ннструментальной оснасткн. Мн., 1986 (у сааўт.); Повышенне стойкостн чугунных лнтейных форм путем поверхностного лепіровання // Лнтье н металлургвя. 1998. № 2; Лнтейные сплавы. Мн., 2000.
ГУРЙВІЧ Генадзь Львовіч (н. 1.4.1954, Мінск), бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі і пульманалогіі. Др мед. н. (1997), праф. (2003). Скончыў Мінскі мед. інт (1976). 3 1976 працуе на розных пасадах у НДІ туберкулёзу (зараз НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі, нам. дырэктара). Навук. працы па распрацоўцы і ўкараненні комплексных праграм: рэабілітацыі пры саркаідозе органаў дыхання; выпуску новай лек. формы рыфампіцыну; выяўленні ранніх сімптомаў хранічнага лёгачнага сэрца пры туберкулёзе і хранічных неспецыфічных захворваннях органаў дыхання і інш.
7в.: Флуоресцентный аналнз лнмфоцнтов у больных туберкулезом легкнх, подвергшнхся раднацмонному воздействню (у сааўт.) // Докл. АН Беларусн. 1994. Т. 38, № 6; Оценка разлнчных режнмов коррекцнн метаболмческнх нарушеннй у больных с распространеннымн формамн туберкулеза легквх н в современных радноэкологнческнх условвях // Пульмонологня. 1996. № 2; Небулайзерная терапня заболеванвй органов дыхання. Мн., 2003.
ГЎСЕЎ Аляксандр Пятровіч (н. 18.4.1938, г. Ірбіт Свярдлоўскай вобл., Расія), бел. фізік. Др тэхн. н. (1996). Скончыў Уральскі унт у Свярдлоўску (1966). 3 1971 у Інце прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы магн. з’яў. Распрацаваў тэорыю магн. ўзаемадзеяння групавых уключэнняў і дэфектаў у матэрыялах.
Тв: Подмагнмчнваюшее н размагннчнваюшее взанмодействне включенвй // Дефектоскопвя. 1993. № 12; Экспернментальное нсследованне магнмтного взанмодействня ферромагнвтных тел // Там жа. 1994. № 1.
М.П.Савік.
ДАБРЬІНІН Барыс Фёдаравіч (26.5.1885, Мінск — 4.9.1951), расійскі географ, геамарфолаг і падарожнік. Др геагр. н. (1935). Скончыў Маскоўскі унт (1911), дзе і працаваў (з 1916 прыватдацэнт, з 1931 праф., у 1938—41 заг. кафедры фіз. геаграфіі замежных краін, створанай па яго ініцыятыве). Адначасова ў 1934—39 заг. аддзела Інта геаграфіі АН СССР. 3 1942 у Тбіліскім, у 1950—51 у Кіеўскім унтах. Падарожнічаў па краінах Зах. Еўропы (1908—11) і Мексіцы (1925). Асн. даследаванні правёў у Крыме, на Каўказе, у цэнтр. ч. Рус. раўніны і ў Сярэднім Паволжы. Аўтар твораў па фіз. геаграфіі і геамарфал. раянаванні.
Тв:. Фнзвческая географня СССР. Европейская часть н Кавказ. 2 нзд. М., 1948; Фн
знческая географмя Западной Европы М., 1948. В.А.Ярмоленка.
ДАВІДбЎСКІ Ігнацій Адамавіч (н. 2.12.1942, в. Дразды Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Канд. мед. н. (1984), дацэнт (1990). Скончыў Мінскі мед. інт (1966). 3 1980 у Бел. дзярж. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па агульнай, сасудзістай хірургіі і мікрахірургіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв:. Хнрургнческое леченне разрывов аневрпзм брюшной аорты (разам з І.М.Грышыным. А.А.Марціновічам) // Хнрургня. 1980. № 8; Крнтермн оценкн стаднн теченмя н степенм хроннческой артермальной недостаточностм прн тромбооблнтернруюшнх заболеваннях сосудов ннжннх конечностей (у сааўг.) // Методмческне указання. Мн., 1987; Разрывы аневрнзм брюшной аорты н нх леченне. Мн., 1987 (разам з І.М.Грышыным, М.П.Бацянам).
ДАЙЛІДАЎ Віктар Віктаравіч (н. 23.7.1956, Мінск), бел. трэнер (гімнастыка спарт.). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1977). Засл. трэнер Беларусі (1990). 3 1977 трэнервыкладчык дзіцячай спарт. школы Спарт. клуба БВА. 3 1983 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцячаюнацкай школы алімп. рэзерву «Кольцы Славы». 3 1995 гал. трэнер нац. мужчынскай каманды Беларусі па спарт. гімнастыцы. 3 1997 член выканкома Асацыяцыі гімнастыкі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам каманда гімнастаў Беларусі — чэмпіён свету 2001 (г. Гент, Бельгія), сярэбраны 1997 (г. Лазана, Швейцарыя), бронз. 1999 (г. Цяньцзінь, Кітай) прызёр. Сярод выхаванцаў: \.Іванкоў\ А.Кан — чэмпіён Сусв. універсіяды (1993, г. Буфала, ЗША); А.Еўсікаў — пераможца міжнар. турніру «Дружба» сярод юніёраў (1989), чэмпіён СССР сярод юніёраў (1989); В.Шкуратовіч — чэмпіён (1994, Прага) і неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы сярод моладзі.
А.А.Дубовік.
ДАЙНЁКА Аляксей Яўгенавіч (н. 18.6.1968, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1998). Скончыў БСГА (1990). У 1994— 2000 заг. ссктара знешнеэканам. адносін і аграбізнесу, нам. дырэктара па навук. рабоце Бел. НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу ў Мінску. 3 2000 у Бел. эканам. унце. Даследуе праблемы эканомікі Еўропы і СНД, эфектыўнасці інтэграцыі Беларусі ў сусв. эканоміку.
Тв:. Экономнка Беларусв в снстеме внешнеэкономвческнх отношеннй Республнкн Беларусь. Мн., 1997; Моделнрованне внешнеэкономвческнх отношеннй Республнкм Беларусь. Мн., 1997; Беларусь н мнровая экономнка на пороге третьего тысячелетая. Мн., 1999; Органнзацня маркетннга н бнзнеса в аграрной сфере. Мн., 2000 (у сааўт.); Экономмка стран Азнн. Ч. 1—2. Мн., 2002 (у сааўт).
ДАКЎДАЎСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Лідскім рне Гродзенскай вобл. Засн. ў 1990 для захавання месц росту журавін, а таксама стабілізацыі гідралагічнага рэжыму вярховага
балота на радовішчы торфу «Дакудаўскае». Пл. 1989 га. Уключае 2 возеры і найб. буйное вярховае балота Гродзенскай вобл. з бязлеснымі прасторамі і рэдкалессем. Шмат харч. (журавіны, маліны, брусніцы, каліна) і лек. раслін. Жывуць вадаплаўныя і балотныя птушКІ, ЛОСЬ, ДЗІК і ІНШ. П.І.Лабанок.
ДАМАРбНАК Мікалай Іванавіч (н. 21.4.1952, Мінск), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі мікраэлектронікі. Канд. тэхн. н. (1981). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1974). 3 1974 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1981—85 заг. н.д. лабараторыі). Навук. працы па высокаэфектыўных тэхнÐ