• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    . Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (3), «За касмічны палёт» (4).
    М. М. Касцюкоеіч.
    
    ГРбМАЎ Ігар Мікалаевіч (н. 29.3.1937, Масква), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі буд. вытвсці і педагог. Канд. тэхн. н. (1974), дац. (1977). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1966). 3 1967 у Бел. нац. тэхн. унце (у 1981—97 дэкан). Навук. працы па тэхналогіі вытвсці бетонных работ. Распрацаваў тэхнал. правілы аўтамаб. транспартавання бетонных сумесей. Аўтар падручнікаў для ВНУ.
       Тв:. Технологня стромтельного пронзводства. Мн., 1985 (у сааўт.).; Технологня, механнзацня н автоматнзацня стронтельства. М., 1990 (у сааўт.).
    
    ГРЫГАРбВІЧ Ядвіга Дамінікаўна (н. 24.8.1946, в. Даманова Бабруйскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі, дзярж. дзеяч. Др пед. н. (2003), праф. (1995). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Чл.кар. Бел. акадэміі адукацыі (1995). Ганаровы праф. Шлёнскага унта (Полынча, 1994). Скончыла Мінскі пед. інт (1969) і Мінскі лінгвістычны унт (1994). 3 1969 у НДІ педагогікі (у 1977—82 заг. лабараторыі, заг. аддзела). 3 1982 у Бел. унце культуры (у 1988—92 заг. кафедры педагогікі сац.культ. дзейнасці, прарэктар, з 1992 рэктар). Нам. старшыні Камісіі па сац. пытаннях Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). Чл. Каардынацыйнага кта жанчынпарламентарыяў Міжнар. парламенцкага саюза (з 2001). Навук. працы па тэорыі і методыцы эстэт. выхавання моладзі, сац. педагогіцы, культуралогіі, псіхолагапед. асновах прафес. падрыхтоўкі студэнтаў да сацыякульт. дзейнасці, праблемах культуралагічнай
    
    
    універсітэцкай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
       Тв:. Падрыхтоўка кадраў культуры ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы. Мн., 2001 (разам з А.І.Смолікам, Л.М.Рагачовай); Сацыякультурная дзейнасць: сутнасць, прынцыпы, функцыі // Сац.пед. работа. 2001. № 6; Эстэтычная накіраванасць асобы студэнта: педагагічны аспект. Мн., 2002; Псіхолагапедагагічная сутнасць сацыякультурнай дзейнасці // Весн. БДУ культуры. 2003. № 2.
    
    ГРЫГбР’ЕЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 4.1.1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (2000), праф. (2002). Скончыў БДУ (1972), Ваеннапаліт. акадэмію ў Маскве (1986). 3 1972 сакратар Крычаўскага райкома ЛКСМБ. 3 1974 у Сав. Арміі, у 1991 — 94 ва Узбр. Сілах Расіі. 3 1995 выкладчык кафедры сац. педагогікі і прафес. майстэрства Бел. пед. унта. Даследуе гісторыю сац. работы на Беларусі ад старажытнасці да нашага часу. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў «Сацыяльная работа на Беларусі з непаўналетнімі злачынцамі: гісторыя, праблемы, тэндэнцыі» (2000, з М.А.Кожуравай), «Сацыяльнапедагагічная карэкцыя дэвіянтных паводзін падлетка» (2001, з Г.Ф.Бядулінай, І.І.Прачаковай).
       Тв.: Очеркм нсторнн соцнальной работы на Беларусн. Мн., 1998; Становленве н развнтне соцнальной работы на Беларусн (X—XX вв ). Мн., 2000; Соцмальная работа на Беларусн: нсторня, опыт, проблемы. Мн., 2000.
    
    ГРЫГбР’ЕЎ Аляксей Сафронавіч (н. 12.6.1929, в. Кашуціна Духаўшчынскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1963). 3 1944 на гасп. рабоце у Смаленскай, Мінскай, Гродзенскай абл. (у 1960—62 нам. дырэктара Гродзенскага абл. трэста саўгасаў, з 1962 нач. Воранаўскага вытв. ўпраўлення сельскай гаспадаркі). 3 1968 у Гродзенскім агр. унце (у 1968—82 прарэктар, у 1982— 93 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі на аснове паскарэння навук.тэхн. прагрэсу.
       7в.: Экономнческне условня нндустрналнзацнн жнвотноводства. Мн., 1975; Научнотехннческнй прогресс н эффектмвность жнвотноводства. Мн., 1985; Основы внешнеэкономнческнх связей Курс лекцнй. Гродно, 1995; Экономнка сельского хозяйства. Гродно, 1997.
    
    ГРЫГбР’ЕЎ Юрый Панцеляймонавіч (н. 29.5.1932, г.п. Кулоціна Наўгародскай вобл., Расія), бел. і рас. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Засл. архітэктар Расіі (1993). Чл.кар. Рас. AM (2001). Ганаровы акад. Рас. акадэміі архітэктуры і буд. навук (2001). Скончыў Маскоўскі арх. інт (1956). Працаваў у інтах «Белпрампраект», «Мінскпраект» (у 1965—74 кіраўнік комплекснай арх. майстэрні). Ў 1974—86 нам. старшыні Дзяржбуда Беларусі, гал. архітэктар Мінска. 3 1986 1ы нам. старшыні Кта па архітэктуры і горадабудаўніцтве, 1ы нам. гал. архітэктара
    
    
    Масквы. 3 1994 адначасова дырэктар Маскоўскага н.д. і праектнага інта тыпалогіі, эксперым. праектавання. Асн. работы: генпланы многіх буйных прамысл. аб’ектаў у гарадах Беларусі (1957—61), у Мінску — шэраг будынкаў н.д. інтаў АН Беларусі (1964—75), студэнцкія гарадкі БДУ, БПІ і радыётэхн. інта (1964—75), жылы дом па вул. Сурганава, комплексы інтаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў нар. гаспадаркі Беларусі (1975), Дом літаратара, крыты каток (абодва 1976), аэравакзальны комплекс аэрапорта «Мінск2» (1980), будынак упраўлення Мінскага метрапалітэна і станцыя метро «Кастрычніцкая» (1984), забудова і рэканструкцыя вул. Багдановіча і Я.Коласа, забудова мікрараёнаў Зялёны Луг6 і Сурганава (1980я г.; усе у сааўт.), помнікі М.Калініну (1978) і А.Пушкіну (2002). У 1973—75 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. Сярод работ у Маскве: забудова жылых раёнаў Паўночнае, Паўднёвае Бутава, Жулебіна, Мар’інскі парк (1989—2002, у сааўт.), будынкі Акад. школы акварэлі, ашчаднага банка на Нікіцкім бульвары, «Новы манеж», Берлінскі дом на Пятроўцы, шматфункцыян. цэнтры на Цвярской вул. і Садовым кальцы, ансамблі жылых комплексаў «Залатыя Ключы», «Рубцоўская набярэжная» і інш. (усіх кіраўнік аўтарскіх калектываў), помнікі Кірылу і Мяфодзію на Славянскай пл., Г.КЖукаву на Манежнай пл., Абаронцам зямлі Расійскай на Кутузаўскім праспекце, С.Рахманінаву на Страсным бульвары. Іл. гл. да арт. Аэравакзал, Масква, Мінск.
       Тв.: Городгерой Мннск. М., 1976 (разам з В.І.Анікіным). Т.Р.Мартыненка.
    
    ГРЬІНГАРД (Greengard) Пол (н. 11.12.1925, НьюЙорк), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Др філасофіі (1953). Скончыў Гамільтонскі каледж (1948). 3 1953 працаваў у біяхім. лабараторыях Лондана і г. Бетэсда (ЗША), з 1959 у фармацэўтычнай кампаніі Гейгі. 3 1968 праф. Іельскага, з 1983 (праф. і заг. лабараторыі) Ракфелераўскага унтаў. Навук. працы па вывучэнні сінаптычных сувязей у нерв. сістэме. Выявіў, што, акрамя класічных эфектаў на мембранныя патэнцыялы, многія нейрамедыятары і некат. нейрапептыды ўздзейнічаюць на біяхім. працэсы ў цытаплазме нейронаў і ўплываюць на ўтварэнне складаных станаў нерв. сістэмы — эмоцый, настрояў, матывацый. Нобелеўская прэмія 2000 (з К.Карлсанам і Э.Кэндэлам; гл. Дадатак). В.Ф.Ермакоў.
    
    ГРЫНЯВЁЦКІ Васіль Ігнацьевіч (1871— 27.3.1919), расійскі цеплатэхнік, стваральнік першых цеплавозаў. 3 бел. шляхты. Скончыў Маскоўскае тэхн. вучылішча (1896), з 1900 яго прафесар, з 1914 — дырэктар. Даследаваў рабочыя працэсы, якія адбываюцца ў паравых машынах, кацельных агрэгатах і рухавіках унутр. згарання. У 1905 распрацаваў
    
    
    гурын 375
    
    схему цеплавога разліку катлаагрэгата, заснаваную на правільным уяўленні аб працэсах цеплаперадачы, у 1906 —тэорыю эканам. разліку рабочага працэсу паравой машыны. У 1909 пабудаваў рухавік магутнасцю 1500 к.с., з якім цеплавоз развіваў скорасць да 100 км/гадз. Займаўся таксама рэканструкцыяй паравой гаспадаркі тэкст. фк, укараняў на іх камбінаваныя цепласілавыя ўстаноўкі высокай эканамічнасці. Аўтар кнігі «Пасляваенныя перспектывы рускай прамысловасці» (1919).
       Тв.: Графнческнй расчет парового котла. М., 1905; Экономнка рабочего процесса двнгателей внутреннего сгорання. М., 1907; Проблема тепловоза н ее значенне для Росснн. М., 1923; Паровые машнны. Теорня рабочего процесса. 2 нзд. М., 1926.
       Літ:. Прокофьев В.Н. Московское высшее техннческое учнлнше: 125 лет. М., 1955; Бнографнческнй словарь деятелей естествознання м техннкн. Т. 1. М., 1958.
    В.А.Ярмоленка.
    
    ГРЫНЯВЁЦКІ Леанід Францавіч (17.6.1853—26.6.1891), бел. і рас. падарожнік. 3 бел. шляхты. Скончыў Ваенмед. акадэмію ў Пецярбургу. У 1882— 83 удзельнік экспедыцыі па праграме 1га Міжнар. палярнага года на Новай Зямлі (ст. Малыя Кармакулы). Першы з палярных даследчыкаў пранік ва ўнутр. гарыстыя раёны архіпелага; пра сваё падарожжа напісаў кн. «Упоперак Новай Зямлі». Пасля 2 гады працаваў на Камандорскіх авах. У 1889—91 нач. новаўтворанага Анадырскага пав., заснаваў г. НоваМарыінск (цяпер г Анадыр), вёў навук. назіранні, аказваў мед. дапамогу мясц. насельніцтву. Сабраныя ім навук. матэрыялы абагульнены ў кнізе яго вучня А.Дзьячкова «Анадырскі край» (1893). В.А.Ярмоленка.
    
    ГРЫЦЎК Аляксандр Іванавіч (н. 25.5.1949, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне медыкабіял. навук. Др мед. н. (1995), праф. (2003). Скончыў Екацярынбургскі мед. інт (1974), дзе і працаваў. 3 1992 заг. кафедры біяхіміі Гомельскага мед. унта. Навук. працы па ўплыве інкарпарацыі стронцыю137, абмежаванні рухальнай актыўнасці (гіпакінезіі) на стан энергет. абмену тканак арганізма.
       Тв:. Авнакосмнческая п экологнческая меднцнна // Весці Нац. АН Беларусі. 2002. № 2,
    4, 5.
    
    ГЎБІН Валерый Мікалаевіч (н. 2.9.1948, г. Магілёў), бел. геолаг і геамарфолаг. Др геагр. н. (1993), праф. (2000). Скончыў БДУ (1972). 3 1974 у «Беларусьгеалогіі», у 1985—98 у Бел. геолагаразведачным НДІ (з 1993 заг. аддзела). 3 1998 заг. кафедры ў БДУ. Навук. працы па аэракасмічных метадах вывучэння зямной кары, рэгіянальнай геалогіі, найноўшай тэктонікі, геамарфалогіі і геаэкалогіі.
       Тв.: Перспектнвы аэрокосмнческой геомнднкацнн на террнторнй Беларусн. Мн., 1988 (разам з У.Дз.Коркіным, Г.І.Марцынкевіч); Палеогеодннамнческне реконструкцнм платформенных бассейнов: методнческне аспек
    
    
    ты. Мн., 1991 (у сааўт.); Геологнческая сьемка н картографнрованне. Полевая практяка. Мн., 2002 (разам з А.К.Карабанавым, А.М.Каўхутам); Аэрокосмнческое нзученне экзогенных процессов в условнях техногенеза. Мн., 2003 (разам з А.А.Кавалёвым, У Дз.Коркіным)
    
    ГУЛЁВІЧ Аляксандр Львовіч (н. 19.5.1954, г. Маладзечна Мінскай вобл), бел. вучоны ў галіне аналіт. хіміі. Др хім. н. (2003). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе з 1977 (у 1978—92 у НДІ фіз.хім. праблем). Навук. працы па Ð