Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
°л. працэсах і абсталяванні для вытвсці вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў сістэмы аўтаматызаванага кантролю і кіравання тэрмічнымі працэсамі ў вытвсці вырабаў мікраэлектронікі на аснове інфрачырвоных цеплавізійных прылад. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.. Тепловнзнонная пнрометрнческая снстема (у сааўт.) // Электрон. промсть. 1987. № 3 (161); Снстема промышленного тепловндення НЙ60Т (у сааўт.) // Прнборостроенне. 1989. № 11; Снстемы промышленного тепловндення // Там жа. 1992. № 14.
ДАНБАР (Dunbar) Боні Джын (н. 3.3.1949, г. Санісайд, ЗША), касманаўт ЗША. Чл. Нац. інж. акадэміі ЗША (2002). Др філасофіі (1983). Скончыла Вашынгтонскі (1975) і Х’юстанскі (1983) унты. 3 1978 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (з 1998 нам. дырэктара), з 1981 у атрадзе касманаўтаў НАСА. У 1994—95 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніла (як спецыяліст па аперацыях на арбіцё) 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 30.10— 6.11.1985 на КК «Чэленджэр», 9— 20.1.1990 і 25.6—9.7.1992 на КК «Калумбія», 27.6—7.7.1995 на КК «Атлантыс» (першы палёт па праграме «Мір— Шатл», першая стыкоўка «Спейс шатла» з арбітальнай станцыяй «Мір» і замена яе асн. экіпажа), 23—31.1.1998 на КК «Індэвар». У космасе правяла 50,4 сут. Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі», «За выключныя дасягненні», «За касмічны палёт» (5). Яе імя занесена ў Міжнар. залу гонару «Жанчына ў тэхналогіі» (2000).
Літ:. Л н с о в 14. Бонн Данбар н меднцннскне экспернменты в НАСА // Новостм космонавтакн 1995. № 14. М.М.Касцюковіч.
ДАНІЛАВА Ларыса Іванаўна (н. 30.1.1956, г.п. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Др мед. н., праф. (1999). Чл. Еўрап. асацыяцыі па вывучэнні цукр. дыябету (1994), Міжнар. федэрацыі дыябету; эксперт па эндакрыналогіі міждзярж. Бел.амер. праекта па вывучэнні хвароб шчытападобнай залозы. Скончыла Мінскі мед. інт (1979). Стажыравалася па эндакрыналогіі ў Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі, ЗША, Японіі. 3 1985 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па аўтаімунных хваробах
ДЖАВЕЦКІ 377
эндакрыннай сістэмы і праблемах цукр. дыябету.
Тв:. Болезнп шнтовіідной железы (раннне прнзнакн, днфференцнальный днагноз). Мн., 1991 (разам з А.А.Холадавай).
ДАНІЛАЎ Віктар Аляксеевіч (н. 8.12.1943, пас. Круглік Арлоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (2003). Вынаходнік СССР (1984). Скончыў Калінінградскі тэхн. інт рыбнай прамсці і гаспадаркі (1965). 3 1974 у Полацкім унце (з 1980 заг. кафедры). Навук. працы па тэхналогіі і абсталяванні для мех. апрацоўкі і кантролю складаных паверхняў дэталей машын. Распрацаваў асновы сінтэзу спосабаў формаўтварэння і апрацоўчых сістэм станочнага абсталявання для інтэнсіфікацыі працэсаў апрацоўкі рэзаннем. Стварыў і ўкараніў у прамсць прагрэс. тэхналогіі, металарэзныя станкі і інструменты для апрацоўкі складаных паверхняў.
Тв:. Формообразуюшая обработка сложных поверхностей резаняем. Мн., 1995; Обшне прмнцнпы сннтеза рацнональных технологяй формообразовання сложных поверхностей резаннем Ц Map технологяй. 2002. № 1.
ДАНІЛЬЧАНКА Аляксей Васілевіч (н. 25.2.1959, г. Саснагорск, Рэспубліка Комі, Расія), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1998). Скончыў БДУ (1981). 3 1984 у БПІ, з 1989 у Мінве нар. адукацыі Беларусі, з 1991 у Нац. інце адукацыі, у 1999—2001 прарэктар па навуч. рабоце і міжнар. сувязях у Бел. дзярж. акадэміі фіз. культуры. 3 2001 праф. кафедры міжнар. эканам. сувязей БДУ. Даследуе праблемы эканам. падрыхтоўкі студэнтаў у айч. і замежных навуч. установах, інтэрнацыяналізацыі эканомікі і прадпрымальніцтва, формы дзелавой замежнай актыўнасці, транснац. карпарацыі, міжнар. стратэгіі кампаній і інш.
Тв'. Теорнн ннтернацноналнзацнм предпрнннмательства: становленне н развнтне. Мн., 1997; Практмческне аспекты ннтернацноналязацнн предпрнннмательства. Мн., 1998; Формы заграннчной деловой экономнческой актмвностн. Мн., 1998 (разам з Л.М.Пятроўскай); Эволюцня теоряй международного обмена в экономмческой науке // Беларусь н мяровые экономнческне процессы. Мн., 2003.
ДАНІЛЬЧЫК Валянцін Сцяпанавіч (н. 8.12.1933, Мінск), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др мед. н. (1988), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед. інт (1957). 3 1965 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1968 кіраўнік лабараторнага аддзела). 3 1977 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, з 1992 у Цэнтр. н.д. лабараторыі. Навук. працы па гарманальнабіяхім. даследаваннях. Распрацаваў методыкі для паглыбленага вывучэння ліпіднага абмену ў хворых і людзей павышанай рызыкі.
ДАРАШКЕВІЧ Мечыслаў Пятровіч (н. 2.1.1937, в. Баяры Гродзенскага рна), бел. вучоны ў галіне хірургіі і уралогіі.
Др мед. н. (1984), праф. (1986). Хірургуролаг вышэйшай катэгорыі (1978). Правадз. чл. тва уролагаў Польскай АН (1988). Скончыў Гродзенскі мед. інт (1966). 3 1970 нач. авіяц. медыцыны, старшыня Бел. урачэбналётнай экспертнай камісіі, кіраўнік навук.практычнай лабараторыі Бел. ўпраўлення грамадз. авіяйыі. Адначасова з 1977 у Бел. пед. унце імя М.Танка (з 1984 заг. кафедры).
Тв:. Асновы палавога выхавання. Мн., 1992; Асновы радыяцыйнай бяспекі. Мн., 1995; Асновы медыцынскіх ведаў. Мн., 1995.
ДАРОШЧАНКА Іван Васілевіч (н. 5.5.1922, в. Дубраўкі Гарадоцкага рна Віцебскай вобл.), поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў спец. школу разведчыкаў (1943). У пач. Вял. Айч. вайны ў 1й Калінінскай партыз. брыгадзе. 3 мая 1943 у складзе спец. групы на тэр. Ленінградскай вобл., з вясны 1944 на 1м Укр. фронце. Сяржант Д. вызначыўся ў баях: у 1944 каля г.п. Белавостраў Ленінградскай вобл., дзе засек 3 агнявыя кропкі праціўніка і захапіў «языка»; у 1945 каля нас. пункта Гансдорф на чале групы байцоў захапіў 9 «языкоў», у т.л. афіцэра сувязі; пры ўзяцці нас. пункта Мурау (Аўстрыя) з групай разведчыкаў выявіў сістэму абароны праціўніка, захапіў 9 «языкоў». Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Пасля вайны да 1984 на гасп. рабоце.
ДАРЭЛ (Durrell) Лорэнс Джордж (27.2.1912, г. Дарджылінг, Індыя — 1990), англійскі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік і тэарэтык мадэрнізму ў англ. лры 1950—70х г. Брат Дж.МЛарэла. Яго раннія творы вытанчаныя, напышлівастылізаваныя, нярэдка рэбусавобразныя. У тэтралогіі пра каханне «Александрыйскі квартэт» (раманы «Жусціна», 1957; «Валтасар», «Маўнталіў», абодва 1958; «Клія», I960), прасякнутай фрэйдысцкімі матывамі, разглядае любоўнае пачуццё як жорсткае і злачыннае. У дылогіі «Бунт Афрадыты» (раманы «Тады», 1968; «Ніколі», 1970) містыфікаваная трактоўка тагачаснага жыцця. Аўтар лірычных мемуараў пра астравы Корфу («Келля Праспера», 1945), Родас («Успаміны пра Пенанароджаную», 1953), Кіпр («Горкія лімоны», 1957), зб. паэзіі «Выбраныя вершы. 1931—1974» (1980), вершаваных драм, эсэ і інш.
ДАЎГЎШЫН Юрый (канец 16 ст. — пач. 17 ст.), падарожнік і мараход. Выхадзец з Беларусі. Адкрыў так званы Мангазейскі марскі ход («шлях Даўгушына»), які пачынаўся з вусця р. Пячора і праходзіў уздоўж узбярэжжа Карскага мора і агінаў паў Ямал; даследаваў нізоўе рэк Надым і Таз. На правым беразе р. Таз заснаваў Мангазейскае зімоўе, якое стала першым гандл.прамысл. цэнтрам у Зах. Сібіры (з 1601 г. Мангазея; пасля пажару перанесены пад назвай Новая Мангазея на месца сучаснага г. Туруханск). Мангазея што
год давала да 100 тыс. вывазных сабалёў. Каб захаваць дзярж. манаполію на сібірскую пушніну, у 1619 «шлях Даўгушына» забаронены.
Літ.: Ермоленко В.А. Помор нз Белой Русн // Веды. 1998. № 30.
В.А.Ярмоленка.
ДАФІ (Duffy) Браян (н. 20.6.1953, г. Бостан, ЗША), касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1975), унт Паўд. Каліфорніі (1981), школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў ВПС ЗША (1983). У 1986—2001 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 24.3—2.4.1992 на КК «Атлантыс» і 21.6—1.7.1993 на КК «Індэвар» (як пілот), 11—20.1.1996 на КК «Індэвар» (як камандзір), 11—24.10.2000 на КК «Дыскаверы» (як камандзір, па праграме работ на Міжнар. касм. станцыі). У космасе правёў 40,7 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (4).
М. М. Касцюковіч.
ДВОРНІК Аляксандр Міхайлавіч (н. 18.6.1950, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне радыеэкалогіі. Др біял. н. (1998), праф. (2003). Скончыў Гомельскі унт (1972), дзе і працаваў да 1975 і ў 1983— 91. У 1975—83 у Інце фізікі АН Беларусі. 3 1991 у Інце лесу Нац. АН Беларусі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах экалогіі лесу, мадэліраванні міграцыі радыенуклідаў у лясных экасістэмах.
Тв:. О моделнровання я прогнозе мнграцнн l³⁷Cs в гмдроморфных почвах экоснстем Белорусского Полесья (разам з В.А.Іпацьевым і Т.А.Жучэнка) // Докл. АН Беларусм. 1996. Т. 40, № 1; Лес. Человек. Чернобыль. Гомель, 1999 (у сааўт.); Forest and Chernobyl: forest ecosystems after the Chernobyl nuclear power plant accident: 1986—1994 (y сааўт.) // Joum. of environmental radioactivity. 1999. № 42. ДЖАВАНБЁЛІ (Giovagnoli) Рафаэла (13.3.1838, Рым — 15.8.1915), італьянскі пісьменнік. Выкладаў гісторыю ў Рыме. Удзельнік Рысарджымента, паплечнік ІХж.Гарыбальдзі. У гіст. раманах пра Стараж. Рым «Плаўтыла» (1878), «Сатурніна» (1879), «Месаліна» (1885) і інш. рамант. пафас барацьбы супраць тыраніі. Вядомасць яму прынёс раман «Спартак» (1874, неаднаразова экранізаваны) пра паўстанне гладыятараў і рабоў у 1 ст. да н.э., які ўзвялічвае вобраз раба, што выступіў супраць прыгнёту. Аўтар гіст. прац пра рэвалюцыю 1848— 49 у Італіі, папулярнай гісторыі Рысарджымента. На бел. мову яго раман «Спартак» пераклаў М.Паслядовіч.
7«.: Бел. пер. — Спартак. Мн., 1997; Рус. пер. —Спартак. Мн., 1988.
ДЖАВЕЦКІ (Drzewiecki) Стэфан Карлавіч (26.7.1844, в. Кунка Вінніцкай вобл., Украіна — 23.4.1938), польскі і расійскі вынаходнік, інжынер і вучоны ў галіне паветраплавання, авіяцыі і падводнага караблебудавання. Чл. Рус. тэхн. тва (1882). Скончыў Цэнтр. інж.
378 джаконі
школу ў Парыжы. 3 1873 у Расіі, з 1892 у Францыі. Навук. працы па аэрадынаміцы, балістыцы, кінетычнай тэорыі газаў. Вынайшаў парабалічны рэгулятар паравой машыны (1872), аўтам. пракладчык курсу судна на карце (драмограф, 1873), эл. карабельны лаг (1874). Спраектаваў і выпрабаваў шэраг канструкцый адна і шматмесных падводных лодак, у т.л. першыя лодкі з электраматора