• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ію (1971). 3 1972 у Бел. інце па праектаванні водагасп. і меліярац. будва, у Бел. НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі, ва Усесаюзным НДІ планавання і нарматываў. 3 1989 у Бел. эканам. унце (з 1994 заг. кафедры, з 1998 дэкан фта). Навук. працы па праблемах удасканалення механізму гаспадарання прадпрыемстваў АПК, павышэння эфектыўнасці прадпрымальніцкай дзейнасці, арганізацыі і кіраванні бізнесструкгурамі ва ўмовах рызыкі.
       Тв.: Экономака предпряятай а отраслей АПК. Мн., 1996 (у сааўт); Предпрнннмательство а малый базнес. Мн., 1996 (разам з Б.Дз.Сямёнавым); Хозяйственный раск а фанансовая устойчавость предпраятай АПК. Мн., 1999; Экономнка предпрнятнй а отраслей АПК. Мн., 2001 (у сааўт.).
    
    ДЙДЭРЭР (Doderer) Хайміта фон (5.9.1896, каля г. Вена — 23.12.1966), аўстрыйскі пісьменнік. Вывучаў гісторыю ў Венскім унце (1921—25). Друкаваўся з 1923. У псіхааналіт. рамане «Забойства, якое ўчыняе кожны» (1938) і гіст. «Кружны шлях» (1940) гратэскавыя алюзіі на тагачаснае жыццё. Вядомасць прынёс рамандылогія з жыцця АўстраВенгрыі пач. 20 ст. «Лесвіца Штрудльгаф» (1951) і «Д’яблы» (1956), адметны эпічным размахам і іроніяй. Аўтар раманаў «Меравінгі» (1962), «Слуньскія вадапады» (1963), «Пагранічны лес» (1967), апавяданняў і інш.
       Тв:. Рус. пер. — Слуньскае водопады: Роман; Окольный путь: Повеста а рассказы. М., 1981.
    
    дбЙНІКАЎ Аляксандр Анатолевіч (н. 9.9.1961, Мінск), бел. вучоны ў галіне фіз. акустыкі. Др фіз.матэм. н. (1998). Скончыў БДУ (1983). 3 1983 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. 3 1993 старшы, з 1998 гал. навук. супрацоўнік НДІ ядз. праблем БДУ. Навук. працы па тэорыі акустычных радыяцыйных сіл, дынаміцы дысперсных асяроддзяў ва ультрагукавых палях, калектыўнай дынаміцы кавітацыйных кластэраў.
    
    
    ДРАЗДОЎ 381
    
        Тв.: Acoustic radiation pressure on a rigid sphere in a viscous fluid // Proceeding of the Royal Society of London. Ser. A. 1994. Vol. 447, N 1931; Acoustic radiation force on a spherical particle in viscous heatconducting fluid // Journ. of the Acoustical Society of America. 1997. Vol. 101, N 2; Acoustic radiation interparticle forces in a compressible fluid // Journ. of Fluid Mechanics. 2001. Vol. 444.
    
    
    ДОЛЬНАШЛЁНСКАЕ ВАЯВрДСТВА, H i ж н e c i л e з c к a e ваяводства (Wojewodztwo Dolnoslqskie), адм.тэр. адзінка на ПдЗ Польшчы. На 3 мяжуе з Германіяй, на Пд з Чэхіяй. Утворана 1.1.1999. Пл. 19,6 тыс. км². Нас. 3 млн. чал. (1999), гарадскога 72%. Адм. цэнтр — г. Вроцлаў. Найб. гарады: Валбжых, Лягніца, ЯленяГура, Свідніца. Большая ч. ваяводства размешчана на Шлёнскай (Сілезскай) нізіне; на Пн Тшабніцкая града (выш. да 272 м), на Пд хрыбты Судэтаў (выш. да 1602 м, г. Снежка). Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, медзь, нікель, граніты, базальты. Клімат умераны. Сярэдняя тра студз. ад 0 °C да 2 °C на раўнінах і катлавінах і 5 °C у гарах, ліп. 18 °C і 10 °C адпаведна. Ападкаў за год 500— 700 мм на раўнінах і да 1200 мм у гарах. Гал. рака Одра з прытокамі НысаКлодзка. Відава, Алава, Быстшыца і інш. Глебы дзярновападзолістыя, бурыя, чарназёмы (на Пд ад г. Вроцлаў). Пад лесам 28% тэр. (елка, хвоя, дуб, ясень). Карканошскі нац. парк. Д.в. — эканамічна развіты рэгіён. Прамсць: каляровая металургія (здабыча і выплаўка медзі), электраэнергетыка, машынабудаванне (вытвсць лакаматываў, пральных машын, халадзільнікаў, радыёэлектронікі і інш.), хім., дрэваапр., цэлюлознапапяровая, тэкст. (баваўняная, ільняная, трыкат.), харч., керамічная. Вырошчваюць пшаніцу, цукр. буракі, ячмень, авёс, pane, бульбу, кармавыя культуры. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак. Курорты: КудоваЗдруй, ПаланіцаЗдруй, ШчаўнаЗдруй, Тшабніца і інш. Турызм.
    
    ДОМАШ Валянціна Іосіфаўна (н. 25.11.1939, г. Заслаўе Мінскага рна), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Др біял. н. (1997). Скончыла
    
    
    БДУ (1962). 3 1962 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 1999 заг. сектара). Навук. працы па вывучэнні біяхім. уласцівасцей, функцый і заканамернасцей метабалізму бялкоў раслін пад уздзеяннем эндагенных і экзагенных фактараў.
       74.: Белкм культурных н днкорастутнх кормовых растенмй. Мн., 1990 (разам з А.В.Міроненкам, І.В.Рагульчанка); Белковые ннгнбнторы протенназ у растеннй н нх бнологнческне функцмм // Проблемы экспернментальной ботаннкн. Мн., 1997; Протенназная н мнгнбмторная актмвность белков зерна яровых н ознмых трнтнкале, разлмчных по толерантностн к кнслотностн среды (у сааўт.) // Докл. Нац. АН Беларусн. 2001. Т. 45, № 4.
    
    ДОЎГАЛЬ Павел Мікалаевіч (н. 22.12.1975, Мінск), бел. спартсмен (пяцібор’е). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). 3 1995 інструктар па спорце Мінва спорту і турызму Беларусі. Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія) у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1996, г. УсцінадЛабай, Чэхія), сярэбраны прызёр (1997, Сафія), бронз. прызёр (1999, Будапешт) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. УсцінадЛабай), бронз. прызёр (1996, Лісабон; 1998, г. Упсала, Швецыя; 1999, г. ЗялёнаГура, Польшча; 2001, Сафія) у камандным заліку. АА.Дубовік.
    
    ДбЎНАР Таісія Іванаўна (н. 15.10.1944, в. Шацк Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. юрыст. Др юрыд. н. (1997), праф. (2000). Скончыла БДУ (1973), дзе і працуе. Навук. працы па праблемах гісторыі дзяржавы і права Беларусі, развіцця асн. інтаў феад. права, асаблівасцях рэформ (судовай, адм.тэр. і інш.) і кадыфікацыі заканадаўства ў 16 ст., узаемасувязі тэндэнцый у праве Беларусі з агульнаеўрап. працэсам эвалюйыі права, гісторыі канстытуцыйнага, крымін. і грамадз. права. Адзін з аўтараў «Юрыдычнага энцыклапедычнага слоўніка» (1994), «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 1—5, 1993—2000), энцыклапедычнага даведніка «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995). Сааўтар і адзін з перакладчыкаў энцыклапедычнага факсімільнага выдання «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік. Каментарыі» (1989), «Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 года» (2003).
       Тв:. Уголовное право феодальной Беларусм (XV—XVI вв.). Мн., 1995 (разам з В.А.Шаўкапляс); Мсторня государства н права Беларусн (1917—1996): Курс лекцмй. Мн., 1996 (разам з А.Ф.ВІшнеўскім); Краткнй очерк нсторнн государства н права Республнкн Беларусь: (Послеокт. пернод). Мн., 1997; Крымінальнае права Беларусі: (Закон, злачынства, адказнасць). Мн., 1997 (у сааўт.); Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV—XVI ст. Мн., 2000; Дагаворы і граматы як крыніцы беларускага феадальнага права. Мн., 2000 (у сааўт.); Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыялу (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг ). Мн.. 2001; Помнікі пра
    
    
    ва Беларусі феадальнага перыяду. Мн., 2001; Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. Мн., 2001 (разам з Р.А.Васілевічам, І.А.Юхо)
    
    П.М.Доўгаль.
    
    У.Н.Дражын.
    
    ДРАЖЫН Уладзімір Несцеравіч (н. 25.9.1947, в. Дражна Старадарожскага рна Мінскай вобл.), дзяржаўны і паліт. дзеяч Беларусі. Скончыў БПІ (1975) і Мінскую вышэйшую парт. школу (1981). У 1965—66 працаваў настаўнікам у Старадарожскім рне. 3 1968 працаваў на Бел. аўтамаб. здзе (г. Жодзіна). 3 1981 у Нясвіжскім рне (сакратар, 2і, 1ы сакратар райкома КПБ, з 1991 старшыня райвыканкома). 3 1998 нам., 1ы нам. старшыні Мінскага аблвыканкома, з вер. 2001 нам. прэм’ерміністра Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета БССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1990—95.
    
    ДРАЗДбЎ Юрый Іванавіч (н. 19.9.1925, Мінск), савецкі разведчык, ген.маёр КДБ СССР. Скончыў 1е Ленінскае артыл. вучылішча (1944), Ваенны інт замежных моў (1956), вучыўся ў Інце замежных моў КДБ СССР (1956—57). 3 1956 у КДБ СССР; з 1957 у нелегальнай рэзідэнтуры КДБ СССР у Зах. Берліне, Пекіне, НьюЙорку. У 1979—91 нач. Упраўлення «С» (нелегальная разведка) 1га Гал. ўпраўлення КДБ СССР. Кіраўнік агентурнааператыўнай групы і выканаўца аперацыі па абмене (1962) сав. разведчыка Р.І.Абеля на пілота амер. самалётаразведчыка Р.І.Паўэрса. У снеж. 1979 кіраўнік груп спецназа дзяржбяспекі ў аперацыі «Шторм333» (Кабул, Афганістан). Стваральнік групы спец. прызначэння «Вымпел» КДБ СССР для выканання сакрэтных аперацый за межамі краіны (1981). 3 1992 ген. дырэктар аналіт. цэнтра «HAMAKOH» (Масква). Ганаровы прэзідэнт Асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спец. прызначэння і спецслужбаў «ВымпелСаюз».
      Тв.: Вымысел нсключен. М., 1996; Операцмя ШТОРМ333. М., 1999 (разам з В.М.Куралавым); Запяскн начальннка нелегальной разведкн. М., 2000; Юрнй Андропов н Владммнр Путнн: На путн к возрожденню. М., 2002 (разам з В.І.Фартышавым).
      Літ.: Колпакндн All . Прохоров Д.П. Внешняя разведка Росснн. М., 2001.
    М. М. Касцюковіч.
    
    
    382 ДРАМАШКА
    
    ДРАМАШКА Сяргей Яўгенавіч (н. 14.2.1951, г. Львоў, Украіна), бел. вучоны ў галіне матэм. генетыкі. Др біял. н. (2000). Скончыў БДУ (1973). 3 1974 у Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах матэм. і камп’ютэрнага мадэліравання генет. працэсаў, выкарыстання інфарм. тэхналогій у біялогіі.
       Тв.: Коніюгацня бактернй. Мн., 1978 (разам з М.А.Троіцкім, К.М.Якавенка); Мнформацнонные проблемы моделнровання бнологнческнх процессов. Мн., 1996; Моделнрованне генетнческнх процессов. Мн., 1999.
    
    ДРНбЎШАК (DrnovSek) Янез (н. 17.5.1950, г. Цэле, Славенія), дзяржаўны і паліт. дзеяч Славеніі. Др эканам. навук. Скончыў Вышэйшую школу эканомікі і камерцыі ў г. Марыбар. Працаваў у с.г. аб’яднанні «Засаўе», дырэктарам аддзялення Люблянскага банка ў г. Трбоўле, пам. саветніка па эканам. пытаннях пасольства Югаславіі ў Егіпце. 3 1984 дэп. Скупшчыны Сацыяліст. Рэспублікі Славеніі, чл. рэсп. кта і старшыня камісіі па міжнар. сувязях Саюза прафсаюзаў Славеніі. Чл., старшыня Прэзідыума Югаславіі (1989—90). 3 1992 старшыня партыі Ліберальныя дэмакраты. У крас. 1992 — крас. 2000 і снеж. 2000 — снеж. 2002 прэм’ерміністр Славеніі, са снеж. 2002 яе прэзіДЭНТ. М.С.Даўгяла.
    
    ДРОНЬ Павел Пятровіч (1.3.1929, в. Непамацынаўка Пружанскага рна Брэсцкай вобл. — 14.11.2000), бел. палітолаг і гісторык. Канд. гіст. н. (1965), праф. (1983). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1965). 3 1958 на прафс., камсамольскай і парт. рабоце ў Брэсцкай вобл. 3 1965 лектар ЦК КПБ, адначасова выкладаў у БДУ. 3 1967 нач. аддзела грамадскіх навук Мінва