Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
У 2003/04 навуч. г. фты: перакладчыцкі; псіхалогіі і эканомікі. Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях: сучасная замежная мова; псіхалогія (спецыялізацыя «Псіхалогія сямейных адносін», «Псіхалогія кіравання»); практьгчная псіхалогія; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (спецыялізацыя «Улік, аналіз і аўдыт у знешнеэканам. дзейнасці»); бізнесадміністраванне (спецыялізацыя «Рэкламнаінфарм. дзейнасць на прадпрыемстве»); менеджмент (спецыялізацыя «Сацыяльны менеджмент»). Навучанне дзённае і завочнае (для фта псіхалогіі і
жук 385
эканомікі), платнае. Навучэнцы маюць магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю па спейыяльнасцях «сакратаррэферэнт» (з веданнем англ. мовы) і «хатні выхавацель» (гувернантка). У інце навучаецца каля 900 чал., у т.л. 340 на дзённым аддзяленні. Навуч.выхаваўчы працэс забяспечваюць больш за 120 выкладчыкаў, сярод якіх 46 кандыдатаў і дактароў навук. У інue дзейнічаюць навук.метадычныя твы, эксперым.даследчыцкія гурткі, лабараторыя гендэрных даследаванняў, школа лідэрства, дыстанцыйныя курсы адукацыі, штогод праводзяцца міжнар. міждысцыплінарныя навук.практ. канферэнцыі, арганізуюцца заняткі правасл. класа, паломніцкія паездкі і інш. Апубл. збкі навук. прац і матэрыялы канферэнцый: «Адукацыя і рэалізацыя прызначэння жанчыны» (1997), «Жанчына. Адукацыя. Дэмакратыя» (1999—2002), «Сучасныя праблемы гуманітарных і сацыяльнаэканамічных ведаў» (1999, 2003) і інш.
Л.А. Чарапанава.
ЖАРКбЎ Уладзімір Васілевіч (н. 3.2.1955, г. Магнітагорск, Расія), бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Др мед. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Віцебскі мед. інт (1978). 3 1983 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 2001 нам. дырэктара). Навук. працы па хірург. лячэнні хворых на рак лёгкіх, метадах камб. аперацый з рэзекцыяй жыццёва важных структур і органаў міжсцення (аорта, сэрца і інш.), сімультанных аперацый у анкалагічных хворых з сардэчнасасудзістымі захворваннямі, у т.л. ішэмічнай хваробай сэрца.
Тв:. Роль хярургян н адіювантной хнмяотерапян в комбяннрованном леченнн больных мелкоклеточным раком легкого (у саф ) // Вестн. Рос. онкол. науч. центра ям. Н.Н.Блохнна. 2001. № 1; Крнтернй Т международной классмфнкацям TNM у раднкально опернрованных больных раком легкого. Мономерный статнстнческнй аналяз данных у 1078 больных (у сааўт.) // Там жа. № 2.
ЖАРНАСЁК Уладзімір Фёдаравіч (н. 15.8.1957, в. Любатоўшчына Барысаўскага рна Мінскай вобл), бел. вучоны ў галіне алергалогіі. Др мед. н. (2000), дацэнт (2001). Скончыў Мінскі мед. інт (1980). У 1981—87 выкладчык Барысаўскага мед. вучылішча. 3 1989 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па вывучэнні этыялогіі, патагенезу, клінічных праяў, лячэння алергічных захворванняў у дзяцей, па мед. і сац. рэабілітацыі дзяцей, якія хварэюць на алергічныя хваробы.
Тв.: Реабмлнтацяя детей с аллергнческнмн заболеваннямн. Мн., 1993 (разам з Т.М.Сукаватых); Бронхнальная астма у детей. Мн., 1999 (разам з І.В.Васілеўскім, Т.П.Дзюбковай); Аллергмческне заболевання у детей. Мн., 2003 (разам з Т.П.Дзюбковай).
ЖДАНбК Сяргей Аляксандравіч (н. 20.1.1953, Мінск), бел. фізік. Акад. Нац. АН Беларусі (2003, чл.кар. 2000), др фіз.матэм. н. (1994). Скончыў Маскоўскі фіз.тэхн. інт (1976). 3 1979 у Інце цепла і масаабмену Нац. АН Беларусі
(з 1983 заг. лабараторыі, з 2000 кіраўнік аддзялення). 3 2002 гал. вучоны сакратар Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне фізікі і хіміі нераўнаважных працэсаў і іх тэхн. дастасаванняў. Заклаў тэарэт. асновы нелінейнай вагальнай кінетыкі і даследаваў тэхнал. працэсы, заснаваныя на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцей газаў і плазмы. Прадказаў эфект «звышраўнаважнай» іанізацыі малекулярных газаў (1980); стварыў аналіт. тэорыю малекулярных СОглазераў. Распрацаваў метады аналізу працэсаў гарэння ў сітаватых сістэмах. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.: Неравновесная колебательная кннетяка. М., 1989; Фнзяка фнльтрацпонного горення газов. Мн., 2002 (разам з К.В.Дабрэгам).
ЖДАНбЎСКІ Міхаіл Андрэевіч (н. 6.4.1939, г. Краснадар, Расія), бел. рэжысёр дакумент. кіно, сцэнарыст. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1972). 3 1971 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» у аб’яднанні «Летапіс» (з 2001 яго маст. кіраўнік). Філасофскавобразнае асэнсаванне рэчаіснасці і мінулага ў фільмах «Сказ пра браняпоезд» (1976), «Есць у горада душа» (1988), «Арменія. Фрагменты трагедыі» (1989), «За Кушлянамі снег», «Крэва» (абодва .1996), «Дзеці ветру, дзеці зямлі...» (2003, прызы міжнар. кінафестываляў «Залаты Віцязь» у г. Калуга, Расія, спартыўных фільмаў у Маскве), цыкле «Дарога на Курапаты» (1990), «Жаўрукі Беларусі» і «Успамін пра Міколу Равенскага» (абодва 1993; за цыкл Дзярж. прэмія Беларусі 1994). У фільмах «Каралеў я не іграла» (1984), «Жыццё кліча» (1985), «Кон аніма. 3 душою» (1992), «Сцежка, сцежачка, дарога» (1994), «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (відэафільм, 1995; прыз Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» у г. Смаленск, Расія), «Кардыяграма» (1997), «Уладзімір Паўлавіч Перлін» (2002, прыз Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» у г. Разань, Расія) імкненне да арыгінальнага спасціжэння вобраза творцы на экране. Сярод інш. фільмаў: «Далгоў, сын Далгова» (1979), «Энергахімія, ці Вугальны рэнесанс» (1980, прыз Міжнар. кінафестывалю экалагічных фільмаў у Празе), «Ці любіце вы скакаць?» (1981, прыз Усесаюзнага кінафестывалю ў Душанбе), «Плошча рэспублікі» (1991), «Арганы Бела
русі» (1995), . «Свечка на ўзвышшы» (1998). Г.У.Шур.
ЖЛбБІНСКІ МЕТАЛУРГІЧНЫ ГЭХНІКУМ. Засн. ў 1996 у г. Жлобін. Заснавальнік, гал. спажывец выпускнікоў і фундатар — рэсп. унітарнае прадпрыемства «Беларускі металургічны завод». Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і вячэрняе, на дзярж. і камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): абсталяванне металургічных прадпрыемстваў; металургічная вытвсць і матэрыялаапрацоўка; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытвсці.
ЖбРАЎ Ісак Саламонавіч (1.5.1898, г. Магілёў — 1976), расійскі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў савецкай анестэзіялогіі. Др мед. н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. Расіі (1960). Скончыў Маскоўскі унт (1921) і працаваў у ім да 1929. 3 1929 рэктар Кубанскага мед. інта (г. Краснадар). Ў 1937—41 і 1945—73 г. заг. кафедры ў 1м Маскоўскім мед. інце. У 1941—45 на фронце, у партызанах, ва ўпраўленні франтавога эвакуацыйнага пункта 1га Бел. фронту. У пач. 1950х г. арыштаваны органамі МДБ, вызвалены ў 1953. Навук. працы па абязбольванні ў хірургіі. Апісаў метады неінгаляцыйнага наркозу.
7в.: Обіцее обезболяванне в хнрургмя. М., 1959; Обшее обезболнванне. М., 1964.
І.А.Пушкін.
ЖУК Аляксандр Іванавіч (н. 10.10.1956, Мінск), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1998), праф. (1999). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (1995) і Міжнар. АН вышэйшай школы (2003). Скончыў БДУ (1979), дзе і працаваў (у 1989—92 дырэктар ліцэя БДУ). У 1984—85 і 1988—89 настаўнічаў. 3 1992 рэктар Інта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. 3 1997 рэктар, заг. кафедры педагогікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. 3 2000 прарэктар БДУ, рэктар Рэсп. інта вышэйшай школы. 3 2001 1ы нам. міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гал. рэдактар час. «Кіраванне ў адукацыі» (2000). Навук. працы па праблемах педагогікі, адукацыі, кіравання інавацыйнымі адукац. працэсамі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі пед. кадраў. Навук. рэдактар і сааўтар навуч. дапаможніка для ВНУ «Асновы педагогікі» (2003).
Тв:. Деятельный подход в повышеняя квалнфнкацнн: акгнвные методы обучення. Мн., 1994 (у сааўт.); Проблемы профессяональной компетентностя кадров образовання: содержанне н технологня аттестацян. Мн., 1996 (у сааўг.); Гуманязацяя н гуманнтарязацня математнческого образовання в школе. Ч. 1—3. Мн., 2000 (у сааўт ); Актнвные методы обучення в сястеме повышення кваляфякацвн педагогов. Мн., 2003 (у сааўт.).
13. Зак. 111.
386 жук
ЖУК Яўген Яўгенавіч (н. 4.11.1968, г. Казельск Калужскай вобл., Расія), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1991), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Вырашыў праблему ўстойлівасці ў кластэраналізе мнагамерных назіранняў, што дазволіла аналітычна даследаваць устойлівасць яго няяўных метадаў.
Тв.: Кластераналнз многомерных наблюденнй с пропускамв // Автоматнка н телемеханнка. 1997. №12; Устойчнвость в кластераналнзе многомерных наблюденнй. Мн., 1998 (разам з Ю.С.Харыным); Робастность в кластераналнзе прн налнчнн аномальных наблюденнй // Автоматака н телемеханнка. 1998. №9.
ЖЎКАЎ Юрый Аверкіевіч (н. 17.6.1933, г. Слуцк Мінскай вобл.), савецкі военачальнік. Ген.лейтэнант (1984). Скончыў Рыжскае вышэйшае інж.авіяц. вучылішча ВПС (1956), Ваен. акадэмію імя Дзяржынскага (1979). 3 1959 у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. У 1983—89 нач. касмадрома Байканур. Зрабіў значны ўклад у рэалізацыю касм. праграмы СССР, у т.л. праграмы «Інтэркосмас».
ЖУКбЎСКАЯ Зоя Іосіфаўна (н. 7.6.1921, г. Жлобін Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Др тэхн. н. (1972). Скончыла Ленінградскі інт халадзільнай прамсці (1946). 3 1955 у Інце цепла і масаабмену АН Беларусі; у 1973—88 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск). Працы па цеплаэнергазабеспячэнні прамысл. прадпрыемстваў і вытв. працэсаў, тэхнікаэканам. паказчыках цеплавых установак і газазабяспечвальных сістэм.
Тв.: Расчет н проектнрованне магнстральных газопроводов. Мн., 1966; Основы теорнн расчета магнстральных газопроводов. Мн., 1971.
ЖЬІБУЛЬ Іван Якаўлевіч (30.1.1932, хугар Барок Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. — 26.4.1997), бел. філосаф і эколаг; адзін з заснавальнікаў філас. даследаванняў на Беларусі ў галіне сац. экалогіі. Канд. філас. н. (1967). Скончыў БДУ (1955). Настаўнічаў. 3 1962 у Інце філасофіі і права Нац. АН Беларусі (у 1970—75 вучоны сакратар, з 1993 заг. сектара сац. экалогіі). Навук. працы па праблемах фарміравання экалагічных патрэбнасцей, узаемадзеяння чалавека і навакольнага асяроддзя ва ўмовах НТР, сац.геагр. і біял. фактараў жыццядзейнасці людзей, гуманізму і сац. дзеяння асобы.