• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    °рлова і інш.
    
    
    ЗАХбДНЯЕ ПАІЕССЕ гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Беларусі. Займае большую ч. Брэсцкай вобл. На Пн па вярхоўях р. Нараў і Ясельда мяжуе з Панямоннем, на ПнУ і У па лініі на Пн ад Целяхан і Лунінца і далей па міжрэччы Гарыні і Сцвігі — з Усходнім Палессем. Паўн. межы стасуюцца з зонай размежавання мясц. этніконаў — палешукоў, ці багнавікоў (у зоне З.П.), і літвінаў (у межах Панямоння). Прыкладна па той жа занальнай паласе на сярэдневяковых картах пазначаліся межы паміж Палессем і Чорнай Руссю (гістарычнай Літвой). На тэр. З.П. вылучаліся мясц. этнагр. групы пінчукоў і падлясян (падляшан) з уласцівымі ім самабытнымі рысамі традыц. культуры і побыту. Межы рэгіёна ў асн. супадаюць з арэалам заходнепалескіх гаворак. Насельніцтва З.П. этнагенетычна склалася на старажытнаслав. аснове (валыняне, бужане, дрыгавічы, драўляне) з удзелам асіміляваных яцвягаў, асобных груп мазаўшан і інш. Ва ўмовах адзінай старажытнарус. дзяржавы культурнабыт. адрозненні паміж асобнымі групамі плямён паступова сціраліся, дамінаваў працэс этн. кансалідацыі. У складзе ВКЛ З.П. складала Берасцейскую зямлю, якая захоўвала абласную аўтаномію, мела свае прадстаўнічыя органы (мясц.
    
    
    сейм). Пасля далучэння да Расіі (1793, 1795) тэр. З.П. ўваходзіла ў склад Гродзенскай і Мінскай губ., у 1921—39 — у склад Польшчы (Палескае ваяводства).
       На матэрыяльную і духоўную культуру жыхароў накладвалі адбітак прыроднакліматычныя ўмовы (шматлікія балоты, рэкі, мяккі клімат), геагр. суседства і даўнія культурнаэканам. сувязі з Украінай і Польшчай. Найб. асвоеныя і густанаселеныя часткі З.П. — Загароддзе і раён Падляшша (Пабужжа). Самабытны куток Пінскага Палесся — Зарэчча, дзе шматлікія рэкі ўпадаюць у Прыпяць на невялікай адлегласці, утвараючы мноства рукавоў, праток, «гнілых» рэчышчаў. Абмежаванасць ворных зямель, багатая азёрная і рачная фауна абумовілі спецыфіку гасп. заняткаў жыхароў Пінскага Палесся (побач з земляробствам, жывёлагадоўляй важнае значэнне мелі рыбалоўства і збіральніцтва). Традыц. сядзібная забудова З.П. — аднарадная (пагоннага тыпу), радзей — не звязаная паміж сабой (скучаная). Двары цесна прымыкалі адзін да аднаго, утвараючы вулічную ці гнездавую сістэмы забудовы. Часам 2—3 дваровыя комплексы, што належалі розным гаспадарам (звычайна сваякам), размяшчаліся ў адзін рад на агульнай сядзібе. Найб. характэрная структура традыц. жылля: хата + сенцы + камора; хата + сенцы. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. яна ўскладнялася вылучэннем у сенцах кухні. У раёне Пабужжа сустракаліся хаты з падсенямі. Зруб жылля рабілі з расколатых ці распілаваных уздоўж бярвён (дыляў), якія злучаліся ў свосасаблівы вугал — «у кіню» (на Пн арэал абмяжоўваўся лініяй Драгічын—Хомск—Бяроза). У будве гасп. памяшканняў выкарыстоўвалі шуласлупавую канструкцыю з плятнёвымі сценамі, якія на зіму абкладвалі снапамі трыснягу ці саломы. Клець, свіран, сырнік будавалі на высокіх штандарах або пілях. Канструкцыйнай асновай тыповых для З.П. паўвальмавых з прычолкам стрэх з’яўляліся кроквы, што замацоўваліся па канцах бэлек. Стрэхі крылі саломай, трыснягом, чаротам, звязанымі ў невялікія снапкі («астрыжкі»).
      Нар. адзенне вызначалася самабытнасцю і маляўнічасцю аздаблення жаночага касцюма (гл. Дамачаўскі строй, Кобрынскі строй, Маларыцкі строй, Мотальскі строй, ПінскаІвацэвіцкі строй). Толькі ў З.П. сустракаліся спадніцы з валенай воўны (буркі), блізкія да панёвы фартухі (затулкі), старасвецкія наміткі (хусты) з тонкіх адбеленых нітак, рытуальныя галаўныя ўборы. Найб. распаўсюджаныя спосабы дэкарыравання адзення — узорыстае ткацтва, аплікацыя, гафрыраванне. Арнаментальным вырашэннем блізкія да адпаведных строяў мотальскія ручнікі і пінскаівацэвіцкія ручнікі.
      Літ:. Я к і м о в і ч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX ст. Мн., 1978; Ц і то ў В.С. Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальнатыпала
    
    зінчук                391
    
    гічнай разнастайнасці. Мн., 1994; Я г о ж. Этнаграфічная спадчына. Беларусь: краіна і людзі. 2 выд. Мн., 2001. В.С.Цітоў.
    
    ЗАЯЦ Яўген Міхайлавіч (н. 12.7.1947, с. Бол Ніжагародскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне с.г. электратэхналогіі. Др тэхн. н. (1998), праф. (1998). Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1970). 3 1971 у Фізікатэхн. інце АН Беларусі. 3 1978 у Бел. аграрным тэхн. унце (у 1988—96 заг. кафедры, у 1996—98 прарэктар). Навук. працы па электратэхналогіі арган. дысперсных гідрасістэм. Распрацаваў тэарэт. асновы працэсаў і тэхналогіі павышэння пажыўных уласцівасцей кармавых матэрыялаў, вылучэння бялкоў з асяроддзяў расліннага і жывёльнага паходжання эл. токам.
       Тв.: Электротехнологмя. М., 1992 (у сааўт.); Электротермнческое оборудованне сельскохозяйственного проазводства. Мн., 1995 (у сааўт); Основы электротехнологнческнх методов обработкн влажных кормов. Мн., 1997.
    
    ЗВЁРАВА Эліна Аляксандраўна (н. 16.11.1960, г. Тула, Расія), бел. спартсменка (лёгкая атлетыка, кіданне дыска). Засл. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыла электрамех. тэхнікум (1980, Тула), Бел. акадэмію фіз. выхавання і спорту (1994). 3 1985 спартсменінструктар Мінва спорту і турызму Беларусі. Чэмпіёнка XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія), бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША). Чэмпіёнка свету (1995, г. Гётэбарг, Швецыя), сярэбраны прызёр (1997, Афіны; 2001, г. Эдмантан, Канада). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1994, Хельсінкі). Уладальніца Кубка Еўропы (2000). Пераможца этапаў турніру «Гранпры» (1994, г. Цюрых, Швейцарыя; 1996, г. Вільнеў Д’Аско, Францыя і г. МонтэКарла, Манака; 2002, г. Шэфілд, Вялікабрытанія). Сярэбраны прызёр этапаў «Гранпры» (1996, г. Атланта, ЗША; 2000, г. Юджын, ЗША); сярэбраны прызёр фіналу «Гранпры» (1996, г. Мілан, Італія) і бронз. прызёр (2002, Парыж). Сярэбраны прызёр Кубка свету (1994, Лондан). Пераможца Гульняў добрай волі (2001, г. Брысбен, Аўстралія), зімняга і летняга пяршынстваў СНД (1992), спаборнінтваў на прызы Р.Кліма (1995, Мінск). 6разовая чэмпіёнка СССР (1983—91).
    
    ЗДОР Генадзь Мікалаевіч (н. 27.8.1945, в. Звяняцкае Хойніцкага рна Гомельскай вобл ), бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў і тэхналогіі машынабудавання. Др тэхн. н. (1999). Скончыў БПІ (1967). 3 1971 у Фіз.тэхн. інце Нац. АН Беларусі (у 1983—90 нам. дырэктара, з 1988 заг. лабараторыі, з 2000 заг. аддзела). 3 2002 дырэктар н.д. і канструктарскатэхнал. інта зваркі і ахоўных пакрыццяў Нац. АН Беларусі. Адначасова з 1985 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па мех. і фіз.тэхн. апрацоўцы матэрыялаў. Распрацаваў навук. асновы праектавання тэхнал.
    
    
    працэсаў формаўтварэння тонкаліставых матэрыялаў імпульснымі нагрузкамі, стварыў шэраг установак для электрагідраімпульснай апрацоўкі матэрыялаў у авія і прыладабудаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
       Тв.: Электрогндронмпульсная обработка матерналов в машнностроенна Мн., 1987 (у сааўт.); Методы нсследовання высокоскоростного деформнрованмя металлов. Мн., 1990 (разам з У.А.Вагіным, В.С.Мамутавым).
    М.П.Савік.
    
    
    Э.А.Зверава.
    
    ЗЕВАЙЛ (Zewail) Ахмет Хасан (н. 26.2.1946, г. Даманхур, Егіпет), амерыканскі фізік. Чл. Нац. AH ЗША (1989), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1993) і інш. Скончыў Александрыйскі (1969; Егіпет) і Пенсільванскі (1974; 3H1A) унты. 3 1974 у Каліфарнійскім унце, з 1976 у Каліфарнійскім тэхнал. інце (з 1982 праф.). Навук. працы па лазернай і дыфракцыйнай тэхніцы, лазернай хіміі і спектраскапіі, піка і нанасекунднай дынаміцы атамных сістэм. У 1980я г. сканструяваў лазерны фемтаспектраскоп, што дазволіла з фемтасекундным часавым раздзяленнем даследаваць рух атамаў у малекулах у час хім. рэакцый і прывяло да стварэння новай вобласці фіз. хіміі — фемтахіміі. Медаль Б.Франкліна (1998). Нобелеўская прэмія 1999.
       Te:. Voyage through time: Walks of life to the Nobel Prize. Cairo, 2002. М.М.Касцюковіч.
    
    ЗЕМЛЯКбЎ Леанід Яўгенавіч (н. 2.9.1939, г. Шылка Чыцінскай вобл., Расія), бел. палітолаг. Др паліт. н. (2000), праф. (2001). Скончыў БДУ (1968). 3 1966 на камсам. і парт. рабоце. 3 1971 у БДУ. У 1973—76 і 1981—88 у Мінве вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі, у 1976—79 і 1988— 90 у Мінскім радыётэхн. інце, у 1979— 81 у Бел. інце механізацыі сельскай гаспадаркі. 3 1990 і ў 1994—97 у Сакратарыяце Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, у 1993—94 ва Упраўленні справамі CM Рэспублікі Беларусь. У 1997— 2003 у Сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. 3 2003 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Вывучае сучасны стан рэлігій і рэлігійнасці, дзейнасць рэліг. аб’яднанняў, дзярж.канфесіянальныя адносіны, праблемы правоў чалавека, свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі.
       Тв.: Беларусь на шляху да свабоды сумлення. Мн., 1996; Рэлігія і грамадства. Мн., 1996;
    
    
    Релнгнозные процессы в Беларусн. Проблемы государственноправового регулнроЬанмя. Мн.. 2001.
    
    ЗІБЕРТ (Siebert) Дзіяна (н. 19.8.1957, Берлін), нямецкая славістка. Др гіст. н. (1998). Скончыла Кёльнскі унт (1991). 3 1992 стажыравалася ў БДУ (даследавала жыццё бел. сялянства ў 1921—41). 3 1993 супрацоўнік фірмы па распаўсюджванні ўсх.еўрап. кнігі, у 1995—97 у Кёльнскім унце, з 1999 заг. Фонду ўзаемасувязей культур Усх. Еўропы і Нямеччыны. Аўтар манаграфій «Гісторыя побыту ніжэйшых слаёў у Расійскай імперыі. 1861—1914. Каменціраваная бібліяграфія назваў тагачасных публікацый і паведамленне пра іх даследаванне» (1997, з А.Рустэмаер; уключаны назвы публікацый пра Беларусь А.Багдановіча, М.ДоўнарЗапольскага, Ю.Крачкоўскага, А.Пшчолкі, Е.Раманава, П.Шэйна і інш. з падрабязным іх зместам і каментарыямі), «Жыццёвая стратэгія сялян у Беларускай ССР. 1921—1941. Разбурэнне патрыярхальнай сямейнай гаспадаркі»(1998), артыкулаў і рэцэнзій па бел. тэматыцы.
       Aim.: Сакалоўскі У. Дзіяна Зіберт: Нарыс жыцця і творчасці // Кантакты і дыялогі. 1999. № 11—12. У.Л.Сакалоўскі. ЗІМНІЦН Сямён Сямёнавіч [24.12.1873, мяст. Хіславічы Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл. (цяпер rap. пасёлак у Смаленскай вобл., Расія) — 10.12.1927], расійскі тэрапеўт, прадстаўнік функцыян. фізіял. кірунку ў клінічнай медыцыне. Вучань С.П.Боткіна, І.РРПаўлава. Др медыцыны (1901), праф. (1906). Скончыў Ваеннамед. акадэмію (1898), працаваў у ёй з 1905;