• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    лей аўтамабіляў і трактароў. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
      Тв:. Электротермнческая технологня нанесенйя зашнтных покрытчй. Мн., 1966 (разам з І.А.Купрыянавым, А.І.Шаўцовым); Теорня й практвка газопламенного напылення. Мн., 1993 (у сааўт.); Зашнтные коррознйностойкме покрытая. Мн., 1996 (у сааўт.); Теорчя й практнка нанесення заіцнтных покрытвй. Мн., 1998 (у сааўт.).
    
    ІВАШКЁВІЧ Алег Анатолевіч (н. 19.9.1954, г. Белая Царква, Украіна), бел. хімік. Др хім. н. (1998). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (у 1987—93 заг. лабараторыі; з 1993 нам. дырэктара, з 1997 дырэктар НДІ фіз.хім. праблем). Навук. працы па фізікахіміі тэтразолаў, тэрмічным раскладанні і гарэнні кандэнсаваных сістэм, прыкладной квантавай хіміі. Распрацаваў новае пакаленне высокаэфектыўных кампанентаў кампазіцый для энергет. устройстваў і арганізаваў іх прамысл. вытвсць. Выявіў і
    
    
    даследаваў новы від гарэння — вадкаполымнае гарэнне (разам з інш.).
       Te.: A New Type of SelfOrganization in Combustion (y сааўт.) // Nature. 1986. Vol. 323, №6; DFT Study of Electronic Structure and Geometry of Neutral and Anionic Silver Clusters (разам з В.Э.Матулісам, В.С.Гурыным) // Joum. Molecular Structure (Theochem). 2003. Vol. 664—665, №11; Квантовохнмвческое йсследованне относнтельной устойчнвостн нзомеров Nзамешенных тетразолов (у сааўт.) // Журн. обшей хнмнн. 2003. Т. 73, вып. 2.
    
    ІГНАРА (Ignarro) Луіс (н. 31.5.1941, НьюЙорк), амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Др філасофіі (1966). Скончыў Калумбійскі унт (1962). 3 1979 праф. Цюланскага унта (г. Новы Арлеан), з 1985 праф. мед. школы (г. ЛосАнджэлес). Навук. працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Незалежна ад Р.Фурхгата выявіў, што газ, які вьшзяляецца і расшырае крывяносныя сасуды пры распадзе нітрагліцэрыны ў арганізме, — аксід азоту. Нобелеўская прэмія 1998 (з Фурхгатам і Ф.Мурадам; гл. Дадатак).
    
    ІГЎМНАЎ Сяргей Аляксандравіч (н. 11.11.1967, Мінск), бел. вучоны ў галіне педыятрыіпсіхатэрапіі. Др мед. н. (2000). Скончыў Мінскі мед. унт (1990). 3 1991 у Рэсп. дыспансеры радыяцыйнай медыцыны. 3 1995 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (заг. курса дзіцячай псіхатэрапіі). Навук. працы па вывучэнні псіхічных расстройстваў у насельніцтва пасля Чарнобыльскай аварыі.
       Тв.: Обшая пснхотерапня. Мн., 1999 (у сааўт.).
    
    ІЗЕТГБкГАВІЧ Алія (8.8.1925—21.10.2003), дзяржаўны і паліт. дзеяч Босніі і Герцагавіны. Др тэалогіі. У 1946 асуджаны за калабарацыянізм у час 2й сусв. вайны і ў 1983 — за «ісламскі фундаменталізм», правёў у турмах Югаславіі 8 гадоў. Аўтар «Ісламскай дэкларацыі» (1970, апубл. ў 1990). У 1989 стварыў і ўзначаліў мусульм. Партыю дэмакр. дзеянняў, якая разгарнула барацьбу за выхад Босніі і Герцагавіны са складу Югаславіі. Прэзідэнт Босніі і Герцагавіны з 1990. Аўтар прац па тэорыі і гісторыі ісламу.
    М. СДаўгяла.
    
    ІЛЫНА Зінаіда Макараўна (н. 28.8.1937, в. Зарэчча Аршанскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2000), праф. (2000). Акад. Міжнар. АН інфармацыі, інфарм. працэсаў і тэхналогій (2001). Скончыла БСГА (1959). 3 1959 на камсам. рабоце ў Віцебскай вобл. 3 1974 у Бел. НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі, з 1980 у Інце агр. эканомікі Нац. АН Беларусі (заг. аддзела). Даследуе фундаментальныя асновы рыначных адносін у аграпрамысл. комплексе, тэорыю і метадалогію нац. харч. бяспекі і механізмы яе дасягнення, фарміраванне і функцыянаванне харч. рынкаў. Адзін з аўтараў кн. «Нацыянальная бяспека Рэспублікі Беларусь. Сучасны стан і
    
    
    перспектывы» (2003), навуч. дапаможніка «Рынкі сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання» (2000).
       Тв:. Проблемы продовольственной безопасностн н нх решенне: Теорня, методологчя, практнка. Мн., 1998; Рынок продовольствня м сельскохозяйственного сырья: Методологмя, проблемы формнровання, перспектнвы развнтня. Мн., 1998; Научные основы продовольственной безопасностм. Мн., 2001.
    
    ІЛЬЮІІІЧАНКА Аляксандр Фёдаравіч (н. 26.5.1956, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Др тэхн. н. (1998), праф. (2001). Акад. Бел. інж. акадэміі (1997). Вынаходнік СССР (1985). Скончыў БПІ (1978). 3 1978 у Інце парашковай металургіі з доследнай вытвсцю (з 1997 дырэктар). Адначасова з 1997 у Бел. агр. тэхн. унце. Навук. працы па парашковай металургіі, ахоўных пакрыццях, кампазіцыйных матэрыялах. Распрацаваў асновы тэорыі фарміравання ахоўных парашковых пакрыццяў ва ўмовах зменлівага ціску навакольнага асяроддзя, метады і спосабы дыягностыкі працэсаў плазменнага напылення кампазіцыйных парашкоў. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
       Тв:. Компьютерное моделнрованне процессов плазменного напыленпя покрытнй. Мн., 1998 (у сааўт ); Плазменные процессы в пронзводстве мзделнй электронной техннкй. Т. 1—3. Мн., 2000—2001 (у сааўт.); Остаточные напряження. Мн., 2003 (у сааўт.).
    М.П.Савік.
    
    ІНСТЫТЎТ АГРАРНАЙ ЭКАНбМІКІ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Засн. ў 1957 у
    Мінску як Эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі НДІ. У 1988 перайменаваны ў Эканамічных праблем аграпрамысловага комплексу Беларускі НДІ. Пасля аб’яднання з інш. інтамі ў 1994 пераўтвораны ў Эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу Беларускі НДІ, у 1999 перайменаваны ў Бел. НДІ агр. эканомікі. 3 2000 сучасная назва. Аддзелы (2004): арганізац.вытв. структур і эканам. рэгулявання; рынку; інфармацыі. У структуру аддзелаў уваходзяць сектары па асобных праблемах агр. эканомікі (вытв.тэхн. аграсервісу, зямельных адносін, прыватызацыі, цэнаўтварэння, эканам. аналізу, фін. і падатковай палітыкі, інвесціравання і выкарыстання капіталу, прац. рэсурсаў, знешнеэканам. адносін і маркетынгу, сац. развіцця сяла і інш. Аспірантура з 1957, дактарантура з 1996.
      Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка аптымальных малэлей і механізмаў кааперацыі і інтэграцыі суб’ектаў гаспадарання АПК, метадычных асноў індыкатыўнага планавання і прагназіравання с.г. вытвсці, арганізац.эканам. механізму рэфармавання прадпрыемстваў і aprцый АПК, развіцця агр. рынку працы і стымулявання работнікаў сельскай гаспадаркі, харч. бяспекі краіны, фарміравання эфектыўнай сістэмы маркетынгу — збытавой і знешнеэканам. дзейнасці АПК і інш. Інт — галаўная аргцыя па распрацоўцы дзярж. навук.тэхн. праграмы «Аг
    
    
    394 інстытут рапрамкомплекс» па раздзеле «Эканоміка аграпрамысловай вытворчасці» на 2001—05. Інт выдае час. «Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя Аірарныя навукі», «Агроэкономнка»; міжведамасны тэматычны зб. «Эканамічныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі». Выдадзены працы: «Інвестыцыйная дзейнасць у сістэме АПК» А.П.Шпака (1998); «Прагноз сацыяльнаэканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь да 2015 г.» (1999); «Рыначнае развіццё аграхарчовага комплексу: вывады і прапановы» (2000), «Эканамічная рэформа і прадпрымальніцтва, эфектыўныя метады» (2001), «25 год пошуку ісціны» У.Р.Гусакова (2003); «Курсам аграрных рэформ» (2001), «Навуковыя асновы перспектыўнага развіцця АПК Рэспублікі Беларусь» (2001), «Рэфармаванне аграпрамысловага комплексу» (2002); «Эфектыўнасць спецыялізацыі і кааперацыі ў сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь» (2002) і інш. У інце працавалі і працуюць акад. Нац. АН Беларусі Ў.РГусакоў і Г.М.Дыч, чл.кар. Нац. АН Беларусі І.М.Качура, дры эканам. н. \.П.Вараб’ёў, Л.П.Догіль, П.В.Лешчылоўскі (гл. Дадатак), У.В.Міласердаў, М.Ф.Пракапенка, В.М.Шапіра, К.П.Шпак і інш.
       Літ:. Белорусскнй научнонсследовательскнй ннстнтут аграрной экономвкв, 1956— 2001: (45 лет). Мн., 2001. М.І.Салаўцоў.
    
    ІНСТЫТЎТ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА Нацыянальнай а к а д э м і і навук Беларусі, навуковая ўстанова. Засн. ў 1999 на базе прававых аддзелаў Інта філасофіі і права Нац. АН Беларусі. Аддзелы (2004): тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага, адм. і міжнар. права, прац. і грамадз. права, прыродарэсурснага, агр. і экалагічнага права; сектары: прававых праблем навук. дзейнасці, параўнальнага правазнаўства і праблем удасканалення заканадаўства; аспірантура, савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
       Гал. кірункі даследаванняў: аналіз фактараў, якія ўплываюць на працэс фарміравання прававой дзяржавы, стану правасвядомасці сучаснага бел. грамадства; распрацоўка праблем суадносін нац. і міжнар. права, фарміравання аптымальнай сістэмы органаў дзярж. кіравання, аховы прац. правоў грамадзян і ўдасканалення гасп. заканадаўства ва ўмовах фарміравання прававой дзяржавы, дзярж. рэгулявання с.г. вытвсці і прававога становішча яго суб’ектаў; павышэнне эфектыўнасці прыродарэсурснага заканадаўства ва ўмовах пераходу да рынку; удасканаленне заканадаўства ў навук. і інавацыйнай сферах. Інт займаецца распрацоўкай і экспертызай праектаў нарматыўных прававых актаў, канцэпцый і праграм: новая рэдакцыя Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, праекты законаў «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы», «Аб горадабудаўнічым планаванні, заніраванні і забудове тэрыторыі», «Аб экалагічным страхаванні ў Рэспублійы Беларусь», «Аб дзяржаўных гарантыях і палтрымцы інавацыйнай дзейнасці», канцэпцыя рэфармавання мясц. кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь і інш. Выдадзены працы: «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. I—2, 1975—76), «Палітычная сістэма: стан і развіццё» А.У.Матусевіча (кн. 1—2, 1992), «Падаткі: праблемы прававога рэгулявання» Л.М.Мароза (1999), «Каментарый да Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (2000), «Вяршэнства права — аснова пабудовы прававой дзяржавы» (2001), «Прававыя праблемы стварэння
    
    Саюзнай дзяржавы» (2001), «Працоўнае права» (2002), «Аграрнае права Рэспублікі Беларусь. Агульная частка» І.П.Кузьміч і М.В.Сторажава (2003), «Гісторыя Беларусі: станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці (1917—22 гг.)» В.А.Круталевіча (2е выд. 2003), «Земскае самакіраванне ў Беларусі (1905—17)» В.П.Слабажаніна (2е выд. 2003) і інш. У інце працуюць (працавалі) чл.кар. Hau. АН Беларусі С.П.Маргунскі, ВЛ.Семянкоў, М.В.Сторажаў, ВХ.Шабайлаў, дры юрыд. навук. КМ.Абрамовіч, ВА.Круталевіч, АУ .Матусевіч, АУ.Цікавенка і інш.
    У.П.Ізотка.
    
    ІНСТЫТЎГ КАМАНДНАІНЖЫНЁРНЫ Міністэрства па н а д звычайных сітуацыях (МНС) Рэспублікі БелÐ