• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     domowym. Olsztyn, 1999; Malo znane rosliny sadownicze. Olsztyn, 2001.
    Р.Э.Лойка.
    
    
    Л.К.Кадзянюк.
    
    КАДЗЯНЙК Леанід Канстанцінавіч (н. 28.1.1951, с. Клішковіцы Чарнавіцкай вобл., Украіна), касманаўт Украіны. Ген.маёр ВПС Украіны (1998). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннаавіяц. вучылішча (1971), Маскоўскі авіяц. інт (1989). У 1976—83 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. У 1988—96 касманаўтвыпрабавальнік, лётчыквыпрабавальнік Чкалаўскага філіяла НДІ ВПС. У 1996—97 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (ЗША). 19.11—5.12.1997 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Калумбія». У космасе правёў 15,7 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт». 3 1999 пам. прэзідэнта Украіны па пытаннях авіяцыі і касманаўтыкі.
    У. С.Ларыёнаў.
    
    КАЗАКЁВІЧ Пётр Пятровіч (н. 1.1.1955, в. Рудск Іванаўскага рна Брэсцкай вобл ), бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Др тэхн. н. (1999). Скончыў БСГА (1977). 3 1978 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1994 заг. лабараторыі, з 2001 нам. дырэктара). 3 2003 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па механізацыі апрацоўкі глебы і аграмеліярацыйных работ, вырошчванні, уборцы і перапрацоўцы лёну. Распрацаваў плуг для ўзворвання забруджаных радыенуклідамі глеб, паваротны плуг для гладкага ўзворвання. Пад яго кіраўніцтвам створаны занальны машынны комплекс для вырошчвання, уборкі і першаснай перапрацоўкі лёну.
       Тв:. Механнзацяя обработкн торфянмков. Мн., 1988 (разам з У.Я.Ткачэнкам, А.М.Мацапурам); Обоснованне формы ортогонального сечення сммметрнчного плужного корпуса // Технпка в сельском хозве. 1998. № 5; О хямнческом составе льняной соломы н нспользованне отходов переработкя льна. Мн., 2003 (разам з І.І.Карпуніным, В.М.Перавознікдвым). В.М.Кандрацьеў.
    
    
    КАЗАКбЎ Васіль Сцяпанавіч (н. 20.2.1935, в. Усушак Чавускага рна Магілёўскай вобл.), бел. ўрач, дзярж. дзеяч. Засл. ўрач Беларусі (1980). Скончыў Мінскі мед. інт (1959). 3 1959 нам. гал. ўрача Хоцімскай райбальніцы, з 1964 гал. ўрач Касцюковіцкага рна, з 1970 нам. заг. і заг. Магілёўскага абл. аддзела аховы здароўя. 3 1987 нам. міністра, у 1990—94 міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 3 1994 гал. ўрач санаторыя «Світанак». Пад яго рэдакцыяй выдадзены «Даведнік урачатэрапеўта агульнай практыкі» ў 2 тамах (1994). Апублікаваў шэраг прац аб захворваннях дзяцей на Беларусі пасля Чарнобыльскай аварыі.
       Тв: Швтовндная железа у детей: последстввя Чернобыля. Мн., 1996 (у сааўт.); Thyroid cancer after Chernobyl (разам з Я.П.Дзямідчыкам, Л.М.Астахавай) // Nature. 1992. Vol. 359, №3. М.П.Савік.
    
    
    
    КАЗАРАВЁЦ Мікалай Уладзіміравіч (н. 26.3.1949, в. Харкі Пастаўскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др с.г. н. (2000), праф. (2000). Скончыў Віцебскі вет. інт (1977). 3 1987 у БСГА. 3 2000 у Мінве сельскай гаспадаркі і харчавання (з 2002 дырэктар Дэпартамента адукацыі, навукі і кадраў). Навук. працы па фарміраванні сістэмнага падыходу ў арганізацыі племянной работы ў малочнай жывёлагадоўлі; па распрацоўцы прынцыпаў і метадаў індэкснай ацэнкі племянных жывёл. Удзельнічаў у вывядзенні і ўдасканаленні бел. чорнапярэстай пароды буйн. par. жывёлы.
      Те.'. Совершенствованне чернопестрого скота на основе прннцнпов крупномасштабной селекцнн. Горкв, 1998; Племенная работа в воспронзводство стада в молочном скотоводстве. Горкн, 2001 (у сааўт.); Полученме, оценка н нспользованне быковпронзводнтелей в молочном скотоводстве. Мн., 2003 (у сааўт.); Селекцвонноплеменная работа по совершенствованвю маточного поголовья молочного скота. Мн., 2003 (у сааўт.).
    
    КАЗАР^ЗАВА Таццяна Іванаўна (н 20.11.1947, г.п. Тугалескі Бор Маскоўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Др мед. н. (1995), праф. (1998). Чл. Міжнар. асацыяцыі гематолагаў і трансфузіёлагаў. Скончыла 2і Маскоўскі мед. інт (1975). 3 1981 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, з 1986 у Мінскім мед. інце. 3 1990 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1991 заг. курса дзіцячай гематалогіі і трансфузіялогіі). Навук. працы па ўплыве спалучаных фактараў вонкавага асяроддзя (малыя дозы радыяцыі, солі цяжкіх металаў) на структурнафункцыян. стан эрытрацытарнай сістэмы ў дзяцей, якія пражываюць у неспрыяльных умовах, па эпідэміял. даследаваннях гемафілій, крытэрыях дыягностыкі лімфадэнапатый і інш.
       Тв:. Болезнн кровн у детей. Мн., 2001; Справочняк семейного врача: Педнатрня. 3 нзд. Мн., 2002 (у сааўт.); Справочннк по госпнтальной педнатрнн. Мн., 2002 (у сааўт.).
    
    
    
    КАЗАЧбК Уладзімір Георгіевіч (н. 13.11.1947, Мінск), бел. вучоны ў галіне прамысл. і грамадз. будва. Др тэхн. н. (2001). Чл.кар. Бел. акадэміі архітэктуры (2003) Ганаровы грамадзянін штата Тэхас (ЗША, з 1996). Скончыў Бел. нац. тэхн. унт (1972), дзе і працуе (з 2001 праф.). Навук. працы па метадах разлікаў каркасных будынкаў і збудаванняў, кантролю якасці буд. матэрыялаў, канструкцый і тэхнал. буд. працэсаў.
       Тв.: Эффектввные конструктнвные решення н методы расчета колонн одноэтажных пронзводственных зданнй. Мн., 2000; Экспертнза жмлых зданнй. Мн., 2003 (у сааўт.); Актуальные проблемы повышення эксплуатацнонной надежноств зданпй н сооруженнй на террнторйн Республпкн Беларусь (разам з Дз.М.Лазоўскім) // йнженерные проблемы современного бетона н железобетона. Мн., 1997.
    
    КАЗАЧбНАК Уладзімір Ісідаравіч (н. 31.7.1924, г.п. Ушачы Віцебскай вобл.), расійскі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам, стваральнік новага навук. кірунку ў кавальскаштамповачнай вытвсці. Др тэхн. н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Удмурціі (1972). Скончыў БПІ (1950). 3 1956 у Іжэўскім тэхн. унце (у 1956—80 заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканальванні працэсаў аб’ёмнай і ліставой штампоўкі, распрацоўцы спосабаў стварэння рэжымаў вадкаснага трэння ў адносінах да розных дэфармацыйных схем штампоўкі.
       Тв:. Штамповка с жндкостным треннем. М., 1978; Гпдромеханнческая вытяжка. М., 1988; Душа обязана труднться. Нжевск, 2002.
    Р.М.Рэвяка.
    
    КАЗІНЦАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 4.10.1953, Масква), рускі пісь.меннік. Скончыў Маскоўскі унт (1976). 3 1981 працуе ў час. «Наш современннк» (з 1987 нам. гал. рэдактара). Друкуецца з 1979. Аўтар публіцыст. кніг «Тварам да гісторыі» (1989), «Новыя палітычныя міфы: Спроба публіцыстычнага даследавання» (1990), «Расія над безданню» (1996), «У пошуках Расіі» (2001), у якіх узнімае і глыбока даследуе праблемы сучаснасці. На бел. тэматыку напісаў арт. «Тры дні ў Беларусі» (1996).
    
    КАЗЛбЎ Міхаіл Фёдаравіч (н. 1.1.1946, в. Гаўлі БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл ), бел. ваен. дзеяч. Ген лейт. (1993). Скончыў Благавсшчанскае вышэйшае танк. каманднае вучылішча імя Мерацкова (1970), Ваен. акадэмію бранятанк. войск імя Маліноўскага (1977), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1998). 3 1970 на камандных і штабных пасадах у Паўн.Каўказскай, Туркестанскай ваен. акругах (прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане). 3 1988 у Зах. групе войск, нам. камандуючага танк. арміі. 3 1992 камандуючы 7й танк. арміяй, потым камандзір 7га і 65га армейскіх карпу
    
    
    398 КАЗЛОЎСКІ
    
    соў. У 1997—2001 нач. Гал. штаба Узбр. Сіл — 1ы нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
    
    КАЗЛбЎСКІ Яўген Аляксандравіч (н. 7.5.1929, в. Доўск Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.), расійскі дзярж. дзеяч і вучоныгеолаг. Акад. Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1992; віцэпрэзідэнт). Др тэхн. н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Рас. Федэрацыі (1996). Скончыў Мінскае артыл. вучылішча (1948), Маскоўскі геолагаразведачны інт (1953). У 1965—72 нач. упраўлення Мінва геалогіі СССР, з 1974 нам. міністра, у 1975—89 міністр геалогіі СССР. 3 1990 заг. кафедры Маскоў
    
    
    скай геолагаразведачнай акадэміі, з 1992 прэзідэнт Міжнар. акцыянернай геал. кампаніі. Навук. працы па метадах і тэхніцы разведкі карысных выкапняў, аптымізацыі геолагаразведачных працэсаў, тэхнікатэхнал. забеспячэнні геал. даследаванняў, глыбіннай будове зямной кары і звышглыбокім бурэнні, геал. праблемах навакольнага асяроддзя, прынцыпах развіцця і выкарыстання мінеральнасыравіннай базы СССР і свету. Першаадкрывальнік шэрагу радовішчаў карысных выкапняў, у т.л. Камсамольскага волаваруднага раёна (Хабараўскі край). Разам з інш. пры бурэнні Кольскай звышглыбокай свідравіны эксперыментальна ўстанавіў раней невядомую заканамернасць верт. руднай занальнасці стараж. кантынент. зямной кары (1984; зарэгістравана як адкрыццё). Гал. рэдактар «Горнай энцыклапедыі» (Т. 1 — 5; 1984—91). Ленінская прэмія 1962.
       Тв:. Новое о строеннн земной коры. М., 1988; Управленне геологоразведочным пронзводством; Кнбернет. аспект. М., 1990 (з М.А.Камаровым); Россня: мннеральносырьевая полнтнка н нацмональная безопасность. М„ 2002.
       Літ:. Е.А.Козловскнй: (К 70летню co дня рожденвя) // Горн. журн. 1999. №5; Выдаюшййся ученый, государственный деятель й педагог: (К 70летню Е.А.Козловского) // йзв. вузов. Геологня н разведка. 1999. №2.
    М. М. Касцюковіч.
    
    КАЗЛЯКбЎ Уладзімір Ягоравіч (н. 11.6.1946, Мінск), бел. гісторык. Др гіст. н. (2003). Скончыў БДУ (1972). Працаваў нам. сакратара кта камсамола АН Беларусі. 3 1977 у Бел. тэхнал. унце. Даследуе гісторыю паліт. партый Беларусі і Расіі, нац праблемы.
    
    
       Тв:. Палітычныя партыі Беларусі (пачатак XX ст. — канец 20х гг.). Мн., 2000; Нацнональный вопрос м неонароднвческне партнв: Начало XX в. — конец 20х гг. Мн., 2001.
    
    КАЗЎЛІН Аляксандр Уладзіслававіч (н. 25.11.1955, Мінск), бел. вучоны ў галіне пед. і фіз.матэм. навук. Др пед. н. (1995), канд. фіз.матэм. н. (1986), праф. (1997). Скончыў БДУ (1980), дзе і працаваў. 3 1988 у Мінве адукацыі Беларусі (з 1992 нам. міністра). У 1996— 2003 рэктар БДУ. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, праблемах рэфармавання вышэйшай адукацыі, распрацоўцы і ўкараненні адукац. і інфарм. тэхналогій.
       Тв.: Днфференцнальные уравненмя третьего порядка спецйального вцда // Дмфференцнальные уравнення. 1988. № 12; Закон об образованнн в Республнке Беларусь. Мн., 1992 (у сааўт ); Педагогнческне основы деятельностн учебных заведеннй нового тнпа. Мн., 1993; Основы педагогнкн. Мн., 1996 (у сааўт.); Роля нацыянальнай адукацыі ў развіцці сучаснага грамалства // Выш. школа. 2000. №2.
    
    КАЗЯРЎК Альбін Сцяпанавіч (н. 3.1.1950, с. Відьхаўцы Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі аптычнага прыладабудавання. Др тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Чарнавіцкі унт (1972, Украіна). У 1972—79 на Мінскім мех. здзе імя С.І.Вавілава, з 1984 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па тэхналогіі і абсталяванні ў галіне дакладнага прыладабудавання. Распрацаваў тэхнал. абсталяванне для адначасовай двухбаковай апрацоўкі высокадакладных дэталей машын і прылад.
       Тв:. Управленне формообразованнем прецнзнонных поверхностей деталей машян н прнборов. Мн., 1995 (разам з І.П.Філонавым, Ф.Ф.Клімовічам); Формообразованне прецнзвонных поверхностей. Мн., 1997.
    
    КАІДЗЎМІ Дзюн’іціра (н. 8.1.1942), дзяржаўны і паліт. дзеяч Японіі, эканаміст. Скончыў унт Кэйо (1967, Токіо). 3 1972 дэп. (у 1986—87 старшыня кта па фінансах) Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі ад кіруючай Ліберальнадэмакр. партыі (ЛДП). 3 канца 1970х г. на кіруючых пасадах у ЛДП: с