Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
бженяе н вентнляцмя: Курсовое н днплом. проектнрованне. Мн., 1997 (у сааўт.); йскусственные горючме газы. Мн.. 2002 (у сааўт.).
КАПЛГЧ Валерый Міхайлавіч (н. 28.8.1961, в. Ленін Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне паразіталогіі. Др біял. н. (2000), праф. (2003). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інт (1983). 3 1983 у Інце заалогіі Нац. АН Беларусі. 3 2001 у БДУ. Навук. працы па праблемах біялогіі, марфалогіі, сістэматыкі і ролі двухкрылых насякомыхкрывасмокаў у захворваннях жывёл і чалавека.
Тв:. Кровососушне мошкн лесной зоны. Мн., 1990 (разам з З.В.Усавай); Фауна н экологня мошек Полесья. Мн., 1992 (у сааўт.); Кровососушне мошкн (Diptera, Simuliidae). Мн., 2000 (разам з М.У.Скулаўцом).
КАРАБАНАЎ Аляксандр Кірылавіч (н. 25.10.1952, Мінск), бел. геолаг і географ. Др геолагамінералаг. н. (2003). Скончыў БДУ (1974). 3 1974 у Інце геал. навук Нац. АН Беларусі (з 1992 заг. лабараторыі). Навук. працы па неатэктоніцы і геадынаміцы, геамарфалогіі, чацвярцічнай геалогіі тэр. Беларусі і суседніх рэгіёнаў.
Тв.: Гродненская возвышенность: строенне, рельеф, этапы формнровання. Мн., 1987; Неотектоннческне структуры // Геологня Беларусн. Мн„ 2001 (разам з Э.А.Ляўковым); Геологнческая сьемка н картографнрованне: Полевая практнка. Мн., 2002 (разам з В.М.Губіным, А.М.Каўхутам).
КАРАБКО Яўгенія Віктараўна (н. 20.1.1949, г. Таганрог, Расія), бел. вучоны ў галіне механікі вадкасцей. Чл.кар. Акадэміі ваен. навук Расіі (2002). Др тэхн. н. (1996), праф. (2000). Скончыла БДУ (1971). 3 1971 у Інце цепла і масаабмену Нац. АН (з 1999 заг. лабараторыі). Адначасова з 1993 у Вышэйшай Атэстацыйнай камісіі Беларусі (з 2001 нач. аддзела). Навук. працы па нелінейных вязкапластычных вадкасцях. Распрацавала асновы гідрамеханікі электрарэалагічных вадкасцей, даследавала іх фіз. ўласцівасці, асаблівасці пераносу ў іх цеплаты і імпульсу пад уздзеяннем эл. палёў.
Тв:. Электроструктурмрованные (электрореологяческне) жадкостя: Особенностн гндромеханнкя н возможностн вспользовання. Мн., 1996; Крепежные устройства на основе электрореологнческях жндкостей. Мн., 1999 (разам з М.Р.Кісялёвым, Г.А.Есьманам); Технологнческое обеспеченне железобетонных конструкцнй. Мн., 2001 (у сааўт.).
М.П.Савік.
КАРАЛЁВА Алена Вадзімаўна (н. 8.8.1946, г. Брэст), бел. хімік. Др хім. н. (1998). Скончыла Ленінградскі унт (1968). У 1968—70 у Інце фіз.арган. хіміі, з 1976 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 2000 нам. дырэктара). Навук. працы па арган. і біяарган. хіміі, хіміі прыродных і гетэрацыклічных злучэнняў. Распрацавала і ажыццявіла арыгінальныя схемы поўнага сінтэзу мадыфікаваных простагландзінаў, сярод якіх выяўлены біялагічна актыўныя злучэнні для стварэння лек. сродкаў. Прапанавала новыя хім. рэакцыі вытворных ізаксазолу.
Тв.: Гетеропростанонды: Смнтез н бмол. актавность (разам з Ф.А.Лахвічам, Ф.С.Пашкоўскім) // Успехя хймнн. 1992. Т. 61, № 3; Нетнпмчные трансформацнм 2нзоксазолннов (разам з Ф.АЛахвічам) // Там жа. 1997. Т. 66, № 1; Пронзводные нзоксазола в сннтезе простанондов (разам з ім жа) // Журн. орган. хнмнн. 1999. № 12.
КАРАЛЁВА Алена Рыгораўна (н. 31.12.1939, С.Пецярбург), бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі і псіхатэрапіі. Др мед. н., праф. (1994). Скончыла Мінскі мед. інт (1962). 3 1974 працуе ў Гродзенскім мед. унue (з 1995 заг. кафедры мед. псіхалогіі і псіхатэрапіі). Навук. працы па арганізацыйнаметадычных пытаннях мед. псіхалогіі, дэпрэсіўных расстройствах і іх лячэнні, распрацоўцы псіхатэрапеўт. падыходаў пры неўратычных расстройствах. Па яе ініцыятыве ў Гродне адкрыта першае абл. аддзяленне неўрозаў пры Цэнтр. бальніцы Гродзенскага рна.
Тв.: Професснональное самоопределенне врачапснхолога // Матеряалы научнопракгнческой конференцнн «Псмхологня образовання сегодня». Мн., 2003; Гештальттерапня как одна яз форм янтегратнвной пснхотерапмн // Ннтегратявная пснхотерапня. Мн., 2003; Медяцннская псмхологня. Гродно, 2003.
КАРАЛЁІІАК Генадзь Антонавіч (н. 17.1.1951, в. Лапухоўка Пастаўскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1993), праф. (1995). Засл. работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1973). 3 1973 у філіяле Цэнтр. н.д. лабараторыі попыту Цэнтрасаюза, у 1977—80 і 1989—92 у Рас. эканам. акадэміі імя Пляханава (Масква). 3 1974 у Бел. эканам. унце (з 1997 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). Навук. працы па пытаннях рыначнай эканомікі, менеджменту ў гандлі.
Тв:. Менеджмент в торговле. Мн., 1997; Успех на рынке. Мн., 1997; Я я рыночная экономнка. Мн., 1998 (у сааўт ); Концепцня жнзненного цнкла органязацня. Мн., 2000.
КАРАЛЁЎ Валянцін Міхайлавіч (н. 27.10.1939, в. Нячаева Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне лі
цейнай вытвсці. Канд. тэхн. н. (1969), праф. (1998). Скончыў БПІ (1960). 3 1968 у Бел. нац. тэхн. унце (у 1985— 2003 дэкан механікатэхнал. фта, адначасова ў 1993—99 заг. кафедры). Навук. працы па структураўтварэнні і тэхналогіі атрымання адлівак са сплаваў на аснове жалеза.
Тв.: Разлік літнікавасілкавальных сістэм для сталёвых адлівак. Мн., 1995; Вытворчасць адлівак са сплаваў на аснове жалеза. Мн., 1998 (разам з І.У.Дарожка); Теплофязяка лнтейных процессов. Мн., 1998 (разам з Р.І.Есьманам, У.А.Бахматам); Оборудованне лнтейных цехов. Мн., 1998 (разам з Я.І.Шытавым).
КАРАЛЬКбЎ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 17.11.1932, Мінск), бел. фізіктэарэтык і педагог, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па шматфатоннай спектраскапіі на Беларусі. Канд. фіз.матэм. н. (1962), дац. (1965). Скончыў БДУ (1954). 3 1959 у Інце фізікі АН Беларусі, з 1963 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Мінска, з 1969 у БДУ, з 1995 у Мінскім дзярж. вышэйшым радыётэхн. каледжы. Навук. працы па даследаванні спектральных уласцівасцей крышталёў, актывізаваных іонамі рэдказямельных элементаў, распрацоўцы квантавамех. метадаў разліку ўласцівасцей атамаў і двухатамных малекул.
Тв.: Аналятнческне методы в квантовомеханнческой теормн возмушеннй. Мн., 1982 (разам з А.Р.Маханьком).
КАРАТКЁВІЧ Аляксандр Вікенцьевіч (н. 1.7.1939, в. Глыбочыца Чачэрскага рна Гомельскай вобл ), бел. вучоны ў галіне механізацыі с.r. вытвсці. Чл.кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992— 2002). Др тэхн. н. (1991), праф. (1992). Акад. Бел. інж. акадэміі (1993). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1989). Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1961). 3 1961 на Бел. машынавыпрабавальнай станцыі (у 1964—72 гал. інжынер, у 1972—76 і 1981—2002 дырэктар). Ў 1976—81 нам. старшыні дзярж. кта «Дзяржкамсельгастэхніка». Адначасова з 1982 у Бел. агр. тэхн. унце (з 2002 праф.). Навук. даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні сістэмы машын і тэхнікі для с.г. вытвсці і павышэнні эфектыўнасці яе выкарыстання ва ўмовах Беларусі. Распрацаваў метадалогію дзярж. выпрабаванняў с.г. тэхнікі на аснове імавернаснастат. мадэлі занальных умоў і
402 КАРАТКЕВІЧ
тэхнал. ацэнкі сродкаў механізацыі, a таксама навук.метадычную і нарматыўную дакументацыю па выпрабаваннях новай с.г. тэхнікі.
Тв:. 100 советов комбайнеру. 3 мзд. Мн., 1989 (разам з В Г.Глазко, Н.А Насковічам); Справочннк по эксплуатацмонным регулмровкам сельскохозяйственных машнн. Мн., 1990 (у сааўт.); Технологям н машнны для заготовкм кормов мз трав м сялосных культур. Мн., 1990; Основы нспытанмй сельскохозяйственной техпмкм. Мн., 1998. А.І.Болсун.
КАРАТКЁВІЧ Аляксандр Цімафеевіч (н. 20.3.1922, в. Стрыжава Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл.), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1954), праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў БДУ (1949), Рэспубліканскую парт. школу пры ЦК КПБ (1950). Настаўнічаў. Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. У 1944—48 на камсамольскай рабоце. У 1950—58 выкладчык, дацэнт, дэкан фта Мінскай вышэйшай парт. школы, адначасова праф. БДУ і Мінскага пед. інта. У 1958—77 на парт. рабоце. У 1977—93 рэктар Мінскага пед. інта імя М.Горкага. 3 1993 праф. кафедры слав. гісторыі і метадалогіі гіст. навук Бел. пед. унта імя М.Танка. Аўтар прац па гісторыі партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, па праблемах гісторыі навукі, культуры і асветы.
Тв:. Жывая крыніца. Мн., 1966; Мннскнй педннстнтут м сельская школа. Мн., 1980; Наука в Белорусснм на современном этапе. Мн., 1985; Обелнск у дорогм. 2 нзд. Мн., 1987; Наука м охрана прнроды. Мн., 1988; Жмзнь я созаданне. Мн., 2003.
КАРЗАЙ Хамід (н. 24.12.1957, прав. Кандагар, Афганістан), дзяржаўны дзеяч Афганістана. Вышэйшую адукацыю ў галіне паліт. навук атрымаў у Індыі. У час грамадзянскай вайны ў Афганістане разам з інш. муджахідамі ўдзельнічаў ва ўзбр. барацьбе супраць улады Народнадэмакратычнай партыі Афганістана (з 1978) і сав. войск (з 1979). Пасля прыходу муджахідаў да ўлады (крас. 1992) нам. міністра замежных спраў Афганістана. У гады праўлення талібаў (1996— 2001) у эміграцыі, пасля іх выгнання з Кабула ў'ліст. 2001 на Бонскай канферэнцыі выбраны старшынёй часовай Адміністрацыі Афганістана. У ліп. 2002 на «Лоя Джырга» (Сходзе прадстаўнікоў народа Афганістана) выбраны прэзідэнтам Пераходнай Ісламскай Дзяржавы Афганістан.
КАРЛСАН (Carlsson) Арвід (н. 25.1.1923, г. Упсала, Швецыя), шведскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Чл. Каралеўскай шведскай АН (1975). Замежны чл. Нац. АН ЗША (1996). Др філасофіі (1951). Скончыў Лундскі унт (1951), дзе і працаваў. 3 1959 праф. Гётэбаргскага унта (у 1959—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах перадачы імпульсаў у нерв. сістэме. Выявіў, што важным рэчывампасрэднікам для работы мозга
з’яўляецца дафамін, які раней лічыўся крыніцай другога вядомага пасрэдніка — норадрэналіну. Нобелеўская прэмія 2000 (з П.Грынгардам і Э.Кэндэлам\ гл. Дадатак). В.Ф.Ермакоў.
А.Карлсан М.П.Карняйчук
КАРНІЁНКА Аляксей Аляксандравіч (н. 17.2.1947, с. Новаманыч Растоўскай вобл., Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1997), праф. (1996). Чл. НьюЙоркскай АН (1995). Скончыў Казанскі унт (1971). 3 1978 у Вінебскім унце (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па спектраскапіі кандэнсаваных асяроддзяў. Развіў тэорыі інтэнсіўнасцей і крышталічнага поля ў набліжэнні прамежкавага і моцнага канфігурацыйнага ўзаемадзеяння, што выкарыстоўваюцца для апісання эксперым. даных.
Тв'. Теорня ннтенснвностей электрнческнх днпольных переходов в прнблнженнн снльного конфнгурацнонного взанмодействня (разам з А.Б.Дунінай, В.Л.Янкевічам) // Оптнка