• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     м спектроскопмя. 1996. Т. 80; Влмянпс межконфмгурацмонного взанмодействня на крмсталлнческое поле Бп³⁺нонов (разам з А.А.Камінскім, А.Б.Дунінай) // Журн. экспернм. н теорет. фнзнкн. 1999. Т. 116.
    
    КАРНІЦКІ Мікалай Барысавіч (н. 5.6.1948, пас. Чарніцкі Смалявіцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Др тэхн. н. (2000), праф. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. унт (1971), дзе і працуе (з 1987 заг. кафедры «Цеплавыя эл. станцыі»), Навук. працы па павышэнні надзейнасці, эканамічнасці, экалагічнасці цеплаэнергетычнага абсталявання эл. станцый. Стварыў методыку вызначэння паказчыкаў надзейнасці работы эл. станцый ва ўмовах выпрацоўкі разліковага рэсурсу.
       Тв.: Сннтез надежностм н экономмчностн теплоэнергетнческого оборудованмя ТЭС. Мн., 1999; Экологнческме аспекты энергетмкя. Мн., 2001 (разам з І.І.Стрыхам).
    
    КАРНбвіЧ Яўген Пятровіч (9 ці 15.11.1823, с. Лупандзіна Яраслаўскай вобл., Расія — 6.11.1885), расійскі гісторык, пісьменнік, публіцыст. Скончыў Пецярбургскі Гал. пед. інт (1844). У 1844 даў волю сваім прыгонным. 3 1845 настаўнічаў у Туле і Калузе. 3 1851 у Вільні, кіраўнік канцылярыі папячыцеля Віленскай навуч. акругі, адначасова з 1856 чл.супрацоўнік Віленскага музея старажытнасцей і Віленскай археал. камісіі, вывучаў гісторыю і культуру Беларусі і Польшчы. 3 1857 у Пецярбургу,
    
    
    займаўся літ. і грамадскай дзейнасцю, супрацоўнічаў у выданнях «Современннк», «Русская стармна», «Мсторнческнй вестннк», «Русская мысль», у газ. «Голос», «Бнржевыс ведомостн», у 1861—62 рэдактарвыдавец штотыднёвіка «Мнровой посредннк», у 1879— 81 — час. «Отголоскн». У перыяд. выданнях апублікаваў (у 1873 асобным выданнем) «Нарысы і апавяданні са старадаўняга быту Польшчы», заснаваныя на віленскіх дакументах. Шэраг артыкулаў прысвяціў прыгоннаму праву, выступаў у абарону асветы сялян. Аўтар гіст. прац «Асамблеі пры Пятру Вялікім» (1877), «Нарысы рус. прыдворнага быту ў 18 ст.» (1881), «Рускія пошты ў 17 і пач. 18 ст.» (1884), «Дзярж. паліцыя ў Расіі» (1885); гіст. раманаў і аповесцей «Самазваныя дзеці» (1878), «Каханне і карона» (1879), «Мальтыйскія рыцары ў Расіі» (1880), «Прыдворныя карункі» і інш.
        Тв:. Собр. соч. Т. 1—4 М., 1995.
    Ю.В.Бажэнаў.
    
    КАРНЯЙЧЎК Мікалай Паўлавіч (22.1.1920, в. Бобрык Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 22.7.2003), украінскі матэматык; заснавальнік навук. школы па экстрэмальных задачах тэорыі набліжэння. Акад. Нац. АН Ўкраіны (1997, чл.кар. 1972). Др фіз.матэм. н. (1963), праф. (1965). Скончыў Днепрапятроўскі унт (1955) і працаваў у ім (з 1963 заг. кафедры). 3 1974 у Інце матэматыкі Нац. АН Украіны (заг. аддзела). Навук. працы па тэорыі функцый. Атрымаў (1961) дакладнае рашэнне праблемы Фавара аб найлепшым набліжэнні трыганаметрычнымі паліномамі пэўных класаў перыяд. функцый. Распрацаваў (1970) новы метад рашэння экстрэмальных задач, які дазволіў атрымаць канчатковае рашэнне шэрагу складаных задач тэорыі набліжэння класаў функцый паліномамі і сплайнамі, інфарм. аспекты тэорыі апраксімацыі. Дзярж. прэмія СССР 1973. Дзярж. прэмія Украіны 1994.
       Тв.: Экстремальные задачм теормм прнблнження. М., 1976; Сплайны в теормм прмблмженмя. М., 1984; Точные константы в теорнм прнблмжепня. М., 1987; Экстремальные свойства полнномов. Кяев, 1992 (разам з В.Ф.Бабенкам, А.А.Лігуном).
      Літ Н.П.Корнейчук: (К 80летню co дня рожденмя) // Успехм мат. наук. 2000. Т. 55, вып. 6. М МКасцюковіч
    
    КАРбЛЬЧЫК Яніна Дзіславаўна (н. 26.12.1976, в. Хрышчонавічы Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.), бел. спартсменка (лёгкая атлетыка; кіданне дыска, з 1998 штурханне ядра). Майстар спорту Беларусі міжнар. класа (1998). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). Скончыла Гродзенскае вучылішча алімп. рэзерву (1996), Бел. акадэмію фіз. культуры (2002). Сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату Еўропы (1995, г. Ньірэдзьхаза, Венгрыя). Бронз. прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы (1997, г. Турку, Фінляндыя), дыск, ядро. Чэмпіёнка XXVII Алімп. гульняў (2000, г.
    
    КАРЭНДА
    
    403
    
    Сідней, Аўстралія). Чэмпіёнка свету (2001, г. Эдмантан, Канада). Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1998, Будапешт). Уладальнійа Кубка Беларусі (1996). Пераможца турніру «Гранпры»
    
    
    Я.ДКарольчык Ю.А Карпаў.
    
    
    (2000, г. Нюрнберг, Германія; 2001, г. Хенгела, Нідэрланды; 2001, Браціслава), сярэбраны прызёр (1999, Афіны; 2000, г. Севілья, Іспанія). Лепшая лёгкаатлетка Беларусі (1999). Лепшая спартсменка Беларусі (2001).
    
    
    КАРПАЎ Юрый Аляксандравіч (н. 1.3.1937, г. Гомель), расійскі фізікахімік. Чл.кар. Pac. АН (1990). Др хім. н., прафесар. Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі. Скончыў Маскоўскі інт сталі і сплаваў (1959). 3 1962 у Н.д. і праектным інце рэдкаметалічнай прамсці «Гірэдмет» (Масква), адначасова ў Маскоўскім інце сталі і сплаваў (заг. кафедры). Навук. працы па газафазнай аналіт. хіміі і тэхналогіі высакачыстых рэчываў, метадах іх аналіт. кантролю і сертыфікацыі. Распрацаваў фіз.хім. асновы і метады вызначэння газаўтваральных дамешак у чыстых рэчывах, высокаадчувальныя метады аналізу рэдкіх і высакародных металаў і паўправадніковых матэрыялаў. Прапанаваў новыя метады пробаадбору і аналізу другаснай сыравіны, стварыў сістэму сертыфікацыі каляровых, рэдкіх і высакародных металаў.
        7«.: Аналнз высокочнстых неорганнческнх вешеств. М . 1988; Стандартнзацня н метрологня в металлургнческом пронзводстве. М , 1989 (разам з Т.М.Палхоўскай); Аналнтвческнй контроль металлургнческого пронзводства М 1995 (у сааўт.). М.М.Касцюковіч.
    
    
    
    КАРПЎК Васіль Васілевіч (н. 25.4.1954, в. Кустын Брэсйкага рна), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін і мікалогіі. Др біял. н. (2001). Скончыў БДУ (1977). 3 1977 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі, з 2002 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурных і цытафізіял. асаблівасцей узаемаадносін у сістэме расліна—патагенны грыб, эвалюц. механізмаў імунітэту і сімбіягенезу ў раслін, рэгуляцыі ўзаемаадносін арганізмаў у аграфітацэнозе.
        Тв:. Экзо н эндойнтоз в развнтнн структурнофункцнональных взанмоотношеннй между растеннем н грнбным патогеном // Фнзнологня растеннй. 1996. Т. 43, № 5; Структурные механнзмы сопряженностн вза
    
    
    нмоотношенмй в развмтнн фптопатоснстем // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. біял. навук. 2000. № 4; Роль апопласта н вакуолярнолнзосомальной свстемы тканей лнста в патогенезе злаков, вызванном грнбамн // Там жа.
    
    А.Карэль.
    
    К А.Карстэн.
    
    «Белдзяржпраект», з 1979 гал. архітэктар праектаў у інце «Мінскпраект», з 1993 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы: праекты дэталёвай планіроўкі жылога раёна Акадэмгарадка (мікрараёны Уручча 1, 2, 3; з 1975, з Л.Есьман, А.Гулем), забудовы мікрараёна Малінаўка7 (1985—87), комплекс АЗС з аўтамыйкай па праспекце Жукава —вул. Глаголева (2001). Распрацаваў тэндэрную дакументацыю забудовы жылога гарадка Рось (1992; Дзярж. прэмія Беларусі 1998).
    
    КАРЧМІТ Міхаіл Аляксандравіч (1.2.1949, в. Радзеўцы Маладзечанскага рна Мінскай вобл. — 22.5.2004) бел. гаспадарчы дзеяч. Герой Беларусі (2001). Засл работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1994). Скончыў Бел. аграрны тэхн. інт (1975). 3 1988 старшыня праўлення агракамбіната «Сноў» Нясвіжскага рна. Дзярж. прэмія Беларусі 1999.                         ..
       Тв.: Жнвотноводу о доеннн коров. мн., 1994.’
    
    КАРЫ (Currie) Нэнсі (н. 29.12.1958, г. Уілмінгтан, ЗША), касманаўт ЗША. Магістр навук па сістэмах бяспекі (1985), др н. па будве (1997). 3 1987 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана, з 1990 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла (як спецыяліст палёту) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. карабёў (KK): 21.6— 1.7.1993 на КК «Індэвар», 13—22.7.1995 на КК «Дыскаверы», 4—15.12.1998 на КК «Індэвар» (па праграме работ з Міжнар. касм. станцыяй), 3—12.3.2002 на КК «Калумбія». У космасе правяла 42,3 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (4).          У.С.Ларыёнаў.
    
    КАРЭЛЬ (Carrel) Алексіс (28.6.1873, г. Ліён, Францыя — 5.11.1944), французскі хірург і патафізіёлаг. Др медыцыны (1900). Скончыў Ліёнскі унт (1896). 3 1904 у Чыкагскім унце. У 1906—39 у Ракфелераўскім інце мед. даследаванняў (НьюЙорк). У 1914—19 ваенны ўрач франц. арміі. Навук. працы па трансплантацыі органаў, крывяносных сасудаў, удасканаленні тэхнікі хірург. аперацый. Распрацаваў метад сшывання крывяносных сасудаў (сасудзістае шво), удасканаліў тэхніку культуры тканак, сканструяваў перфузійную помгту штучнае сэрца, стварыў антысептык для апрацоўкі ран. Нобелеўская прэмія 1912.                      В.Ф.Ермакоў.
    
    КАРЭНДА Іван Арсеньевіч (н. 17.9.1950, в. Крывічы Іўеўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. грамадскі дзеяч і пісьменнік. Скончыў Гродзенскі пед. інт (1971). 3 1972 на камсам. і парт. рабоце. 3 1991 у Дзярж. кце Рэспублікі Беларусь па друку, з 1992 нам. міністра інфармацыі, з 1994 нам. міністра культуры і друку. У 1996—2001 у Маскве (нач. Гал. сац. ўпраўлення апарату Выканаўчага Кта
    
    
    кАРСТЭН (дзявочае Хадатовіч) Кацярына Анатолеўна (н. 2.6.1972, в. Асечана Крупскага рна Мінскай вобл), бел. спартсменка (веславанне акадэмічнае). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыла Рэсп. вуч. алімп. рэзерву (1990), Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1994). У 1990—92 у складзе зборнай каманды СССР, з 1993 у нац. камандзе Беларусі. Чэмпіёнка свету сярод юніёраў на байдарцыадзіночцы (1990, Эгвебелет, Францыя). Чэмпіёнка XXVI і XXVII Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША; 2000, г. Сідней, Аўстралія) на байдарцыадзіночцы на дыст. 2000 м; бронз. прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) у чацвёрцы парнай без рулявой разам з А.Махінай (Расія), Т.Усцюжанінай (Украіна), к.Хлопцавай (Беларусь). Чэмпіёнка свету (1997, Эгвебелет; 1999, г. СантКатэрын, Канада — з сусв. рэкордам на байдарцыадзіночцы). Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (2002, г. Севілья, Іспанія — на байдарцыадзіночцы; 2003, г. Мілан, Італія — на чацвёрцы парнай, з Ю.Бічык, М.Варонай, В.Беразнёвай); бронз. прызёр (1991, Вена — на байдарцыдвойцы парнай з С.Закіравай, Украіна; 2001, г. Люцэрн, Швейцарыя — у адзіночцы і двойцы; 2002 — на чацвёрцы парнай, з Беразнёвай, Варонай, І.Захарэўскай; 2003, г. Мілан — на байдарцыадзіночцы). Чэмпіёнка Гульняў добрай волі (1994, С.Пецярбург) на байдарцыадзіночцы. Чэмпіёнка СНД (1992) у двойцы парнай (з Хлопцавай) і чацвёрцы парнай. Уладальніца Кубка свету (1997 і 2000 г. Люцэрн). Чэмпіёнка Францыі (200І, 2002). Сярэбраны прызёр рэгат (1992, г. Люцэрн —у чацвёрцы без рулявой, з Махінай, Усцюжанінай, Хлопцавай; 1996, г. Дуйсбург, Германія — у адзіночцы). Лепшая спартсменка года Беларусі (1996, 1999). А.М.ПетрÑ