• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ƒдзел у стварэнні і рабоце Дзярж. гідралагічнага інта (1919—29) і Цэнтр. гідраметэаралагічнага бюро (1922). Арганізатар і першы заг. кафсдры кліматалогіі (з 1932) у Ленінградскім унце. Навук. працы прысвечаны вывучэнню вільготнасці паветра, атм ціску, сухавеяў і інш. Распрацоўваў пытанні мед.. с.г., лясной і марской метэаралогіі, гідралогіі.
      Літ.: Нездюров Д.Ф А.А.Каммнскнй — выдаюішійся метеорологклнматолог. Л., 1953; Ярмоленка В.А. Камінскі Антон // Беларускае замежжа. Мн., 2000. Т. 1.
    В.А.Ярмоленка.
    
    КАМІСІЯ ПА СПРАВАХ БЫЛЫХ ПАРТЫЗАН I ПАДПбЛЫПЧЫКАЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1941—44 пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканская арганізацыя па прыняцці на дадатковы ўлік грамадзян, якія ўдзельнічалі ў партыз. і падп. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, але па^ розных прычынах не былі ўключаны ў спісы і інш. дакументы ваен. часу. Дзейнічае ў адпаведнасці з пастановай CM Рэспублікі Беларусь ад 28.6.1997. Яе правобразам лічыцца камісія па справах «чырвоных партызан», створаная пры ЦВК БССР пасля заканчэння грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. Пасля скасавання спец. групы БШПР
    
    
    400 КАМКОЎ
    
    (1948) даведкі пра ўдзел у партыз. руху асоб, якія не трапілі ў дакументы ваен. часу пачалі, выдаваць райкомы КП(б)Б на аснове 3 пацвярджэнняў б. партызан і асабістага лістка па ўліку партыз. кадраў з баявой характарыстыкай, падпісанай прадстаўнікамі партыз. камандавання. У канцы 1960х г. у гэту працу ўключыліся органы сав. улады. 3 15.5.1968 працавала Рэсп. камісія пры Прэзідыуме Вярх. Савета БССР па выдачы пасведчанняў партызана Беларусі перыяду Вял. Айч. вайны. 8.1.1970 Прэзідыум Вярх. Савета БССР прыняў пастанову «Аб утварэнні камісій па выдачы пасведчанняў партызана Беларусі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і выканаўчых камітэтах мясцовых Саветаў народных дэпутатаў». Пастановай Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 28.12.1979 камісіі па выдачы пасведчанняў партызана Беларусі пераўтвораны ў камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме Вярх. Савета БССР і выканкомах адпаведных мясц. Саветаў нар. дэпутатаў (акрамя пасялковых і сельскіх). У гэты час Бюро ЦК КПБ зацвердзіла палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў удзельнікам партыз. і падп. руху на Беларусі. У 1980 у БССР дзейнічалі 162 камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў, у т.л. рэспубліканская, 6 абл. і Мінская гар., 22 гар. (у гарадах абл. падпарадкавання), 132 раённыя. Колькасць заяў аб прыёме на дадатковы ўлік асабліва павялічылася пасля выхаду пастаноў ЦК КПСС і CM СССР ад 10.11.1978 і 21.2.1980, якія прадугледжвалі новыя льготы для ветэранаў Вял. Айч. вайны, у т.л. для б. партызан і падпольшчыкаў. Да канца 1980 камісіі выдалі каля 100 тыс. пасведчанняў партызана Беларусі. У студз. 1991 Бюро ЦК КПБ выключыла раённыя кты партыі ад работы па прыняцці грамадзян на дадатковы ўлік у якасці б. партызан і падпольшчыкаў. Гэтыя функцыі перададзены раённым Саветам і Рэсп. камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў. Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў, акрамя прыняцця на дадатковы ўлік удзельнікаў партыз. і падп. руху, праводзяць выхаваўчую работу, удзельнічаюць у мерапрыемствах па ўвекавечанні змагароў антыфаш. фронту. У розны час камісію ўзначальвалі І.Ф.Клімаў, А.Я.Андрэеў, М.І.Жураўлёў, Я.В.Мікульчык (з 2000).        Я.В.Мікумчык.
    
    КАМКбЎ Васіль Нічыпаравіч (н. 5.12.1944, г. Гомель), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2001). Скончыў БДУ (1967), дзе і працаваў. 3 1971 у Бел. нац. тэхн. унце. У 1974—89, 1992—94 і 1999—2003 у Інце эканомікі Нац. АН Беларусі. У 1988—91 заг. аддзела Бел. філіяла НДІ цэн Дзяржкамцэн СССР. 3 1994 гал. саветнік упраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2003 v Бел. эканам.
    
    унце. Навук. працы па праблемах эканомікаматэм. мадэліравання, макраэканам. прагназіравання і рэгулявання крэдытнаграшовай сістэмы, крэдытнаграшовай палітыкі.
        Тв '. Эконометрнческая модель аналпза н прогнознрованяя экономнкн БССР // Эффектнвность экономнкн регнона Мн., 1987; Методы моделнровання ннвестнцнонного процесса // Ннвесткцнонная полптнка Беларусн: (Аналнз, проблемы, предложенвя). М., 1996; Фннансовое программмрованне в условнях переходной экономнкм. Мн., 1999; Роль государства в переходной экономмке // Экономнкосоцнальная полнтнка Беларусн: (Вопросы теорнн н методологнн). Мн., 2001.
    
    КАМЙРНІКАЎ Сяргей Фёдаравіч (н. 1.3.1959, в. Станькаў Рагачоўскага рна Гомельскай вобл), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гомельскі унт (1980), дзе і працуе (з 1998 дэкан фта, з 2000 прарэктар). Навук. працы па тэорыі канечных груп і іх класаў, тэорыі падгрупавых функтараў. Вырашыў шэраг спец. задач, у т.л. аб перастановачнасці карадыкалаў субнармальных падгруп, аб адшуканні новых верхніх эндамарфізмаў рашоткі субнармальных падгруп, аб апісанні лакальных спадчынных фармацый, якія маюць рашотачныя ўласцівасці.
       Te.: О кораднкалах субнормальных подгрупп (разам з Л.А.Шамятковым) // Алгебра н логмка. 1995. Т. 34, № 5; Перестйновочность подгрупп н Fсубнормальность // Смб. матем. журн. 1996. Т. 37, № 5; Подгрупповые функторы в теорнн классов конечных групп. Мн„ 2003.
    
    КАНДРАЦЁНЯ Сцяпан Георгіевіч (н. 18.3.1937, в. Будча Ганцавіцкага рна Брэсцкай вобл. — 28.9.1995), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1982), праф. (1984). Скончыў Брэсцкі пед. інт (1960), дзе і працаваў. Навук. працы па нелінейных звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях. Даследаваў паводзіны рашэйняў сістэм такіх ураўненняў у наваколлі рухомых істотных асаблівых пунктаў.
       Тв.: Обшнй класс снстем двух днфференцнальных уравненмй, не нмеютнх решеннй с подвмжнымн сушественно особымн точкамн // Дмфференцнальные уравненвя. 1973. Т. 9, № 9; Характернстнка сложностн особых точек решеннй нелннейных снстем двух днфференцнальных уравненнй // Там жа. 1979. Т. 15, № 9.
    
    КАНДРАЦЬЕЎ Віктар Мікалаевіч (н. 26.4.1937, в. Глыбочыца Чачэрскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне механізацыі меліярац. і с.г. работ. Др тэхн. н. (1995), праф. (1999). Акадэмік Міжнар. акадэміі экалогіі і прыродакарыстання (г. Масква, 1995). Засл. вынаходнік Беларусі (1979). Скончыў БПІ (1966). 3 1966 у СКБ і НВА (г. Мінск). 3 1979 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (з 1996 заг. лабараторыі механізацыі меліярац. работ). Навук. працы па ахове меліярац. сістэм, механізацыі меліярац. і с.г. работ. Распрацаваў прамысл. тэхналогіі і канструкцыі машын для аховы інж. збудаванняў ад воднай і
    
    
    ветравой эрозіі біял. спосабамі, абслугоўвання меліярац. сістэм і ўнясення мінер. угнаенняў.
        Тв.: Машпны для внесення мянеральных удобреннй. Мн., 1981 (у сааўт.); Заіцнта откосов мелноратмвных каналов н дамб от водной н ветровой эрознн. Мн., 1984 (разам з В.А.Скотнікавым, Ф.Р.Халяўкіным); Гндравлнческне сеялкп для укреплення каналов. М., 1988. А.І.Болсун.
    
    КАНЎННІКАВА Ніна Паўлаўна (н. 6.8. 1946, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі. Др біял. н. (2000). Чл. НьюЯоркскай АН (1997). Скончыла Гродзенскі мед. унт (1970). У 1970—79 у Бел. мед. унце (з 1977 заг. лабараторыі). 3 1979 у Інце біяхіміі Нац. АН Беларусі, з 2002 заг. кафедры ў Гродзенскім унце. Навук. працы па ролі гамааксімасленай кты ў мозгу пры алкагольнай інтаксікацыі і энергет. метабалізме ў механізмах развіцця акісляльнага стрэсу ў мозгу.
        Тв:. Механнзмы действня н роль гаммаокснмасляной кмслоты (ГОМК) в мозге // Нейрохпмня. 1997. Т. 14, вып. 4; Brain JABA metabolism after chronic ethanol consumption and withdrawal in rats (y сааўт.) // Addiction Biology. 1997 Vol. 2; Ферменты ГАМКсукцынатнага шляху метабалізму ў мозгу шчураў пры эксперыментальнай ішэміі і рэперфузіі (у сааўт.) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. медыкабіял. навук. 2002. №2.
    
    КАНЯВАЛАВА Наталля Юр’еўна (н. 26.4.1954, пас. Відзы Браслаўскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др біял. н. (1994), праф. (1996). Скончыла Віцебскі мед. унт (1978), дзе і працуе (з 1997 дэкан фта, адначасова з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні рэактыўнасці ліпідтрансп. сістэмы крыві пры захворваннях, па матэм. мадэліраванні транспарту халестэрыну, распрацоўцы лабараторных стандартаў для дыягностыкі і карэкцыі гіперліпапратэінемій.
       Тв:. Действне факторов, стнмулнруюшпх проЛнферацню гепатоцнтов, на процесс этермфпкацмн холестернна в сыворотке кровн прн регенерацнн печенн (разам з І.А.Чыркінай, А.А.Чыркіным) // Вопр. мед. хнмнм. 1989. Т. 35, № 2; Дзеянне малых доз іанізуючага выпрамянення на паказчыкі ліпідтранспартнай і халестэрынэстэрыфікуючай сістэмы крыві і субфракцыйны састаў гістону Н, клетак печані пацукоў: карэляцыя з узроставымі змяненнямі (у сааўт.) // Весці АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1992. № 3—4; Крмтернй лнпвдностн жнвых снстем (у сааўт.) // Автоматнка н телемеханнка. 1999. № 1.
    
    КАПІЛАЎ Аляксандр Львовіч (н. 14.11.1947, Мінск), бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1981). Скончыў Бел. кансерваторыю (1971). 3 1972 артыст Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі, з 1983 выкладаў у Бел. унце культуры (з 1987 заг. кафедры). 3 1995 дэкан, з 2003 прарэктар Інта сучасных ведаў. Даследуе развіццё бел. культуры дакастр. перыяду. Аўгар манаграфій, нарысаў і артыкулаў пра бел. музыкантаў, дзейнасць грамадскіх муз. аргцый Беларусі, навуч. і метадычных дапаможнікаў і інш.
    
    
    КАРАТКЕВІЧ 401
    
       Тв.: Скрнпка белорусская. Мн., 1982; Музыкальный театр Белорусснм: (Дооктябрьскнй пернод). Мн., 1990 (у сааўт.); Музыкальная культура Беларусн XIX — начала XX веков. Мн., 2000 (разам з А.І.Ахвердавай). Л.С.Савік.
    
    КАПКб Віктар Міхайлавіч (н. 26.8.1942, в. Трасцянка Бярэзінскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Канд. тэхн. н. (1975), праф. (2003). Доктарінжынер (1974, ГДР). Скончыў БПІ (1969). 3 1969 у Бел. нац. тэхн. унце (у 1980—85 заг. кафедры, з 1998 нач. навуч.метадычнага ўпраўлення). Навук. працы па рэгуляванні сістэм цеплазабеспячэння—цепласпажывання. Аўтар навуч. дапаможніка для тэхн. ВНУ «Цеплаізаляцыя трубаправодаў цеплавых сетак» (Мн.. 2002), «Рускабеларускага слоўніка па цеплатэхніцы і санітарнай тэхніцы» (Мн., 1995; з Б.М.Хрусталёвым).
       Тв.: Теплосна