• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    таршыня кта па фінансах (з 1980), нам. ген. сакратара (з 1983), 1ы нам. старшыні кта па парламенцкіх пытаннях (з 1987), старшыня камісіі па палітыцы ў галіне мед. забеспячэння (з 1989), 1ы нам. ген. сакратара (1991 — 92), а таксама ва ўрадзе Японіі: парламенцкі нам. міністра фінансаў (1979— 80), міністр аховы здароўя (1988—91 і 1996—2001), міністр пошты і тэлекамунікацый (1992—96). 3 крас. 2001 прэзідэнт ЛДП і прэм’ерміністр Японіі. Урад К. ажыццяўляе праграму захадаў па вывадзе Японіі з эканам. крызісу; у знешняй палітыцы арыентуецца на ЗША, у т.л. падтрымаў амер.брыт. ваен. аперацыю ў Іраку 2003.
    В.У.Адзярыха.
    
    КАЙКАЎСКІ, біялагічны заказнік у Мінскім рне. Засн. ў 1986 для захаван
    
    
    ня ў зялёнай зоне г. Мінск высокаўзроставага ляснога насаджэння з рэдкімі відамі раслін. Пл. 1190 га. Ландшафт — хвалістая водналедавіковая раўніна. Рэльеф плоскі з невял. ўзвышэннямі. Глебы дзярновапалевападзолістыя. Расліннасць лясная, пераважаюць ельнікі. У флоры больш за 350 відаў вышэйшых раслін, з якіх у Чырв. кнігу занесены лілея кучаравая, шпажнік чарапіцавы, баранец звычайны. Шмат дэкар., гасп., лек. раслін.
    П.І.Лабанок.
    
    КАКЛЙХІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 29.4.1934, г. Кузнецк Пензенскай вобл., Расія), бел. філосаф, сацыёлаг і палітолаг. Канд. філас. н. (1976), праф. (1989). Скончыў БДУ (1962). 3 1962 следчы, інструктар палітаддзела ў сістэме МУС. 3 1968 у Брэсцкім унце (у 1979—94 заг. кафедры паліталогіі, сацыялогіі і права). Навук. працы па праблемах філасофіі адукацыі, сацыялогіі злачыннасці, дэвіянтных паводзін моладзі, этн. і памежных адносін.
       Тв:. По законам моральной красоты. Мн., 1979 (разам з Л.А.Мурынай); Мллюзмн в действнтельность. Мн., 1983; Этнос: проблемы н решення. Брест, 2000 (у сааўт ); Повск: Брестскне академнческне чтення. Брест, 2001 (у сааўт ); йсторня обшественных двнженнй н полвтнческмх партвй. Брест, 2002.
    
    КАЛБЕРТСАН (Calbertson) Фрэнк (н. 15.5.1949, г. Чарлстан, ЗША), касманаўт ЗША. Капітан 1га рангу BMC. Скончыў Ваеннамарскую акадэмію ЗША (1971), школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў (1982). 3 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 15— 20.11.1990 на КК «Атлантыс» (як пілот), 12—22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 10.8—17.12.2001 на КК «Дыскаверы» і Міжнар. касм. станцыі (як камандзір; вяртанне на Зямлю на КК «Індэвар»). У космасе правёў 143,6 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (3).
    У. С.Ларыёнаў.
    
    КАЛЁШКА Уладзімір Міхайлавіч (н. 23.1.1942, в. Малышэвічы Слуцкага рна Мінскай вобл ), бел. вучоны ў галіне мікра і нанаэлектронікі і інтэлектуальных сістэм. Др тэхн. н. (1980), праф. (1982). Вынаходнік СССР (1982). Акад. Бел. інж. тэхнал. акадэміі (1990, віцэ
    прэзідэнт, прэзідэнт), Міжнар. акадэміі інфарматызацыі пры ААН (1992) і інш. Скончыў БПІ (1966). 3 1966 у К.Б дакладнага электроннага машынабудавання. 3 1969 у Фізікатэхн. інце, з 1976 у Інце электронікі (заг. лабараторыі і адначасова аддзела спец. канструктарскатэхнал. бюро), з 1989 у Інue фізікаарган. хіміі (заг. лабараторыі) Нац. АН Беларусі. 3 1998 у Бел. нац. тэхн. унце (заг. кафедры). Навук. працы па мікраі нанаэлектроніцы, акуста і біяэлектроніцы, мікрапрацэсарных сенсорных сістэмах, інфарматыцы чалавека і яго галаўнога мозга, мед. прыладабудаванні, экалогіі і інш. Аўтар навук. адкрыцця СССР «Заканамернасць змянення ўлас
    
    
    камісія 399
    
    ных акустычных ваганняў галаўнога мозга» (1991, у сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1982. Прэмія Аб’яднанай канвенцыі культуры ЗША «За выдатныя дасягненні і ўклад у гуманізм» 2001.
       Тв:. Контроль в технологнн мнкроэлектронякн. Мн., 1979 (разам з П.П.Гайдэнкам, Л.Дз.Буйком); Массоперенос в тонкях пленках. Мн., 1980 (разам з В.Ф.Бяліцкім); Мпкроэлектронные преобразователн ннформацнн на поверхностных акустнческнх волнах. М., 1985 (разам з Ю.В.Мяшковым); Мнформатнка человека. Мн., 1996. М.П.Савік.
    
    КАЛІНІН Міхаіл Юр’евіч (н. 24.6.1949, Ташкент), бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя. Др тэхн. н. (1998). Скончыў Кіеўскі унт (1971). 3 1973 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, з 1992 у Бел. н.д. цэнтры «Экалогія» (нам. дырэктара), з 1999 у Інце прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН Беларусі (нам. дырэктара), з 2003 дырэктар Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Навук. працы па гідраэкалогіі, рацыянальным выкарыстанні водных рэсурсаў, мадэліраванні падземных вод, выкарыстанні падземных вод з улікам асаблівасцей рачных басейнаў.
       Тв:. Подземные воды южных н восточных провннцнй Йеменской Республнкн. Мн., 1997; Подземные воды м устойчнвое развнтне. Мн., 1998; Охрана окружаюшей среды г. Мозырь м Мозырского района: Экол. пробл. н путм нх решення. Мн., 1999.
    
    КАЛІНІЧ^НКА Алена Мікалаеўна (н. 17.2.1948, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне хіміі і біяхіміі біялагічна актыўных і прыродных злучэнняў. Др хім. н. (2000). Скончыла БДУ (1971). 3 1976 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. лабараторыі). Навук. працы па тонкім арган. сінтэзе, структуры (стэрэахіміі) і біял. уласцівасцях кампанентаў нуклеінавых кіслот (нуклеазідаў, нуклеатьшаў і алігануклеатыдаў), распрацоўцы новых тэхналогій атрымання супрацьпухлінных і супрацьвірусных сродкаў (цытарабін, лейкладын і інш.).
       Тв:. Йтот н перспектнвы развмтня хнммн аналогов компонентов нукленновых кнслот в Беларусн (разам з І.А.Міхайлопулам) // Мзв. Нац. АН Беларусн. Серня хмм. наук. 2003. №4.
    
    КАЛІНІЧЙНКА Аляксандр Сяргеевіч (н. 7.8.1949, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і ліцейнай тэхналогіі. Др тэхн. н. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. унт (1972), дзе і працуе (з 1985 заг. н.д. лабараторыі, адначасова з 2003 праф. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы новых матэрыялаў, у т.л. кампазіцыйных, і тэхналогіі іх вытвсці, стварэнні пакрыццяў метадамі кіроўнага іоннага асаджэння з раствораў.
       7в.: Полученне н нспользованне аморфных н мпкрокрнсталлнческпх матерналов. Мн., 1986 (разам з В.Г.Гарабцовым, Р.І.Есьманам); Рекомендацнн по ремонту н реконструкцнн тяжелогруженных узлов скольження с нспользованнем компознцнонных матерналов. Мн., 2000 (у сааўт.); Управляемое направленное затвердеванне я лазерная обработка: тео
    
    
    рня м практнка. Мн., 2001 (разам з Г.В.Бергманам).
    
    КАЛІНбЎСКІ Аляксандр Андрэевіч (н. 9.1.1962, Мінск), бел. музыкант. Засл. арт. Беларусі (2003). Скончыў Бел. кансерваторыю (1986). 3 1987 (з перапынкам) артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, адначасова ў 1997—2000 кіраўнік джазавага ансамбля «DTSband». У 1988—89 саліст ансамбля «Тоніка» пад кіраўніцтвам В.Вуячыча. Аўтар і выканаўца джазавай музыкі.
    
    КАЛОША Уладзімір Паўлавіч (н. 15.10.1955, г. Лагойск Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм, н. (1994). Скончыў БДУ (1977). 3 1977 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (у 1992—94 заг. лабараторыі). 3 1994 у Міжнар. лазерным цэнтры БДУ (заг. лабараторыі). 3 1997 у НДІ ядз. праблем БДУ. Навук. працы па тэорыі неаднародных аптычных хваляводаў, дынаміцы пасіўнай сінхранізацыі мод ультракароткіх цвердацельных лазераў, нелінейнааптычных працэсах звышкароткіх лазерных імпульсаў і метадах іх кампрэсіі пры дапамозе вымушанага камбінацыйнага рассеяння.
       Тв.: Перестройка частоты лазерного нзлучення на основе вынужденных четырехфотонных процессов в германоснлнкатных световодах прн бнгармоннческой накачке // Квантовая электроннка. 1987. Т. 14, №5; Generation of single dispertion precompensated 1fs pulses by shapedpulse optimized highorder stimulated Raman scattering (y сааўт.) // Phys. Rev. Lett. 2002. T. 88, №10.
    
    КАЛЯДА Віктар Антонавіч (н. 7.8.1947, г.п. Ельск Гомельскай вобл ), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (2003). Засл. трэнер Рэспублікі Беларусь (1992). Скончыў Гомельскі унт (1971). 3 1971 у Бел. інце інжынераў чыг. транспарту. 3 1973 у Гомельскім унце (у 1977—2001 заг. кафедры фіз. выхавання і спорту). 3 2001 у БДУ. Навук. працы па праблемах псіхалогіі фіз. выхавання і спарт. падрыхтоўкі студэнцкай моладзі, фіз. культуры і спорту ў сістэме прафес.асобаснага развіцця студэнта.
       Тв.: Пснхологня фнзлческой подготовкм молодежя Мн., 1990; Особенностя фнзяческого воспнтання школьннков н студентов Гомельского регнона. Гомель, 1999 (разам з В.А.Мядзведзевым); Совершенствованне фпзнческого воспнтання в снстеме професснональнолнчностного развнтмя студентов. Гомель, 1999.
    
    КАЛЯДА Канстанцін Уладзіміравіч (н. 25.10.1941, в. Старыца Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Др с.г. н. (1999), праф. (2003). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1968), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях селекцыі і насенняводства азімай мяккай пшаніцы хлебапякарнага прызначэння.
       Тв:. Генофонд u результаты селекцян ознмой мягкой пшеннцы в западном регноне Беларусн. Гродно, 1999.
    
    
    КАЛЙДКА Мікалай Сяргеевіч (н. 10.2.1944, в. Новая Дуброва Любанскага рна Мінскай вобл.), бел. канструктар сродкаў аўтаматызацыі ў мікраэлектроніцы, арганізатар іх вытвсці. Чл.кар. Бел. інж.тэхнал. акадэміі (1994). Скончыў БПІ (1966). 3 1967 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (з 1976 нач. аддзела, з 1985 нач. аддз.). 3 1992 у навук.вытв. канцэрне дакладнага машынабудавання «Планар» (з 1997 прэзідэнт). Распрацаваў шэраг установак і сістэм для аўгаматызацыі зборачных аперацый у мікраэлектроніцы, прапанаваў новыя спосабы высокадакладнага базіравання і прасторавага перамяшчэння канструктыўных кампанентаў і мантажных інструментаў пры зборцы мікраэлектронных прылад. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
       Тв:. Мнкроэлектроняка н точные перемешення в мехатронных снстемах (разам з А.М.Русецкім, С.Я.Карповічам) // Мехатроннка я современная механпка. Мн., 2000; Оборудованне для автоматнзацнн сборочных работ в мнкроэлектроннке (разам з С.Б.Школыкам) // Автоматазацня or А до Я. Мн., 2001. №10/1. А.В.Нікіфараў.
    
    КАМІНСКІ Антон Антонавіч (17.11.1862, Себежскі павет Віцебскай губ. — 5.8.1936), расійскі вучоны ў галіне кліматалогіі. Скончыў Пецярбургскі унт (1888). 3 1888 у Гал. фіз. абсерваторыі, дзе да 1918 кіраваў сеткай метэаралагічных станцый, у 1922—32 заг. аддзела кліматалогіі. Прымаў Ñ