Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ларусі, праект развіцця прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы (абедзве 1999); у г. ДавыдГарадок (Брэсцкая вобл.) — арх.манум. ансамбль забудовы цэнтра з помнікам кн. Давыду (2001, Дзярж. прэмія Беларусі 2003), генпланы Магілёва, Віцебска, Гомеля, Гродна, Брэста (2003), у Брэсце — 2я чарга мемар. комплексу «Брэсцкая крэпасцьгерой» (1979), пагранічны пераход «Варшаўскі мост» (2003). Сярод інш. работ рэкан
струкцыі інтэр’ераў Дома архітэктараў (1978), пл. Перамогі (1984) у Мінску, абл. драм. тра ў Гомелі (1980). Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Гаваны і г. Сант’ягадэКуба (Куба, 1983).
КАБАНА (Cabana) Роберт Дэвід (н. 23.1.1949, г. Мінеапаліс, ЗША), касманаўт 3LLIA. Палк. марской пяхоты ЗША Скончыў Ваен.марскую акадэмію ЗША (1971), школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў ВМФ ЗША (1981). 3 1972 у ВМФ, з 1986 у атрадзе касманаўтаў НАСА (у 1994—97 кіраўнік). У 2001 — 02 дырэктар пілатуемых праграм НАСА у Расіі, прадстаўнік НАСА пры Расійскім авіяцыйнакасмічным агенцтве і інш. касм. аргцыях Расіі. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 6—10.10.1990 і 2.9.1992 на КК «Дыскаверы» (як пілот), 8—23.7.1994 на КК «Калумбія», 4—15.12.1998 на КК «Індэвар» (як каммандзір). У космасе правёў 37,9 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За выдатнае кіраўніцтва» (2), «За касмічны палёт» (4).
М. М. Касцюковіч.
КАБЕКА Павел Паўлавіч (11.6.1897, Вільня — 6.1.1954), расійскі фізік; пачынальнік даследаванняў па фізіцы аморфнага стану рэчыва, адзін са стваральнікаў фізікі палімераў. Чл.кар. АН СССР (1943). Дзяцінства прайшло ў в. Кудрычы Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл. Скончыў ГорыГорацкі земляробчы інт (1924). 3 1925 у Фізікатэхн. інце і з 1952 у Інце высокамалекулярных злучэнняў AH СССР (г. Ленінград). Адначасова з 1930 у Ленінградскім політэхн. інце (з 1935 праф., з 1944 заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы дыэлектрыкаў і сегнетаэлектрыкаў, фізіцы і фіз. хіміі аморфных цел і высокамалекулярных злучэнняў. У 1941—45 працаваў над праблемамі абароннай прамсці. Разам з ХУУКурчатавьш даследаваў уласцівасці сегнетавай солі, што дало пачатак стварэнню фізікі сегнетаэлектрыкаў. Распрацаваў асновы фізікі аморфных цел, у т.л. палімераў і тэорыі фізікахім. працэсаў полімерызацыі, што стварыла тэарэт. базу для вытвсці пластмас.
Тв'. Фнзнкохнмнческне свойства днэлектрнков. Л., 1934; Аморфные вешества: Фнзнкохнм. свойства простых м высокомолекуляр. аморф. тел. Л.; М.. 1952.
Літ.: П П Кобеко // Журн. теорет. фнзмкн. 1954. Т. 24, вып. 4; Юрчанка Г.Ф. На мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны. Мн., 1986.
А.І.Болсун.
КАБУШ Уладзімір Трафімавіч (н. 15.6.1941, г. Дуброўна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (2002), праф. (1961). Акад. Рас. акадэміі пед. і сац. навук (2004). Скончыў Мінскі пед. інт (1970). 3 1972 у НДІ педагогікі, з 1978 у Рэсп. інце ўдасканалення настаўнікаў Мінва асветы Бе
396 КАВАЛЕНКА
ларусі (у 1979—92 заг. кафедры). 3 1992 дэкан фта, заг. кафедры Інта павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў адукацыі. 3 1997 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1997— 99 заг. кафедры, у 1999—2003 прарэктар). Гал. рэдактар час. «Праблемы выхавання» (з 1995). Навук. працы па праблемах гуманізацыі і дэмакратызацыі выхаваўчага працэсу ў адукацыйных установах, тэарэт. і метадычных асновах педагогікі ненасілля, развіцця дзіцячага руху ў сучаснай сацыякульт. сітуацыі. Аўтар «Канцэпцыі перабудовы выхаваўчай работы ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе» (1991) і «Канцэпцыі гуманістычнага выхавання» (1998).
Тв.: Воспнтанне школьнйков в условпях обновлення обшества. Мн., 1994; Воспвтанне в современной школе. Мн., 1995; Открытые воспнтательные свстемы: проблемы й путв решенмя. Мн., 1995; Ученнческое самоуправленне. Мн., 1999; Свстема гуманнстнческого воспвтання школьнвков. Мн., 2000; Гуманнстнческая воспйтательная снстема: теорня н практнка. Мн., 2001.
КАВАЗЁНКА Мікалай Сцяпанавіч (н. 12.12.1929, в. Артукі Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), генералпалкоўнік (1981). Скончыў Жытомірскае зенітнаартыл. вучылішча (1950) і Ваен.паліт. акадэмію імя Леніна (1963). У Сав. Арміі з 1947. 3 1951 на парт.паліт. рабоце ў войсках. 3 1978 чл. ваен. савета — нач. палітаддзела арміі ў Далёкаўсходняй ваен. акрузе, з 1982 чл. ваен. савета — нач. палітупраўлення Цэнтр. групы войск. У 1985—92 нач. Ваен.паліт. ўпраўлення — 1ы нам. нач. будва і раскватаравання войск Узбр. Сіл СССР.
Р. Ч.Лянькевіч.
КАВАЛЁНЯ Аляксандр Аляксандравіч (н. 14.3.1946, г. Капыль Мінскай вобл.), бел. гісторык і педагог. Др гіст. н. (2000). Праф. (2004) Скончыў Мінскі пед. інт (1975), дзе і працуе (з 1995 Бел. пед. унт), з 1996 заг. кафедры айч.
і сусв. гісторыі. Даследуе пытанні барацьбы бел. народа на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну, маладзёжнага руху ў 20 ст. Аўтар праграм і навук. курсаў для ВНУ. Гал. рэдактар штогодніка навук. даследаванняў кафедраў грамадазнаўчых навук Бел. пед. унта «Грамадазнаўчыя навукі: метадалогія, праблемы, перспектывы», навук. збкаў «55 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: погляд праз гады, новыя канцэпцыі і падыходы» (ч. 1—2, 2001), «Трагічнае лета 1941; напамін гісторыі» (ч. 1—2, 2001—03) і інш.
Тв.: Айчынная і сусветная гісторыя: Курс лекцый. Ч. 1—2. Мн., 1995 (у сааўт.); Беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939— 1945). Мн., 1996; Релнгня н церковь: (Краткнй науч.попул. очерк). Ч. I—2. Мн., 1998 (у сааўт.); Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі, 1941—1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць. Мн., 1999; Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: Прабл. гістарыягр. і крыніцазнаўства. Мн., 1999 (у сааўт.); Бела
русь 1939—1945 гг.: Война н полмтнка. Мн., 2001; Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939—1945 гг ). Мн., 2001; Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка: гісторыя і сучаснасць (1922—2002). Мн., 2002 (у сааўт.); Кафедра айчыннай і сусветнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка: (Да 70годдзя заснавання). Мн., 2002 (разам з В.В.Даніловічам).
КАВАЛЁЎ Віктар Пятровіч (н. 19.9.1936, с. Буйнічы Магілёўскага рна — 16.7.1999), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1962), Магілёўскі маш.буд. інт (1968). 3 1962 працаваў у Магілёве на розных кіруючых гасп. пасадах. 3 1977 нам. дырэктара Праектнаканструктарскага тэхн. інта спец. тэхналогій аснасткі, аўтаматызацыі і механізацыі, з 1990 у Магілёўскім маш.буд. інце. У 1993 заснаваў Магілёўскі фінансаваэканамічны інстытут (гл. Дадатак) (рэктар). Навук. працы па пытаннях эфектыўнасці і ўдасканаленні прамысл. транспарту, арганізацыі, механізацыі і аўтаматызацыі пагрузачнаразгрузачных і трансп.складскіх работ.
Тв.: Совершенствованне пронзводственной базы н снмженне себестонмостн грузовых перевозок. Мн., 1975; Повышенне эффектйвностн промышленного транспорта на прнмере предпрнятйй Мннжнвмаша СССР. Мн., 1981; Эффектнвность грузовых автомобнльных перевозок: Состоянне. пробл., перспектнвы. Мн., 1984; Транспортноскладское хозяйство: состоянне, путн повышення эффектнвностн: [В промстй]. Мн., 1987; Словарь коммерсанта (термнны в понятня). Могнлев, 1993 (разам з М.І.Тупальскім); Транспортноскладское хозяйство. Мн., 1994; Словарь бнзнесмена. Мн., 1995. А.П.Дзяланская.
КАВАЛЁЎ Іван Аляксандравіч (14.6.1909, в Аралава Полацкага рна Віцебскай вобл. — 1998), бел. гісторык. Др гіст. н. (1972). Скончыў Камуністычны інт журналістыкі (1936), Ваен.паліт. акадэмію (1941). Настаўнічаў. 3 1944 дырэктар Брэсцкага абл. інта ўдасканалення настаўнікаў, з 1954 заг. кафедры марксізмуленінізму Арзамаскага, у 1961 — 90 выкладчык Мінскага пед. інтаў. Даследаваў пытанні ідэалаг. дзейнасці КПБ у 1920—30я г.
Тв:. Нлеолотческая работа КПБ в пернод созданвя фундамента соцналнзма. Мн., 1970; Борьба Компартнм Белорусснн протнв буржуазной н мелкобуржуазной ндеологнм в пернод созданмя фундамента соцналнзма в СССР. Мн., 1981. У.М.Міхнюк.
КАВАЛЁЎ Міхаіл Пракопавіч (7.7.1897, станіца Брухавецкая Краснадарскага краю, Расія — 31.8.1967), савецкі военачальнік. Ген.палк. (1943). Скончыў школу прапаршчыкаў (1915), Ваен. акадэмію РСЧА (1924), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). Удзельнік 1й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918. Камандаваў стралк. палком, брыгадай, дывізіяй, корпусам. Са снеж. 1937 нам. каманд. Кіеўскай ваеннай акругай. 3 крас. 1938 каманд. войскамі БВА (у вер.—ліст. 1939 кіраваў Беларускім фронтам, які ажыццяўляў паход у Зах. Беларусь). У час сав,фінл. вайны камандаваў 15й арміяй. У
Вял. Айч. вайну каманд., а з ліп. 1945 пам. каманд. Забайкальскім фронтам. 3 1947 каманд. войскамі ЗабайкальскаАмурскай ваен. акругі. У 1945—55 нам., потым пам. каманд. шэрагам акруг. Дэп. Вярх. Савета СССР 1937—46.
КАВАЛЁЎ Міхаіл Якаўлевіч (н. 28.11.1959, в. Гадылёва Быхаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі. Др фіз.матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1982). 3 1982 у Аб’яднаным інце праблем інфарматыкі Нац. АН Беларусі, з 2002 у БДУ. Навук. працы ў галіне тэорыі раскладаў і дыскрэтнай аптымізацыі. Прапанаваў эфектыўныя набліжаныя метады рашэння дыскрэтных экстрэмальных задач. Распрацаваў метады пабудовы аптымальных раскладаў абслугоўвання патрабаванняў групамі, алгарытмы рашэння задач каляндарнага планавання. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв:. Теорня распнсаннй. Групповые технологнн. Мн., 1998 (разам з В.С.Танаевым, Я.М Шафранскім); Scheduling a batching machine (y сааўт.) // Journ. of scheduling. 1998. Vol. 1. М.П.Савік.
КАВАЛЬЧЎК Васіль Васілевіч (н. 1.1.1944, в. Радамышль Луцкага рна Валынскай вобл., Украіна), бел. артыст оперы (бас). Скончыў Львоўскую кансерваторыю (1977). 3 1979 саліст ансамбля песні і танца Паўд. групы войск у Будапешце, з 1985 Бел. ваен. акругі. 3 1989 саліст Нац. акад. тра оперы Беларусі. Валодае моцным рухомым голасам багатага тэмбру, вял. дыяпазону. Сярод партый: Паліцэйскі («Візіт дамы» С.Картэса), Уладзімір Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Барыс Цімафеевіч («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча), Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Фігара, Лепарэла («Вяселле Фігара», «Дон Жуан» В.А.Моцарта), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Захарый, Мантэроне, Інквізітар («Набука», «Рыгалета», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Цуніга («Кармэн» Ж.Бізэ) і ІНШ. А.А.Сам2маха.
КАВАЛЬЧЎК Віктар Іванавіч (н. 20.5.1954, в. Новае Сяло Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл ), бел. вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі. Др мед. н. (2000), праф. (2002). Скончыў Гродзенскі мед. унт (1980), дзе і працуе з 1989 (у 1998—2002 прарэктар і адначасова заг. кафедры). Навук. працы па гнойнай хірург. інфекцыі, вострым гематагенным астэаміэліце, аперацыйным стрэсе ў дзяцей.
Тв.: Острый гематогенный остеомнелнт у новорожденных. Гродно, 1998; Леченне вторнчных артрмтов у детей раннего возраста // Мед. новостн. 2000. №1; Неотложная абдомннальная детская хярургня. Гродно, 2003.
КАВЁЦКІ (Kawi?cki) Здзіслаў (н. 7.2.1938, г. Валожын Мінскай вобл.), польскі вучоны ў галіне садаводства. Праф. (1991). Ганаровы др н. Бел. агр. АН (1995). Правадз. чл. Рас. Акадэміі
казлоў 397
с.г. адукацыі (1997). Скончыў Вышэйшую с.г. школу ў г. Ольштын (1961). Працуе ў ВармінскаМазурскім унue. Выконвае сумесныя даследаванні з БСГА і Бел. НДІ пладаводства. Навук. працы па пытаннях фізіялогіі, біяхіміі, агратэхнікі садовых культур, аховы навакольнага асяроддзя.
Тв.: Фрукты в овошв — нсточннк здоровья. Мн., 2001 (разам з Р.Э.Лойкам); Mniej znane rosliny sadownicze i warzywnicze w ziololecznictwie