• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ¾цессор EC1020. М.. 1975 (у сааўт ); Каналы вводавывода ЭВМ EC1020. М., 1975 (у сааўт.); Элек
    
    
    тронновычнсллтельная машмна EC1022. М., 1979 (у сааўт.). М.П.Савік.
    
    КАШТЎНІЦА Ваіслаў (н. ў 1944, Бялград), дзяржаўны і паліт. дзеяч Югаславіі. Скончыў Бялградскі унт (1970), дзе працаваў да 1974, калі быў звольнены за выступленні супраць новай канстытуцыі краіны, якая, на яго думку, давала занадта шмат правоў інш. рэспублікам, прыніжаючы ролю Сербіі. 3 таго часу быў вядомы як дысідэнт. У 1974—89 у Інце грамадскіх навук у Бялградзе. Адзін з заснавальнікаў Дэмакр. партыі (1989). Пасля яе распаду (1992) намагаўся аб’яднаць дэмакр. ідэалы з нац. ідэяй, стварыў Дэмакр. партыю Сербіі. Рэзка выступаў супраць агрэсіі НАТО у Югаславіі 1999 і ў той жа час быў прыхільнікам збліжэння краіны з Захадам. У час вераснёўскакастр. крызісу 2000 К. і яго прыхільнікі адмовіліся прызнаць афіц. вынікі 1га тура прэзідэнцкіх выбараў і К. 6.10.2000 абвясціў сябе выбраным прэзідэнтам Югаславіі. Пайшоў у адстаўку з гэтай пасады ў сувязі з пераўтварэннем Югаславіі ў супольніцтва Сербія і Чарнагорыя (сак. 2003; гл. Дадатак). Пасля парламенцкіх выбараў 28.12.2003 у Сербіі — прэм’ерміністр Сербіі. М.СДаўгяла.
    
    КЕНДЗЮХбЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 11.1939, станіца Перадавая Краснадарскага краю, Расія), бел. ваен. дзеяч. Ген.лейт. (1989). Скончыў Ташкенцкае ваен. танк. вучылішча (1963), Ваенную акадэмію бранятанк. войск (1972), Акадэмію Генштаба (1986). 3 1963 на камандных. і штабных пасадах у Групе сав. войск у Германіі, Паўн.Каўк. і Кіеўскай ваен. акругах. 3 1986 1ы нам. і камандуючы войскамі танк. арміі. 3 1989 1ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1992—93 нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. 3 1993 вядучы навук. супрацоўнік ваен.навук. цэнтра Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. 3 2002 нач. дзярж. установы «Навуковадаследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Р.Ч.Лянькевіч.
    
    КЁРТЭС (Kertesz) Імрэ (н. 9.11.1929, Будапешт), венгерскі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Падлеткам трапіў у фаш. канйлагер. Тэма вайны дамінуючая ў яго творчасці. Аўтабіягр. кн. «Без лёсу» (1975) пра жыццё хлопчыка ў канцлагерах Асвенцім і Бухенвальд, пра яго сталенне і веру ў перамогу дабра. Аўтар аповесцей «Па слядах» (1975— 98), «Англійскі сцяг», «Пратакол» (абедзве 1991), навел, эсэ. Нобелеўская прэмія 2002.
       Тв.: Рус. пер. — Англнйскнй флаг. М., 2001.
    
    КЕТЭРЛЕ (Ketterle) Вольфганг (н. 21.10.1957, г. Гайдэльберг, Германія), нямецкі і амерыканскі фізік. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1999), Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (2002), замежны чл. Нац. АН ЗША (2002). Скончыў Мюнхенскі тэхн.
    
    
    (1982  ) і Мюнхенскі (1986) унты. 3 1985 у Інце квантавай оптыкі М.Планка (г. Гархінг, Германія). 3 1990 у Масачусецкім тэхнал. інце (з 1997 праф.). Навук. працы па атамнай фізіцы, малекуляр
    
    
    
    I Кертэс               В.Кетэряе.
    
    най і лазернай спектраскапіі, лазернай дыягностыцы працэсаў гарэння. Атрымаў новы агрэгатны стан рэчыва (1995) лазерным ахаладжэннем да звышнізкіх тр разрэджанага газу з атамаў натрыю (т.зв. кандэнсат Бозе—Эйнштэйна), на аснове чаго стварыў «атамарны лазер», прамень якога ўтвораны часціцамі з ненулявой масай спакою (1997). Нобелеўская прэмія 2001 (з К.Э.Віманам і Э.Э.Корнелам, гл. Дадатак).
    М. М. Касцюковіч.
    КІБАК Іван Аляксеевіч (н. 12.1.1963, в. Новы Двор Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. псіхолаг, дзярж. дзеяч. Канд. псіхал. н. (2000). Скончыў Бел. с.г. акадэмію (1987) і Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь (1997). 3 1987 на гасп. і камсамольскай рабоце. 3 1990 у органах унутр. спраў Мінскай вобл., з 1993 у падраздзяленнях выхаваўчай работы, сац. абароны і прафес. падрыхтоўкі кадраў МУС Рэспублікі Беларусь. 3 1997 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. 3 2000 дэп. Палаты прадстаўйікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні Пастаяннай камісіі па нац. бяспецы. Навук. працы па праблемах юрыд. псіхалогіі, псіхалогіі кіравання і заканатворчасці, псіхал. забеспячэння дзейнасці праваахоўных органаў.
        Тв:. Правоведенне: Справ. по курсу высш. школы. Т. 2. Мн., 2000 (у сааўт.); Вы — руководмтель. Мн., 2001 (разам з М.І.Птухай, В.Р.Ступанавым); Обшая псйхологйя: Пснхйческне познавательные процессы. Мн., 2002 (разам з В.Р.Ступанавым); Практнческая псмхологня для руководнтеля. Мн., 2003; Ученые Пмншмны. Мн., 2003 (разам з П.М.Сінкевічам).
    
    КІКЕЛЬ Павел Васілевіч (н. 20.5.1944, в. Браносава Карэліцкага рна Гродзенскай вобл ), бел. філосаф. Др філас. н. (1999). Скончыў Мінскі пед. інт (1979), дзе і працаваў. У 1983—85 саветнік рэктара Вышэйшага Камагуэйскага інта імя Х.Марці (Куба). 3 1985 у Бел. пед. унце, імя М.Танка (з 2000 дэкан матэм. фта). Навук. працы па філас. пра
    
    
    406 КІЛБАС
    
    блемах матэматыкі, яе станаўлення і развіцця як навукі і сац. інта. Распрацаваў канцэпцыю функцыянавання матэм. ведаў, дыялект. ўзаемасувязі матэматызацыі навукі і гуманізацыі грамадскіх адносін.
       Тв:. Математйзацйя научного знанйя. Мн., 1989; Математйческое познанне действйтельностй. Мн., 1995; Математйка й реальность. Мн., 1999; Математйзацйя познанйя й соцйальный прогресс. Мн., 2001.
    
    КІЛБАС Анатоль Аляксандравіч (н. 20.7.1948, Мінск), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1995). Скончыў БДУ (1971), дзе і працуе (з 1996 праф.). Навук. працы па тэорыі функцый, інтэгральных і дыферэнцыяльных ураўненнях, дробавых інтэграванні і дыферэнцаванні і іх дастасаваннях, інтэгральных пераўтварэннях. Распрацаваў новыя кампазіцыйныя і асімптатычныя метады ў матэм. аналізе. Даследаваў важныя кампазіцыйныя і структурныя ўласцівасці інтэгральных пераўтварэнняў са спец. функцыямі Фокса, тыпу Беселя і з гіпергеам. функцыяй Гаўса.
       Тв.: Мнтегралы н пропзводные дробного порядка п некоторые пх прнложення. Мн., 1987 (разам з С.Р.Самко, А.І.Марычавым); Fractions integrals and derivatives. Theory and applications. New York, 1993 (з імі ж); Задача co смешеннем для параболмческого уравнення (разам з А.А.Рэпіным) // Днфференцмальные уравнення. 1998. Т. 34, №6.
    
    КІЛБІ (Kilby) Джэк СентКлер (н. 8.11.1923, г. ГрэйтБенд, ЗША), амерыканскі інжынерэлектратэхнік; вынаходнік інтэгральнай схемы. Чл. Нац. інж. акадэміі ЗША (1967). Скончыў Ілінойскі (1947) і Вісконсінскі (1950) унты. 3 1947 у фірме «Цэнтралаб» (г. Мілуокі), з 1958 у кампаніі «Тэксас інструментс» (г. Далас). У 1978—84 праф. Тэхаскага с.г. і маш.буд. унта. Вынайшаў маналітную паўправадніковую інтэгральную схему (мікрачып, 1958), партатыўны электронны калькулятар, паўправадніковы тэрмаграфічны прынтэр (1967, разам з інш.). Аўтар многіх вынаходстваў, якія выкарыстоўваюцца ў мікраэлектроннай тэхналогіі. Нобелеўская прэмія 2000 (з Ж.І.Алфёравым; Г.Кромерам; гл. Дадатак). Нац. навук. медаль ЗША (1969).
       Тв.: Рус. пер. — Возможное становнтся реальным: йзобретенне ннтегральных схем // Успехн фнз. наук. 2002. Т. 172, №9.
    М. М. Касцюковіч.
    
    КІМ Аляксей Харытонавіч (22.11.1914, в. Сінтухінка Ханкайскага рна Прыморскага краю, Расія — 9.6.1992), бел. вучоны ў галіне тэарэт. механікі і педагог. Др тэхн. н., праф. (1967). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскі тарфяны інт (1980). 3 1953 у БПІ (з 1963 заг. кафедры, у 1968—78 дэкан фта). Навук. працы па рэалогіі вязкапластычных і інш. няньютанаўскіх сістэм, даследаванні стацыянарнага цячэння вязкапластычнага торфу ў механізмах тарфяных машын, пытаннях ме
    
    
    тодыкі выкладання тэарэт. механікі пры падрыхтоўцы інжынераў машынабуд. профілю.
       Тв.: Стацнонарное теченпе вязкопластнчного торфа в разлнчных устройствах торфяных машнн. Мн., 1966; Лекцнп по реологпн в Международной школе реологов. Мн., 1975; Место теоретнческой механнкн в снстеме подготовкн ннженеров автотракторной спецмальностп (разам з Н.П.Імашавай) // Сб. науч.метод. матеряалов. Мн.. 1985.
    У.У.Яцкевіч.
    
    
    Дж.Кілбі.
    
    A. В. Кліменка.
    
    
    КІРПІЧбНАК Людміла Мікалаеўна (н. 3.6.1953, г.п. Ушачы Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др мед. н. (2001), праф. (2002). Скончыла Віцебскі мед. унт (1976), дзе і працуе. У 1990—97 у Віцебскім філіяле НДІ радыяцыйнай медыцыны (заг. лабараторыі). Навук. працы пра ролю пратэолізу ўпатагенезе гнойназапаленчых, анкалагічных і інш. захворванняў, метадах ацэнкі актыўнасці пратэалітычных сістэм і спосабах дыягностыкі і карэкцыі адхіленняў у сістэме пратэолізу.
       Тв.: Эндогенный ннгнбнтор цйстсйновых протейназ йз почкй человека (разам з І.Р.Шчэрбакам) // Укр. бнохмм. журн. 1987. Т. 59, вып. 1; Сочетанное воздействйе нйтратов й уйзлученйя на протейназойнгйбйторную н антнокмслйтельную снстемы плазмы кровй крыс (разам з Л.Р.Гідрановіч, В.П.Хейдэравым) // Радйац. 6йологйя. Рэдйоэкологйя. 1997. Т. 37, вып. 3; Протейназы н нх ннгйбнторы в гнойной хйрургйй й ОНКОЛОГЙЙ. Віцсбск, 2003 (разам з А.М.Косінцам).
    
    КІСІДЬ Міхаіл Аляксандравіч (н. 17.5.1947, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл.), бел. хімік. Др хім. н. (1998). Скончыў БДУ (1970). 3 1974 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні ролі мінорных ліпідаў у функцыянаванні біял. мембран і жыццёва важных бялкоў, распрацоўцы ліпасомных форм лек. рэчываў. Адкрыў (з АЛ.Шадыра) рэакцыю свабоднарадыкальнай фрагментацыі ліпідаў, якая працякае ў вобласці палярных груп.
       7s.: Эндогенные фосфолнпазы Аг: Структура н функцмя. Мн., 1991 (разам з Н.М.Ліцьвінка); Преврашенне гемоглобнна в гемнхром под действнем лнзофосфолнпмдов (разам з Г.М.Андраюком) // Бнохнмня. 1999. Т. 64, вып. 8; Radiationinduced peroxidation and fragmentation of lipids in a model membrane (разам з А.І.Шадырам, І.Л.Юрковай) // Intern. Joum. of Radiation Biology. 2002. Vol. 78, № 3.
    
    
    КІСЛЯКбЎ Іван АнДрэевіч (7.11.1895, г.п. Бобр Крупскага рна Мінскай вобл. — 7.3.1955), бел. вучоны ў галіне эканомікі сельскай гаспадаркі. Праф. (1929). Бацька Р.І.Бельскай (гл. Дадатак). Скончыў Горацкае зямельнаагр. вучылішча (1918), Маскоўскі межавы інт (1923). 3 1923 у аддзеле эканомікі сельскай гаспадаркі Наркамзема БССР. 3 1925 у БСГА, адначасова ў Бел. НДІ сельскай і мясц. гаспадаркі і ў Інбелкульце. Распрацоўваў пытанні агр. палітыкі БССР. Быў прыхільнікам хутарской і прыватнай форм вядзення сельскай гаспадаркі. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1960.
       Тв.: Очеркн эволюцÐ