• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ургія». Навук. працы па хірург. інфекцыях, запаленчых захворваннях, тэрапіі ў гнойнай хіРУРгіі
       Тв.. йммунологнческне аспекты хнрургхческой мнфекцнн. Внтебск, 1994 (разам з М.Р.Сачакам, Г.П.Адаменкам); Хроннческне воспалнтельные заболевання прндатков маткн. Внтебск, 1998 (разам з С.М.Занько, Л.Я.Супрун); Почечноклеточный рак. Внтебск, 2002 (разам з А.А.Жабянцяевым); Варнкозное расшмренне вен ннжннх конечностей. Внтебск, 2002 (разам з У.І.Петуховым).
    
    КбТРА, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Шчучынскім рне Гродзенскай вобл. Засн. ў 2003 для захавання каштоўных ландшафтаў і расл. згуртаванняў, якія ствараюць адзіны прыродны комплекс з запаведнікам Чапкяляй (Літва). Пл. 10 463,5 га. Ландшафт зах. часткі — водналедавіковая раўніна з эолавымі ўтварэннямі; усх. часткі — нізіна з празмерным увільгатненнем і затарфаванымі азёрнымі катлавінамі. Глебы дзярновападзолістыя, тарфянаглеевыя, тарфянабалотныя. Пад лясамі 80% тэр., яны прадстаўлены 10 фармацыямі хваёвых, дубовых, ясянёвых і інш. лясоў. У флоры 633 віды вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 14 занесены ў Чырв. кнігу: пустапялёснік зялёны, пальчатакарэннік балтыйскі, зубніца клубняносная, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі, чына горная і інш. Шмат дэкар., лек., харч. раслін. У фауне 124 віды наземных пазваночных жывёл, у Чырв. кнігу занесены рысь, барсук, падворлік малы, журавель шэры, пугач, сыч касманогі, дзятлы зялёны і трохпальцы, бусел чорны; з насякомых — жужаль бліскучы, пераліўніца вялікая, стужка ордэнская блакітная і інш. На тэр. заказніка 2 курганныя групы каменнага і бронзавага вякоў. П.І.Лабанок.
    
    КбЎЦЮХ Епіфан Іовіч (21.5.1890, с. Высунск Мікалаеўскай вобл., Украіна — 28.7.1938), савецкі ваен. дзеяч. Камбрыг (1935). Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), Ваен. акадэмію РСЧА (1922), курсы ўдасканалення камсаставу (1928), курсы пры Ваен.паліт. акадэміі (1930). Удзельнік 1й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнічаў у баях на Кубані, Паўн. Каўказе. У час паходу Таманскай арміі (жн.— кастр. 1918) камандаваў 1й калонай, якая дзейнічала ў авангардзе, паспяхова кіраваў баямі пад АрхіпаОсіпаўкай, Агайскім перавалам, Туапсэ, Беларэчанскай і Армавірам (гэты паход апісаны А.Серафімовічам у рамане «Жалезны паток», дзе К. дзейнічаў пад імем Кожуха). У 1918—20 камандаваў Таманскай арміяй, стралк. дывізіямі і
    
    
    КРУЖЫЛАЎ          411
    
    зводным корпусам 11й арміі, удзельнічаў у баях пад Царыцынам, Ціхарэцкай, Сочы і інш. У 1920 кіраваў дзеяннямі войск у аперацыі супраць ген. Улагая на Кубані, прымаў удзел у падаўленні Кранштацкага паўстання 1921. Камандзір дывізіі, корпуса, з 1936 армейскі інспектар і нам. каманд. БВА. Аўтар кнігі «Ад Кубані да Волгі і назад» (1926). Рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна.
    
    КрШЫБА (Koshiba) Масатошы (н. 19.9.1926, г. Таёхасі, Японія), японскі фізік; адзін са стваральнікаў нейтрыннай астраноміі. Чл. Японскай акадэміі. Замежны чл. Pac. АН (2003). Скончыў Такійскі (1951) і Рочэстэрскі (ЗША, 1955) унты. 3 1970 праф. Такійскага, у 1987—97 Такайскага унтаў. Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій і касм. прамянёў. Разам з інш. сканструяваў і пабудаваў падземны 3000тонны вадзяны дэтэктар нейтрына «Каміёкандэ», на якім упершыню зарэгістраваў касм. нейтрына ад выбуху звышновай зоркі ў Вялікім Магеланавым Воблаку (1987) і пацвердзіў вынікі эксперыментаў Р.Дэвіса (гл. Дадатак) па рэгістрацыі сонечных нейтрына (1988). Медаль Б.Франкліна (2003). Нобелеўская прэмія 2002 (з Дэвісам, РДжаконі, гл. Дадатак). М.М.Касцюковіч.
    
    КРАМАР^НКА Віктар Уладзіміравіч (н. 11.6.1945, г. Гродна), бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1968). Працаваў у інтах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект» (у 1983—88 гал. архітэктар). 3 1990 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, адначасова ў 1985—99 выкладаў у БПА. Асн. работы: лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва; 1973), археал. музей «Старажытнае Бярэсце» на тэр. мемар. комплексу «Брэсцкая крэпасцьгерой» (1978, абедзве ў сааўт.), будынак Магілёўскага тра драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча ў г. Бабруйск (1977); у Мінску (у сааўт.) — кінатэатр «Масква», арх.скульпт. комплекс «Мінск — горадгерой», навучальналабараторны корпус Інта механізацыі сельскай гаспадаркі на праспекце Ф.Скарыны (1986), станцыя метро «Трактарны завод» (1990), комплекс новага чыгуначнага вакзала (гл. ў Дадатку Мінскія чыгуначныя вакзалы, 2000, з М.Вінаградавым; Гранпры Рэсп. фестывалю архітэктуры 2001, сярэбраны медаль Сусв. трыенале архітэктуры ў Сафіі 2003), будынак Нац. бкі (з Вінаградавым; будуецца з 2002); помнікі «Рудабельская рэспубліка» ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. (1984), Т.Шаўчэнку ў Мінску (2002).
    
    КРАЎЧАНКА Сяргей Усеваладавіч (н. 13.5.1949, Мінск), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). 3 1971 акцёр Нац. акад. тра імя Я.Купалы. Яго творчасці ўласцівы майстэрства пераўвасаблення, здольнасць да пошуку адметных фарбаў і адценняў характарыстыкі вобразаў.
    
    
    Сярод значных роляў: Данілка («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Драгун, Дамаш («Парог», «Князь Вітаўт» А.Дударава), Захар («Апошні шанц» В.Быкава), Арнольд («Шрамы» Я.Шабана), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Мядзведзенка («Чайка» А.Чэхава), Растанёў («Вечны Фама» У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Карыцын («Жыццё Карыцына, або Урокі хірамантыі» А.Паповай), Бачана («Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзе), Люнгстран («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Машў («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Аўторак («Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Табакова), Бацька, Шавец («КарлікНос» В.Гаўфа) і інш. А.В.Усцінава.
    
    
    ГКромер             А.С.Кружылау.
    
    КРОМЕР (Kromer) Андрэас, бел. архітэктар і будаўнік 1й пал. 17 ст. Па паходжанні немец. Магістр мулярскага рамяства. Жыў і працаваў у г. Полацк Віцебскай вобл. Удзельнічаў у рэканструкцыі Полацкага Сафійскага сабора. Паводле яго праектаў і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны касцёлы Будслаўскага кляштара бернардзінцаў, Мінскага кляштара бенедыкцінак. У 1653 пабудаваў каменную агароджу з брамай Мінскай Петрапаўлаўскай царквы.
      Літ:. Дзянісаў У. Мінскія бенедыктынкі: Гісторыя зруйнаванага кляштара // Наша вера. 2003. №2; D z і a n і s a u U. Koscidt i klasztor benedyktynek w Minsku // Przegl^d Wsehodni. 2001. T. 7, z. 3.
    У.МДзянісаў.
    КРбМЕР (Kroemer) Герберт (н. 25.8.1928, г. Веймар, Германія), нямецкі і амерыканскі фізік. Замежны чл. Нац. інж. акадэміі ЗША (1997), Нац. АН ЗША (2003). Скончыў Гётынгенскі унт (1952). 3 1952 у н.д. установах і фірмах Германіі і ЗША. 3 1968 праф. унта штата Каларада ў г. Боўлдэр, з 1976 Каліфарнійскага унта ў г. СантаБарбара. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння біпалярнага транзістара на гетэрапераходах і паказаў перспектыўнасць выкарыстання паўправадніковых гетэраструктур у мікраэлектроніцы (1957). Прапанаваў канструкцыю паўправадніковага інжэкцыйнага лазера на падвойнай гетэраструктуры (1963, незалежна ад Ж.Х.Алфёрава). Нобелеўская прэмія 2000 (з Алфёравым, Д^Ділбі, гл. Дадатак). Яго імем названа малая планета.
    
    
       Тв:. Рус. пер. — Квазнэлеюрнческое поле н разрывы зон. Обученне электронов новым фокусам // Успехн фнз. наук. 2002. Т. 172, №9. М.М.Касцюковіч.
    
    КРЎГЛІК Уладзімір Міхайлавіч (н. 10.7.1950, г. Чыта, Расія), бел. вучоны ў галіне аўтатрактарнага машынабудавання. Др тэхн. н. (1992), праф. (1998). Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1972), дзе і працаваў. 3 1975 у БПА (з 1978 заг. аддзела). 3 1995 заг. кафедры Мінскага інта кіравання і прадпрымальніцтва, з 2002 у Мінскім інце кіравання. Навук. працы па рухавіках аўгатрактарных трансп. сродкаў, іх акустычных, магутнасных і эканам. характарыстыках. Распрацаваў метады разліку рухавікоў унутр. згарання з палепшанымі паказчыкамі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
       Тв:. Влнянне конструкцнн отражателя волны глушятеля шума выпуска на моіцностные показателн двухтактных мотоцмклетных двмгателей // Конструмрованме н эксплуатацмя автомобмлей н тракторов. Мн., 1986; Современные технологнн в промышленностм. Ч. 1—2. Мн., 1998 (разам з С.Ф.Ушаковым, В.І.Янчуком). М.П.Савік.
    
    КРУГЛбЎ Валерый Аляксандравіч (н. 22.5.1952, г. Іўе Гродзенскай вобл.), бел. правазнавец. Др юрыд. н. (2004). Чл.кар. Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўніцкіх навук (2000). Скончыў Магілёўскую спец. школу трансп. міліцыі (1976) і Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1983). 3 1976 у аддзеле ўнутр. спраў ст. Мінск, з 1987 нач. аддзела. 3 1991 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (з 1992 нач. кафедры, з 1996 нач. фта, з 1998 нам. нач. акадэміі). У 2000 нач. аддзела Нац. цэнтра законапраектнай дзейнасці. 3 2001 у Мінскім інце кіравання. Навук. працы па тэарэт., прававых і арганізац. праблемах удасканалення судаводства па справах аб адм. правапарушэннях. Аўтар кніг «Каментарыі да Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (2001, 2002), навуч. і метадычных дапаможнікаў для ВНУ.
       Тв:. Основы права Республнкн Беларусь. Мн., 2002; Пронзводство по делам об адмнннстратнвных правонарушеннях. М.; Мн., 2002; Трудовое право Республнкн Беларусь. М.; Мн., 2004. М П.Савік.
    
    КРУЖЬІЛАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 28.12.1980, г.п. Міхайлаўка Запарожскай вобл., Украіна), бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). 3 1997 спартсменінструктар Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку. А.АДубовік.
    
    
            412 круцько
    
    КРУЦЬКб Эльвіра Ціханаўна (н. 18.1.1949, г. п. Бешанковічы Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хіміі і тэхналогіі палімерных матэрыялаў. Др тэхн. н. (2003). Скончыла Бел. тэхнал. інт (1971). 3 1971 у Інце фіз.арган. хіміі. Нац. АН Беларусі, з 1992 у Бел. рэсп. фондзе фундаментальных даследаванняў. 3 1996 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па сінтэзе і даследаванні палімерных матэрыялаў для вырабаў мікраэлектронікі, лакаў і фарбаў. Распрацавала поліімідныя злучэнні і кампазіцыйныя матэрыялы на іх аснове для вытвсці вял. і звышвялікіх інтэгральных схем.
      Тв.\ Новый мо