• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    зовый режнм Прнпятского прогнба. Мн., 1982 (разам з В.М.Бураком); Гмдрогеолошя й рассолы Прнпятского нефтегазоносного бассейна. Мн., 1985 (разам з А.А.Махначом, У.М.Шымановічам); Мннеральные воды Беларусн. Мн., 1994 (разам з М.Г.Ясавеевым); Геофлюндодннамнка й нефтегазообразованне Мн., 1997 (разам з Р.Я.Айзбергам, Р.Г.Гарэцкім); Подземные воды Беларусй. Мн., 1998 (разам з В.І.Пашкевічам, М.Г.Ясавеевым).
    
    КУДЗІНІНКА Анатоль Дзмітрыевіч (н. 23.1.1940, с. Ленінскае Хабараўскага краю, Расія), бел. архітэктар, педагог. Канд. архітэктуры (1972). Скончыў БПІ (1963). 3 1963 у інце «Гомельграмадзянпраект», з 1967 у інце «Брэстграмадзянпраект», з 1974 выкладчык Брэсцкага тэхн. унта. Асн. работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965), Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім рне (1970—73), забудова мікрараёнаў №1, 2 і па вул. Набярэжнай у Брэсце (1967—75), праекты жылых дамоў у гарадах Шклоў (1989), Барань Аршанскага рна (1990) і інш., рэканструкцыя стадыёна на 5 тыс. гледачоў у Шклове (1998—2000) і інш.
       Тв.: Планнровка н застройка сельскнх населенных мест. Мн., 1984; Районная планнровка н регхональное расселенне. Мн., 1986 (разам з І.Дз.Белагорцавым, В.М.Саламеннікам); Фермерское хозяйство. Могнлев, 1993 (разам з Г.М.СІваевым, А.Г.Шпаннікавым); Ваша усадьба. Мн., 1994 (у сааўт.); Экологнческпе основы архйтектурного проектнровання: Учеб. пособне. Брест, 2003.
    
    КУДРАВАТЫХ Ірына Пятроўна (н. 18.9.1952, Мінск), бел. мовазнавец. Др філал. н. (2003). Скончыла Мінскі пед. інт (1976), дзе і працуе (цяпер Бел. пед. унт; з 2000 нам. дэкана, з 2004 заг. кафедры). Даследуе стылістыку маст. лры, ідыястыль пісьменніка. Аўтар манаграфіі «Стылістычная роля сінтаксічных адзінак (блокаў інфармацыі) у структуры рускага мастацкага тэксту» (2001), навуч. дапаможнікаў «Лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту» (1996, з А.А.Цапцын), «Рыторыка» (1997) і інш.
    
    КУЗМЁНКА Уладзімір Міхайлавіч (14.10.1946, Вільнюс — 16.2.2004), бел. піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі
    
    
    (2000). Скончыў Бел. кансерваторыю (1971, кл. Р.Шаршэўскага). 3 1973 (з перапынкам) выкладчык, з 1989 дырэктар Рэсп. муз. каледжа, адначасова з 1980 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі. У 1982—86 выкладчыккансультант муз. устаноў Кубы. Прапагандаваў бел. муз. выканальніцтва. Аўгар навуч.метадычных прац па праблемах муз. педагогікі, складальнік і рэдактар збкаў фартэпіянных п’ес бел. аўтараў. І.Ю.В'югінава.
    
    
    КУЗНЁЦ (Kuznets) Сайман Сміт (сапр. Сямён Абрамавіч; 30.4.1901, г. Пінск, Брэсцкая вобл. — 9.7.1985), амерыканскі эканаміст і статыстык; адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканам. гісторыі. Др філасофіі (1926). Чл. Hau. AH ЗША (1972). 3 1922 у ЗША. Скончыў Калумбійскі унт (1924). У 1927—60 у Нац. бюро эканам. даследаванняў. Адначасова праф. унтаў штата Пенсільванія (1930—54), Дж.Гопкінса (1954—60), Гарвардскага (1960— 71). У 1949—68 старшыня кта па эканам. росце пры ўрадзе ЗША, адначасова ў 1950—60я г. эканам. саветнік урадаў Кітая, Японіі, Індыі, Тайваня і Ізраіля. У 1949 прэзідэнт Амер. статыст., у 1954 — Амер. эканам. асацыяцый. Навук. працы і даследаванні ў галіне эканаметрыі, эканам. статыстыкі і гісторыі і інш. Даў першыя афіц. ацэнкі нац. даходу ЗША (1932—34), зрабіў вызначальны ўклад у распрацоўку методыкі падліку валавога нац. прадукту. Адкрыў 20гадовы перыяд ваганняў хуткага і павольнага эканам. росту (цыкл К., 1930), залежнасць паміж няроўнасцю даходаў і эканам. ростам краін, якія развіваюцца (крывая К., 1955). Адным з першых раскрыў ролю капіталаўкладанняў у чалавечы фактар як аснову сучаснага эканам. росту (1966). Асн. працы «Капітал у амерыканскай эканоміцы» (1961), «Сучасны эканамічны рост» (1966), «Эканамічны рост нацый» (1971), «Рост і структурныя змены» (1979), «Эканамічнае развіццё, сям’я і размеркаванне даходаў» (вьш. 1989). Нобелеўская прэмія 1971.
      Літ'. Абрамовнц М. Сейман Кузнец (1901—1985) //THESIS. 1993. Т. 1, вып. 2.
    М. М. Касцюковіч.
    
    КУЗНЯЦЙЎ Юрый Палікарпавіч (11.2.1941, станіца Ленінградская Крас
    
    
    414             кузьмін
    
    надарскага краю, Расія — 17.11.2003), рускі паэт. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1970), з 1987 выкладаў у ім. Адначасова з 1997 у час. «Наш современннк». Друкаваўся з 1957. Кн. паэзіі «Навальніца» (1966), «Выходзячы на дарогу, душа азірнулася» (1978), «Адпушчу сваю душу на волю» (1981), «Рускі вузел» (1983), «Ні рана ні позда» (1985), «Залатая гара» (1989) і інш. пра ўзаемаадносіны людзей, каханне, прыроду, прасякнутыя матывамі космасу, гістарычнага шляху Расіі. Яго паэзіі ўласцівы незвычайная сімволіка, багацце асацыяцый, маштабнасць сэн
    
    
    Ю.П Кузняцоў
    
    савага рада. На рус. мову пераклаў асобныя вершы М.Багдановіча, М.Танка. Дзярж. прэмія Расіі 1990.
       Тв:. Пересаженные цветы: йзбр. переводы. М., 1990; Стнхотворенмя н поэмы. М., 1990.
    
    КУЗЬМІН Уладзімір Сямёнавіч (н. 13.10.1946, с. Рыбная Слабада, Татарстан, Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (2000). Чл. НьюЙоркскай АН (1998). Скончыў Казанскі унт (1970). 3 1970 у Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі. 3 2001 у Міжнар. экалагічным унце імя Сахарава. Навук. працы па фізіцы металаў і звышцвёрдых матэрыялаў, нестацыянарнай кагерэнтнай спектраскапіі кандэнсаваных асяроддзяў. Распрацаваў тэарэт. асновы ўліку ўздзеяння неаднароднасцей магн. поля на трансп. з’явы ў гіперправодных металах.
       Тв.: Когерентное подавленне нутацнонного снгнала ЭПР в кварце // Журн. экспернм. н теорет. фнзнкн. 1998. Т. 114, вып. 2(8); Нестацнонарные когерентные явлення в парамагннтных спмновых снстемах. Мн., 2001 (разам з Р.Р.Федаруком). М.П.Савік.
    
    КУЗЬМІЦКІ Валерый Аляксандравіч (н. 27.3.1948, в. Капысіца Шклоўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі. Др фіз.матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1972). 3 1972 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па квантавай хіміі і спектраскапіі малекулярных сістэм, у т.л. хларафілападобных злучэнняў. Распрацаваў комплекс квантавахім. праграм для разліку электронных характарыстык шмататамных малекул; выкарыстаў квантавамех. тэорыю ўзбурэнняў для апісання спек
    
    
    тральналюмінесцэнтных уласцівасцей малекул класа парфірынаў.
       Тв.: Спектроскопня н квантовая хнмня порфврннов (разам з К.М.Салаўёвым, М.П.Цвіркам) // Порфнрнны: Спектроскопня, электрохнмвя, прпмененве. М., 1987; Квантовохнмвческне расчеты электронной структуры н спектроскопвческнх свойств тетрапнрольных молекулярных снстем (разам з Салаўёвым, У.І.Гаелем) // Спектроскопня н люмннесценцня молекулярных снстем. Мн., 2002.
    
    КУЗЬМІЧ Васіль Васілевіч (н. 12.4.1953, Мінск), бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Др тэхн. н. (1996). Скончыў БДУ (1975). 3 1975 у Інце цепла і масаабмену АН Беларусі. 3 1987 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1998—99 заг. лабараторыі). 3 2000 у Бел. НДІ агр. энергетыкі (нам. дырэктара). Навук. працы па нетрадыцыйных крыніцах энергіі. Распрацаваў шэраг высокаэфектыўных геліятэхн. прылад для с.г. патрэб, метады мадэліравання і паскораных выпрабаванняў узораў спец. тэхнікі.
       Тв:. Расчет гелноводонагревательных снстем н нх прнмененне в сельском хозяйстве. Мн., 1996; Моделнрованме н расчет процессов теплообмена в солнечных водонагревателях для сельского хозяйства (разам з У.М.Дашковым) // Тр. междунар. конф. «йспользованне нетраднцііонных энергоресурсов в сельском хозяйстве». Варшава, 1997.
    М.П.Савік.
    
    КЎКРАШ Сяргей Патапавіч (н. 10.2.1942, в. Закальное Любанскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Др с.г. н. (2003). Скончыў БСГА (1965). 3 1974 працаваў на Магілёўскай абл. станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 дырэктар). 3 1981 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці лёну і якасці льнопрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
       Тв:. Аірохнмня Мн., 2000 (у сааўт.); Агрохнмня. 2 нзд. Мн., 200І (у сааўт.); Агрохвмнческое обоснованне энергосберегаюшнх прнемов повышення урожайностн н качества льнадолгунца в Беларусм. Горкн, 2002.
    
    КУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ ФІЛЬМ, неігравы фільм, прысвечаны тэмам гісторыі, культуры, мастацтва; жанраватэматычная мадэль сусв. кінамастацтва. Сфарміраваўся на стыку дакумент. і навук.папулярнага кінематографа як абагульненае культуралагічнае даследаванне з вобразным асэнсаваннем інфармацыі; у ім суадносяцца маст. і навук. пачаткі.
       У сусв. кінамастацтве ўзнік у Францыі на аснове фільмаў пра выяўл. мастайтва «д’ар»; з цягам часу тэматыка мастацтвазнаўчых фільмаў пашыралася.
       У бел. кіно К.ф. развіваецца з сярэдзіны 1980х г., калі бел. кінематаграфісты звярнуліся да стварэння бел. нац. экраннай гіст.культ. анталогіі. Першыя фільмы структурна і стылістычна нагадвалі кіналекцыі («Цішка Гартны», «Быў. Ёсць. Буду», абодва 1988, рэж. Ю.Цвяткоў; «Ефрасіння Полацкая», 1989, рэж.
    
    
    В Моракава; «Гетман найвышэйшы», 1992, рэж. В.Каралёў; «Дзядзька Уласаў», 1992, рэж Ю.Лысятаў; «Ян Чачот», 1993, рэж. В.Сукманаў), асн. ўвага аддавалася слоўнаму каментарыю і ілюстрацыйнасці. Паступова сфарміравалася жанравая мадэль, якая спалучае асв. і эстэт. мэты; у фільмах апрача слоўнага каментарыя сталі выкарыстоўвацца разнастайныя маст. сродкі. Сярод найб. значных К.ф.: «Рэха збройнага чыну», «Вянок цярновы васількоў» (рэж. абодвух С.Гайдук), «Магдэбургскае права» (рэж. Сукманаў, усе 1992), «Успамін пра Міколу Равенскага» (1993, рэж. М.Жданоўскі), «Паланэз для касінераў» (1994, рэж. Р.Ясінскі), «Жыві ў свабодзе» (1997, рэж. С.Пятроўскі) і інш. Г.У.ПІур.
    
    КУЛЯШбЎ Георгій Данілавіч (6.10.1931, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 4.8.1998), расійскі фізікэксперыментатар. Др фіз.матэм. н (1969). Скончыў Маскоўскі унт (1955). 3 1955 ва Усесаюзным НДІ эксперым. фізікі ў г. Сароў (з 1968 заг. лабараторыі), з 1975 заг. лабараторыі Інта высокіх тэмператур Pac. АН. Навук. працы па фізіцы электронных пучкоў і паскаральнікаў зараджаных часціц. Адзін са стваральнікаў новага тыпу цыклічных паскаральнікаў электронаў («безжалезныя» бэтатроны; 1959), якія выкарыстоўваліся пры адпрацоўцы ўзораў ядз. зброі. Распрацаваў серыю рэнтгенаграфічных установак для даследавання вельмі хуткіх працэсаў, а таксама частотныя крыніцы высокага напружання для розных тэхнал. мэт. Ленінская прэмія 1963.
       Тв.: