• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     Навук. працы па бактэрыялогіі, гематалогіі, імуналогіі. Адкрыў (з К.Ландштайнерам) групы крыві М, N і Р у чалавека (1928). Раней і незалежна ад Ландштайнера і А.С.Вінера адкрьіў (з Р.Стэтсанам) рэзусфактар у крыві чалавека (1939), выявіў сувязь паміж рэзусфактарам і гемалітычнай хваробай нованароджаных (разам з інш., 1941). Устанавіў эфект т.зв. АВОнесумяшчальнасці груп крыві (1958), адкрыў шэраг рэдкіх груп крыві.
    М. М. Касцюковіч.
    
    ЛЕГЕТ (Leggett) Энтані Джэймс (н. 26.3.1938, Лондан), англаамерыканскі фізіктэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1980), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1996). Замежны чл. Нац. AH ЗША (1997), Pac. АН (1999). Скончыў Оксфардскі унт (1964). 3 1967 ва унце Сусекса (Вялікабрытанія; з 1978 праф.), з 1983 праф. ва унце штата Ілінойс (г. УрбанаШампейн, ЗША). Навук. працы па фізіцы нізкіх тэмператур і кандэнсаваных асяроддзяў, квантавых вадкасцях, звышцякучасці і звышправоднасці, статыст. фізіцы, квантавай тэорыі вымярэнняў, эксперым. абгрунтаванні квантавай механікі. У 1970я г. распрацаваў тэорыю ўзаемадзеяння і ўпарадкавання атамаў у звышцякучым стане. Прадказаў эфект макраскапічнага квантавага тунэлявання ў звышправодных пераходах Джозефсана. Нобелеўская прэмія 2003 (з ХА.Абрыкосавым, гл. Дадатак, В.Л.Лнзбургам).
       Тв:. Рус. пер. — Шредянгеровская кошка н ее лабораторные сороднчн // Успехн фнз. наук. 1986. Т. 148, вып. 4; The Problems of Physics. Oxford, 1994. М.М.Касцюковіч.
    
    
    
    ЛЕМЯШ^ЎСКІ Іван Міхайлавіч (н. 25.9.1949, в. Рухча 2я Столінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1993), праф. (1996). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1970) і Мінскі пед. інт замежных моў (1986). 3 1975 у Бел. эканам. унце (з 1985 заг. кафедры, з 1992 дэкан фта). 3 1994 кіраўнік групы саветнікаў прэм’ерміністра Рэспублікі Беларусь. 3 1999 выканаўчы дырэктар «Белбізнесбанка». 3 2001 у Мінскім інце кіравання. Навук. працы па фундаментальнай эканам. тэорыі, гісторыі эканам. вучэнняў, тэорыі нац. эканомікі Беларусі, яе фінансах і банкаўскай сістэме. Даследуе актуальныя праблемы трансфармацыі сучасных эканам. сістэм. Гал. рэдактар навук.практычнага час. «Плюсммнус» (1992—96). Пад рэдакцыяй і ў перакладзе Л. апублікавана кн. «Сацыяльная
    
    
    рыначная гаспадарка: Ідэя і развіццё эканамічнага ладу ФРГ» (1994).
       Тв.: Нсторня экономнческвх ученнй. Мн., 1984 (у сааўг.); Соцналнстнческая предпрннмчнвость. Мн., 1986; Экономвческое самоуправленне. Мн., 1992; Мнкроэкономмка: Теорня нацнональной экономмкн. Мн., 1994; Экономнческая теорня. Ч. 1. Мн., 2002; Мнкроэкономнка (Экономнческая теорня). Ч. 2. 2 нзд Мн., 2003. М.П.Савік.
    
    
    
    Э.Легет.              Ф.А.Летнікаў.
    
    ЛЁТНІКАЎ Фелікс Арцем’евіч (н. 3.10.1934, г. Полацк Віцебскай вобл.), расійскі геолаггеахімік; заснавальнік навук. школы па флюідным рэжыме літасферы і геаэнергетыцы геал. працэсаў; сінергетыкі геал. сістэм — новага кірунку ў навуках аб Зямлі. Акад. Рас. АН (1992; чл.кар. 1987). Др геолагамінералаг. н. (1972), праф. (1978). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн. інт (1961). 3 1965 у Інце зямной кары Сібірскага аддз. Pac. АН у Іркуцку (заг. лабараторыі, у 1980—88 нам. дырэктара). Адначасова з 1980 у Іркуцкім унце (праф., заг. кафедры). Навук. працы па геалогіі, геахіміі і петралогіі працэсаў фарміравання зямной кары. Ажыццявіў супастаўленне ізабарных патэнцыялаў утварэння мінералаў, што дазволіла абгрунтаваць паняцце самароднасці элементаў і растлумачыць паводзіны рудных і рассеяных элементаў у прыродзе. Упершыню на падставе тэрмадынамічных разлікаў ацаніў энергетыку флюідных сістэм па разрэзе літасферы, прапанаваў эвалюцыйную флюідальную мадэль фарміравання літасферы. Увёў паняцце аб сталасці кантынент. літасферы, даў геахім. і металагенічную тыпізацыі літасферных пліт рознай ступені сталасці. Стварыў тэорыю гранітаўтварэння ў межах дакембрыйскіх глыбавых абласцей.
       Тв:. Петрологмя н флювдный режпм контннентальной лнтосферы. Новоснбнрск, 1988 (у сааўт.); Петрофнзнка н геоэнергетмка тектонмтов. Новоснбнрск, 1991 (разам з С.А.Балышавым); Сннергетнка геологнческнх снстем. Новоснбмрск, 1992 (разам з І.К.Карпавым). М.М.Касцюковіч.
    
    ЛЕШЧЫЛбЎСКІ Пётр Вікенцьевіч (н. 17.7.1938, в. Хвоева Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1998), праф. (2003). Скончыў БСГА (1964), Мінскую вышэйшую парт. школу (1967). 3 1967 нач. аддзела ў Мінве сельскай гаспа
    
    
    
    даркі Беларусі, з 1977 заг. аддзела ў Бел. НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (з 1979 заг. сектара). У 1991—97 нам. нач. Гал. навук.арганізац. ўпраўлення Акадэміі агр. навук Беларусі. 3 1997 спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. 3 1999 заг. кафедры Бел. эканам. унта. Навук. працы па праблемах фарміравання і выкарыстання прац. рэсурсаў у АПК, аховы навакольнага асяроддзя, развіцця АПК ва ўмовах інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі вытвсці.
       Тв:. Экономнка агропромышленного комплекса в вопросах н ответах. Мн., 1992; Основы коммерческой деятельностн. Мн., 1994; Трудовые ресурсы села: проблемы н путн решенмя. Мн., 1998; Государственное регулнрованне трудовых отношеннй в агропромышленном секторе экономмкн. Мн., 2000; Экономнка предпрнятнй н отраслей АПК. Мн., 2001 (у сааўт.).
    
    ЛІНДНЕР (Lindner) Райнер (н. 28.1.1966, г. Іена, Германія), нямецкі гісторык. Вучыўся ў Іенскім (1987—91) і Цюбінгенскім (1991—93) унтах, дзе спецыялізаваўся па ўсх.еўрап. гісторыі. У 1990 працаваў у Мінску, абараніў дысертацыю па тэме «Палітыка і гісторыя ў Беларусі ў XIX—XX стст.». 3 1998 працуе ў Канстанцкім унце. Аўтар кніг «Гісторыкі і ўлада: Нацыяўтварэнне і гістарычная палітыка ў Беларусі ў XIX і XX стст.» (1999), «Украіна і Беларусь у трансфармацыі» (2001), адзін з аўтараў і рэдактараў «Падручніка па гісторыі Беларусі» (Гётынген, 2001). Чл. прэзідыума Ням.бел. тва, чл. рэд. рады час. «Беларускі гістарычны агляд».
       Тв.: Бел. пер. — Нязменнасць і змены ў постсавецкай гістарыяграфіі Беларусі Ц Кантакты і дыялогі. 1996. № 3; Беларускія гісторыкі пад Сталіным (1870—1945) // Бел. гіст. агляд. 1999. Т. 6, сш. 2; Гісторыкі і ўлада. Мн.; СПб., 2003. Г.М.Сагановіч.
    
    ЛІПІЧАНСКАЯ ПЎШЧА, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Дзятлаўскім, Мастоўскім і Шчучынскім рнах Гродзенскай вобласці. Засн. ў 2002 для захавання ў прыродным стане унікальных прыродных ландшафтаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 15 153 га. Плоская пойма з рэдкімі ўзвышшамі ці хвалістая тэраса з дзюнамі і інш. Глебы дзярновазабалочаныя, поймавыя, дзярновападзолістыя, пясчаныя, тарфянабалотныя і інш. Лясы шыракалістыя, яловыя высокаўзроставыя. У флоры 754 віды вышэйшых сасудзістых раслін, у т.л. ў Чырв. кнізе гарлянка пірамідальная, купальнік горны, пустапялёстнік зялёны, зубніца клубняносная, касач сібірскі і інш. У фауне 29 відаў млекакормячых, 11 — амфібій і рэптылій, 30 — рыб, 136 — птушак, 220 — беспазваночных; у Чырв. кнігу занесены: барсук, арэшнікавая соня, ручаёвая стронга, рыбец, вусач, вялікая белая чапля, чорны бусел, крахаль вялікі, падворлік малы,
    
    
    420 ліпніцкі
    
    каршачок, пустальга звычайная, журавель шэры, сявец залацісты і інш.
    П./.Лабанок.
    
    ЛІПНІЦКІ Станіслаў Феліксавіч (н. 16.1.1948, в. Брылі Барысаўскага рна Мінскай вобл), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і камп’ютэрнай лінгвістыкі. Др тэхн. н. (2000). Скончыў БДУ (1971). 3 1975 у Аб’яднаным інце праблем інфарматыкі, адначасова з 2000 у Інце падрыхтоўкі навук. кадраў Нац. АН Беларусі. Навук. працы па інфарм. забеспячэнні інж. дзейнасці. Распрацаваў асновы тэорыі мадэліравання інтэлектуальных працэсаў у інфарм. сістэмах. Прапанаваў матэм. мадэлі сінтакс. і семантычнага аналізу і сінтэзу тэкставай інфармацыі.
        7в.: Основы автоматнзацнн понска конструкторскотехнологнческой ннформацнн Мн., 1982 (разам з В.В.Галянковым, М.А.Ярмашам); Моделнрованне ннтеллектуальных процессов в ннженерных ннформацнонных снстемах. Мн., 1996 (разам з М.А.Ярмашам).
    М.П.Савік.
    
    ЛГГВІН Аляксей Міхайлавіч (н. 12.1.1951, в. Сямігосцічы Столінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. гісторык. Др гіст н (2003). Скончыў БДУ (1973). 3 1975 у Інце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1987 у Інце гісторыі АН Беларусі (заг. аддзела гісторыі Беларусі перыяду Вял. Айч. вайны, з 1991 —аддзела ваен. гісторыі Беларусі). Даследуе гісторыю Беларусі перыяду 1й і 2й сусв. войнаў, падп. і партыз. барацьбу, ваен. будва на Беларусі, праблемы калабарацыянізму ў час войнаў, пытанні міжнац. адносін. Адзін з аўтараў выдання «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1983) і складальнікаў зб. дакументаў і матэрыялаў «Усенародны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — ліпень 1944)» (т. 3, 1982), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 2,^ 1995),«Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: Праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства» (1999).
       Тв.: Армія Краёва на Беларусі // Бел. гіст. часоп. 1994. № 1, 4; «Белые пятна» второй мнровой: Пол.нем. контакты на террнтормн Беларусн н Внлсншнны в отраженнн нем. док. // Нёман. 1995. № 2; Акупацыя Беларусі (1941—1944): пытанні супраціву і калабарацыі. Мн., 2000; Антысавецкія ваеннапаліцэйскія фармаванні на тэрыторыі Беларусі ў другой сусветнай вайне: стан і перспектывы даследавання // Гіст. альм. 2001. № 4; Революцня 1917 г. н созданне белорусскнх военных формнрованнй // Реформы я революцнн в Росснн в XX веке. М., 2001. К вопросу о колкчестве людскнх потерь Беларусн в годы Велнкой Отечественной войны (1941—1945 гг.) // Беларусь у XX стагоддзі. Мн., 2002. Вып. 1; Местная вспомогательная полнцня на террнторнн Беларусн (нюнь 1941—нюль 1944 гг.) // Беларусь у XX стагоддзі. Мн., 2003. Вып. 2.
    
    ЛІТВІНбЎСКАЯ Раіса Паўлаўна (н. 7.9.1950, г.п. Карма Гомельскай вобл.),
    
    
    бел. вучоны ў галіне арган. і біяарган. хіміі. Др хім. н. (1998). Скончыла БДУ (1972). 3 1972 у Інце фіз.арган. хіміі, з 1975 Інце біяарган. хіміі Hau. AH Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў сінтэзу, вывучэнні хім. і біял. уласцівасцей прыродных і роднасных поліоксістэроідаў, стварэнні і ўкараненні ў практыку сельскай гаспадаркі прэпар