Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ацы па выкарыстанні плазменнай і газаплазменнай металізацыі для аднаўлення і ўмацавання дэталей машын. Распрацаваў і ўкараніў (разам з інш.) тэхналогію вырабу ўмацаваных і каразійнаўстойлівых дэталей турбінных расхадамераў і цэнтрабежных помпаў у нафтавай прамсці.
7» Фнзнка Т. 1—3. Мн., 1997—98; Курс обшей фнзнкн. Мн.. 2003.
МАКАРАЎ Яўген Канстанцінавіч (н. 6.8.1963, в Вярэйцы Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1985). 3 1985 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі кіравання, вектарнай аптымізацыі. Устанавіў структуру і даследаваў асн. ўласцівасці характарыстьгчных мностваў рашэнняў ураўненняў у поўных вытворных. Распрацаваў метады рашэння задач кіравання з дапамогай характарыстычных паказнікаў Ляпунова. Даказаў лінейную звязнасць мноства эфектыўных пунктаў кампакта ў хаўсдорфавай тапалагічнай прасторы.
Тв.: О полной пнтегрнруемостп уравненнй лннейного прнблнження для вполне ннтегрнруемых квазмлмнейных уравненнй в полных пронзводных // Днфференцнальные уравнення. 2000. Т. 36, № 12; Efficient sets of convex compacta are arcwise connected (разам з М.М.Рачкоўскім) // Joum. of optimization theory and applications. 2001. Vol. 110, № 1.
М.П.Савік.
МАКАРЙВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 24.2.1963, в. Леніна Добрушскага рна Гомельскай вобл.), бел. літаратуразнавец, педагог. Др філал. н. (2001). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1984), працуе ў ім (цяпер Магілёўскі унт; з 2001 заг. кафедры). Даследуе гісторыю жанравага і стылявога развіцця бел. прозы 19—20 ст., выкладанне бел. лры па сістэме перспектыўных ліній. Аўтар манаграфій «Ў розных стылявых плынях: Праблема жанру і стылю ў апавяданнях 20х гадоў М.Гарэцкага і Ц.Гартнага» (1995), «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст.» (1999), сааўтар падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1998), аўтар метадычных дапаможнікаў і інш.
МАКДЫЙРМІД (MacDiarmid) Алан Грэхам (н. 14.4.1927, г. Мастэртан, Новая Зеландыя), амерыканскі хімік. Чл.
Нац. АН ЗША (2002), Нац. інж. акадэміі ЗША (2002). Скончыў Новазеландскі (1950), Вісконсінскі (1953) і Кембрыджскі (1855) унты. 3 1956 у Пенсільванскім унце (з 1964 праф.). Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, электрахіміі, вывучэнні эл., магн. і аптычных уласцівасцей электраправодных палімераў. Шляхам галагеніравання поліацэтылену сінтэзаваў новы тып матэрыялаў — электраправодныя палімеры (1977; з А.Дж..Хігерам, Х.Шыракавай). У 1980х г. пераадкрыў поліанілін, які зза высокай стабільнасці ў адносінах да навакольнага і агрэсіўных асяроддзяў стаў найб. пашыраным электраправодным палімерам. Нобелеўская прэмія 2000 (з Хігерам, Шыракавай). Медаль Рэзерфорда Каралеўскага тва Новай Зеландыі (2000).
7в.: Рус. пер. —Электропроводяшне полнмеры (разам з Р.Б.Канерам) // В мнре наукн. 1988. № 4. М.М.Касцюковіч.
А.МакДыярмід Р МакКінан
МАККІНАН (MacKinnon) Родэрык (н. 1956, г. Барлінгтан, штат Масачусетс, ЗША), амерыканскі біяфізік і нейрабіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША (2000). Скончыў унты Брэндыс у г. Вальтхэм (1978), Тафтс у г. Бостан (1982). 3 1989 у Гарвардскім унце. 3 1996 праф. Ракфелераўскага унта ў НьюЙорку, адначасова з 1997 у Мед. інце імя Г.Х’ю. Навук. працы па малекулярнай нейрабіялогіі і біяфізіцы. У 1998 метадам рэнтгенаўскай крышталяграфіі з высокай дакладнасцю вызначыў прасторавую структуру і механізм дзеяння каліевага іоннага канала — бялку, які адказвае за транспарт іону калію праз мембрану клеткі, рэгулюе яе эл. патэнцыял і забяспечвае генерацыю нерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Эграм).
Тв'. The structure of the potassium channel: Molecular basis of K⁺ conduktion and selectivity (y сааўт.) // Science. 1998. Vol. 280, № 5360.
M. М.Касцюковіч.
МАКСІМдВІЧ Барыс Міхайлавіч (13.12.1891, г. Цвер, Расія —3.5.1981), расійскі і бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгунак. Др тэхн. н., праф. (1963). Скончыў Петраградскі інт інжынераў шляхоў зносін (1916). 3 1916 ва ўстановах чыг. транспарту Расіі. У 1964—73 у Бел. інце інжынераў чыг транспарту. Адзін з аўтараў падручніка для ВНЎ «Арганізацыя руху паяздоў на
МАРАКОЎ 425
чыгуначным транспарце» (3е выд., Мн., 1979).
Тв:. Пропускная способность железнодорожных лнннй: Расчеты н способы уснлення. М., 1948; Выбор способов увелнчення пропускной способностн железнодорожных лнннй. М., 1958; Техннкоэкономнческне расчеты в эксплуатацнн железных дорог. М., 1983.
МАКСІмбВІЧ Валерый Аляксандравіч (н. 21.3.1962, в. Траянец Лагойскага рна Мінскай вобл.), бел. літаратуразнавец. Др філал. н. (2003). Скончыў БДУ (1989), з 1992 выкладаў у ім. 3 2003 першы прарэктар Бел. AM. Даследуе бел. лру 1й пал. 20 ст. Аўтар манаграфіі «Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2001), навуч. дапаможнікаў «Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2000), «Шыпшынавы край: Старонкі беларускай літаратуры 20—30 гг. XX ст.» (2002) і інш.
А.І.Малееў.
Ф.Малерба.
П.М.Малянтовіч.
МАЛЁЕЎ Аляксандр Іванавіч (н. 7.7.1947, г. Фінстэрвальдэ, Германія), бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Майстар спорту СССР Міжнар. кл. (1971). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1975). 3 1970 інструктар па спорце пры Спорткамітэце СССР. У 1973—92 дзярж. трэнер па спарт. гімнастыцы Спарт. клуба арміі БВА. Сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, ФРГ) у камандным першынстве. Сярэбраны прызёр Сусв. універсіяды (1971, г. Турын, Італія) у камандным заліку. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1971) у вольных практыкаваннях і на брусах. А.АДубовік.
МАЛЕРБА (Malerba) Франка Эджьшыо (н. 10.10.1946, г. Генуя, Італія), першы касманаўт Італіі. Камандор Італьян. Рэспублікі (2001). Др філасофіі ў галіне біяфізікі (1974). Скончыў Генуэзскі унт (1970). У 1971—75 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў (г. Генуя), у 1977— 80 у Еўрап. касм. агенцтве (канд. у касманаўты, даследчык у Еўрап. тэхн. цэнтры). 3 1981 працаваў у галіне камп’ютэрных сеткавых і тэлекамунікацыйных тэхналогій. У 1990—92 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА. 31.7—8.8.1992 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Атлантыс». Правёў у космасе 7,97 сут. У 1994—99 дэп. Італіі ў Еўрап. парламенце. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (1992). Медаль Калумба (1992).
М.М.Касцюковіч.
МАЛІНбЎСКІ Аляксандр Леанідавіч (н. 29.4.1964, Мінск), бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту СССР (1989). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1991). Чэмпіён свету сярод юніёраў (1985, Італія). Гуляў у клубах: СКА, Мінск (1984—90); «Эсперанс», Туніс (1991—93); «Іскра», г. Кельцы, Польшча (1993—94, 1995—96); «Аса», ТэльАвіў (1994—95); «Конске», Польшча (1996—98). Чэмпіён СССР (1985, 1986, 1988. 1989). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), Кубка кубкаў (1988), Суперкубка Еўропы (1989). Чэмпіён і ўладальнік Кубка Туніса (1992, 1993) Пераможца Гульняў добрай волі (1986, Масква). Чэмпіён Польшчы (1994, 1996). У нац. зборнай СССР згуляў 16 гульняў, забіў 11 мячоў; у нац. зборнай Беларусі — 9 гульняў, 7 мячоў. 3 1998 трэнер польскіх клубаў «Радоме», «Калпортар» (пазней «Віве» — чэмпіёна і ўладальніка Кубка ПолыіІЧЫ, 2003). А.М.Петрыкаў.
МАЛЯНТбВІЧ Павел Мікалаевіч (1869, г. Віцебск — 22.1.1940), палітычны і дзярж. дзеяч, юрыст. Скончыў юрыд. фт Дэрпцкага (Тартускага) унта (1893). Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага пад кіраўніцтвам Ф.Н.Плявакі, адвакатам. На паліт. працэсах абараняў удзельнікаў паўстання на крэйсерах «Азоў», «Ачакаў», сялян Харкаўскай і Палтаўскай губ., чл. бальшавіцкай фракцыі Дзярж. думы і інш. 3 сак. 1917 чл. Выканкома кта грамадскіх аргцый, сябра пракурора Маскоўскай суд. палаты, нам. міністра пошт і тэлеграфа, міністр юстыцыі ў Часовым урадзе і ген.пракурор. Чл. РСДРП, меншавік у вер.—ліст. 1917. У выніку Кастр. рэвалюцыі 1917 арыштаваны разам з інш. чл. Часовага ўрада і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены па асабістым распараджэнні У.І.Леніна. 3 вер. 1921 у Маскве: юрыд. кансультант ВСНГ, адзін з заснавальнікаў сав. адвакатуры, узначальваў Маскоўскую калегію адвакатаў. У 1930 арыштаваны органамі АДПУ; пасля вызвалення займаўся адвакацкай практыкай. 1.11.1937 зноў арыштаваны па абвінавачанні ў контррэв. дзейнасці, у 1940 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1992.
Літ:. Звягннцев А.Г., Орлов Ю.Г. Жнзнь н деяняя генералпрокуроров Россмн. М., 2001; Карніловіч Э.А. Імёны з небыцця. Мн., 2003. Э.А.Карніловіч. МАНАКОВА Лідзія Аляксееўна (н. 8.6.1942, пас. Макарава Саратаўскай
вобл., Расія), бел. рэжысёр, тэатр. педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1968). У 1968—73 рэжысёр, у 1987 — 90 гал. рэжысёр Гомельскага абл. драм. тра. У 1973—87 і з 1990 выкладае ў Бел. AM (з 1990 заг. кафедры). У рэжысуры спалучае псіхалагізм з яркай відовішчнасцю і маляўнічасцю, яе пастаноўкі адметныя паэтычнасцю светаўспрымання, цэласнасцю акцёрскага ансамбля. Паставіла спектаклі: у Гомельскім тры — «Вернасць» («Надзея Мілаванава») В.Пановай (1968), «Хрусталёвы чаравічак» Т.Габэ (1969), «Саступі месца заўтрашняму дню» («Далей цішыня») В.Дэльмар (1970), «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1971), «Не трывожся, мама!» Н.Думбадзе (1972), «Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава (1988), «Сямейны уікэнд» Ж.Пуарэ, «Медэя» Л.Разумоўскай, «Самазабойца» М.Эрдмана (усе 1989), «Здурнелы Журдэн» («Мальерыяна») Булгакава (1990), «Усё ў садзе» Э.Олбі (1992), «Жульен і Каламба» («Каламба») Ж.Ануя (1999), «Нёманская пастараль» паводле аповесці Э.Ажэшкі «Хам» (2001), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка (2002), «Кавардак» А.Партэса (2003) і інш.; у Трыстудыі кінаакцёра — «Загадкавая натура» паводле твораў А.Чэхава (1982); у Нац. акад. тры імя Я.Купалы — «Азірніся ў гневе» Дж.Осбарна (1996); у Магілёўскім абл. тры драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча — «Блэз» К.Манье (2003). Ставіла спектаклі ў трах Балгарыі і Чэхіі. Сярод вучняў рэжысёры В.МасАюк, М.Пінігін, П.Адамчыкаў, Н.Башава, А.Жугжда, акцёры С.Анікей, З.Белахвосцік, Т.Пузіноўская, А.Суцкавер, А.Шароў і інш. В.С.Іваноўскі.
МАРАВІЧ Светазар (н. 31.3.1955, г. Котар, Чарнагорыя), дзяржаўны і паліт. дзеяч супольніцтва Сербія і Чарнагорыя. Скончыў унт у г. Цітаград (цяпер Падгорыца), працаваў юрыд. саветнікам у мясц. органа