Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
інства» («Juniti»; ЗША), 26.7.2000 — «Зорка» (Расія), 10.2.2001 —«Лёс» («Destiny»; ЗША), 14.7.2001 — «Пошук» («Quest»; ЗША), 17.9.2001 — «Пірс» (Расія). Модулі, неабходныя грузы, асн. экіпажы і экспедыцыі наведвання дастаўляюцца на МКС пры дапамозе ракетносьбітаў «Пратот ці «Саюз» (Расія), трансп. касм. караблямі «Спейс шатл» (ЗША), «Прагрэс» і «Саюз» (Расія). На 1.1.2004 маса МКС 178 т, даўж. 52 м, размах панэлей сонечных батарэй 73 м, аб’ём жылых адсекаў 425 м³. Ha МКС працавалі 8 асн. (працяглых) экспедыцый, 16 экіпажаў касм. караблёў «Спейс шатл», 5 экспедыцый наведвання — усяго больш за 100 касманаўтаў з 9 краін (ЗНІА, Расія, Канада, Францыя, Італія, Бельгія, Іспанія. Паўд.Афр. Рэспубліка, Японія). Касманаўты здзейснілі больш за 50 выхадаў у адкрыты космас агульнай працягласцю каля 350 гадз. Завяршэнне зборкі МКС плануецца на пач. 2008. У.С.Ларыёнаў.
МІЖНАРЙДНЫ ГУМАНІТАРНАЭКАНАМІЧНЫ ІНСТЫТЎТ, установа адукацыі. Засн. ў 1994 у Мінску як Гуманіт.эканам. недзярж. інт. Сучасная назва з 2001. У 2002/03 навуч. г. фты: эканомікі і кіравання; юрыд.; сац.паліт. дысцыплін. Навучаецца 4,5 тыс. студэнтаў. На 9 кафедрах каля 200 выкладчыкаў, у т.л. 10 дроў і 65 канд. навук (з іх 16 прафесараў і 53 дацэнты). Навучанне дзённае і завочнае, дзейнічае аддзяленне даінстытуцкай падрыхтоўкі. Аспірантура з 2000. Mae 3 класы з 50 персанальнымі камп’ютэрамі, лінгафонны кабінет, 3 відэакласы, спадарожнікавае тэлебачанне, кабінет крыміналістыкі, бку з кніжным фондам 46,5 тыс. экз., музей «МГЭІ —спартыўны», выдва «Веды». 3 1996 выдаецца навук,тэарэт. час. «Гуманітарнаэканамічны веснік». На базе інта праводзяцца штогод міжінстытуцкія навук.тэарэт. канферэнцыі «Чалавек. Цывілізацыя. Культура». Сярод выхаванцаў інта чэмпіёны і прызёры Алімп. гульняў у Сіднеі, СолтЛейкСіці і інш., 19 чэмпіёнаў свету, 27 чэмпіёнаў Еўропы, 15 засл. майстроў спорту, больш за 50 майстроў спорту міжнар. класа, каля 100 майстроў і кандыдатаў у майстры спорту.
Літ.: ГЭНЙ спортнвный. Мн., 1999; Гуманнтарноэкономнческнй негосударственный ннстмтут на рубеже тысячелетнй. Мн., 2000; А л п е е в А. Раздумья о судьбах Отечества. Мн., 2003; Гуманнстнческая парадвгма воспнтательной работы в вузе. Мн., 2003.
МІКЁШЫН Міхаіл Восіпавіч (21.2.1835, с. Максімаўка Рослаўскага пав. Смаленскай губ. — 31.1.1896), расійскі і бел. скульптар, графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1852—58). У 1876—77 выдаваў час. «Пчела». Паводле праектаў М. выкананы помнікі: «Тысячагоддзе Расіі» ў Ноўгарадзе (1862), Кацярыне II у Пецярбургу (1873), Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве (1888), адміралам У.А.Карнілаву, П.С.Нахімаву ў Севастопалі і інш. Стварыў шэраг замалёвак з жыцця беларусаў («Сцэна колішняга рэкруцкага набору. Клімавічы», 1865; «Паштовая эстафета. Беларусь», 1892,
мінскія 429
«Тыпы Магілёўскай губерні» і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава, А.Пушкіна. У Нац. маст. музеі Беларусі мадэль помніка Багдану Хмяльніцкаму (1870я г.). Іл. гл. таксама да арт. Ноўгарад.
Тв:. Воспомннання художннка // Неман. 1969. № 11.
Літ.: Мнкешнн: Альбом. М., 1971; Савннов А. Мнкешнн. М., 1971.
І.М.Паньшына.
МІКЎЛІЧ (імя невядома), бел. пісьменнікпалеміст 1й трэці 17 ст. Належаў да уніяцкага брацтва Св. Тройцы ў Вільні. У 1630 вьшаў у Святатроіцкай друкарні «Сняданак віленскім брацкім схізматыкам...», напісаны адразу пасля Львоўскага сабора 1629. У ім М. адлюстраваў складаную рэліг.дзярж. сітуацыю ў 1й трэці 17 ст., калі «грэчаскае» набажэнства Русі было падзелена на тры часткі (віленскія і кіеўскія русіны грэч. абраду, што падпарадкоўваліся канстанцінопальскаму патрыярху, русіны, якія знаходзіліся ў адзінстве з рымскакаталіцкім касцёлам, — рымскаму папу). М. лічыў, што ўсе правы і прывілеі, дадзеныя праваслаўным у папярэднім стагоддзі, законна належаць уніятам, а тыя, хто прызнае духоўную ўладу канстанцінопальскага патрыярха, знаходзяцца паза законам у дзяржаве. Правасл. выданні, у т.л. творы М.Сматрыцкага і Л.Карповіча, лічыў ератычнымі; сцвярджаў, што яны спрыялі бунтам і непаслушэнству прастакоў, што зза іх быў забіты уніяцкі архіепіскап І.Кунцэвіч, прыняў пакутніцкую смерць прапаведнік А.Граковіч. На старонках «Сняданка...» шмат біягр. звестак пра тагачасных пісьменнікаў, нетрадыц. трактоўкі гіст. падзей у дзяржаве.
Літ.: Кароткі У.Г. ...I памёр, і ўваскрос // ЛІМ. 2001. 5 кастр. У.Г.Кароткі
МІКЎЛІЧ Надзея Анатолеўна (н. 14.1.1953, пас. Цукровы зд Гродзенскай вобл.), бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Гродзенскае муз.пед. вучылішча (1972). 3 1972 артыстка вак.інстр. ансамбля «Верасы», з 1981 у Бел. філармоніі, з 1990 у дзярж. аб’яднанні «Белканцэрт». Валодае ігрой на гітары, акардэоне, губ
ным гармоніку і інш. Творчай індывідуальнасці ўласцівы эмацыянальная выразнасць, шчырасць, валоданне разнастайнымі песеннымі жанрамі. У рэпертуары песні бел. кампазітараў і паэтаў, аўтарскія творы, у т.л. «Ой бяда», «Мая спеўная душа», «Вясельная», «Грэшніца вясна» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Г. Ч.Лянькевіч, Я. Ч.Харавец.
М.Мікешын. Тыпы Магілёўскай губерні. Малюнак.
МІЛАШ Аскар Уладзіслаў дэ Любіч (28.5.1877, в. Чарэя Чашніцкага рна Віцебскай вобл. — 2.3.1939), французскі паэтсімваліст, дзядзька Ч.Мілаша. Да 1889 жыў на Беларусі, потым у Францыі. У 1896—99 вучыўся ў Эколь дэ Луўр і школе ўсх. моў, вывучаў асіралогію і семіталогію; неаднаразова наведваў радзіму. 3 1916 у Мінве замежных спраў Францыі. 3 1920 дыпламат. прадстаўнік Літвы ў Францыі і Лізе Нацый. Літ. дзейнасць пачаў у канцы 19 ст. Першы зборнік «Паэма Заняпаду» выдаў у 1899. Пісаў драм. творы («Мігель Маньяра», 1913, «Мефібасет», 1914); выдаў кнігі «Элементы» (1911), «Ars Magna» (1924), «Арканы» (1924), «Казкі і легенды старой Літвы» (1930). Аўтар метафіз. і гіст. трактатаў. Пераклаў на франц. мову баладу А.Міцкевіча «Лілея». У паэт. творах М. ёсць вобразы, навеяныя ўспамінамі пра Беларусь. Творы М. перавыдаюцца ў Францыі, Польшчы, Літве. В В.Грыкявецкі.
МІНАЕЎ Іван Васілевіч (12.11.1930, в. Верхнія Савінкі Тульскай вобл., Расія — 29.5.2002), бел. вучоны ў галіне гідрамеліярацыі. Др тэхн. н. (1989). Чл.кар. Бел. інж. акадэміі (1999). Скончыў Маскоўскі інт інжынераў воднай гаспадаркі (1954). 3 1978 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (заг. лабараторыі). 3 1997 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па распрацоўцы мадэлей тэхнікаэканам. разліку параметраў меліярац. сістэм з прыродаахоўнымі мерапрыемствамі, інж. схем і мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя пры водагасп. будве.
Тв'. Мелнорацня н охрана прнроды. М., 1985 (разам з Б.С.Маславым); Экологмческнс совершенные мелворатввные свстемы. Мн.,
1986; Осушнтельные снстемы XXI века. М., 1999 (разам з Б.С.Маславым).
МІНСКІ ТЭХНІКУМ ПРАДПРЫ
МАЛЬНІЦТВА. Засн. ў 1992 у Мінску. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Mae падрыхтоўчыя курсы. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): банкаўская справа; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; камерцыйная дзейнасць; страхавая справа; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій.
МІНСКІЯ ЧЫГЎНАЧНЫЯ ВАК
ЗАЛЫ. Першыя драўляныя павільёны пасажырскага вакзала ў Мінску ЛібаваРоменскай чыгункі (т.зв. Віленскі вакзал) пабудаваны ў 1871—74. У 1890 на іх месцы ўздоўж чыг. палатна ўзведзены мураваны 1павярховы будынак. Строга сіметрычная аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя будынка складалася з цэнтр. аб’ёму з вестыбюлем, аперацыйнай залай і бакавых крылаў з заламі чакання, службовымі і дапаможнымі памяшканнямі. Гал. ўваход цэнтр. часткі быў вылучаны 2павярховымі рызалітамі з вежамі. Перад вакзалам сфарміравалася плошча, забудаваная 1—3павярховымі дамамі; яе дамінантай была воданапорная вежа. У 1940 вакзал рэканструяваны (арх. І.Рачанік), над цэнтр. і бакавымі часткамі надбудаваны 2і паверх. У кампазіцыі вылучалася больш высокая цэнтр. частка, трохвугольны франтон якой завяршаў вялікі арачны вітраж. Пластыку фасадаў па ўсім перыметры ўзбагачаў рытм пілястраў. Сцены, аздобленыя тынкоўкай пад руст, завяршаў развіты карніз. У Вял. Айч. вайну вакзал разбураны, у 1949 адноўлены. Вонкавае аблічча будынка захавана, часткова зменена планіроўка. У 1960я г. пановаму аформлены інтэр’еры. У 1955 пабудаваны павільён білетных кас (арх. С.Баткоўскі, Н.Шпігельман). У сярэдзіне 1950х г. склалася сучасная забудова Прывакзальнай пл. (арх. Б.Рубаненка, Л.Галубоўскі, А.Карабельнікаў, Л.Усава, В.Герашчанка). У 1964 пабудаваны тунэль, праз які ажыццяўля
Мінскія чыгуначныя вакзалы. Новы вакзал.
Фота 2003.
430 МІСУРАГІН
ецца выхад на пасадачныя платформы. 3 канца 1980х г. вялася рэканструкцыя старых і новых будынкаў. У 1991 гал. корпус вакзала разбураны, узведзены новыя будынкі: шматпавярховы службоваадм. корпус і зала чакання для пасажыраў. У 2000 пабудаваны новы будынак вакзала (арх. В.Крамарэнка, М.Вінаградаў, канструктары Л.Валчэцкі, А.Бараноўскі). Кампазіцыя будынка лінейная, выцягнутая ўздоўж чыг. палатна. Яна злілася з ужо існуючымі будынкамі службоваадм. корпуса. Гал. элемент пабудовы — 5павярховая цэнтр. частка з 2 падземнымі паверхамі. Сілуэт пірамідальнага купала, размешчанага над атрыумам (у ім — аперацыйнаразмеркавальны вестыбюль), замыкае перспектыву вул. Кірава. Ад атрыума ўлева і ўправа разыходзяцца крылы вакзала, якія кампазіцыйна пабудаваны паводле прынцыпу кансольнага навісання верхніх паверхаў над ніжнімі. У функцыян. схеме гал. корпуса прадугледжана падоўжная кампазіцыйная вось са шклянымі ліхтарамі верхняга святла, якія асвятляюць пасажы са шматлікімі памяшканнямі для сервіснай абслугі пасажыраў. Да іх прылягаюць асн. памяшканні: касавыя вестыбюлі, залы і зоны чакання, інфармацыйнадаведачная служба, а таксама пошта, ашчадны банк, блок харчавання з барамі, кафэ, рэстаранам, інтэрнет і відэазаламі, камфартабельны блок для пасажыраў з дзецьмі і інш. Сувязь паміж усімі ўзроўнямі гал. корпуса ажыццяуляецца пры дапамозе ліфтаў і эскалатараў, а з перонам — пры дапамозе тэрмінала. Стваральнікі