Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¥рыстафор Радзівіл (1585—1640) — заказчык жывапісу» (2001) А.Палюшытэ, «Літоўская арганная музыка XVII ст. ў манускрыпце Caner» Ю.Трылупайцене (2000), «Аб неапублікаваных тэатральных працах віленскага перыяду Станіслава Манюшкі» В.Бакуцітэ (2002) і інш.; рэзюме на англ. мове. А.Ф.Літвіновіч.
МЯСШКбЎ Анатоль Фёдаравіч (н. 15.7.1950, в. Шмідзельшчына Талачынскага рна Віцебскай вобл.), бел. гісторык і публіцыст. Канд. гіст. н. (1987). Скончыў БДУ (1972). 3 1972 працаваў у газ. «Чырвоная змена», з 1978 — у газ. «Звязда». Адначасова ў 1995—96 прэссакратар Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, у 1996—99 гал. рэдактар час. «Гуманітарнаэканамічны веснік». Даследуе гісторыю Беларусі 19— 20 ст., праблемы бел. нац. журналістыкі і міжнац. зносін у Рэспубліцы Беларусь. Аўтар дакумент. аповесцей і нарысаў пра Я.Адамовіча, А.Бурбіса, Дз.Прышчэпава, А.Смоліча, Е.Убарэвіча, А.Чарвякова і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1994 за кн. «Нацдэмы; Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка» (1993).
Тв:. Сацыялістычнае спаборніцтва і друк Беларусі. Мн., 1980; Образцовая органнзованность н сознательная дясцнплнна — залог трудового успеха. Мн., 1984; Соцналнстнческое соревнованне: новые орвентнры. Мн., 1988; Айчыны верныя сыны: Гіст. нарысы. Мн., 1997; Дзеля гэтага варта жыць. Мн., 2000; Гісторыя Беларусі: пытанні і адказы. Мн , 2004.
НАВАЖЬІЛАЎ Віктар Віктаравіч (н. 22.9.1939, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.), бел. спартсмен і трэнер (вадналыжны спорт). Засл. трэнер СССР (1982). Засл. трэнер Беларусі (1972). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1965). 3 1964 гал. трэнер зборнай каманды Беларусі па вадналыжным спорце. У 1972—90 гал. трэнер зборнай каманды СССР. Старшыня трэнерскага савета Федэрацыі вадналыжнага спорту СССР (1972—90), віцэпрэзідэнт Федэрацыі вадналыжнага спорту СССР (1976—90). 3 1991 прэзідэнт Федэрацыі вадналыжнага спорту Беларусі. Падрыхтаваў 86 чэмпіёнаў свету і Еўропы, 27 рэкардсменаў свету і Еўропы, 4 засл. майстроў спорту СССР (Х.Потэс, М.Басінская, Ю.Грамыка, В.Паўлава) і засл. майстроў спорту Беларусі (Т.Аўдоніна,
432 навіцкі
І.Турэц). Пад яго кіраўніцтвам зборная каманда Беларусі — чэмпіён свету (1998, 2000; электрацяга), 10разовы чэмпіён Еўропы (8 разоў — электрацяга, 2 разы — класічныя лыжы), уладальніца Кубка свету (1994, электрацяга).
В В.Наважылаў
Г.В Навіцкі.
НАВІЦКІ Генадзь Васілевіч (н. 2.1.1949, г. Магілёў), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БПІ (1971), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1988). 3 1971 у Магілёўскім будтрэсце № 12: майстар, нач. участка, гал. інжынер буд. ўпраўлення. 3 1977 на парт. і гасп. рабоце ў Магілёўскай вобл.: інструктар, заг. аддзела будва абкома партыі, гал. інжынер аблміжкалгасбуда, старшыня праўлення аблсельбуда. У 1994—97 міністр архітэктуры і будва Рэспублікі Беларусь. 3 1997 нам., в.а. прэм’ерміністра, з кастр. 2001 прэм’ерміністр Рэспублікі Беларусь. 3 ліп. 2003 Старшыня савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
НАВЎМАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 7.2.1956, г. Смаленск, Расія), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Генералмаёр (2000). Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1986). 3 1976 у органах унутр. спраў на пасадах малодшага, сярэдняга і старшага начальніцкага складу. У 1997—99 камандзір спец. падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Рэспублікі Беларусь, у 1999—2000 нач. Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2000 міністр унутр. спраў Рэспублікі БелаРўсь.
НАВУМбВІЧ Сямён Антонавіч (н. 12.8.1954, в. Вечатарова Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Др мед. н. (2002), праф. (2003). Скончыў Бел. мед. унт (1976), дзе і працуе з 1982 (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па комплексным лячэнні анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы, лазернай тэхналогіі, выкарыстанні матэм. і галаграфічных метадаў у стаматалогіі.
Тв.: Бномеханнка снстемы зуб — пернодонт. Мн., 2000 (разам з А.Я.Крушэўскім);
Днагностнка н комплексное леченне вертвкальных аномалнй зубочелюстной смстемы. Мн., 2001 (разам з І.І.Гунько, Г.А.Бярловым); Дпагностмка н методы ортопеднческого лечення дефектов твердых тканей зубов. Мн 2003.
НАГЎРСКІ Ян (Іван) Іосіфавіч (27.1.1888, г. Улацлавак, Польшча —9.6.1976), палярны лётчык. Скончыў Адэскае юнкерскае вучылішча (1909), 1ы Усерас. аэраклуб (1912), Гатчынскую афіцэрскую паветранаплавальную школу (1913). Атрымаў званне ваен. лётчыка. У 1914 у пошуках арктычных экспедыцый Г.Я.Сядова, Г.Л.Брусілава, У.А.Русанава на гідрасамалёце здзейсніў 5 палётаў на вышыні 800—1200 м уздоўж зах. ўзбярэжжа Новай Зямлі і Зямлі ФранцаІосіфа. У час палётаў дасягнуў мыса Літке і аддаліўся на ПнЗ на 100 км ад сушы, абследаваў вялізны раён палярных ільдоў; больш чым за 10 гадз праляцеў па маршруце больш за 1100 км. Н. першы ў свеце здзейсніў палёты ў Арктыцы на гідрасамалёце [з рухавіком магутнасцю каля 51,5 кВт (70 к.с.)]. У 1914—17 камандаваў паветр. атрадамі, дывізіёнам Балт. флоту. 17 вер. 1916 Н. першы ў свеце выканаў «мёртвую пятлю» П.М.Несцерава на гідрасамалёце (М9). У 1919 вярнуўся ў Польшчу. Працаваў інжынерамканструктарам у галіне цукр. вытвсці, займаўся грамадскай і літ. дзейнасцю. На Зямлі ФранцаІосіфа яго імем названа палярная станцыя (1952). Узнагароджаны 5 баявымі ордэнамі Рас. імперыі і ордэнам Адраджэння Польшчы.
Тв:. Nad ріопдсут Baltykiem Warszawa, 1960; Pierwszy nad Arktyka. Warszawa, 1958; Pyc. nep. — Первый над Арктякой. M., 1960.
Літ:. Гальпернн Ю. Он был первым. М., 1958; Егоров К К нсторнн полетов М.Н.Нагурского//Летопнсь Севера. 1949. № 1.
В.А.Юшкевіч, В.А.Ярмоленка.
«НАДДЗВІННЕ», літаратурнае аб’яднанне бел. пісьменнікаў. Засн. ў 1926 у г. Полацк Віцебскай вобл. Выдае аўтарскія і калект. зборнікі паэзіі, праводзіць літ. вечары, друкуе літ. старонку ў газ. «Полацкі веснік». Сярод чл. «Н.» ў розныя часы: П.Броўка, Г.Брэская, Г.Бураўкін, Н.Гальпяровіч, І.Дарафейчук, Г.Кірылаў, З.Куніцкі, С.Ліхадзіеўскі, В.Лукша, А.Савіцкі, Н.Салодкая, Э.Самуйлёнак, Л.Сом, Т.Хадкевіч, П.Шукайла і інш. Г.І.Кірылаў. НАЁРЫ Рыёдзі (н. 3.9.1938, г. Кобе, Японія), японскі хімік. Чл. Японскай акадэміі (2002), замежны чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2001), Pac. АН (2003). Скончыў унт г. Кіёта (1967). 3 1968 ва унце г. Нагоя (з 1972 праф.; з 2000 дырэктар н.д. цэнтра матэрыялазнаўства). У 2001—02 прэзідэнт Яп. хім. тва. Навук. працы па арган. хіміі. Распрацаваў аптычна актыўныя каталізатары для ажыццяўлення хіральна каталізавальных рэакцый асім. гідрыравання (1980), што дазволіла рэалізаваць прамысл. сінтэз энантыямераў хім. злучэнняў і лекавых прэпаратаў з амаль 100%ным выхадам канчатковых пра
дуктаў. Нобелеўская прэмія 2001 (з К.Б.Шарплесам, У .С.Ноўлзам', гл. ДадаТак). М.М.Касцюковіч.
НАЙПАЛ (Naipaul) Відзьядхар Сураджпрасад (н. 17.8.1932, каля г. ПортофСпейн), трынідадскі пісьменнік індыйскага паходжання. Вучыўся ў Оксфардскім унце. 3 1950 жыве ў Англіі. Піша на англ. мове. У раманах «Таямнічы ма
В.С.Найпал.
сажыст» (1957), «Дом для містэра Бісваса» (1961), «Несапраўдныя» (1967), «У свабоднай краіне» (1971), «Герылья» (1975), «Загадка прыбыцця» (1987) і інш. праблемы асіміляцыі імігранта з былой калоніі, культ. маргінала з посткалан. краіны. Яго раманы — сумесь маст. прозы, аўтабіяграфіі, сац. даследавання і рэпартажу; у іх атмасфера элегічнай меланхоліі, адзіноты, песімізму, страхаў і комплексаў, мужнасці і іроніі. Аўтар аўтабіягр. кніг «Дарога ў свет» (1994), «Палова жыцця» (2001), зборнікаў аповесцей і апавяданняў, эсэ, дарожных нататак. Нобелеўская прэмія 2001.
НАНАТЭХНАЛбГІЯ, сукупнасць метадаў стварэння і выкарыстання матэрыялаў, устройстваў і сістэм, памеры якіх у адным, двух ці трох вымярэннях знаходзяцца ў межах ад 0,1 нм да 100 нм.
Да аб’ектаў Н. належаць атамныя кластэры, плёнкі, трубкі, ніці і іх асацыяты, а таксама сітаватыя матэрыялы. Дае магчымасць «праграміраваць» уласцівасці аб’ектаў, пры гэтым спалучаць як іх дэзінтэграцыю, так і зборку з адзінкавых атамаў (малекулярнае дойлідства). Напр., у сканіруючым тунэльным мікраскопе пад уздзеяннем эл. поля атамы (іоны) з метал. іголкі пераносяцца на паверхню правадніка, аддзеленага ад іголкі вакуумным прамежкам; перамяшчэннем іголкі ўздоўж паверхні паўправадніка можна ствараць на ім «атамныя ўзоры» і выкарыстоўваць іх для запісу інфармацыі. Аб’екты Н. ствараюць таксама імплантацыяй (укараненнем) паскораных іонаў унутр крышталя, малекулярнапрамянёвай эпітаксіяй, хім. сінтэзам і інш. метадамі. Зменай памераў і формы аб'ектаў можна мяняць іх уласцівасці (напр., удзельную электраправоднасць) пры захаванні хім. саставу. Н. выкарыстоўваецца пры стварэнні новых матэрыялаў (напр., фулерэнаў, вугляродных нанатрубак), вырабе прыборных паўправадніковых гэтэраструктур з квантавымі ямамі і звышрашоткамі, кіраванні хім. рэакцыямі (напр., каталіз) і інш. Даследуюцца магчымасці стварэння нанаробатаў.
На Беларусі даследаванні па Н. вядуцца ў Нац. АН, БДУ, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскім і Гомельскім унтах.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ 433
Літ:. Нанотехнологня в блнжайшем десятмлетян. Прогноз направлення нсследованяй: Пер. с англ. М., 2002; Nanotechnology. New York, 2003; Гапоненко Н.В. Пленкв, сформярованные зольгель методом на полупроводннках н в мезопорнстых матрнйа.х. Мн., 2003. М.А.Паклонскі.
НАНАЭЛЕКТРбНІКА, галіна навукі і тэхнікі, у якой даследуюцца і выкарыстоўваюцца сістэмы і ўстройствы з памерамі функцыянальных элементаў у нанаметровым дыяпазоне (умоўна ад 0,1 нм да 100 нм).
Прадмет яе даследаванняў — квантаваныя электронныя, фатонныя і атамныя працэсы ў функцыянальных элементах эл., магн. і аптычных сістэм. Прыклад такіх элементаў — штучныя і прыродныя структуры, памер якіх параўнальны з даўжынёй хвалі дэ Бройля сярэднестатыст. электрона праводнасці. У гэтых структурах маюць месца інтэрферэнцыя і рэзананснае тунэляванне электронаў. Да ўстройстваў Н. належаць квантаваразмерныя лазеры, аднаэлектронныя і малекулярныя транзістары, аднафатонныя крыніцы і прыёмнікі, квантавыя працэсары