Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
х улады, уваходзіў у кіраўніцтва Саюза камуністаў Чарнагорыі (СКЧ). У 1986, калі быў старшынёй Саюза сацыяліст. моладзі Чарнагорыі, выступіў з брашурай «Спыніце падман на выбарах», пасля чаго вымушаны пакінуць пасаду. 3 1990 чл. ЦК СКЧ, адказны за пытанні ідэалогіі і культуры. 3 1990х г. удзельнік руху за незалежнасць Чарнагорыі, чл. кіраўніцтва Дэмакр. партыі сацыялістаў Чарнагорыі, нам. яе старшыні М .Джуканавіча (прэзідэнт Чарнагорыі ў студз. 1998 — маі 2003) і асн. ідэолаг. Прэзідэнт Сербіі і Чарнагорыі 3 7.3.2003. М.С.Даўгяла.
МАРАКбЎ Леанід Уладзіміравіч (н. 15.4.1958, Мінск), бел. пісьменнік, журналіст. Пляменнік В.Маракова. Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1984). Працаваў на прадпрыемствах Мінска, у 1999—2000 у газ. «Голас Радзімы». Друкуецца з 1998. Даследуе лёс і маст.
426 мармыш
спадчыну рэпрэсіраваных пісьменнікаў. Укладальнік кнігі выбр. твораў В.Маракова і ўспамінаў пра яго «Рабінавая ноч» (2003), шэрагу даведнікаў. Кнігі прозы «Трое» (2001), «100 мініяцюр» (2002) пра сучаснікаў, праблемы маралі, кахання, змаганне чалавека за лепшае жыццё.
7в. Валеры Маракоў: Лёс. Хроніка. Кантэкст. Мн., 1999; Непамяркоўныя. Кн. 1—2. Мн„ 2001. Л.С.Савік.
МАРМЫШ Генадзь Рыгоравіч (н. 14.1.1953, в. ВоляКрупіцы Мастоўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі, гастраэнтэралогіі, гепаталогіі. Др мед. н., праф. (2000). Скончыў Гродзенскі мед. унт (1980), дзе і працуе (з 2000 дэкан). Навук. працы па хірург. гастраэнтэралогіі, гепаталогіі, колапракталогіі.
Тв:. Обшая хнрургня. Мн., 2002 (у сааўт.); Хнрургнческая операцня: расстройство гомеостаза, предоперацнонная подготовка, послеоперацнонный пернод. Мн., 2002 (у сааўт.); Хмрургнческме болезнм. Гродно, 2003 (разам з П.В Гарэлікам, І.Я.Макшанавым).
МАРбЗ Леанід Мікалаевіч (н. 26.2.1952, в. Доўгае Клічаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. юрыст. Др юрыд. н. (2000). Скончыў БДУ (1978). Працаваў з 1978 юрысконсультам у БПІ, з 1982 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1992 заг. аддзела Бел. інта дзярж. будаўніцтва і заканадаўства Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. 3 1997 у Інце дзяржавы і права Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне прававога рэгулявання выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, падаткаў, фін., інвестыцыйнага і інш. забеспячэння гасп. дзейнасці. Адзін з распрацоўшчыкаў кодэксаў Рэспублікі Беларусь аб зямлі 1999, аб нетрах, воднага, ляснога; прымаў удзел у распрацоўцы інш. нарматыўнаправавых актаў.
7«.: Торфяной фонд БССР: правовые вопросы нспользовання н охраны. Мн., 1988; Недра Республнкн Беларусь: проблемы правового регулнрованмя нспользовання н охраны. Мн., 1995; Правовые основы рынка ценных бумаг. Мн., 1996; Налогн: проблемы правового регулнровання. Мн., 1999; Основы экологнческого права. Мн., 2000 (у сааўт.); Основы права (у сааўт.). Мн., 2002.
МАРбЗ Міхаіл Міхайлавіч (28.11.1959, в. Бярэжцы Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. — 7.9.1977), юнак, які цаной свайго жьшця выратаваў людзей ад смерці. 3 1974 вучыўся ў Аршанскім пед. вучылішчы. У вер. 1977 у час работы на ўборцы бульбы ў калгасе «Прагрэс» Дубровенскага рна Віцебскай вобл. заўважыў на транспарцёры бульбаўборачнага камбайна праржавелы артыл. снарад, які рухаўся ў барабан агрэгата. Спыніць машыну было позна. М. падхапіў смяротны груз на рукі і пабег далей ад людзей. Выратаваў іх, але выбухам быў смяротна паранены сам. За мужнасць і самаадданасць, вырата
ванне жыцця калгаснікаў і навучэнцаў М. ў кастр. 1977 пасмяротна ўзнаг. ордэнам Чырв. Зоркі. У г. Жыткавічы яму ўстаноўлены помнік (1981), яго імя насілі піянерскія дружыны, цеплаход. Подзвігу М. прысвечана п’еса М. Саенкі «Спытай сябе».
МАРбЗАВА Святлана Валянцінаўна (н. 22.11.1954, в. Ілья Вілейскага рна Мінскай вобл ), бел. гісторык. Др гіст. н. (2002). Скончыла Гродзенскі пед. інт (1977). Настаўнічала. 3 1979 у Гродзенскім унце (выкладчык, дацэнт, з 2002 праф. кафедры гісторыі Беларусі). Даследуе гісторыю уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Гісторыя Беларусі: Са старажытных часоў да канца 18 стагоддзя» (ч. 1—2, 2002), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003).
Тв.: Наш край: Гродненшмна в IX—XIII вв. Гродно, 1990; Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі IX—XV1I1 ст. Гродна, 1993; Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). Гродна, 2001; Беларуская гістарыяграфія Берасцейскай царкоўнай уніі. Гродна, 2002.
МАРбЗАЎ Яўген Піліпавіч (22.8.1926, г. Цюмень, Расія — 8.8.1987), бел. вучоны ў галіне гідролізнай вытвсці. Др тэхн. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Уральскі лесатэхн. інт (1953; г. Свярдлоўск). 3 1965 у Бел. тэхнал. інце (у 1968—75 дэкан, з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па масаабменных і тэрмакаталітычных працэсах перапрацоўкі расліннай сыравіны. Распрацаваў новыя метады атрымання фурфуролу і кантролю гідролізных вытвсцей.
Тв:. Полученне фурфурола в снстеме с рецмркуляцнонным контуром (разам з У.І.Собалевым, С.А.Малахавым) // Гццролнз. прво. 1976. № 6; Технологня полученмя фурфурола методом двухзонной обработкм сырья встречнымн потокамн пара (у сааўт.) // Гндролнз, н лесохнм. промсть. 1978. № 7; Пронзводство фурфурола. М., 1979. Я.Г.Міляшкевіч.
МАРТЫНАЎ Сяргей Анатолевіч (н. 18.5.1968, г. Верая Маскоўскай вобл.), бел. спартсмен (стральба кулявая, вінтоўка). Майстар спорту міжнар. кл. (1986). Засл. майстар спорту (2000). Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннапаліт. вучылішча (1991). 3 1992 спартсменінструктар Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у асабістым заліку [1987, г. Лахты, Фінляндыя, вінтоўка малакаліберная (ВМ); 1988, г. Ставангер, Нарвегія, вінтоўка пнеўматычная (ВП)]. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1988, г. Іонсу, Фінляндыя, ВП і ВМ, у камандным заліку), сярэбраны прызёр у асабістым заліку. Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія, ВМ) у асабістым заліку. Чэмпіён свету ў камандным заліку (1990, Масква, ВМ; 1994, г. Мілан, Італія, ВП, вінтоўка буйнакаліберная); сярэбраны прызёр у камандным заліку (1989, Заграб, ВП). Чэмпіён Еўропы ў камандным (1993, г. Брно, Чэхія, ВМ) і аса
бістым заліку (1997, Фінляндыя, ВМ); сярэбраны прызёр у асабістым і камандным заліку (1997, ВМ) і ў асабістым (1999, г. Бардо, Францыя, ВМ) заліку. Ўладальнік Кубка свету (1989, 2000, ВМ). Чэмпіён IX Спартакіяды народаў СССР (1987, Масква, ВП) і бронз. прызёр (ВМ) у асабістым заліку. Рэкардсмен свету (1998, 2000; абс. рэкорды).
А.А.Дубовік.
МАРТЫНАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 22.2.1953, г. Ленінакан, цяпер г. Гюмры, Арменія), дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі інт міжнар. адносін (1975). 3 1975 у Мінве замежных спраў Беларусі: пам. міністра замежных спраў, нам. нач. аддзела міжнар. аргцый. 3 1991 нам. пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН (НьюЙорк). 3 1993 часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь, у 1993—97 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, у 2001—03 — у Бельгіі, адначасова пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрап. супольнасцях, НАТО па сумяшчальніцтве. У 1997—2001 1ы нам. міністра, з сак. 2003 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
МАРТЫНАЎ Уладзімір Фёдаравіч (6.5.1953, Мінск), бел. культуролаг і філосаф. Др культуралогіі (2000), канд. філас. н. (1989). Скончыў Мінскі пед. інт (1978). 3 1978 на камсамольскай рабоце. 3 1988 у Бел. пед. унце. 3 2000 у БДУ (заг. кафедраў гісторыі, філасофіі і культуралогіі, філасофіі культуры), з 2003 у Бел. унце культуры (заг. кафедры культуралогіі). Навук. працы па праблемах эстэтыкі і культуразнаўства, форм прыгажосці ў еўрап. культуры, усходняга менталітэту, перспектывах духоўнай эвалюцыі чалавецтва. Распрацаваў універсальную канцэпцыю гармоніі і культуратворчасці.
Тв:. Человек в понсках гармоннн // Нацыянальная свядомасць і выхаванне моладзі. Мн., 1996; От эстетнкп мнфа к гармонмм логоса // Нар. асвета. 1997. № 2; Фнлософня красоты, Мн., 1999; Мнровая художественная культура. Мн., 2000; Отечественная м мнровая художественная культура. Мн., 2001 (у сааўт ); Эстетмка. Мн., 2003.
МАРШАК Марыя Пятроўна (н. 28.5.1956, в. Любань Лунінецкага рна Брэсцкай вобл.), бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1979). 3 1979 артыстка Нац. акад. нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча. Выконвае песні бел. нар. («Не капайце крынічэньку», «I туды гара, і сюды гара», «3за лесугаю», нізка «Вяночак калядных песень») і аўтарскія («Беларусь мая сінявокая» на словы Ў.І.Карызны, муз. У.У.Карызны і інш.).
МАРЬІЕЎ Павел Лук’янавіч (н. 14.6.1938, в. Дулава Яраслаўскай вобл., Расія), бел. вучоны і арганізатар вытвсці ў галіне кар’ернага аўтамабілебудавання. Др тэхн. н. (2003). Акад. Бел. інж.тэхнал. акадэміі (1995). Засл. работнік
МЕЛЬНІКАВА 427
прамсці Беларусі (1998). Герой Беларусі (2001). Ганаровы грамадзянін г. Жодзіна (2002). Скончыў БПІ (1972). У 1956—57 тэхнікканструктар Уральскага аўтамаб. зда. 3 1959 на Бел. аўтамаб. здзе: з 1980 гал. інжынер, з 1992 дырэктар. 3 1995 ген. дырэктар ВА «БелАЗ». Навук. працы па даўгавечнасці, трываласці і металаёмістасці буйнагабарытных дэталей і канструкцый машын. Распрацаваў і рэалізаваў у серыйнай вытвсці новую канцэпцыю павышэння канструкцыйнай роўнатрываласці буйнагабарытных дэталей і зварных канструкцый кар’ерных самазвалаў вял. і асабліва вял. грузападымальнасці. Распрацаваў асновы структурнай роўнатрываласці буйнагабарытных дэталей машын, рэалізаваў новы падыход да стварэння высокатрывалых адлівак з уласцівасцямі пракату і атрымання літазварных роўнатрывалых канструкцый нясучых
С.А.Мартынаў. П.Л Марыеў.
сістэм самазвалаў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццяўляецца буйная мадэрнізацыя вытв. комплексу прадпрыемства.
Тв.: Повышенне долговечностн несушнх конструкцнй карьерных автосамосвалов. Якутск, 1991; Основы структурной равнопрочноств сталн н элементов крупногабарнтных деталей машнн. Мн., 1999 (разам з У.І.Майсеенкам); Повышенне констуркцнонной равнопрочностн крупногабарнтных деталей н сварных узлов карьерных самосв