Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
алов. Мн., 2001.
МАСЛАКбЎ Аркадзь Дзмітрыевіч (н. 27.6.1930, в. Іжанка Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне будва і будматэрыялаў. Канд. тэхн. н. (1968). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1996). Засл. вынаходнік Беларусі (1992). Скончыў БПІ (1954). У 1955—85 у буд., праектных, канструктарскатэхнал. аргцыях Беларусі. Адначасова ў БШ (1956—69) і інш. ВНУ. 3 1989 дырэктар Праектнаканструктарскага і тэхнал. бюро «Мінаўтапрама» СССР, з 1992 ген. дырэктар НВА «Будматэрыялы». Працы па тэхналогіі вытвсці буд. вырабаў і канструкцый, уласцівасцях буд. матэрыялаў. 3 яго удзелам спраектаваны і пабудаваны шэраг буйных аб’ектаў рэспублікі.
Тв.: Справочное пособве по вяжушнм матерналам, бетонам н арматуре. Мн., 1969 (у сааўт); Бетоны на связуюшмх мономерах ФАМ. Мн., 1972; Коррознонностойкне конструкцнн. Мн., 1972 (у сааўт.). М.П.Савік.
МАТРбС Уладзімір Барысавіч (н. 6.6.1947, г. Новасібірск, Расія), бел. акцёр, рэжысёр тра лялек. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскі інт культуры (1985). 3 1966 акцёр, з 1984 рэжысёр, з 1986 гал. рэжысёр Гомельскага абл. тра лялек. Выканаўца роляў характарных персанажаў. Лепшыя ролі М. пазначаны яркімі фарбамі, імправізацыйнасцю: Цар («Каб не змаўкаў жаваранак» А.Вольскага), Скамарох, Чорт і Поп («Пушкінскія казкі» паводле казак А.Пушкіна), Гном («Кветка папараці» Г.Каржанеўскай), Кот («Запалканевялічка» Г.Сцяфанава), Гарбуз («Паласатая гісторыя» М.Супоніна), Галоўны буржуін («Ваенная тайна» паводле А.Гайдара), Малпа («Чалавек з хвастом» Р.Остэра) і інш. У пастаноўках імкнецца да спалучэння ў спектаклях элементаў муз., драм. і пластычнага мастацтваў. Паставіў спектаклі: «Адаленьтрава» В.Любімавай (1984), «Кветка папараці» (1985), «Я — кураня, ты — кураня» Р.Усача і Я.Чапавецкага (1986), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986, 1992), «Дзень Кутасіка і Куцілкі» І.Пегер (1987), «Асцярожна, Каза!» Р.Качанава (1988), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989, неаднаразовы лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў траў лялек), «Мой тата — воўк» У.Арлова (1991), «Усмешка клоуна» Чапавецкага (1992), «Вясёлыя медзведзяняты» М.Паліванавай, «Усе мышы любяць сыр» Дз.Урбана (абодва 1993), «Чортаў скарб» паводле У.Караткевіча (1995), «Карлік Нос» паводле В.Гаўфа (1996), «Хлопчык Мотл» паводле ШоламАлейхема (1998), «Шлях да Віфлеема» С.Кавалёва (2000), «Прывітанне, Чырвоная Шапачка» У.Макіна (2002), «Начны госць» Г.Марчука (2003).
МАХАТХІР ІБН МУХАМІД, Д а т у к Серы Махатхір бін М a х a мад (н. 20.12.1925, г. АлурСетар, Малайзія), дзяржаўны і паліт. дзеяч Малайзіі. Скончыў Малайскі унт у Сінгапуры (1953). У 1953—57 урач у дзярж. сістэме аховы здароўя Малайзіі, з 1957 —у прыватнай медыцыне. 3 1964 дэп. парламента ад кіруючай Аб’яднанай Малайскай нац. аргцыі (АМНА). Пасля малайскакіт. сутыкненняў 1969 выступіў з праграмай павелічэння ролі малайцаў у эканоміцы Малайзіі, за што выключаны з АМНА. 3 1970 зноў у АМНА, якая фактычна прыняла яго праграму пад назвай «Новая эканам. палітыка». Чл. Вярх. савета АМНА (з 1972). У 1974—76 міністр адукацыі, у 1976—81 — нам. прэм’ерміністра, у 1981—2002 — прэм’ерміністр Малайзіі. Пад яго кіраўніцтвам праведзены рэформы, якія ператварылі Малайзію ў эканамічна моцную дзяржаву.
В.У.Адзярыха.
МАШКб Васіль Вячаслававіч (н. 14.7.1954, Мінск), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН
Беларусі (з 1999 нам. дырэктара). Навук. працы па лазернай фізіцы, лазернай спектраскапіі, оптыцы. Распрацаваў метады фазавапалярызацыйнай селектыўнай унутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі і выкарыстаў іх для даследавання рэзанансных палярызацыйных з’яў. Выявіў асн. заканамернасці трансфармацыі спектральнаэнергет. характарыстык інтэрферометраў і лазераў пры хуткім змяненні іх аптычнай базы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
7в.: Ннтерферометр с быстрой внутренней фазовой модуляцней нзлучення н его прнмененне для точных нзмереннй (у сааўт.) // Оптнка іі спектроскопня. 1987. Т. 63, вып. 1; Magnetoinduced «Bleaching» of Absorbing Medium in Anisotropic Laser Cavity (разам з А.Я.Косцікам) // Journ. of Optics B.: Quantum and Semiclassical Optics. 2001. Vol. 3, № 2.
МЁЛЬНІКАВА (па мужу П i л i п e н к a) Антаніна Аляксееўна (н. 19.2.1958, r. Рагачоў Гомельскай вобл.), бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР міжнар. кл. (1978). Скончыла Бел. інт фізічнай культуры (1984). У 1984—85 інструктарметадыст вучэбнаспарт. аддзела Мінаблсавета добраахвотнага спарт. тва (ДСТ) «Спартак». У 1988—89 на Мінскім вытв. аб’яднанні «Камсамолка». У 1989—92 ст. інструктарметадыст Рэсп. спецыялізаванай дзіцячаюнацкай школы алімп. рэзерву (РСДзЮШАР) па веласпорце Белсавета ДСТ «Працоўныя рэзервы». У 1992—96 ст. інструктарметадыст, нам. дырэктара рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства Рэсп. цэнтра фіз. выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Мінва адукацыі Беларусі. У 1996—98 дырэктар РСДзЮШАР па веласпорце. 3 1998 нам. дырэктара комплекснай дзіцячаюнацкай спарт. школы. Бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцыадзіночцы на дыст. 500 м. Сярэбраны прызёр VII Спартакіяды народаў СССР (1979, Масква) на байдарцыдвойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1980) на байдарцыдвойцы на дыст. 500 м (з Т.Лапцевай, Беларусь). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР на байдарцыадзіночцы (Масква, 1978, 1980), байдарцыдвойцы (Масква, 1978, 1981), байдарцычацвёрцы (1981) на дыст. 500 м (з Д.Люлітэ, Літва). Уладальніца Кубка СССР (1981, г. Жыто
428 менчу тум
мір, Украіна) на байдарцьіадзіночцы і бавдарцыдвойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. рэгаты (1980, г. Холстэбра, Данія; 1981, г. Дуйсбург, Германія) на байдарцыдвойцы на дыст. 500 м.
А.А.Дубовік.
МЁНЧУ ТУМ (Menchu Turn) Рыгаберта (н. ў 1959, в. Чымель, Гватэмала), дзеяч індзейскага нацыянальнага руху ў Гватэмале. 3 малалецтва працавала на плантацыях і прыслугай у багатых дамах. Бацька М.Т., лідэр індзейскай аргцыі Кт сял. адзінства Вісенце Менчу, загінуў, калі на чале групы паплечнікаў захапіў у студз. 1980 пасольства Швецыі ў Гватэмале з мэтай прыцягнуць увагу сусв. грамадскасці да злачынстваў урадавых войск супраць індзейцаў; два яе браты забіты карнікамі. У 1981, ратуючыся ад праследавання, уцякла ў Мексіку, дзе стала вядомым індзейскім лідэрам, узначаліла «Нар. фронт 31 студзеня імя Вісентэ Менчу». У 1982 франц. журналістка Б.Дэбрэ выдала на падставе сведчанняў М.Т. кнігу «Сведчанне. Мяне завуць Рыгаберта Менчу», якая зрабіла вял. ўплыў на сусв. грамадскую думку і схіліла яе да падтрымкі барацьбы індзейцаў Гватэмалы за свае правы. У 1996, пасля заканчэння грамадз. вайны ў Гватэмале, вярнулася на радзіму, дзе лічыцца адным з найб. уплывовых індзейскіх лідэраў. Нобелеўская прэмія міру 1992.
Літ:. Гончарова Т.В. Рнгоберта Менчу Тум — нндейскнй лцдер Гватемалы // Латннская Амернка. 2002. № 10. В.У.Адзярыха.
МЕНЬКбЎСКІ Вячаслаў Іванавіч (н. 13.10.1959, г. Лейпцыг, Германія), бел. гісторык. Др гіст. н. (2003), праф. (2003). Скончыў БДУ (1981). 3 1981 у Бел. эканам. унце, з 1992 у БДУ (у 1993—98 нам. дэкана гіст. фта). Даследуе гістарыяграфію і гісторыю Беларусі, Расіі і б. СССР. Адзін з аўтараў навуч. даламожнікаў для ВНУ.
Тв:. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. Мн., 1993 (у сааўт.); Англоамернканская советологня: нстормя, современность, академнческне ресурсы. Мн., 2000; Власть н советское обшество в 1930е годы: англоамернканская нсторнографня проблемы. Мн., 2001; Нсторня Росснн, 1917—1945 гг.: Курс лекцнй. Мн., 2001.
МЁРЫНАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 28.5.1971, г. Варкута, Расія), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). 3 1987 спартсменінструктар Мінва спорту і турызму Беларусі. Чэмпіён свету (1989, г. Галіфакс, Канада) на каноэчацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён свету (1997, Галіфакс) на каноэчацвёрцы на дыст. 200 м. Чэмпіён Еўропы (1988, Берлін) на каноэдвойцы (з В.Захаравым, Беларусь) да дыст. 500 м і сярэбраны прызёр на каноэдвойцы на дыст. 1000 м. Сярэбраны прызёр этапаў Кубка свсту ў 1997 (г. Сегед, Венгрыя — на каноэчацвёрцы на дыст.
200 м; Познань, Польшча — на каноэчацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м). Бронз. прызёр этапаў Кубка свету ў 2003 (Познань — на каноэдвойцы, з І.Скавародкіным, Беларусь, на дыст. 200 м; г. Заграб — на каноэдвойцы на дыст. 200 і 500 м). А.А Дубовік.
МЁСІЧ (Mesic) Сціпе (н. ў 1935), дзяржаўны і паліт. дзеяч Харватыі, юрыст. Скончыў Заграбскі унт. За ўдзел у «харвацкай вясне» 1971 (выступлённі студэнтаў і інтэлігенцыі з патрабаваннем дэмакр. рэформ у тагачаснай Югаславіі) засуджаны на 2 гады турэмнага зняволення. Адзін з заснавальнікаў (1990) і ген. сакратар партыі Харвацкая дэмакратычная садружнасць (ХДС, лідэр — Ф.Туджман), якая выступала за незалежнасць Харватыі. 3 крас. 1990 кіраўнік урада Харватыі, адначасова з жн. 1990 чл. калект. кіруючага органа — Прэзідыума Югаславіі, з ліп. 1991 яго апошні старшыня. Праводзіў курс на распад Югаславіі, 5.12.1991 адкліканы з Прэзідыума харвацкім парламентам. 3 1991 прэм’ерміністр, з 1994 старшыня ніжняй палаты Сабора (парламента) незалежнай Харватыі. У знак пратэсту супраць аўтарытарных метадаў кіравання прэзідэнта Туджмана выйшаў у 1994 з ХДС і стварыў партыю Незалежныя дэмакраты Харватыі. Прэзідэнт ХарваТЫІ 3 18.2.2001. М.СДаўгяла.
МІЖНАРбДНАЯ КАСМІЧНАЯ СТАНЦЫЯ (МКС), арбітальны комплекс модульнага тыпу для палёту вакол Зямлі; праграма яго распрацоўкі, зборкі, запускаў да яго касм. апаратаў, правядзення даследаванняў. Прызначана для працяглай работы касманаўтаў, прыёму экспедыцый наведвання станцыі, правядзення навук.тэхн., медыкабіял., геафіз., астрафіз. і інш. даследаванняў і эксперыментаў па нац. і міжнар. праграмах. У стварэнні МКС прымаюць удзел Нацыянальнае кіраўніцтва па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (ЗША), Расійскае авіяцыйнакасмічнае агенцтва (Расія), Еўрапейскае касмічнае агенцтва, Канадскае і Японскае касм. агенцтвы.
Міжнародная касмічная станцыя
Першы модуль МКС «Зара» створаны ў Расіі і 20.11.1998 выведзены на арбіту. 7.12.1998 да яго прыстыкаваны модуль «Адз