Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‹цы Пінскага рна Брэсцкай вобл), бел. географ. Др геагр. н. (2002). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе (з 1987 нам. дэкана па навук. і навуч. рабоце, з 2002 заг. кафедры агульнага землязнаўства). Навук. працы па гідралогіі азёр і вадасховішчаў, эвалюцыі вадаёмаў, рацыянальным выкарыстанні і ахове вадаёмаў з запаволеным водаабменам.
Тв.: Формнрованне малых водохранклнш гндроэлектростанцяй. М., 1986 (разам з В.М.Шырокавым); Водохранмлніца Белорусснн: Прнрод. особенностм н взанмодействне с окружаюшей средой. Мн., 1991 (у сааўт.); Формнрованне берегов малых водохранмлмш лесной зоны. СПб., 1992 (разам з В.Я.Ляўкевічам, В.М.Шырокавым); Рекомендацнн по оценке воздействня малых водохраннлнш на окружаютую среду. Мн., 1994 (разам з В.Я.Ляўкевічам, В.М.Шырокавым); Закономерностм развнтмя прнроды водоемов замедленного водообмена, мх нспользованне н охрана. Мн., 2000.
ЛбСІК Георгій Васілевіч (н. 23.6.1947, в. Леніна Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. псіхолаг. Др псіхал. н. (2003). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1970). 3 1970 у Мінскім лінгвістычным унце. 3 1980 у Інце мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі. 3 1990 у Інце тэхн. кібернетыкі (з 2002 Аб’яднаны Інт праблем інфарматыкі) Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне псіхалогіі ўспрымання мовы, перцэптыўнай фанетыкі, аўтам. распазнавання мовы. Распрацаваў сенсаматорную тэорыю ўспрымання мовы. Даследуе праблему распазнавання і ідэнтыфікацыі аб’ектаў з варыяцыйнай формай. Адзін з пачынальнікаў работ на Беларусі па стварэнні спец. камп’ютэраў для невідушчых з сінтэзатарам мовы.
Тв:. Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1987 (у сааўт.); Перцептнвные действня в воспрнятйн речн. Мн., 2000; Распознаванме об"ьектов с нестабвльной формой // Сб. науч. тр. «Автоматмческое распознаванне н сннтез речй». Мн., 2000; Сенсомоторная теормя воспрнятня речн // Там жа.
М.П.Савік.
П Лотэрбур.
ЛбтЭРБУР (Lauterbur) Пол (н. 6.5.1929, г. Сідні, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне радыялогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1985). Др філасофіі (1962). Скончыў Тэхнал. інт (1951, г. Кліўленд). 3 1969 праф. НьюЙоркскага, з 1985 — Ілінойскага унтаў, адначасова дырэктар біямед. магнітнарэзананснай лабараторыі ў мед. каледжы унта. Навук. працы па атрыманні з дапамогай градыента магн. поля двухмерных відарысаў аб’ектаў, якія не паддаваліся візуалізацыі інш. метадамі. Стварыў метад надзейнага, няшкоднага, неінвазіўнага даследавання ўнутр. органаў чалавека — магнітнарэзананснай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Мэнсфілдам', гл. Дадатак).
422 ЛУКАШАНЕЦ
ЛУКАШАНЕЦ Аляксандр Аляксандравіч (н. 23.11.1954, в. Жураўцы Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (2001), праф. (2003). Скончыў БДУ (1977). 3 1977 у Інце мовазнаўства Нац. АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара, з 2003 в.а. дырэктара). 3 1998 адначасова заг. кафедры Інта падрыхтоўкі навук. кадраў Нац. АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. і рус. словаўтварэння, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі. Сааўтар кн. «Руская мова ў Беларусі» (1985), «Беларуская мова. Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі» (1987), «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў: Марфалогія» (1990), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996), «Беларуская мова» (1998), «Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі» (1999), «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000), «Параўнанне сістэм і функцыянавання сучасных славянскіх моў. Словаўтварэнне/Намінацыя» (2003) і інш.
Тв.: Словаўтварэнне і граматыка. Мн., 2001. А.Я.Міхневіч.
ЛЎЛА ДА СІЛВА (Lula da Silva) Луіс Інасіу (н. 27.10.1945, г. ВаржэнГрандэ, цяпер Каэтэс, Бразілія), дзяржаўны і паліт. дзеяч Бразіліі. 3 1959 рабочы на розных металург. прадпрыемствах г. СанПаўлу, актывіст прафс. руху. Чл. Выканкома (1969—72), 1ы сакратар (1972—75), старшыня (1975—80) Прафсаюза металургаў СанБернардудуКампу і Дыдэмы. Кіраваў забастоўкамі металургаў 1978 і 1979. Адзін з кіраўнікоў агульнанац. кампаніі 1980х г. за аднаўленне цывільнага кіравання ў Бразіліі. У 1980—87 і з 1993 старшыня Партыі працоўных. 3 кастр. 2002 прэзіДЭНТ Бразіліі. В.У.Адзярыха.
ЛУР’Ё Анатоль Ісакавіч (19.7.1901, г. Магілёў — 12.2.1980),расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання, стваральнік навук. школы. Чл.кар. АН СССР (1960). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1925), дзе і працаваў (з 1935 праф., у 1936—41 і 1944—77 заг. кафедры). Навук. працы па прыкладной матэматыцы, аналіт. механіцы, тэорыях пругкасці, устойлівасці і аўтам. рэгулявання, нелінейнай тэорыі ваганняў, дынаміцы касм. палёту. Развіў матэм. апарат прывядзення да кананічнай формы ўраўненняў тэорыі аўтам. рэгулявання (1948). Сфармуляваў задачу пра абсалютную ўстойлівасць нелінейных сістэм кіравання (1951) і прапанаваў метад яе рашэння.
Тв.: Курс теоретнческой механнкн. Ч. I—2. 5 нзд. М., 1954 (разам з Л.Г.Лайцянскім); Аналнтнческая механнка. М., 1961; Теорня упругостн. М., 1970; Нелннейная теорня упругостн. М., 1980.
Літ:. А.М.Лурье // Нзв. AH СССР. Механнка твердого тела. 1971. № 5.
М. М. Касцюковіч.
ЛУР’Ё Ісідар Міхайлавіч (3.12.1903, Мінск — 26.1.1958), гісторыкегіптолаг. Др гіст. н. (1946). Скончыў Ленінградскі унт (1925). Удзельнік грамадз. вайны. 3 1921 інструктар ЦК КСМ Беларусі. 3 1927 працаваў у Эрмітажы. Даследаваў гісторыю Стараж. Егіпта эпохі Новага царства. Апублікаваў працы па сац. праблемах, ідэалогіі, тэхніцы Стараж. Егіпта, пераклады эпіграфічных першакрыніц. Значны яго ўклад у вывучэнне стараж.егіп. права.
Тв.: Очеркн древнеегнпетского права XVI X вв. до н.э. Л., 1960. Я.А.Красулін.
ЛУЦФВІЧ Анатоль Васілевіч (16.5.1938, в. Тоўсты Лес Уздзенскага рна Мінскай вобл. — 19.2.2002), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1964). 3 1964 працаваў у Нац. акад. тры імя Я.Купалы. Талент Л. найб. раскрыўся ў спектаклях паводле твораў бел. драматургіі: Алёша Губаты («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Міліцыянер («Амністыя» М.Матукоўскага), Паляніца («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Сідаровіч («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Парфён («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Мульцік («Вечар» А.Дударава), Мужык з малатарняй («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Крыніцкі, Лявон Гарошка («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Шчырэцкі («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча). Сярод інш. роляў: Прохар («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага і М.Салаўёва), Іван («Без віны вінаватыя» Астроўскага), Сцяпан Ухавёртаў, Свістуноў («Рэвізор» М.Гогаля), Томас («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Садоўнік («Гаральд і Мод» К.Хігінса, Ж.К.Кар’ера) і інш. Здымаўся ў тэле і кінафільмах.
ЛУЧАНОК Аляксандр Іванавіч (н. 14.5.1954, Мінск), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2001). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1975). 3 1975 працаваў у Мінску на аб’ектах нар. гаспадаркі. 3 1978 у Інце эканомікі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. аддзела рыначнай інфраструктуры). Навук. працы па пытаннях грашовакрэдытнай і бюджэтнай падатковай палітыкі, прадпрымальніцтва, эканам. праблем развіцця Мінска.
Тв.: Экономнческне стнмулы нспользовання оборотных средств в промышленностм. Мн., 1984; Хозяйственный механмзм н удовлетворенне спроса населення. Мн., 1990; Мошенннчество в бнзнесе. Мн., 1997; Государственное регулнрованне предпрнннмательской деятельностн в Республнке Беларусь. Мн., 1999; Актуальные проблемы фмнансовой полнтнкн (республкканскнй н регаональный аспекты). Мн., 2002.
ЛЫСібК Лідзія Глебаўна (н. 28.1.1955, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія), бел. псіхолаг. Др псіхал. н. (1997). Скончыла Маскоўскі унт (1977). 3 1982 у Брэсцкім унце (з 1997 праф. кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства). Навук. працы па праблемах развіцця ўсведамлення і самасвядомасці ў антагенезе,
кроскультурнага кансультавання, светапоглядных каштоўнасцей у кансультаванні.
Тв:. Нгра м нравственное развнтне дошкольннков. М., 1986 (разам з С.М.Карпавай); Давайце гуляць разам. Мн., 1995; Развнтне целеполаганмя у детей 2—4 лет. Брест, 1997; Хрнстнанская модель семьн как основа семейного консультнровання // Хрнстнанская культура. 2002. № 1; Концепцня человека с точкн зрення клнентов белорусского пснхологаконсультанта // Псіхалогія. 2003. № 1.
ЛЬібіС (Lewis) Эдвард (н. 20.5.1918, ВілкесБар, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі. Чл. Амер. Нац. АН, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага тва. Скончыў Мінесоцкі унт (1939, г. Мінеапаліс). Др філасофіі (1942).’ 3 1947 праф. Кембрыджскага унта (Вялікабрытанія). 3 1948 у Каліфарнійскім тэхнал. інце (праф. біялогіі з 1956). Навук. працы па вывучэнні (на дразафіле) генет. механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця. Нобелеўская прэмія 1995 (з Э.Вішаўсам і Х.НюслайнФольхард', гл. Дадатак).
ЛЯВІЦКІ Іван Адамавіч (н. 2.7.1945, в. Бортнікі Мядзельскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Др тэхн. н. (2000), праф. (2003). Скончыў Бел. політэхн. інт (1968). 3 1990 у Бел. тэхнал. інце (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фізікахіміі і тэхналогіі сілікатных матэрыялаў і вырабаў. Распрацаваў тэхнал. асновы атрымання керамічных і шклопадобных матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі, стварыў тэхналогію вытвсці маст. керамікі, керамічнай кафлі, абліцовачных матэрыялаў і дэкар. паліваў.
Тв:. Легкоплавкне глазурн для облнцовочной н бытовой керамнкм. Мн., 1999; Расчет тепловых процессов, установок н агрегатов керамнческой промышленностн. Мн.. 2002; Основы пронзводства керамнческнх плнток. Мн., 2002 (разам з І.У.Пішчом).
Я. Г. Міляшкевіч.
ЛЯВЬІХ Мікалай Мікалаевіч (15.9.1937, Мінск — 19.12.2002), бел. геолаг. Др геолагамінералаг. н. (1992). Скончыў унт у г. РастоўнаДоне (1960). 3 1965 у Бел. геолагаразведачным НДІ, з 1971 у Інце геал. навук Нац. АН Беларусі (з 1992 вядучы, з 1993 гал. навук. супрацоўнік), адначасова ў 1994—99 выкладаў у Гомельскім унце. Навук. працы па комплексным вывучэнні працэсаў выветрывання парод фундаменту і
МАЙЗЕЛЬ 423
платформавага чахла з адзнакай іх металагенічнай спецыялізацыі, вызначэнні крыніц зносу матэрыялу ў басейны седыментацыі.
Тв.: Лнтологня н геохнмня кор выветрнвання, развнтых на крнсталлнческом фундаменте Белоруссмн. Мн., 1973 (разам з А.С.Махначом); Генетнческне особенностн каолнннтов Белорусснн. Мн., 1988; Коры выветрнвання запада ВосточноЕвропейской платформы. Мн„ 1999.
ЛЯПЁШКА Барыс Міхайлавіч (н. 8.12.1955, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.), бел. гісторык і філосаф. Канд. філас. (1996), др гіст. (2001) н., праф. (2003). Скончыў Гродзенскі унт (1978). 3 1984 у Брэсцкім інж.буд. інце.. 3 1985 у Брэсцкіх гаркоме і абкоме КПБ, у 1991—95 і з 2001 у Брэсцкім унце (з 2001 дэкан юрыд. фта), у 1995—