Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‚ыкі. з 1975 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па біяхіміі і біяфізіцы дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК). Распрацаваў тэарэт. метады разліку ўздзеяння біялагічна актыўных рэчываў на канфармацыйныя пераходы ў ДНК, метады вызначэння характарыстык ДНКзмяшчальных комплексаў і метады атрымання ДНК асабліва высокай чысціні для навук. даследаванняў і мед. практыкі.
Тв.: Оценка влняння кооператнвностн взанмодействня ДНКбелок на узнаванпе спецнфнческнх мест (разам з А.А.Ахрэмам) // Докл. AH СССР. 1976. Т. 230, № 2; A theoretical consideration of the influence of selective binding of small ligands on DNA helixcoil transition // Joum. Biomolecul. Stnict. & Dynam. 1994. Vol. 12, № 2; Melting of crosslinked DNA. 1. Model and theoretical methods // Там жа. 1997. Vol. 15, № 1.
ЛАПІНА Святлана Валянцінаўна (н. 5.10.1953, г. Бабруйск Магілёўскай вобл ), бел. сацыёлаг, філосаф і культуролаг. Др сацыялаг. н. (1994), канд. філас. н. (1985), праф. (1998). Скончыла БДУ (1975) і Мінскі лінгвістычны унт (2002). 3 1975 у БДУ. 3 1986 у Бел. унце культуры. 3 1996 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік навук. школы па даследаванні сац. аспектаў.кіравання з выкарыстаннем сацыялаг. метадалогіі. Навук. працы па метадалогіі сацыялаг. пазнання і методыцы сацыялаг. даследаванняў, сацыялогіі культуры, культуралогіі. Распрацавала постнеакласічную мадэль сацыялаг. пазнання. Навук. рэдактар і сааўтар працы «Культуралогія: Курс лекцый. Хрэстаматыя. Практыкум» (2003).
Тв.: Моделнрованне н его роль в оптнмнзацші процессов соцнальной йнтеграцнн. М., 1990; Моделнрованне в соцнологнческом псследованнн. Мн., 1992; йсторня соцнологнн. Мн., 1997 (у сааўт.). Соцнологнческое познанне. Мн., 1998; Культура Беларусі ў сусветнай прасторы і гістарычным часе. Мн., 2000 (разам з А.А.Жарыкавай); Соцнологня. Практнкум. Мн., 2000; Соцнологня. Мн., 2001; Культурологня. Мн., 2002 (у сааўт.); Соцнологня. Мн., 2002.
ЛАРЫЁНАЎ Леанід Фёдаравіч (1902, г. Табольск, Расія — 1973), расійскі анколагхіміятэрапеўт. Адзін з заснавальнікаў хіміятэрапіі злаякасных пухлін. Акад. АМН (1969), др мед. н. (1938), праф. (1940). Чл.кар. Амер. асацыяцыі па вывучэнні раку (1960). Скончыў Томскі унт (1925), дзе і працаваў. Ў 1930—40 і ў 1941—45 у Ленінградскім Цэнтр. рэнтгеналагічным, радыялагічным і ракавым інце (з 1937 заг. аддзялення). У 1940—41 у Мінскім мед. інце (арганізаваў і ўзначаліў кафедру эксперым. анкалогіі). 3 1945 у Інце анкалогіі АМН СССР у Маскве (заг. лабараторыі). Навук. працы па эксперым. анкалогіі. Стварыў шэраг проціпухлінных прэпаратаў. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв:. Леченне белокровня н лнмфогранулематоза эмбнхнном. М., 1951.
Н.П.Лаўрыненка.
ЛАЎРЫНЁНКА Наталля Пятроўна (н. 30.3.1977, г. Крычаў Магілёўскай вобл.), бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар. кл. (1996). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1999). Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі з рулявой. 5е месца на чэмпіянаце свету (1997, Эгвебелет, Францыя) у складзе чацвёркі парнай. Уладальніца Кубка свету (1999) і сярэбраны прызёр (1998) у складзе чацвёркі парнай. У 1994—2000 спартсменінструктар па акад. веславанні Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 3 2001 метадыстінструктар Магілёўскага вучылішча алімп. рэзерву.
А.А.Дубовік.
ЛАЎРЫНбвіЧ (дзявочае К о р х а в а) Людміла Канстанцінаўна (н. 23.10.1946, г. Чачэрск Томельскай вобл ), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1999). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1967). 3 1968 у Гомельскім абл. драм. тоы. Ак
418 ЛАЎРЭЦКІ
трыса шырокага творчага дыяпазону, валодае моцным драм. тэмпераментам, сцэн. прывабнасцю. Сярод роляў: у нац. рэпертуары — Зіна («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Рагнеда [«Гора і слава» («Русь Кіеўская») А.Пет
Л.К.Лаўрыновіч.
рашкевіча], Францішка Уршуля Радзівіл («Распуснікі ў пастцы» С.Кавалёва), княгіня Ганна, каралева Бона («Купала», «Чорная панна Нясвіжа» А.Дударава), Смерць («Ладдзя Роспачы» паводле У.Караткевіча), Даміцэля («Прымакі» Я.Купалы), Сарока («Подых навальніцы» паводле І.Мележа); у класічным і сучасным — Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава, гал. прыз міжнар. фестывалю «Белая Вежа» 1999), Гурмыжская («Лес»
Л Лаўрыновіч у ролі Лейдзі Торэнс.
А.Астроўскага), Зойка («Зойчына кватэра» М.Булгакава), Гертруда («Мачыха» А.Бальзака), Мільянерка («Мільянерка» Б.Шоу), Соф’я («Тайна адной споведзі» Б.Васільева), Медэя («Медэя» Л.Разумоўскай), Лейдзі Торэнс («Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса), мадам Аляксандра («Жульен і Каламба» Ж.Ануя), Міхалёва («Бег трушком» Э.Радзінскага), Эма Гамільтан («Лэдзі Гамільтан» Т.Рэцігана), Рыта («Аргенцінскае танга» Н.Птушкінай), місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) і інш. А.В.Сабалеўскі.
ЛАЎРЙЦКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 3.7.1958, г.п. Вышкаў Злынкаўскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. гісторык архітэктуры, архітэктар. Канд. мастацтвазнаўства (2000). Скончыў БПІ (1980), Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1988). 3 1979 працаваў у інце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 выкладчык БНТУ. Навук. кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Благавешчанскай царквы (1992— 99), Гродзенскай Барысаглебскай царквы (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю стараж.рус. дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.
Тв.: Школы зодчества на террнторнм Белорусснн (11—12 вв.) // Стрво н архнтектура Белорусснн. 1991. № 3; Православное зодчество Беларусм. Мн., 1995; Возрожденне святынь // Беларусь: среда для человека. Нацнональный отчет о человеческом развнтмн. Мн., 1996; Полоцк — второй Мерусалнм?! // Архмтектура м стрво. 1996. № 4; «Свет невечерннй» над Двнною // Там жа, 1999. № 6; «Благодать Родшагося от Мене я Моя с снмм нконамн да будет» // Пятнсотлетне явленмя Ммнской мконы Божмей Матерн. Мн., 2000; Архнтектурное наследме Беларусн XII века // Градостронтельство н архнтектура: актуальные проблемы. Мн., 2002.
ЛАЎПіФнКА Фёдар Рыгоравіч (н. 22.12.1942, в. Арцюхі Полацкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне стварэння кампазіцыйных матэрыялаў. Др тэхн. н. (1998), праф. (1999). Выдатнік вышэйшай школы (1987). Скончыў БПІ (1970). 3 1973 у Магілёўскім тэхн. унце (цяпер БеларускаРасійскі унт, з 1985 заг. кафедры, з 1998 прарэктар, з 2000 1ы прарэктар). Навук. працы па хімікатэрмічнай апрацоўцы металаў і сплаваў; стварэнні нанаструктурных гарачатрывалых кампазіцыйных матэрыялаў з зададзеным комплексам якасцей на аснове металлаў.
Тв.: Хммнкотермнческая обработка металлокерамнческмх матерналов. Мн., 1977; Механмческме легнрованные сплавы на основе алюмнння н медм. Мн., 1998 (разам з П.А.Віцязем, Р.Ф.Лаўшэнкам); Новые ресурсосберегаюіцне технологнн н компознцнонные матерналы. Мн., 2004.
ЛЕАНбВІЧ Сяргей Мікалаевіч (н. 6.8.1959, г. Дзяржынск Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне механікі, матэрыялазнаўства і буд. канструкцый. Др тэхн. н. (2000), праф. (2003). Чл.кар. Бел. інж. акадэміі (2001) і Бел. акадэміі архітэктуры (2002). Скончыў БПІ
(1981). У 1985—2001 навук. супрацоўнік н.д. лабараторый, дацэнт Бел. нац. тэхн. унта (БНТУ), у 1995—98 нам. дырэктара Рэсп. адукац. цэнтра БНТУ па навук. рабоце, з 2000 дырэктар Міжнар. адукац. цэнтра буд. фта БНТУ, з 2001 заг. кафедры. Навук. працы па эксперым. і выліч. механіцы разбурэння бетону і жалезабетону, даўгавечнасці, карозіі і метадах аховы матэрыялаў і канструкцый.
Тв:. Разрушенне бетона н его долговечность. Мн., 1997 (у сааўт); Трешмностойкость м долговечность бетона м железобетонных элементов в термннах снловых н энергетнческнх крнтернев механнкн разрушенмя. Мн , 1999; Автоматмзацня в стронтельстве. Мн., 2003 (у сааўт.); Технологня уснлення стронтельных конструкцнй. Мн., 2003.
ЛЁБЕДЗЕВА Жанна Віктараўна (н. 8.7.1965, г. Светлагорск Гомельскай вобл.), бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1983). 3 1983 артыстка Нац. акад. тра балета Беларусі. Выконвае вядучыя партыі ў балетах сучаснага, у т.л. нац., а таксама класічнага рэпертуару: Рагнеда [«Страсці» («Рагнеда») А.Мдывані], Раўнівая жонка («Кругаверць» А.Залётнева), Маша, Адэта, Блакітная птушка, Дзяўчына («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Серэнада» (на муз.) Л.Чайкоўскага], Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Дзевавыбранніца, Нявеста («Вясна свяшчэнная», «Пацалунак феі» І.Стравінскага), Каханая («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Кармэн («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Дзяўчына («Балеро» на муз. М.Равеля), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Медора і Гюльнара («Карсар» А.Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева і «Прывал кавалерыі» І.Армсгеймера), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Іпаліта («Сон у летнюю ноч» на муз. Ф.Мендэльсона), мазурка («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Радысачка («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
ЛЁБЕДЗЕЎ Андрэй Уладзіміравіч (н. 15.6.1954, С.Пецярбург), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1996), праф. (1999). Скончыў БДУ (1976). 3 1979 у БПІ, з 1989 у БДУ. Навук. працы па спектральнай тэорыі нелакальных функцыянальнадыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў аператарнаалг. канструкцыі і метады, на аснове якіх пабудаваў тэорыю фрэдгальмавай развязальнасці нелакальных функцыянальнадыферэнцыяльных ураўненняў.
Te:. Funkional differential equations. Part 1, II. London; New York, 1998 (y сааўт.).
ЛЁВІН (Levine) Філіп (10.8.1900, r. Клецк Мінскай вобл. — 18.10.1987), амерыканскі імунолаг і бактэрыёлаг; адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1966), Амер. тва клінічнай паталогіі (1942). Ганаровы чл. Міжнар. тва пералівання крыві (1978),
ЛІПІЧАНСКАЯ 419
НьюЙоркскай AH (1978) і інш. 3 1908 у ЗША. Скончыў Корнелскі унт (г. Ітака, 1925). 3 1925 у Ракфелераўскім інце мед. даследаванняў (НьюЙорк), з 1932 ва унце штата Вісконсін, з 1935 у шпіталі Бетс Ісраел (г. Ньюарк), з 1944 у Даследчым фондзе Орта ў г. Рарытан (у 1944—65 кіраўнік імунагематалагічнай лабараторыі, з 1965 носіць яго імя).