• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    дмфнкатор полнпнролнлметнмнда (у сааўт.) // Докл. Нац. АН Беларусм. 2000. Т. 44, №2; Полнпнролнлметнмнд, моднфнцнрованный фосфорным ангмдрндом (у сааўт.) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. хім. навук. 2000. №4; Полннмнды: Смнтез. Свойства. Прнмененне. Мн., 2002 (у сааўт.).
    Я.Г.Міляшкевіч.
    КРУШ^ЎСКІ Аляксандр Яўгенавіч (н. 23.6.1932, Мінск), бел. вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі. Др фіз.матэм. н. (1999), канд. тэхн. н. (1961). Скончыў БПІ (1955), дзе і працуе (з 1991 праф. кафедры тэарэт. механікі Бел. нац. тэхн. унта). Навук. працы па варыяцыйных і аператарных метадах рашэння задач матэм. і прыкладной тэорыі пругкасці, матэм. мадэліраванні ў біямеханіцы, разліку машынабуд. канструкцый на трываласць і жорсткасць.
      Тв.: Вармацнонные методы расчета корпусных деталей машнн. Мн., 1967; Варнацнонные методы в механнке деформнруемого тела. Мн., 2000; Бмомеханнка снстем зубпернодонт. Мн., 2001 (у сааўт.).
    
    КРЫВАШЙЕВА Валянціна Сямёнаўна (н. 30.7.1944, г.п. Церахоўка Добрушскага рна Гомельскай вобл ), бел. мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатральнамаст. інт (1968). Працуе ў галіне ручнога ткацтва і габелену. Аўтар габеленаў: «Нацюрморт» (1975), «Восеньскі нацюрморт» (1976), «Месяц чэрвень» (1981); серыя «Адчыненыя вокны» (1984), «Чорнае і белае» (1986), «Партрэт» (1990), «Прысвячэнне ткачыхам» для Мінскага абласнога краязнаўчага музея з г. Маладзечна (1991); трыпціхі «Лес» для кавярні «Паўднёвы Захад» у Мінску (1983), «Дні позняй восені» для Ліцэя мастацтваў г Ніжнявартаўск (Расія, 1995); цыкл «Архітэктура Беларусі» для банкетнай залы гасцініцы «Турыст» (1988), габеленазаслоны для Палаца Рэспублікі ў Мінску (1992—2001, у сааўт ), «На скрыжаванні лёсу» (1996) і інш. Творы вызначаюцца асацыятыўнасцю, дэкаратыўнай абагульненасцю, смелымі колеравымі спалучэннямі.
    Л. Ф. Салавей.
    
    КРЫВАШЙЕЎ Сяргей Паўлавіч (н. 5.1.1944, г.п. Старобін Салігорскага рна
    
    
    Мінскай вобл.), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1967). Працуе ў інце «Гомельграмадзянпраект» (з 1999 нам. дырэктара па архітэктуры). Асн. работы (у сааўт.): генпланы гарадоў Гомель (1974—77), Мазыр (1975—78), Рэчыца (1978—80); планіроўка і забудова мікрараёнаў №5 (1977), 5А (1990) і пасёлка Крынічны (1978) у Мазыры, мікрараёнаў №16, 17, 19, 20, 53, 59 у Гомелі (усе 1980—90я г.); праекты дэталёвай планіроўкі цэнтраў Гомеля (1979) і Мазыра (1982), жылых раёнаў «Паўднёвы» (1983) і «Валатава» (1985) у Гомелі. Аўтар праектаў рэканструкцый Парку культуры і адпачынку імя Луначарскага, дзіцячага сквера па вул. Савецкай, плошчы Перамогі ў Гомелі, парку ў г. Шклоў Магілёўскай вобл. (усе 1990—2000я г.).
    
    
    КРЬІГЕЛЬ (Kregel) Кевін Рычард (н. 16.9.1956, Эмітывіль, штат НьюЙорк, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1978), унт Трой штата Алабама (1988). 3 1979 лётчыквыпрабавальнік. У 1990—2002 у НАСА, з 1992 у атрадзе касманаўтаў. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 13—22.7.1995 на КК «Дыскаверы» і 20.6—7.7.1996 на КК «Калумбія» (як пілот), 19.11—5.12.1997 на КК «Калумбія» і 11—22.2.2000 на КК «Індэвар» (як камандзір). У космасе правёў 52,7 сут. Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі», «За касмічны палёт» (4). М.М.Касцюковіч.
    
    «КРЫНІЦА СЛАВЙНСКІ СВЕТ», літаратурнамастацкі і грамадскапалітычны ілюстраваны часопіс. Выдаваўся штомесячна ў Мінску ў 1988—2003 на бел. і рус. мовах; спачатку пад назвай «Крыніца», са студз. 2003 — «К.С.с.». Меў рубрыкі: «Славянскі вянок», «Постаці», «Спадчына», «Нашы публікацыі», «Дом дружбы», «3 першых вуснаў» і інш.
    
    КРЬІНЧЫК Георгій Сяргеевіч (6.8.1927, в. Брожа Бабруйскага рна Магілёўскай вобл. — 5.12.1998), расійскі вучонымагнітолаг; заснавальнік сучаснай магнітаоптыкі ферамагнетыкаў. Др фіз.матэм. н. (1963), праф. (1967). Скончыў Маскоўскі унт (1950), дзе і працаваў з 1954. Навук. працы па фізіцы магн. з’яў, фундаментальных і прыкладных праблемах магнітаоптыкі. Развіў агульную фенаменалагічную тэорыю магнітааптычных з’яў у бігіратропных асяроддзях, распрацаваў магнітааптычныя метады вымярэння магнітных характарыстык тонкага (каля 0,01 мкм) паверхневага слоя ферамагнетыкаў і шырыні даменных межаў. Выявіў з’яву намагнічвання крышталя магнітным полем светлавой хвалі, у 1977 зарэгістраваную як адкрыццё.
      Тв:. Магннтооптнка. М., 1980 (разам з А.А.Касцюрыным); Фнзнка магннтных явленнй. 2 нзд. М., 1985. ММКасцюковіч.
    
    
    КРЫПЕН (Crippen) Роберт Лорэл (н. 11.9.1937, г. Бомант, ЗША), касманаўт ЗША, удзельнік першага арбітальнага палёту касм. карабля тыпу «Спейс шатл». Капітан ВМФ. Скончыў Тэхаскі унт у г. Остын (1960), Аэракасм. школу лётчыкаўдаследчыкаў ВПС 3LUA (1965), у якой і працаваў. 3 1966 у лабараторыі пілатуемых палётаў ВПС ЗША, у 1969—91 у атрадзе касманаўтаў НАСА (з 1987 намеснік, з 1990 дырэктар праграмы «Спейс шатл»), У 1992—95 дырэктар Касм. цэнтра імя Дж.Кенэдзі НАСА, у 1996—2001 прэзідэнт кампаніі па вытвсці ракетных рухавікоў. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 12—14.4.1981 на КК «Калумбія» (як пілот; з Цж.Янгам), 18— 24.6.1983, 6—13.4.1984 і 5—13.10 1984 на КК «Чэленджэр» (як камандзір). У космасе правёў 23,5 суг. Залатыя медалі НАСА «За выдатнае кіраўніцтва», «За выключныя заслугі», «За выдатныя заслугі», «За касмічны палёт» (4). Яго імя занесена ў Залу гонару авіяцыі і Міжнар. залу гонару касманаўтыкі.
    М. М. Касцюковіч.
    
    КРЭБС (Krebs) Эдвін (н. 6.6.1918, г. Лансінг, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Ілінойскі унт (1940) і мед. школу Вашынгтонскага унта (1943). 3 1948 у Вашынгтонскім унце. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі біяхім. рэакцый у клетках. Разам з Э.Фішэрам адкрыў шэраг ферментаў, пгго зваротна фасфарыліруюць бялкі. Нобелеўская прэмія 1992 (з Фішэрам).
    
    КРЙПАК Барыс Аляксеевіч (н. 10.4.1940, хутар Падгорны Расашанскага рна Варонежскай вобл., Расія), бел. мастацтвазнавец, журналіст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскі унт (1965). 3 1965 працаваў у Мінве культуры Беларусі, з 1970 у Бел. саюзе мастакоў, з 1994 у газ. «Культура». Даследуе творчасць бел. мастакоў: З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, П.Данеліі, М.Данцыга, І.Дмухайлы, А.Кішчанкі, Л.Марчанкі, В.Цвіркі, Л.Шчамялёва і інш. Адзін з аўтараў дакумент. аповесці «У паядынках на вышыні» пра Героя Сав. Саюза А.Гараўца (1989, з Л.Крушынскай), зб.альманаха «Свет Высоцкага» (1997), «Уладзімір Мулявін. Нота лёсу» (2004), аўтараўскладальнікаў і гал. рэдактар энцыклапедычнага даведніка «Беларускі саюз мастакоў 1938— 1998» (1998).
      Тв:. Мастацкі летапіс рэспублікі. Мн., 1974; Художннкн Білорусіі. Клів, 1976; Сучасны габелен беларускіх мастакоў. Мн., 1990; Мастакі Брэстчыны. Мн., 2002. Л.Ф.Салавей.
    
    КСЯНЁВІЧ Іван Паўлавіч (н. 5.5.1937, в. Русаковічы Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. і расійскі вучоны ў галіне трактарнага і с.г. машынабудавання. Др тэхн. н. (1980), праф. (1984). Акад. Рас. акадэміі с.г. навук (1993) і інж. акадэміі (1992). Засл. дз. нав. Расіі (1997). Скончыў Бел. інт механізацыі
    
    
    КУЗНЯЦОЎ           413
    
    сельскай гаспадаркі (1960). 3 1961 на Мінскім трактарным здзе (з 1964 нач. канструктарскага бюро, з 1970 гал. канструктар). У 1972—78 ген. канструктар Галаўнога спец. КБ па прапашных трактарах (Мінск). 3 1980 у Мінве трактарнага і с.г. машынабудавання СССР (нач. тэхн. ўпраўлення), з 1986 старшыня савета па аўтаматызацыі с.г. вытвсці УАСГНІЛ. 3 1992 акад.сакратар Рас. інжынернай акадэміі, адначасова з 1995 яе віцэпрэзідэнт. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэорыі, праектаванні, вытвсці і эксплуатацыі
    
    
    
    Э Крэбс.
    
    І.П.Ксяневіч.
    
    наземных цягаватрансп. машын, праблемах уніфікацыі вузлоў і дэталей машын паміж разнастайнымі цягавымі класамі. Пад яго кіраўніцтвам створана уніфікаваная сям’я трактароў «Беларус». Аўтар падручнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія СССР 1976. Прэмія Савета Міністраў СССР 1984. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Залаты медаль імя В.П.Гарачкіна Рас. акадэміі с.г. навук. (2002).
       Тв.: Проектнрованне уннверсальнопропашных тракторов. Мн., 1980 (разам з А.С.Салонскім, С.М.Вайчынскім); Ходовая снстема—почва—урожай. М., 1985 (разам з В.А.Скотнікавым, М.ІЛяско); Наземные тяговотранспортные смстемы: Энцнкл. Т. 1 — 3. М., 2003 (разам з В.А. і Л.А. Габерманамі).
    В.З.Анісовіч.
    
    КУВАЕВА Зоя Іванаўна (н. 23.1.1943, в. Талька Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. хімік. Др хім. н. (1999). Скончыла БДУ (1965). 3 1965 у Інце агульнай і неарган. хіміі, з 1981 у Інце фіз.арган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1995 заг. лабараторыі, з 1999 заг. аддзела). Навук. працы па фіз. хіміі, лекавых сродках на аснове амінакіслот. Даследавала асн. заканамернасці ўзаемадзеяння біялагічна актыўных рэчываў з іонаабменнымі экстрагентамі. Распрацавала экстракцыйныя тэхналогіі выдзялення амінакіслот з асяроддзяў мікрабіял. сінтэзу, на аснове якіх атрыманы новыя лекавыя прэпараты рознага тэрапеўтычнага дзеяння.
       Тв:. Фнзнкохммнческйе н экстракцнонные свойства высшнх алкнлнафталннсульфокнслот // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. хім. навук. 1997. №2; Экстракцня амннокнслот сульфокатмонйтом // Хммня н технологня экстракцнн. М., 2001. М.П.Савік.
    
    КУДЗЁЛЬСКІ Анатоль Віктаравіч (н. 16.9.1934, с. Маласафіеўка Днепрапят
    
    
    роўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне рэгіянальнай геалогіі і гідрагеалогіі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1996). Др геолагамінералаг. н. (1978), праф. (1987). Скончыў Днепрапятроўскі горны інт (1958). 3 1968 у Інце геал. навук Нац. АН Беларусі (з 1993 заг. лабараторыі), адначасова ў 1992—93 нам. дырэктара ў Бел. н.д. цэнтры «Экалогія». Асн. кірункі даследаванняў — тэорыя гідрагеалогіі і нафтагазаўтварэння, гідрагеалогія зямной кары і нафтагазаносных басейнаў, гідрагеахімія, прамысл. расолы і мінер. воды. Навук. працы па геахіміі мінер. і прамысл. ёдзістых раствораў, гідрагеахіміі асобных элементаў, паходжанні нафты і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
       Тв:. Гцдрогеологня, пшрогеохнмяя йода. Мн., 1976; Га