Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
тура персональных ЭВМ. Мн., 1999.
КУТАС Алёна Мікалаеўна (н. 12.1.1949, в. Дудкі Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біятэхналогіі раслін. Др біял. н. (1997). Скончыла Мінскі пед. інт (1974). 3 1974 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. сектара). Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў і шляхоў практычнага выкарыстання кланальнага мікраразмнажэння інтрадуцэнтаў.
Тв.: Экологобнологнческне особенностн жнзнедеятельностн растеннй в условнях ннтерьеров. Мн., 1984; Комнатные растення. Мн., 1993; Клональное мнкроразмноженне новых плодовоягодных растеннй. Мн., 1996 (разам з Я.А.Сідаровічам).
КЎГЗЕЕ (Coetzee) Джон Максвел (н. 1940, г. Кейптаўн, Паўд.Афр. Рэспубліка), паўднёваафрыканскі пісьменнік. Скончыў Тэхаскі унт. Працаваў у Кейптаўнскім, Тэхаскім, НьюЙоркскім унтах, ва унце Адэлаіды (Аўстралія). Піша на англ. мове. Сусв. вядомасць прынёс раман «У чаканні варвараў» (1980). У рамане «Жыццё і час Міхаэла К » (1983) пратэст супраць «белага» расізму. Кашмар новай, вызваленай ад рэжыму апартэіду Паўд. Афрыкі — тэма рамана «Ганьба» (1999). Аўтар раманаў «Містэр Фо» (1986), «Восень'у Пецярбургу» (1994, пра Ф.Дастаеўскага), «Жыццё жывёл» (1999), «Юнацтва. Сцэны з правінцыяльнага жыцця II» (2002), «Элізабет» (2003) і інш., навук. прац і літ.крытычных нарысаў па праблемах цэнзуры і свабоды слова, месца пісьменніка ў грамадстве. Нобелеўская прэмія 2003.
Тв' Рус. пер. — В ожнданнн варваров. Романы: В ожнданкн варваров; Жнзнь н время
Мнхаэла К.; Мнстер Фо. М., 1989; Осень в Петербурге. М., 2001; Бесчестье. М., 2001.
КУЧЫНСКІ Пётр Васілевіч (н. 20.3.1949, в. Прасці Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў і мікраэлектронікі. Др фіз.матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1994 заг. лабараторыі, адначасова з 1999 нам. дырэктара). Адначасова з 2003 дырэктар навуковатэхн. цэнтра «Бяспека інфармацыйных тэхналогій» (філіял БДУ). Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўцраваднікоў, распрацоўцы аўтаматызаваных вымяральных сістэм і спецыялізаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі. Даследаваў механізмы радыяцыйнага пашкоджання паўправадніковых матэрыялаў і прылад і распрацаваў тэхналогіі стварэння радыяцыйнаўстойлівых паўправадніковых прылад. Упершыню на Беларусі разам з інш. распрацаваў і стварыў апаратнапраграмныя ўстройствы аховы інфармацыі. Сааўтар даведніка «Радыяцыйная ўстойлівасць матэрыялаў» (1982).
Тв:. Раднацнонные процессы в мнкроэлектронхке. Ч. 1—2. М., 1991 (у сааўт.); Radiation damage in neutronirradiated highresistanse silicon (разам з В.МЛамакам) // International Work shop. Ouk Ridge National Laboratory USA. 1991; Взанмодействяе нзлученнй c твердым телом н прннцнпы нх регнстрацнн. Мн., 2004 (разам з А.П.Ермалаевым).
Дж.Кутзее. Э.Кэцдэл.
К^НДЭЛ (Kandel) Эрык (н. 7.11.1929, Вена), амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі. Чл. Нац. AH ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў НьюЙоркскі унт (1956). 3 1960 у Гарвардскай мед. школе, з 1965 у НьюЙоркскім, з 1974 у Калумбійскім (праф.) унтах. Навук. працы па вывучэнні механізмаў памяці. Выявіў, што кароткачасовая памяць засн. на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў. Нобелеўская прэмія 2000 (з П.Грынгардам, к.Карлсаналг, гл. Дадатак). В.Ф. Ермакоў.
К’ЙРЫ (Chiari) Бернгард (н. 20.7.1965, Вена), нямецкі гісторык. Др навук (1997). У 1992—97 спецыялізаваўся на кафедры ўсх.еўрап. гісторыі Франкфурцкага унта. 3 2000 працуе ў Цэнтры ваен.гіст. даследаванняў у г. Пат
сдам. Даследуе праблемы сучаснага развіцця Беларусі, Расіі і Паўд.Усх. Еўропы, Беларусі як мультыкультурнага рэгіёна, гісторыю Расіі 19—20 ст. і СССР, гісторыю яўрэяў у Польшчы, Расіі і Сав. Саюзе. Аўгар кнігі «Будні дзень за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыянізм і супраціўленне ў Беларусі, 1941—1944» (1998), адзін з аўтараў «Падручніка па гісторыі Беларусі» (Гётынген, 2001). Рэдактар кнігі даследаванняў «Польская Армія Краёва: Гісторыя і міф Арміі Краёвай пасля 2й сусветнай вайны» (Мюнхен, 2003). Член рэд. рады час. «Беларускі гістарычны агляд».
Тв:. Бел. пер. — Гісторыя як паслядоўнасць катастроф: Бел. рэгіён як акупаванае грамадства (1939—1944/47) // Бел. гіст. агляд. 1996. Т. 3, сш. 2; Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэнія» // Там жа. 2000. Т. 7, сш. 1(12); Подходы к нсторнн второй мяровой войны в двух нсследованпях нз Германнн // Беларусь і Германія. Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мн., 2003. Вып. 2.
Г.М.Сагановіч.
ЛАБбВІЧ Якаў Міхайлавіч (н. 21.6.1946, г. Гомель), бел. дзеяч цырка. Засл. дз. культ. Беларусі (1998). Скончыў Гомельскі унт (1984). 3 1972 у Гомельскім цырку (з 1982 дырэктар, маст. кіраўнік). Паставіў цыркавыя спектаклі: «Усе фарбы манежа» (1987), «Месца сустрэчы —арэна» (1990), «Сузор’е цудаў» (1991), «Старажытны і заўсёды малады» (1992), «Рускія забавы» (1999), «Магія цырка» (2001), «Цырк «Кантыненталь», «Калізей» (абодва 2002), «Цырк «Лапландыя» (2003) і інш.
ЛАБЫНЦАЎ Юрый Андрэевіч (н. 17.3.1948, Масква), расійскі літаратураі кнігазнавец, гісторык культуры. Др філал. н. (1991). Скончыў Вроцлаўскі унт (1976, Польшча). У 1976—86 навук. супрацоўнік аддзела гісторыі кнігі Дзярж. бкі СССР імя Леніна. 3 1989 старшы, вядучы навук. супрацоўнік, з 1994 дырэктар Цэнтра беларусазнаўчых даследаванняў Інта славяназнаўства і балканістыкі Pac. АН. Даследуе гісторыю, культуру і лру Беларусі 12—20 ст., Беларусь у Еўропе і свеце, гісторыю слав. старадрукаванай кнігі, узаемасувязь слав. літаратур. Апісаў і апублікаваў крыніцы па гісторыі і культуры беларусаў, што захоўваюцца ў розных краінах свету: «Кірылаўскія выданні Супрасльскай друкарні» (1978),. «Славянская кірылаўская друкаваная кніжнасць XV — 1й чвэрці XVII ст.» (1982), «Апісанне выданняў Нясвіжскай друкарні і друкарні Васіля Цяпінскага» (1985), «Кнігі Францыска Скарыны» ў Цэнтр. навук. бцы АН УССР у Кіеве (1991), «Архіў беларускага Адраджэння: Дакумент. помнікі бел. царкоўнай і грамадз. гісторыі ў зборах Музея імя І.Луцкевіча ў Вільні» (1993) і інш.
Тв.: Скарынаўскі каляндар. 2 выд. Мн., 1990; В глубмнном Полесье: (ТуровоПннская земля) М., 1989; Ставшме ее частью. М., 1990; Пачатае Скарынам: Бел. друкав. літра эпохі Рэнесансу. Мн., 1990; «Зерцало жмтня...»: 3 літ. спадчыны Францыска Скарыны.
ЛАЎРЫНОВІЧ 417
Мн., 1991; «Напой росою благодатн...»: Малітоўная паэзія Кірылы Тураўскага. Мн., 1992; Старая казка Палесся: (ТураваПінская зямля). Мн., 1993; W miescie zwanym Zabludowem. Bialystok, 1995 (разам з Л.Л.Шчавінскай); Восснявшнй нам на Русн. Гомель; М., 1996.
ЛАЗАКбВІЧ Мікалай Віктаравіч (н. 5.3.1954, г. Бабруйск Магілёўскай вобл ), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1996), праф. (1998). Скончыў БДУ (1976), дзе працуе з 1979. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і выпадковых працэсаў, абагульненых функцыянальных ураўненнях.
7«.: Аппрокснмацня стохастнческнх пнтегралов йто н Стратоновмча элементамн прямого пронзведенмя алгебр обобшенных случайных процессов (разам з С.П.Сташуленкам) // Теорня вероятностей н ее прнмененмя. 1996. Т. 41, вып. 4; О прнблнженнм решеннй одного класса стохастнческнх уравненнй (разам з А.Л.Яблонскім) // Снб. мат. журн. 2001. Т. 42, № 1. М.П.Савік.
ЛАЗАРЙВІЧ Святаслаў Усеваладавіч (н. 14.2.1951, в. Мацеевічы Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне батанікі. Др біял. н. (2003). Скончыў БСГА (1973). 3 1973 у НДІ земляробства і кармоў, з 1975 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні эвалюцыі анат. будовы сцябла злакаў, распрацоўкі анат. крытэрыяў адбору высокапрадукц. і ўстойлівых да палягання гатункаў пшаніцы (Т. aestivum L.).
Тв:. Androgenic ability of different Triticum species (y сааўт.) // Joum. Genet, and Breed. 1997. № 51; Эволюцня анатомнческого строенмя стебля пшеннцы. Мн„ 1999.
ЛАЗбЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (н. 9.8.1959, в. Навінцы Міёрскага рна Віцебскай вобл ), бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Др тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Наваполацкі політэхн. інт (1981). 3 1998 дэкан інж.буд. фта Полацкага унта. Навук. працы па тэорыі разліку трываласці і жорсткасці жалезабетонных канструкцый. Распрацаваў метад разліку састаўных фізічна нелінейных стрыжнёвых канструкцый, метады ўмацавання жалезабетонных канструкцый эксплуатуемых збудаванняў.
Тв.'. Способы усіілення железобетонных конструкцнй // Пром. стрво. 1992. № 12; Расчет уснлення железобетонных конструкцнй эксплуатнруемых стронтельных сооруженнй // Бетон н железобетон. 1998. № 6.
М.П.Савік.
ЛАЗЬКб Рыгор Рыгоравіч (н. 28.5.1948, в. Вулька 1я Лунінецкага рна Брэсцкай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (2003). Скончыў БДУ (1973). 3 1973 працуе ў Гомельскім унце (у 1984—98 заг., з 2002 праф. кафедры ўсеаг. гісторыі). Даследуе палітыку Польшчы ў 1918—39, польскабел. адносіны ў міжваен. перыяд, бел. праблемы ў польскасав. адносінах. Аўтар кніг «Перад патопам: Еўрапейская палітыка Польшчы (1932—1939)», «Навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі 1945—1999 гг » (абедзве 2000), адзін з аўтараў шэрагу
навуч. дапаможнікаў і падручнікаў па сусв. гісторыі навейшага часу.
Тв.: Беларусь у еўрапейскай палітыцы, 1918—1925 гг.: Нарысы. Гомель, 2003 (разам з А.М.Кротавым, М.М.Мязгой).
ЛАНГЕМАК Георгій Эрыхавіч (2.6.1898, г. Старабельск Луганскай вобл., Украіна — 1938), савецкі канструктар парахавых ракет. Ваен. інжынер 1га рангу (1931). Герой Сац. Працы (1991, пасмяротна). Скончыў Ваеннатэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1929). 3 1919 у Чырв. Арміі. Служыў у Кранштаце. У час Кранштацкага паўстання 1921 арыштаваны, зняволены. 3 1928 служыў на Чарнаморскім флоце, працаваў у Газадынамічнай лабараторыі. У 1934—37 нам. начальніка, гал. інжынер рэактыўнага НДІ. Адзін з асн. кіраўнікоў па распрацоўцы ракетных снарадаў на цвёрдым паліве, якія сталі асновай для стварэння снарадаў для рэактыўных мінамётаў «Кацюша». Рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна. Яго імем названы кратэр на адваротным боку Месяца. В.А.Юшкевіч.
ЛАНДб Дзмітрый Юр’евіч (н. 1.4.1950, Казань, Расія), бел. біяфізік. Др біял. н. (1989), праф. (1996). Вынаходнік СССР (1988). Сын Ю.К. Дандо. Скончыў БДУ (1972). 3 1973 у Інце ядз. энергеÑ