• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    атаў на іх аснове. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
        7e.: Synthesis and some practical aspects of brassinosteroids (разам з У.А.Хрыпачом, У.М.Жабінскім) // Brassinosteroids: Chemistry. Bioactivity. Application. Washington, 1991; Стерондные нзоксазолы. Сйнтез » бнологнческая актнвность (разам з С.В.Драч, У.А.Хрыпачом) // Хпмня гетероцнкл. соеднненнй. 2000. № 3; Регно н стереохямня 1,3днполярного цнклопрнсоедннення ннтрнлоксцдов к олефннам (разам з У.А.Хрыпачом) // Успехн хнмян. 2001. Т. 70, № 5.
    
    «ЛІТУАНІСТЫКА» («Lituanistica»), літоўскі навук. часопіс. Выдаецца ў Вільнюсе з 1990 на літ. мове 4 разы на год Літ. АН. Асвятляе праблемы развіцця літ. гісторыі, археалогіі, лры, фалькларыстыкі, мовы. Mae раздзелы: «Артыкулы», «Публікацыі», «Агляды, думкі», «Палеміка», «Рэцэнзіі» і інш. Змяшчае артыкулы па гісторыі і культуры Літвы, Беларусі, ВКЛ, бел.літ. узаемасувязях: «Беларуская карта ў палітычнай гульні Каўнаса і Масквы ў 1920—1925 гадах» А.Каспаравічуса, «Культурнае ўзаемадзеянне і нацыянальная ідэнтычнасць ва ўсходнелітоўскай і заходнебеларускай вёсцы (канец XIX — першая палова XX ст.)» Р.Мяркене, «Пячаці Вялікага княства Літоўскага ў ХІП—XVIII стст » Э.Рымшы (усе 1997), «Музеі Віленскага універсітэта XVIII — пачатку XIX стагоддзя» Н.Кяршытэ, «Пра паходжанне розніцы паміж літоўскімі і беларускімі палітычнымі аспірацыямі ў час 1 й сусветнай вайны» Э.Гімжаўскага (абодва 1998) і інш.; рэзюме на англ., ням., франц. мовах, рэцэнзіі на працы літ., польскіх, рус., ням., італьян., укр. даследчыкаў. А.Ф.Літвіновіч.
    
    ЛІЎШЫЦ Давыд Уладзіміравіч (? — 1941), сацыялгігіеніст, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Праф. (1930). 3 1930 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры), адначасова кіраўнік Інта арганізацыі аховы здароўя і сац. гігіены. Навук. працы па падрыхтоўцы мед. кадраў, сан. статыстыцы, ахове здароўя насельніцтва Беларусі. Загінуў у акупіраваным ням. фашыстамі Мінску ў час Вял. Айч. вайны.
    
    ЛІЎШЫЦ Іосіф Майсеевіч (3.2.1904, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 17.1.1997), бел. вучоны ў галіне гідралогіі. Канд. тэхн. н. (1935). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Бел. с.г. акадэмію (1929). 3 1925 у Наркамаце земляробства і Упраўленні гідраметэаслужбы БССР, у 193341 і 1945—78 у БПІ (у 1938—41 дэкан торфамеліярац. фта, адначасова ў 1939—41 і 1955—62 заг. кафедры), у 1948—53 у Інце меліяра
    
    
    цыі, воднай і балотнай гаспадаркі АН Беларусі. Працы па гідралогіі рэк і забалочаных тэр., водным балансе Беларусі. Чл. Навук. савета па праблемах Палесся (з 1966).
       Тв: Методнка тнпнзацнн внутрнгодового режнма стока // Тр. Мнта мелпорацнн АН БССР. Мн., 1953. Т. 3; Сезонное н месячное распределенне стока на террнторня Полесья // Там жа. 1955. Т. 6; Внутрмгодовая естественная зарегулярованность стока рек Полесской ннзменностн // Международный снмпознум по гндрологмн заболоченных террмторнй. Мн., 1973. Ч. 1. І.ІЛеановіч.
    
    ЛІХАДЗЁД Мікалай Аляксандравіч (н. 5.3.1956, г. СпаскДальні Прыморскага краю, Расія), бел. матэматык. Др фіз,матэм. н. (1996). Скончыў БДУ (1978). 3 1978 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па паралельных выліч. працэсах, тэорыі стат. распаралельвання алгарытмаў. Распрацаваў тэорыю пабудовы пераўтварэння і адлюстравання паралельных форм выліч. алгарытмаў для рэалізацый на сісталічных матрычных працэсарах.
       Тв:. Sistolic arrays for the solution of systems of linear algebraic equations by Monte Carlo method // Monte Carlo metthods and applications. 1998. Vol. 4, № 1.0 построення обобшенны.х распараллелнваюшнх функцнй // Докл. Нац. АН Беларусн. 2002. Т. 46, № 1; Распределенне операцмй н масснвов данных между процессорамн // Программнрованне. 2003. № 3.
    
    ЛІХАЧбВА Таццяна Уладзіміраўна (н. 24.9.1952, г. Валожын, Мінскай вобл.), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1976). 3 1972 актрыса Нац. акад. тра імя Я.Коласа. Яе мастацтву ўласцівы дакладная распрацоўка характараў, эмац. напоўненасць, сцэн. культура. Сярод роляў: Даміцэля («Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча), Ганна («Сымонмузыка» паводле Я.Коласа), Люська, Русалка, Люці («Радавыя», «I быў дзень...», «Люці» А.Дударава), Ульяна («Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча), Франя («Пакахай мяне, салдацік» паводле В.Быкава), Ганна («Пад сонцам» В.Маслюка), Соня, Аня («Дзядзька Ваня», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Маша («...Таму што люблю» А.Паповай), Валянціна («Летась у Чулімску» А.Вампілава), Юлька («Адпачынак пасля ранення» В Кандрацьева), Вольга («Стары дом» А.Казанцава), Зінуля («Зінуля» А.Гельмана), Хвеська («Панначка» Н.Садур), Джульета, Кардэлія («Рамэо і Джульета», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Эйке («Свой востраў» Р.КаўгвераХ Данута («Час быка» К.Саі), Маці («Дацкая гісторыя» паводле Х.К.Андэрсена) і інш.
    
    ЛІЦЬВІНКА Наталля Міхайлаўна (н. 11.5.1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл.), бел. біяхімік. Др хім. н. (2001). Скончыла БДУ (1971). 3 1971 у Інце арган. хіміі AH СССР (Масква). 3 1975 у Інце біяарган. хіміі АН Беларусі. 3 1998 у Дзярж. атэстацыйным кце Рэспублікі Беларусь. 3 2002 вучоны сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Прэзі
    
    
    ЛОТЭРБУР
    
    421
    
    дыума Нац. AH Беларусі. Навук. працы па вывучэнні актыўнасці ліпалітычных ферментаў, што ажыццяўляюць дэградацыю фосфаліпідаў — асн. кампанентаў біял. мембраны. Распрацавала эксперым. асновы вылучэння ў гамагенным стане фосфаліпаз А2 і С з біял. аб’ектаў з улікам структурнафункцыян. асаблівасцей гэтых ферментаў.
       Тв:. Biophosphates and their analogous — synthesis, strukture, metabolism and activity. Amsterdam, 1987 (y сааўт.); Эндогенные фосфолнпазы А,: структура н функцня. Мн., 1991 (разам з М.А.Кісялём); Актйвность фосфолйпаз А₂ н С прн бпохнмнческом. моделнрованйй. Мн., 2003.
    
    ЛбЙКА Аляксандр Іванавіч (н. 19.8.1957, в. Дворышча Хойніцкага рна Гомельскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1998). Скончыў БДУ (1983). 3 1986 у Гомельскім унце. 3 1989 у Бел. нац. тэхн. унце (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі і метадалогіі пазнання, філасофіі тэхнікі, сац. філасофіі, сацыякульт. аспектах мадэрнізацыі дзейнасці.
       Тв:. Філасофія тэхнікі. Ч. 1—2. Мн., 1994; Модерннзацня деятельностн: фнлософскоаксмологнческнй аспект. Мн., 1997; Курс лекцнй no фмлософйй техннкй. Мн., 2001.
    
    ЛбЙКА Леанід Вікенцьевіч (н. 1.3.1944, в. Сакаўка Смалявіцкага рна Мінскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (2003). Скончыў БДУ (1970), дзе і працаваў (выкладчык, дацэнт, нам. дэкана гіст. фта). 3 1981 дырэктар Дома навукі і культуры ў Варшаве, саветнік Пасольства СССР у Польшчы. 3 1986 дацэнт, праф. Мінскай Вышэйшай парт. школы (з 1990 Інт паліталогіі і сац. кіравання). 3 1989 старшыня тва «Беларусь— Польшча». 3 1993 гал. рэдактар час. «Беларуская мінуўшчына», адначасова з 1996 заг. кафедры дыпламат. і консульскай службы БДУ. Даследуе гісторыю пасляваен. Польшчы і інш. краін Цэнтр. Еўропы, міжнар. адносіны. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручнікаў, даведнікаў і навуч. дапаможнікаў «Крыжовы шлях» (1993), «Беларусазнаўства» (1997), «Чыны, рангі, званні. Пратакольнае старшынства ў Беларусі і за мяжой» (1998). «Асновы дыпламатыі. Дыпламатычная служба» (2001), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003) і інш.
       Тв: Мчровая соцмалйстйческая снстема: Даты, факты, коммент. Мн., 1986 (разам з В.В.Бянькоўскім); Нспытанме на прочность: Ово польскосов. дружбы: становленче н развнтне. Мн., 1989; йспытанне властью: Урокн й выводы йз деятельностя ПОРП. Мн., 1991; Полйійческая борьба в Польше (70—80 гг.). Мн., 1995; Новая соцмалдемократня. Трансформацйя левой партнн в Польше. Мн., 2001; Полнтйческое развнтне Польшй в 70—80е гг. XX в. Мн., 2002.
    
    ЛбЙКА Міхаіл Міхайлавіч (н. 15.1.1942, в. Бародзічы Зэльвенскага рна Гродзенскай вобл.), бел. фізік, адзін са стваральнікаў новага тыпу лазераў на растворах арган. фарбавальнікаў. Канд. фіз.матэм. н. (1976). Скончыў БДУ (1965). 3 1967 у Інце фізікі АН Белару
    
    
    сі, з 1992 у спец. НДІ і КБ Мінска. 3 1996 у Мінскім вышэйшым радыётэхн. каледжы. Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы, па даследаванні працэсаў генерацыі арган. фарбавальнікаў і стварэнні на іх аснове лазераў з неперарыўнай пераналадкай даўжыні хвалі. Прымаў удзел у распрацоўцы лазераў сям’і «Вясёлка» і інш. спец. прылад, якія знайшлі выкарыстанне ў навук. даследаваннях, тэхніцы і медыцыне.
       Тв:. Генерацня растворов краснтелей прй возбужденмн второй гармонцкл рубннового лазера (у сааўт.) // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1968. Т. 9, № 5; Оптнческнй квантовый генератор на растворах органнческнх краснтелей (у сааўт.) // Прнборы н техннка экспернмента. 1972. № 3.
    
    ЛбЙКА Рамуальд Эдуардавіч (н. 16.10.1937, г. Пінск Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне пладаводства і вінаградарства. Др с.г. н. (1999). Скончыў Львоўскі с.г. інт (1959). 3 1962 у Бел. НДІ пладаводства. Навук. працы па селекцыі, сортавывучэнні, біяхіміі вінаграду, абрыкоса і арэха грэцкага, тэхналогіі захавання і перапрацоўкі пладоў. Сааўтар 4 сартоў вінаграду, 3 — абрыкоса, 4 — арэха грэцкага. Старшыня Клуба вінаградараў Беларусі.
       Тв:. Узроставыя змяненні каранёвай сістэмы вінаграду ў Беларусі // Весці АН БССР. Сер. с.г. навук, 1988. № 3; Вйноград на севере. М., 2003; Энцмклопедня домашнего консервнровання. 2 нзд. М., 2000; Фрукты й ово■шй — нсточннк здоровья. Мн., 2001 (разам з З.Кавецкім). В.А.Мацвееў.
    
    ЛбКЦЕЎ Валянцін Рыгоравіч (н. 5.9.1944, в. Язвіны Уздзенскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2003). Канд. тэхн. н. (1986). Скончыў БПІ (1973). 3 1966 працаваў на здзе, з 1972 нач. сектара Мінскага аддзела Цэнтр. н.д. тэхн. інта Мінва абароннай прамсці СССР, з 1985 нач. сектара, заг. лабараторыі Мінскага філіяла н.д. тэхн. інта аптычнага прыладабудавання, з 1992 у НДІ працы (заг. аддзела, з 1995 нам. дырэктара), з 2003 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па сац.працоўных працэсах, матэм. мадэлях і выкарыстанні камп’ютэрнай тэхнікі, тэхн. падрыхтоўкі вытвсці.
       Тв '. Автоматнзнрованный расчет режнмов резання й норм временн. Мн., 1990; Формы н счстемы оплаты труда в условвях перехода к рыночным отношенням. Мн., 1996 (разам з А.Н.Заікіным, В.І.Матусевічам); Нормнрованйе труда: состоянне, проблемы, перспектчвы. Мн., 2000; Органнзацня заработной платы: Опыт, проблемы, рекомендацнн. Мн., 2002 (у сааўт.).
    
    ЛбПУХ Пётр Сцяпанавіч (н. 10.7.1949, в. МерчÑ