Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
Передача энергнн электронным пучком: Пробл. н перспектввы (разам з Я.А.Абрамянам, Б А.Альтэркопам) // Электрнчество. 1983. №7; йнтенснвные электронные пучкв: фнзнка, технвка, првмененне. М., 1984 (з імі ж). М.М.Касцюковіч.
КУЛЯШбЎ Мікалай Васілевіч (10.8.1957, в. Галавічполе Шчучынскага рна Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1998). Скончыў БДУ (1979). 3 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем. 3 1993 у Міжнар. лазерным цэнтры (з 1993 нам дырэктара, з 1999 дырэктар). Навук. працы па лазернай фізіцы і спектраскапіі. Даследаваў паглынанне з узбуджаных станаў іонаў пераходных і рэдказямельных элементаў у лазерных крышталях. Распрацаваў новыя лазерныя матэрыялы, а таксама шэраг цвердацельных пасіўных лазерных затвораў.
7в.: Exclredstate absorption and stimulated emission measurements in Cr⁴⁺: forsterite (y caаўт.) // Journ. Lumin. 1997. Vol. 75. № 3; CW Laser Performance of Yb and Er, Yb Doped Tungstates (y сааўт.) // Appl. Phys. B. 1997. Vol. 64, № 4; Новые лазерные матерналы на основе легнрованных переходнымн металламн полупроводннковых соеднненнй AⁿBVI (у сааўт.) // Актуальные проблемы фнзнкн твердого тела. Мн., 2003.
КУНГЎРАВА Ніна Іванаўна (н. 1.8.1948, г. Брэст), бел. сацыёлаг, вучоныэканаміст. Др сацыялаг. н. (1992), канд. эканам. н. (1980), праф. (1994). Акад. Бел.
курэйчык 415
акадэміі сац. навук (1998). Скончыла Маскоўскі унт (1972). 3 1972 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ працы і Мінскім філіяле Усесаюзнага НДІ тэхнікаэканам. даследаванняў у хім. прамсці. 3 1981 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. 3 1998 у Бел. пед. унце. Навук. працы па праблемах эканам. тэорыі, сац. становішча жанчын, эканам. дэмаграфіі, эканам. адукацыі школьнікаў, сац. педагогікі, тэорыі і практыкі сац. работы.
Тв.: Женшнна в обшественном пронзводстве прн соцналнзме: Экономнкодемогр. аспект. М., 1983; Экономнка: заннмательная н полезная. Мн., 1997; Проблемы н опыт частнчно раздельного обучення девочек н мальчнков. Мн., 1999 (у сааўт.); Введенне в экономнку. Основы экономнческнх знаннй. Ч. 1—2. Смоленск, 1999—2003 (разам з В.К.Церахавым); Соцнальная работа: теорня н практнка. Мн., 2003.
КЎНДАС Сямён Пятровіч (н. 12.4.1953, в. Замашчаны Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі і тэхналогіі. Др тэхн. н. (1998), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1975). 3 1975 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлсктронікі (з 2000 прарэктар). 3 2003 у Міжнар. экалагічным унце імя А.Дз.Сахарава (рэктар). Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні цеплафіз. і дынамічных працэсаў, структурных і фазавых ператварэнняў пры апрацоўцы матэрыялаў эл.фіз. метадамі, па распрацоўйы камп’ютэрнакіравальнага тэхнал. абсталявання, аўтаматызаваных навуч. сістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв:. Процессы плазменного нанесення покрытмй: теорня н практнка. Мн., 1999 (у сааўт.); Плазменные процессы в промзводстве нзделнй электронной техннкч. Т. 1—3. М , 2000—2001 (у сааўт.); Ультразвуковые процессы в пронзводстве нзделнй электронной техннкн. Т. 1—2. Мн., 2002—2003 (у сааўт ).
КУНІЦКАЯ Тамара Арцёмаўна (н. 16.9.1941, г. Краснадар, Расія), бел. піяністка, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). 3 1970 выкладчык муз. школы, заг. навуч. часткі, з 1976 дырэктар муз. школы імя Я.Глебава ў Мінску. Прапагандуе бел. муз. мастацтва. Аўтар метадычных распрацовак і артыкулаў па праблемах муз. педагогікі. І.Ю.В'югінава.
КУПАЛАЎСКІ, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Лагойскім і Мінскім рнах. Засн. ў 2000 для аховы унікальных прыродных комплексаў з папуляцыямі рэдкіх відаў раслін, таксама для адраджэння прыроднага асяроддзя гісторыкакульт. аб’ектаў (радзімы Я.Купалы). Пл. 3834 га. Тэрыторыя з вял. перападам вышынь (236—342 м) і яруснасцю рэльефаў. Глебы дзярновападзолістыя, бурыя лясныя, дзярновападзолістыя забалочаныя і інш. Пад лясамі 80% тэр.; пераважна яловыя, таксама хваёвыя (10%). У флоры 568 відаў сасудзістых раслін, з іх у Чырв. кнізе купальнік горны, баранец звычайны, зва
ночак шыракалісты, пярэсна еўрапейская, лілея кучаравая, шпажнік чарапіцавы і інш. У фауне 119 відаў наземных пазваночных жывёл, з якіх у Чырв. кнізе пустальга звычайная, зялёны дзяцел і ІНШ. П.І.Лабанок.
КУРАПАЦЕНКА Валянцін Фёдаравіч (н. 18.12.1933, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), расійскі фізіктэарэтык. Др фіз.матэм. н. (1978), праф. (1983). Засл. дз. нав. Расійскай Федэрацыі (2000). Сын Ф.К. Курапаценкі. Скончыў Ленінградскі унт (1956). 3 1956 у Рас. федэральным ядз. цэнтры — Усерас. НДІ тэхн. фізікі (г. Снежынск Чэлябінскай вобл.). Адначасова з 1992 у Чэлябінскім унце, у 1997—99 праф. Снежынскай фіз.тэхн. акадэміі. Навук. працы па механіцы суцэльных асяроддзяў, матэм. мадэліраванні ў фізіцы і тэхніцы. Прапанаваў метад разліку ўдарных хваль, рознасныя метады рашэння ўраўненняў гідра і газадынамікі. Распрацаваў фіз. і матэм. мадэлі для разліку ядз. устройстваў, фіз. працэсаў пры ўздзеянні на небяспечныя для Зямлі касм. аб’екты. Прымаў удзел у распрацоўцы ядз. зброі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв:. Нсследованне прочностн матерналов прй дннамнческнх нагрузках. Новоснбнрск, 1992 (разам з Б.Л.Глушаком, С.А.Новікавым); Высокоскоростное взанмодействне тел. Новоснбнрск, 1999 (у сааўт.). М.М.Касцюковіч.
КУРАПЙТНІК Іна Іванаўна (н. 6.5.1940, с. Малыя Курылаўцы Вінніцкай вобл., Украіна), бел. сацыёлаг і вучоныэканаміст. Др сацыялаг. н. (1997), канд. эканам. н. (1971). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1961). 3 1969 у Бел. эканам. унце. 3 1978 у Інце эканомікі, з 1990 у Інце сацыялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па эканам. сацыялогіі, сац,эканам. аспектах кіравання вытвсцю, стымулявання і эфектыўнасці працы ў розных галінах нар. гаспадаркі.
7в.: Экономнческое стймулнрованме отраслей: соцнологнческйй аналнз. Мн., 1997; Управленме трудовымн ресурсамм: соцнальноэкономмческмй аспект. Мн., 2002.
КУРБАЦКІ Аляксавдр Мікалаевіч (н. 29.8.1956, в. Струмень Кармянскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Др тэхн. н. (1999), дац. (1989). Скончыў БДУ (1978), дзе і працуе (з 1991 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Адначасова ў 1989—95 у Мінве адукацыі Беларусі (з 1992 нач. упраўлення). Навук. працы па стварэнні карпаратыўных інфарм. сістэм, праблемах інфарм. і камунікацыйных тэхналогій і выкарыстанні іх у інфарматызацыі працэсаў адукацыі.
Тв:. Канцэпцыя інфарматызацыі адукацыі. Мн., 1990 (разам з М.І.ЛІстападам); Йнформацнонный метод аналнза й оптймнзацйй в снстемах поддержкн прннятня решеннй. Мн., 1999 (разам з В.А.Чэвушавым); Автоматнзацня обработкй документов. Мн., 1999; Проектнрованйе ннформацноннотехнологнческнх смстем. Мн., 2001.
КУРКбтКІН Сямён Канстанцінавіч (13.2.1917, в. Запрудная Раменскага рна
Маскоўскай вобл., Расія — 16.9.1990), савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1983), Герой Сав. Саюза (1981). У Сав. Арміі з 1937. Скончыў Арлоўскае бранятанк. (1939) і Ваеннапаліт. (1941) вучылішчы, Ваен. акадэміі бранятанк. і механізаваных войск (1951) і Генштаба (1958). У Вял. Айч. вайну ў 7й асобнай арміі, на Варонежскім і 1м Укр. франтах, з ліст. 1944 камандаваў танк. брыгадай. Пасля вайны — у войсках на камандных пасадах. Са жн. 1966 1ы нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі, з крас. 1968 каманд. войскамі Закаўк. ваен. акругі, з верас. 1971 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. 3 ліп. 1972 нам. міністра абароны — нач. Тылу Узбр. сіл СССР. 3 1988 у Групе ген. інспектараў Мінва абароны СССР.
КУРМАШбЎ Віктар Іванавіч (н. 10.2.1946, Мінск), бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі, мікраэлектронікі, педагог. Др тэхн. н. (1991), праф. (1992). Вынаходнік СССР (1988). Акад. Бел. інж. акадэміі (1999). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1969), дзе і працаваў. 3 1992 дырэктар МП «Белсавін». 3 1993 дырэктар Рэсп. навук.метадычнага цэнтра «Алгарытм», з 2002 нам. дырэктара інж. цэнтра «Плазматэг» Нац. АН. 3 2003 у Мінскім інце кіравання (заг. кафедры). Навук. працы па праблемах фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак, інфарм. тэхналогій. Распрацаваў эл.хім. метады фарміравання пакрыццяў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976.
Тв:. Новые матерналы дпя тонкопленочных функцнональных элементов электронной технйкй. Мн., 1994 (у сааўт.). М.П.Савік.
КУРЫЛА Томас Мацвеевіч (н. 14.7.1937, г.п. Талалаеўка Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. дзеяч самадз. творчасці. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Нежынскі тэхнікум падрыхтоўкі культасветработнікаў (1954), Ленінградскую Вышэйшую праф. школу (1965). 3 1965 дырэктар дамоў самадз. творчасці Мінскага абл. савета прафсаюзаў (з 1974 — міжсаюзнага), адначасова ў 1974—92 выкладаў у Мінскім інце культуры. 3 1987 першы нам. старшыні праўлення Бел. саюза муз. дзеячаў. Гал. рэжысёр Усесаюзнага свята духавой музыкі (1967), рэжысёр шматлікіх рэсп. свят, конкурсаў самадз. нар. калектываў, фестываляў, многія з якіх сталі традыцыйнымі. Н.В.Вітчанка.
КУР^ЙЧЫК Андрэй Уладзіміравіч (н. 14.1.1980, Мінск), бел. драматург, рэжысёр, тэатр. крытык. Скончыў БДУ (2000). 3 2002 працуе ў «Белорусской газете». Друкуецца з 1999. Піша на рус. мове. AyTap п’ес «П’емонцкі звер» (паст. 2001 Нац. трам імя Я.Купалы; 2003 Нац. трам імя Я.Коласа, Маскоўскім маст.
416 КУРЭЙЧЫК
акад. трам імя А.Чэхава; 2004 Рэсп. трам бел. драматургіі), «Згублены рай» (паст. 2002 трам імя Я.Купалы), «Ілюзіён» (паст. 2003 Маскоўскім трам імя У.Маякоўскага), «Крылы» (паст. 2003 Бел. дзярж. маладзёжным трам), «Сямейны вечар» (паст. 2003 трам імя Я.Купалы) і інш. Зняўся ў фільмах «Дунечка», «Акупацыя» (абодва 2003). Заснавальнік Міжнар. фестывалю сучаснага тэатра «Адкрыты фармат» (з 2003). С.С.Лаўшук.
КУРЙЙЧЫК Канстанцін Пятровіч (н. 20.8.1947, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне інфарм. тэхналогій. Др тэхн. н. (1990). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1973), дзе працаваў у 1975—77. У 1977—92 у БДУ. 3 1996 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па інфарм.вымяральных сістэмах. Развіў новы навук. кірунак — імпульсную атамную спектраметрыю, стварыў новы клас спектральных прылад.
Тв: ймпульсная атомная спектрометрмя. Мн., 1989; Газоразрядные нсточннкн света для спектральных язмереннй. Мн., 1987 (у сааўт.); Архнтек