• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Рыгоравіч (н. 22.9.1934, с. Паточышча ІванаФранкоўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне папуляцыйнай тэрыялогіі. Др біял. н. (2001). Скончыў Чарнавіцкі унт (1959). 3 1959 у Нац. парку «Белавежская пушча», з 1966 у Бярэзінскім біясферным запаведніку. 3 1977 у Інце заалогіі Нац. АН Беларусі (з 2000 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах структуры і дынамікі папуляцый парнакапытных і буйных драпежнікаў, захавання рэдкіх відаў тэрыяфауны, функцыянавання запаведнікаў і нац. паркаў. Бел. нац. прэмія фонду «Еўрап. прэміі Генры Форда за захаванне культ. спадчыны і навакольнага асяроддзя» 1997.
       Тв:. Днкнй кабан. Мн., 1975; Экологоморфологнческнй аналнз популяцнн лося. Мн., 1983; Лось в Беларусн. Экологня н лесохозяйственное значенне. Мн., 1992 (разам з В.Ф.Дуніным).
    
    КбКРЭЛ (Cockrell) Кенет Дэйл (н. 9.4.1950, г. Остын, ЗША), касманаўт
    
    
    ЗША. Капітан ВМФ ЗША. Магістр навук у галіне аэранаўгычных сістэм (1979). Скончыў Тэхаскі унт (1972), унт Зах. Фларыды (1974), школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў ВМФ ЗША (1979). 3 1972 у ВМФ ЗША, з 1987 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА (у 1997—98 кіраўнік). Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 8— 17.4.1993 на КК «Дыскаверы» (як спеныяліст), 7—18.9.1995 на КК «Індэвар» (як пілот), 19.11—7.12.1996 на КК «Калумбія», 9—20.2.2001 на КК «Атлантыс» і 5—19.6.2002 на КК «Індэвар» (як камандзір). Правёў у космасе 64,5 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі». М.М.Касцюковіч.
    
    КбЛАС Міхаіл Яўхімавіч (н. 15.9.1935, в. Картынічы Лельчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. акцёр, рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна ў Маскве (1971). У 1965—90 рэжысёр Мазырскага нар. тра гар. Дома культуры. Паставіў спектаклі «Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы, «Партызаны», «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Людзі на балоце» паводле І.Мележа, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча, «Краіна Айгуль» паводле М.Карыма, «Прывітанне, сінічка!» Я.Стэльмаха, «Партрэт мадэмуазель Таржы» І.Ялагіна і інш. У спектаклях выконваў ролі.
    
    КОЛАСАЎ Станіслаў Васілевіч (н. 12.4.1946, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Др фіз.матэм. н. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1970). 3 1971 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі працэсаў у магутных электронных прыладах ЗВЧ на цыклатронным рэзанансе з нерэгулярнымі электрадынамічнымі сістэмамі. Распрацаваў тэорыю ўзбуджэння адвольна нерэгулярнага круглага хвалявода, алгарытмы і праграмы аптымізацыі магутных прылад ЗВЧ і даследаваў шматмодавыя і шматвідавыя аптымальныя рэжымы работы такіх прылад.
       Тв.: Чмсленные методы оптммнзашш в задачах электроннкн СВЧ. Мн., 1975 (разам з А.А.Кураевым. І.С.Кавалёвым); TWT with combined gyroresonancegyrotons type of interaction of the waoe mode E,, and Hₙ with the helical electrons beam in goffered waveguide // IVEC. Monterey, 2002; ЛБВ n ЛОВ на Нц тнпе волны с гофрнрованным волноводом // Эл,магн. волны н электронные снстемы. 2003. Т. 8, № 10.
    
    кбЛІНЗ (Collins) Эйлін Марыя (н. 19.11.1956, Эльміра, ЗША), касманаўт ЗША; першая ў свеце жанчынапілот і камандзір касм. карабля шматразовага выкарыстання. Палкоўнік ВПС. Магістр у галіне касм. сістэм кіравання (1989). Скончыла Сіракузскі (1978), Станфардскі (1986) і Уэбстэрскі (1989) унты, школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў ВПС ЗША (1990). 3 1979 лётчык
    
    
    інструктар, у 1986—89 выкладчык Акадэміі ВПС ЗША. 3 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК); 3—11.2.1995 на КК «Дыскаверы» і 15— 24.5.1997 на КК «Атлантыс» (як пілот), 23—28.7.1999 на КК «Калумбія» (як камандзір, вывад на каляземную арбіту касм. рэнтгенаўскага тэлескопа «Чандра»), У космасе правяла 22,4 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (3). М.М.Касцюковіч.
    
    КбЛПІКАЎ Мікалай Васілевіч (1888, Пензенская вобл., Расія — 28.2.1964), расійскі і бел. вучоны ў галіне мед. і вет. навук. Др мед. і вет. н., праф. (1942). Скончыў Казанскі вет. інт (1915), мед. фт Юр’еўскага унта (1917). 3 1920 у Саратаўскім унце, адначасова выкладчык Казанскага унта. У 1924— 27 дырэктар Архангельскага палярнага хімікабактэрыял. інта. 3 1928 у БДУ (заснаваў і ўзначаліў кафедру паталаг. фізіялогіі). 3 1935 у Крымскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях імуналогіі, тэрапіі эксперым. пухлін і прамянёвай хваробы і інш.
      Літ.: Крнвчнк А.А., Шншко Е.й. Научная деятельпость основателя кафедры патологнческой фмзнологмн медфака БГУ профессора Н.Й.Колпнкова: (К 80летню co дня рождення) // Отчетная науч. конф. Мннск. мед. ннта. Мн., 1969.
    
    
    
    KOH (Kohn) Вальтэр (н. 9.3.1923, Вена), амерыканскі фізіктэарэтык. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нац. АН ЗША (1969). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага тва (1998). Скончыў унт Таронта (1946) і Гарвардскі унт (1948). 3 1950 праф. Тэхнал. інта Карнегі (г. Пітсбург), з 1960 Каліфарнійскага унта (г. СанДыега), з 1979 Каліфарнійскага унта (г. СантаБарбара; у 1979—84 дырэктар Інта тэарэт. фізікі). Навук. працы па электроннай структуры рэчыва. Прапанаваў метад функцыянала шчыльнасці, які шырока выкарыстоўваецца для разлікаў электроннай зоннай структуры цвёрдых цел і вадкасцей (1964). Нобелеўская прэмія 1998 (з ^к.Э.Поплам, гл. Дадатак). Нац. навук. медаль ЗША (1988). Залаты медаль Н.Бора ЮНЕСКА (1998).
      Тв.: Рус. пер. — Электронная структура вешества — волновые функцнн н функцнона
    
    
    14. Зак. 111.
    
    410 КОНАНАЎ
    
    лы плотностн // Успехн фнз. наук. 2002. Т. 172, №3. М.М.Касцюковіч.
    
    КбНАНАЎ Аляксандр Мацвеевіч (н. 10.10.1915, с. Кушарэка Архангельскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне механізацыі с.г. вытвсці. Др тэхн. н. (1976), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскі інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1940). 3 1951 у БСГА (у 1951—73 заг. кафедры, адначасова ў 1952—54 дэкан фта). Навук. працы па тэарэт. асновах с.г. трактароў, уздзеянні іх хадавых сістэм на ўрадлівасць глебы і спосабах яе разушчыльнення.
       Тв.: Пропашные тракторы. Л., 1956; Техннческое обслужнванне тракторов. Горкн, 1970; Предпосевное разуплотненне почвы. Мн., 1993. У.У.Яцкевіч.
    
    КбНАНАЎ Уладзімір Антонавіч (н. 27.1.1952, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне лазернай тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1984). Скончыў БДУ (1974). 3 1974 у СКТБ Інта фізікі АН Беларусі (з 1986 гал. інжынер). 3 1992 дырэктар навук.вытв. прадпрыемства «ЛОТІС» (лазеры, оптыка, тэхналогіі і сістэмы). Навук. працы па лазернай фізіцы, нелінейнай оптыцы і лазерных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг цвердацельных лазераў і нелінейнааптычных пераўтваральнікаў для спец. выкарыстання. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
       Тв.: Лазер на крнсталле сапфнра с центрамн окраскн (у сааўт.) // Журн. техн. фнзнкн. 1986. Т. 56, вып. 3; Особенностн модуляцнн добротностн рубннового лазера пасснвным затвором нз облученного нейтронамн лейкосапфнра (у сааўт.) // Квантовая электроннка. 1987. Т. 14, №8. М.П.Савік.
    
    кбнчыц Віктар Уладзіміравіч (н. 28.9.1941, в. Чырвоная Зорка Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне рыбаводства. Др с.г. н. (2001). Скончыў Калінінградскі тэхн. інт рыбнай прамсці і гаспадаркі (1966). 3 1978 у Інue рыбнай гаспадаркі Нац. АН Беларусі (з 1986 дырэктар). Навук. працы па пытаннях полікультуры ў рыбаразвядзенні, новых аб’ектаў і тэхналогій рыбаводства.
       7в.: Бнологнческне особенностм н хозяйственное значенне гнбрнда первого поколення карпа с серебряным карасем. Мн., 1996 (разам з А.І.Чутаевай); Растнтельноядные рыбы АмурскоКнтайского нхтнологнческого комплекса н нх рыбохозяйственное нспользованне в клхматнческнх условнях Республнкм Беларусь. Мн., 1998 (разам з П.І.Жукавым); Растнтельноядные рыбы как основа ннтенснфнкацнн рыбоводства Беларусн. Мн., 1999.
    
    КбРЗУН Іван Паўлавіч (н. 6.12.1925, в. Заўшыцы Салігорскага рна Мінскай вобл.), бел. этнолаг, сацыёлаг, рэлігіязнавец. Др гіст. н. (1991). Скончыў БДУ (1957). Працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам у школах Беларусі. 3 1962 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і
    
    
    фальклору, з 1975 у Інце філасофіі і права, з 1990 у Інце сацыялогіі Нац. АН Беларусі. 3 1996 заг. сектара тэарэт. праблем культуралогіі Нац. інта адукацыі Беларусі. Даследуе побыт сялянства, культуралогію сучасных горада і вёскі, хрысціянскае вучэнне і нац. культуру.
       7в.: Преодоленпе разлнчнй между городом н деревней в быгу н культуре. Мн., 1972; Белорусская кухня. Мн., 1987 (у сааўт ); йзмененне условнй жмзнн населення прм соцналнзме. Мн., 1988; Путь к душевному здоровью. Мн., 1998. М.Б.Батвіннік. КбРМЕР Самуіл Барысавіч (25.11.1922, г.п. Арэхаўск Аршанскага рна Віцебскай вобл. — 10.8.1982), расійскі фізік. Чл.кар. AH СССР (1981). Др фіз.ма
    
    
    С.Б.Кормер.           М.Кошыба.
    
    тэм. н. (1978), праф. (1979). Скончыў Артыл. акадэмію імя Ф.Дзяржынскага (1946). 3 1947 у ядз. цэнтры КБ11 (г. Арзамас16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па фізіцы выбуху, вызначэнні параметраў сферычнай дэтанацыйнай хвалі і распаўсюджванні гукавых хваль ва ўдарнасціснутых рэчывах. Стварыў магугныя ёдныя лазеры і ўпершыню атрымаў імпульсы тэрмаядз. нейтронаў у рэжыме «выбуховай абалонкі». Удзельнік распрацоўкі і ўдасканалення сав. ядз. зброі. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1959.
      Літ.: П о п о в Ф. Атомную бомбу делалн н нашн землякн // Бел. гіст. часоп. 2000. №4.
                               ФДз.Папоў. КбРНЕЛ (Cornell) Эрык Элі (н. 19.12.1961, г. ПалаАльта, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нац. AH ЗША (2000). Скончыў Станфардскі унт (1985) і Масачусецкі тэхнал. інт (1990). 3 1992 у Нац. інце стандартаў і тэхналогіі (г. Боўлдэр; з 1995 праф.). Навук працы па атамнай фізіцы, спектраскапіі адзінкавых іонаў, фізіцы нізкіх тр. Атрымаў новы агрэгатны стан рэчыва — кандэнсат Бозе—Эйнштэйна — ахаладжэннем разрэджанай пары рубідыю да тры 20 нК у магн.аптычнай пастцы і вызначыў яго ўласцівасці (1995; з К.Віманам). Медалі Лорэнца (1998), Франкліна (1999). Нобелеўская прэмія 2001 (з К.Э.Віманам, В.Кетэрле, гл. Дадатак).
      Тв.: Рус. пер. — БозеЭйнштейновская конденсацня в разреженом газе. Первые 70 лет н несколько последннх экспернментов (разам з К.Э.Віманам) // Успехн фнз. наук. 2003. Вып. 11. М.М.Касцюковіч.
    
    
    
    КбСІНЕЦ Аляксандр Мікалаевіч (н. 27.5.1959, в. РоскіСялец Аршанскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1994), праф. (1996). Ганаровы чл. Польскай акадэміі медыцыны. Скончыў Віцебскі мед. унт (1982), дзе і працуе (з 1997 рэктар). 3 1995 кіраўнік новага ў Беларусі навук. кірунку «Інфекцыя і хір