• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     і інш.; ствараюцца на аснове нанатэхналогіі.
      На Беларусі даследаванні па Н. вядуцца ў Інце малекулярнай і атамнай фізікі і Інце электронікі Нац. АН, БДУ, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
      Літ.: Драгунов В.П., Нензвест н ы й Й.Г., Г р іі д ч м н В.А. Основы наноэлектроннкм. Новоснбмрск. 2000; Nanoelectronics and information technology: Advanced electronic materials and novel devices. Darmstadt, 2003. М.А.Паклонскі.
    
    НАРбдНЫ АРТЬІСТ БЕЛАРЎСІ (працяг адпаведнага арт. ў т. 11). 2000 І.М.Тамашэвіч, Л.Б.Яфімава. 2001. С.Л.Лясун.
    
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР ІМЙ ЯКЎБА КбЛАСА, назва Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа з 2001.
    
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ АРХІЎНЫ ФОНД РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ (НАФ), сукупнасць дакументаў, створаных на Беларусі ў працэсе эканам., грамадскапаліт., сац.культ. і інш. дзейнасці дзяржавы на розных этапах яе развіцця, a таксама недзярж. структур і прыватных асоб. Дакументы НАФ з’яўляюцца гіст. і культ. спадчынай бел. народа, яго дакумент. памяццю і саст. ч. інфарм. рэсурсу Рэспублікі Беларусь. Яны захоўваюцца ў дзярж. архівах, бках, музеях, прыватных калекцыях і інш. зборах. Да НАФ адносяцца таксама дакументы, якія знаходзяцца ў архівах, бках і музеях замежных дзяржаў, ва ўласнасці замежных грамадзян і ў адпаведнасці з міжнар. дагаворамі падлягаюць вяртанню на Беларусь. У склад дзярж. часткі НАФ уваходзяць: архіўныя фонды і дакументы дзярж. устаноў, прадпрыемстваў і аргцый, структур гар., земскага і саслоўнага самакіравання, рэліг. канфесій, прыватных асоб і інш. суб’ектаў права, што дзейнічалі на тэр. Беларусі да 1917; органаў дзярж. улады і кіравання, устаноў, aprцый, прадпрыемстваў,
    
    
    фарміраванняў БССР і Рэспублікі Беларусь, у т.л. тыя, што знаходзяцца або знаходзіліся за межамі Беларусі; грамадскіх аб’яднанняў, створаных да моманту ўвядзення сістэмы іх рэгістрацыі; юрыд. і фіз. асоб (якія сталі ўласнасцю дзяржавы); маст., мультыплікацыйныя, дакумент., навук.папулярныя фільмы, кіна, фота, фона і відэадакументы; праектная, канструктарская, патэнтная, катраграфічная, геалагічная, тэлеметрычная, камерцыйная і інш. дакументацыя; базы і банкі даных, камп’ютэрныя праграмы; навук., літ., муз. і інш. рукапісы; жывапісныя выявы, малюнкі, дзённікі, мемуары і інш. віды даку.ментаў, створаных або распрацаваных ва ўстановах, аргцыях, на прадпрыемствах, у рэдакцыях газет і часопісаў за кошт дзярж. сродкаў і г.д. Недзярж. частку НАФ складаюць архіўныя фонды і дакументы, што знаходзяцца ва ўласнасці грамадскіх аб’яднанняў з моманту ўвядзення рэгістрацыі апошніх, рэліг. aprцый і іх структур (перыяду пасля аддзялення царквы ад дзяржавы), інш. недзярж. юрыд. асоб, а таксама фіз. асоб (дакументы асабістага паходжання, сямейныя архівы, калекцыі дакументаў). Дакументы НАФ могуць быць зафіксаваны на папяровых і тэхнатронных носьбітах. Уключэнне дакументаў у НАФ ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым органам дзярж. кіравання па архівах і справаводстве. Фарміраванне, улік, захаванасць, выкарыстанне НАФ рэгламентуюць закон «Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах Рэспублікі Беларусь» (6.10.1994), «Палажэнне аб Нацыянальным архіўным фондзс Рэспублікі Беларусь» (20.9.1996) і інш. нарматыўныя акты. С.У.Жумар.
    
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРЎСКІХ ФІЛЬМАЎ. Праводзіцца з 1997 адзін раз у 2 гады ў Брэсце. Засн. Мінвам культуры Рэспублікі Беларусь, Нац. кінастудыяй «Беларусьфільм», Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, адміністрацыяй г. Брэст і Брэсцкай вобл. Праграма ўключае бел. маст., дакумент., тэлевізійныя, анімацыйныя, відэафільмы, створаныя за 2 папярэднія гады. Гал. прыз — «Крыштальны бусел» за «Лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы». Вызначаны прызы і намінацыі: «Лепшы мастацкі фільм», «Лепшы дакументальны фільм», «Лепшы відэафільм», «Лепшы анімацыйны фільм», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшы сцэнарый», «Лепшая рэжысура», «Лепшае музычнае афармленне», «Лепшае выяўленчае вырашэнне», «Лепшая студэнцкая работа», прыз імя В.Турава «За ўдалы дэбют у кінематографе». На 1м фестывалі (1997) адзначаны: за лепшы маст. фільм — «Сын за бацьку» (рэж. М.Яроменкамалодшы); за лепшую рэжысуру — М.Пташук (фільм «Гульня ўяўлення»); за лепшы дакумент. фільм — «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (рэж. М.Жданоўскі); за лепшую
    
    мужчынскую ролю і вял. ўклад у бел. мастацтва — М.Яроменкастарэйшы (фільм «Сын за бацьку»); за лепшую жаночую ролю —Т.Кавалеўская (фільм «Птушкі без гнёздаў»); за лепшы анімацыйны фільм — «Жылобыло дрэва» (рэж. У.Пяткевіч); за творчы пошук у дакумент. кіно — С.Лук’янчыкаў (фільмы «Чарнобыль. Фантомы», «Іншы», «Час мясцовы»); прызам імя Турава — А.Ганчаронак і І.Чацверыкоў (фільм «Шэльма»); дыпломам журы «За ўклад у беларускае дакументальнае кіно» — Ю.Лысятаў (фільм «Пётр Міронавіч»); дыпломам журы — І.Кадзюкова (фільм «Дзяўчынка з запалкамі»). На 2м фестывалі (1999) адзначаны: гал. прызам — фільм «Дабро стварай» (рэж. В.Шавялевіч); за лепшы маст. фільм — «Тры жанчыны і мужчына» (рэж. В.Дудзін); за лепшы дакумент. фільм — «Свечка на пагорку» (рэж. Жданоўскі); за лепшы анімацыйны фільм — «Пастараль» (рэж. І.Волчак); за лепшы сцэнарый — У.Арлоў, В.Жыгалка, В.Тарас (фільм «Сеанс мой вячэрні»); за лепшае муз. афармленне — В.Кандрасюк (фільм «Салдацкі блюз»); за лепшае выяўленчае вырашэнне — Ю.Ялхоў (фільм «Ахвота жыць»); за лепшую мужчынскую ролю — Г.Гарбук (фільм «Ахвота жыць»); за лепшую жаночую ролю — Т.Дэлас (фільм «Батанічны сад»); дыпломам і прызам імя Турава — А.Колбышаў (фільм «Ахвота жыць»). На 3м фестывалі (2001) адзначаны: за лепшы маст. фільм — «У жніўні 44га...» (рэж. Пташук); за лепшы дакумент. фільм — «Андрэевы камяні» (рэж. В.Аслюк); за лепшы анімацыйны фільм — «Дзіўная вячэра на куццю» (рэж. Кадзюкова); за лепшую мужчынскую ролю — Я.Міро
    наў («У жніўні 44га...»); за лепшую рэжысуру — Н.Гаркунова (фільм «Несыграная роля»); за лепшае гукавое вырашэнне — гукааператар С.Чупроў (фільм «У жніўні 44га...»); за лепшае выяўленчае вырашэнне — мастак А.Верашчагін (анімацыйны фільм «Прытча пра Раство»), аператар Дз.Зайцаў (дакумент. фільм «Вочы вады»); за лепшую студэнцкую работу — фільм «Нябога» (рэж. Я.Кабернік). На 4м фестывалі (2003) адзначаны: гал. прызам — відэафільм «Апошнія арлы» (рэж. І.Бышнёў); за лепшы маст. фільм — «Павадыр» (рэж. А.Яфрэмаў); за лепшы дакумент. фільм — «Салдаты Італіі» (рэж. А.Алай); за лепшы анімацыйны фільм — «Музыкацудадзей» (рэж. А.Турава); за лепшую рэжысуру — В.Рыбараў (фільм «Прыкаваны»); за лепшы сцэнарый — Ю.Ляшко (фільм «Сяброўка Восень»); за лепшую мужчынскую ролю — У.Гасцюхін (фільм «Прыкаваны»); за лепшую жаночую ролю — С.Кажамякіна (фільм «Каханне»); за лепшае муз. вырашэнне — В.Капыцько (фільм «Геній месца»); за лепшае выяўленчае вырашэнне — Т.Логінава (фільм «Геній месца»); за лепшы
    
    434 незлін
    
    відэафільм — «Я туг жыву» (рэж. В.Сіварцова); прызам імя Турава — рэж. АДашкевіч (фільм «Простыя гісторыі»); за ўдалы дэбют — рэж. А.Голубеў (фільм «Час гону»); дыпломам за цыкл відэафільмаў «Наш агульны дом» — рэж. Шавялевіч.
       Літ.: Панарама беларускага кіно апошніх гадоў: Вынікі I Нац. кінафестывалю бел. фільмаў: 36. матэрыялаў «круглага стала». Мн., 1998; Беларускае кіно ў XXI стагоддзі: Вынікі III Нац. фестывалю бел. фільмаў: 36. матэрыялаў рэсп. навук.творчай канф. Мн., 2002. В.Ф.Нячай.
    
    НЁЗЛІН Міхаіл Веньямінавіч (29.7.1928, г. Гомель — 1.1.1999), расійскі фізік. Чл.кар. Рас. акад. прыродазнаўчых навук (1991), чл. НьюЙоркскай АН. Др фіз.матэм. н., прафесар. Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1950). У 1950—57 на прадпрыемстве «Свярдлоўск45», з 1959 у Інце ядз. сінтэзу Рас. навук. цэнтра «Курчатаўскі інт». Навук. працы па фізіцы плазмы, нелінейнай фізіцы, геафіз. і астрафіз. гідрадынаміцы. Даследаваў найб. моцныя няўстойлівасці плазменных патокаў, упершыню эксперыментальна назіраў новыя аб’екты фізікі плазмы — ленгмюраўскі салітон у магн. полі, віхравы салітон Росбі. Растлумачыў феномен галінавання спіральных рукавоў галактык, прадказаў існаванне ў галактыках буйнамаштабных віхраў (гіганцкіх антыцыклонаў), наяўнасць якіх пацверджана астр. назіраннямі. Прэмія імя Л.А.Арцымовіча Рас. АН (1995).
       Тв:. Дннамнка пучков в плазме. М., 1982; Солнтоны Россбн // Успехм фнз. наук. 1986. Т. 150, вып. 1; Внхрн Россбн н спнральные структуры: Астрофнзнка н фнзнка плазмы в опытах на мелкой воде. М., 1990 (разам з Я.М.Снежкіным); Physics of Intense Beams in Plasmas. Bristol, 1993. М.М.Касцюковіч.
    
    НЁМЕН (Niemen) Чэслаў [сапр. B ы д ж ы ц к i (Wydrzycki) Чэслаў Юліуш; 16.2.1939, в. Старыя Васілішкі Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. — 17.1.2004], польскі спявак, кампазітар, інструменталіст. Вучыўся ў Гродзенскім муз.пед. вучылішчы (1954—58), у муз. школе ў Гданьску. 3 1962 саліст групы «НебескаЧарні», заснавальнік і вакаліст груп «Акварэле», «Немен Энігматык», «Немен», «Немен Аэраліт». 3 1980х г. выступаў сольна. Першы выканаўца польскай папулярнай музыкі. Валодаў моцным нізкім голасам шырокага дыяпазону, для яго характэрна экспрэсіўная манера выканання. Аўтар і выканаўца музыкі і песень да спектакляў, кінафільмаў, у т.л. «Гульня» Е.Каваляровіча, «Выйшаў у ясны, пагодны дзень» К.Вайцяхоўскага, «Вяселле» А.Вайды. Запісаў шмат альбомаў з групамі і асобна. Лаўрэат міжнар. фестываляў эстраднай песні ў г. Аполе (1967), Сопат (1979). Дз.А.Падбярэзскі.
    
    НЕМІРбЎСКІ Яўген Львовіч (н. 21.4.1925, г. Кіраваград, Украіна), ра
    
    
    сійскі гісторыкславіст, даследчык бел. лры. Др гіст. н. (1972), праф. (1975). Чл.кар. Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1991), замежны чл. АН Рэспублікі Чарнагорыя (1996). Скончыў Маскоўскі завочны паліграф. інт (1950). Працаваў ва Усесаюзным НДІ паліграф. машынабудавання (1950—73), у 1973— 82 у Дзярж. бцы СССР імя Леніна, у 1982—93 ва Усесаюзнай кніжнай палаце. 3 1993 гал. навук. супрацоўнік Рас. дзярж. бкі. Даследуе гісторыю слав. кнігадрукавання, тэорыю кнігазнаўства. Аўтар кніг «Узнікненне кнігадрукав