• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ˆнеэкономнческой деятельностн. Мн., 1997; Курс теорнн бухгалтерского учета. Мн., 1999; Сборннк задач по теорнн бухгалтерского учета. 2 нзд. Мн., 2002.
    
    ПАПОК Мікалай Мікалаевіч (н. 8.1.1953, в. Паланэчка Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (2003). Чл.кар. бел. інж. акадэміі (1997). Скончыў Наваполацкі політэхн. інт (1975). 3 1975 у Полацкім унце (з 1998 прарэктар). Навук. працы па развіцці маш.буд. вытвсці, сістэмах аўтаматызаванага праектавання. Стварыў тэарэт. і тэхнал. асновы мабільнай рэарганізацыі і развіцця маш.буд. вытвсці з улікам сучасных эканам. умоў. Распрацаваў сістэму аўтаматызаванага праектавання модульных рэжучых інструментаў, тэхналогіі і абсталявання высокаэфектыўнай мех. апрацоўкі паверхняў дэталей з цяжкаапрацоўвальных матэрыялаў.
      Тв.: Комплексное моделнрованне н оптммнзацня обработкн матерналов резаннем в гнбком автомонтнрованном пронзводстве. Новополоцк, 1997; Мобнльная реорганнзацня
    
    
    машнностронтельного пронзводства Мн 2001.
    
    ПАПбЎ Фёдар Дзмітрыевіч (н. 2.11.1926, в. Малава Кемераўскай вобл., Расія), бел. вучоныюрыст, педагог, публіцыст. Канд. юрыд. н. (1970), дац. (1973). Скончыў Ленінградскі унт (1953). 3 1949 у органах дзярж. бяспекі, у 1954— 66 на аб’ектах Мінатама (г. Арзамас16, цяпер г. Сароў), дзе прымаў удзел у выпрабаваннях сав. ядзернай зброі. У 1968—86 выкладчык Мінскіх вышэйшых курсаў КДБ СССР (з 1976 нач. кафедры). Аўтар падручнікаў па спец. юрыд. дысцыплінах для ВНУ, нарысаў і кніг аб стварэнні сав. атамнай бомбы.
        Тв.: В Арзамасе16: Семь лет с Андреем Сахаровым. Мн., 1997; От «Катюшн» к атомной боМбе // Неман. 2000. № 5—6; Атомную бомбу делалн н нашн землякм // Бел. гіст. часоп. 2000. № 4; Атамная бомба і КДБ Мн 2003.
    
    ПАРАЗІНСКІ (Parazynski) Скот Эдвард (н. 28.7.1961, г. ЛітлРок, ЗША), касманаўт ЗША. Др медыцыны (1989). Скончыў Станфардскі унт (1983). 3 1990 у Эймскім н.д. цэнтры НАСА, з 1992 у атрадзе касманаўтаў НАСА. У 1995 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 3—14.11.1994 на КК «Атлантыс», 25.9—6.10.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі *Мір», 29.10—7.11.1998 на КК «Дыскаверы», 19.4—1.5.2001 на КК «Індэвар» (па праграме Міжнар. касм. станцыі). У космасе правёў 42,5 сут, у т.л. 19,9 гадз у адкрытым космасе (3 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4). М.М.Касцюковіч.
    
    ПАРОШЫН Валерый Дзмітрыевіч (22.8.1952, пас. Чырвоны Араты Веткаўскага рна Гомельскай вобл.), бел. геолаг. Др геолагамінералагічных н. (1998). Скончыў Гомельскі унт (1975). 3 1977 у Бел. н.д. і праектным інце нафты (з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па нафтапошукавай геалогіі і гідрагеалогіі, літагідрагеалогіі і нафтапрамысловай гідрагеалогіі.
       Тв' Лнтогцдрогеохнмпческне крнтернн прогноза ннтенснвной катагенетнческой доломнтпзацнн пзвестняков в галогеннокарбонатных формацпях // Лнтологня н полез. нскопаемые. 1987. № 3; Гцдрогеохнмнческая оценка масштабов катагенетнческого галнтообразованпя в отложеннях соленосных осадочнопородных бассейнов н ее практаческое значенне // Докл. АН Беларусн. 1996. Т. 40, № 6; Гндрохммнческне методы контроля за разработкой подсолевых н межсолевых нефтяных залежей (на прпмере месторожленп і Беларусп). Ч. 1—5 (разам з А.Г.Марозавым, В.П.Хайнаком) // Нзобретенпя н рацпредложення в нефтегазовой промышленностн. 2002. № 3—5.
    
    ПАРТНбЎ Юрый Валянцінавіч (н. 22.5.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), бел. ваен. дзеяч. Ген.м. (1990). Скончыў Ульянаўскае гвардз. вышэйшае танк. каманднае вучылішча імя Леніна
    
    
    пеўны 439
    
    (1970), Ваен. акадэмію бранятанк. войск імя Маліноўскага (1981), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1994). 3 1970 на камавдных і штабных пасадах у Прыкарпацкай ваен. акрузе, з 1981 у Групе сав. войск у Германіі, з 1986 у Далёкаўсходняй, з 1990 у Закаўказскай ваен. акругах. 3 1994 нач. ваен. інспекцыі Мінва абароны Рэспублікі Беларусь, пам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваен. палітыкі. У 2001—03 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
    
    ПАРФІЯНбВІЧ Іосіф Антонавіч (4.9.1902, г. Лепель Віцебскай вобл. — 4.8.1993), расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы. Др фіз.матэм. н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав. Рас. Федэрацыі (1970). Скончыў Іркуцкі унт (1926), дзе і працаваў (у 1930—88 заг. кафедры, у 1933—87 дэкан фта, у 1974—86 дырэктар НДІ прыкладной фізікі). Навук. працы ў галіне люмінесцэнцыі крышт. рэчываў. Даследаваў люмінесцэнцыю і цэнтры афарбоўкі ў актываваных шчолачнагалоідных фосфарах, прыроду лакальных станаў у іонных крышталях, рэкамбінацыйную, тэрма, фотастымуляваную і рэнтгеналюмінесцэнцыю, дазіметрычныя ўласцівасці шэрагу монакрышталёў.
       Тв.: Электронные центры окраскн в нонных крнсталлах. йркутск, 1977 (разам з Э.Э.Пензінай); Люмннесценцвя крнсталлов. Нркутск, 1988 (разам з У.М.Саламатавым).
    М.М.Касцюковіч.
    
    ПАСКАЛІ (Pascoli) Джавані (31.12.1855, СанМаўра Паскалі, Італія — 6.4.1912), італьянскі паэт. Праф. ва унтах Месіны (з 1897), Пізы (з 1902), Балонні (з 1905). У збках вершаў «Тамарынд» (1891), «Першыя вершы» (1897), «Песні Кастэльвек’ё» (1903), «Застольныя паэмы» (1904), «Оды і гімны» (1906) і інш. паэтызацыя штодзённасці, імпрэсіянісцкія рытмы, жывое адчуванне прыроды, шчырасць перажыванняў. У многіх яго вершах заклікі да «хрысціянскага сацыялізму», брацтва людзей перад пагрозай вайны, спробы адысці ад рэчаіснасці ў свет успамінаў, дэкадэнцкія матывы, туманная сімволіка. У «Канцонах караля Энцыо» (1908), «Італійскіх паэмах» (1911), «Паэмах Рысарджымента» (1913) апявае гісторыю Італіі.
    
    ПАСТУШКбЎ Генадзь Паўлавіч (н. 12.8.1937, Мінск), бел. вучоны ў галіне буд. канструкцый. Др тэхн. н. (1995), праф. (1996). Чл.кар. Бел. інж. тэхнал. акадэміі (1991), акад. Бел. горнай акадэміі (1997). Скончыў БШ (1959). 3 1963 у Бел. нац. тэхн. унце (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўмоў эксплуатацыі і эфектыўнасці выкарыстання аглапарытабетону ў пралётных элементах аўтадарожных мастоў, распрацоўцы і выкарыстанні танкасценных жалезабетонных канструкцый, вырабленых метадам цэнтрыфугавання, у будве шматпавярховых будынкаў і
    
    
    інш. збудаванняў. Удасканаліў тэорыю разліку жалезабетонных канструкцый на аснове дэфармацыйнай мадэлі. Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў энцыклапедыі «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002). Прэміі CM Беларусі 1983, 1994.
       Тв.: Предварнтельно напряженные железобетонные конструкцнн. 3 взд. Мн., 1984 (разам з Я.І.Драздом); Унмфнцнрованные многоэтажные каркасные здання с центрнфугованнымн колоннамн. Мн., 1988.
    
    ПАЎЛбЎСКАЯ Наталля Юр’еўна (н. 9.5.1953, Мінск), бел. мовазнавец. Др філал. н. (2003), праф. (2003). Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала. 3 1982 у Мінскім лінгвістычным унце. Даследуе тэарэт. праблемы граматыкі сучаснай бел. мовы, шляхі гіст. развіцця грамат. адзінак бел. і рус. моў. Аўтар манаграфіі «Катэгорыя мадальнасці ў сучаснай беларускай мове» (2001), навуч.метадычнага дапаможніка «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (2000) і інш.
    
    ПАЎЛбЎСКІ Іван Іванавіч (н. 30.7.1954, в. Святая Воля Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (2001). Скончыў Мінскі пед. інт (1978). Настаўнічаў. 3 1983 у Нац. інце адукацыі Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1987—92 заг. лабараторыі пач. навучання, у 1990—2002 заг. аддз. дыдактыкі, з 2002 заг. лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мове і лры). Навук. працы па методыцы навучання бел. мове, агульнай дыдактыцы, тэорыі і практыцы пач. навучання. Аўтар падручнікаў па бел. мове для 1 — 4га класаў школ з бел. мовай навучання.
       Тв:. Кніга для настаўніка: 1ы кл. Мн., 1987 (у сааўт.); Кніга для настаўніка 2 класа. Мн.. 1990; Беларуская мова ў 4 класе. Мн., 1995; Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыкадыдакт. даслед. Мн., 1998; Навучанне роднай мове ў 1 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. Мн., 1998; Навучанне беларускай мове ў 4 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. Мн., 1998; Родная мова ў пазнанні рэчаіснасці // Пач. навучанне. 1998. № 3.
    
    ПАЎЛбЎСКІ Іван Рыгоравіч (н. 5.7.1922, в. Латыгаль Сенненскага рна Віцебскай вобл.), савецкі дзярж. дзеяч, адзін з кіраўнікоў чыг. транспарту. Герой Сац. Працы (1971). Канд. эканам. н. (1969). Скончыў Ленінградскі інт інжынераў шляхоў зносін (1951). 3 1941 на кіруючых пасадах на чыг. транспарце. 3 1972 нач. Гал. ўпраўлення руху Мінва шляхоў зносін, нам. міністра. Ў 1977—82 міністр шляхоў зносін СССР. 3 1982 1ы нам. пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце Эканам. Узаемадапамогі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1977—82. Э.А.Карніловіч.
    
    ПАФЕРАЎ Алег Сяргеевіч (н. 2.8.1949, г. Ленгер ПаўднёваКазахстанскай вобл., Казахстан), бел. ваен. дзеяч. Ген.лейт. (2003). Канд. ваен. н. (2000). Скончыў радыётэхн. вучылішча Войск ППА (1969), Ваен. інжынерную радыётэхн.
    
    
    акадэмію ППА імя Говарава (1977), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1999). 3 1969 на камандных і штабных пасадах у Войсках ППА. 3 1992 нам. камандуючага па ўзбраенні — нач. упраўлення ўзбраення Войск ППА Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. 3 1999 1ы нам. камандуючага Войскамі ППА, з 2001 камавдуючы ВПС і войскамі ППА Узбр. Сіл Рэспублікі БелаРУеь.
    
    ПЁНІНА Эма Ільінічна (н. 12.6.1939, Душанбе), бел. спявачка (меццасапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Бел. кансерваторыю (1969). 3 1969 артыстка хору Беларускага тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам В.Роўды, з 1981 у Бел. дзярж. акад. хар. капэле імя Р.Шырмы, адначасова з 1998 педагог пры ёй.
    
    ПЁРЛІН Уладзімір Паўлавіч (н. 1.3.1942, г. Бішкек), бел. віяланчэліст, педагог, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965, кл. А.П.Стагорскага). 3 1964 канцэртмайстар аркестра Бел. тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам Б.Райскага. 3 1971 (з перапынкам) п