Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
цы на дыст. 500 м і байдарцыдвойцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён свету (1989, г. Плоўдзіў, Балгарыя) на байдарцычацвёрцы на дыст. 500 м; сярэбраны прызёр (1985, г. Мехелен, Бельгія) на байдарцыдвойцы на дыст. 1000 м і бронз. прызёр на байдарцыдвойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1986, г. Манрэаль, Канада) на байдарцыдвойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. спаборніцтваў «Дружба84» на байдарцыдвойцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён СССР на байдарцыдвойцы на дыст. 500 і 1000 м (1984, 1985), на байдарцыадзіночцы на дыст. 500 м (1986, 1988), на байдарцычацвёрцы на дыст. 500 м (1987, 1989). А.А.Дубовік.
ПУТРАМАНТ (Putrament) Ежы (14.11. 1910, Мінск — 23.6.1986), польскі пісьменнік. Скончыў Віленскі унт (1934). У 2ю сусв. вайну адзін з арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і Першай арміі Войска Польскага. У 1944—45 у перыяд. друку, у 1945—50 дыпламат. Дэбютаваў як паэт у 1930. Паэт. збкі «Учарашняе вяртанне» (1935), «Лясная дарога» (1938) — рэакцыя на сац. несправядлівасць, трагічную будучыню. У рамане «Рэчаіснасць» (1947) рэаліст. карціна даваен. Польшчы. Аналіз прычын вераснёўскай ка
тастрофы 1939 — у цэнтры рамана «Верасень» (1951). У раманах «Раздарожжа» (1954), «Пушча» (1965) маральнаэтычныя праблемы. Раман «Болдын» (1969) пра лёс чалавека ў перыяд вайны і акупацыі. Аўтар кн. успамінаў «Палова веку» (т. 1—9, 1961—87), цыкла «Выбраннікі» (т. 1—2, 1978—79), навел, рэпартажаў, дакумент. кніг, фельетонаў. На бел. мову яго паасобныя творы пераклалі У.Дамашэвіч, Я.Міско, П.Стэфановіч, М.Танк. Дзярж. прэміі Польшчы 1953, 1955, 1964.
Тв.: Бел. пер. — Верасень. Мн., 1959; Рус. пер. — Действнтельность. М., 1948; Пуша. М., 1970; Рассказы. М., 1977; Сентябрь. М., 1981.
Літ:. Г о р с к н й Н К Творческнй путь Ежн Путрамента // Современная польская лнтература. М., 1976. М.М.Хмяльніцкі.
ПЫЖКбЎ Васіль Андрэевіч (н. 18.2.1921, в. Валымер Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. гісторык, журналіст. Др гіст. н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыў БДУ (1958). 3 1938 на журналісцкай рабоце, у 1943—51 заг. аддзела, нам. рэдактара газ. «Советская Белоруссня». 3 1951 нам., у 1954—69 рэдактар газ. «Звязда». 3 1969 у БДУ. Асн. працы па тэорыі і практыцы друку. Чл. ЦК КПБ у 1954—71. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1955—68. Чл. Кта па Ленінскіх прэміях у галіне лры і мастацтва пры CM СССР (1962—64).
Тв.: Друк Беларусі ў барацьбе за выкананне гістарычных рашэнняў XXI з’езда КПСС. Мн., 1960; Газета і сучаснасць. Мн., 1965; Журналіст у эканамічным пошуку. Мн., 1973; Ад партрэта сучасніка да гісторыі сучаснасці. Мн., 1975. С.І.Аладзьеў.
ПЬІЖЫК Андрэй Мікалаевіч (н. 28.10.1966, Мінск), бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя Глінкі (1988). 3 1988 артыст камернага хору Бел. філармоніі, з 1991 —Дзярж. акад. харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы. 3 1995 артыст вак. групы «Чысты голас» пры Закрытым акц. тве Белтэхэкспарт.
ПЫРВАНАЎ Георгі (н. 27.6.1957, с. Сірыштнік, Балгарыя), дзяржаўны і паліт. дзеяч Балгарыі, гісторык. Канд. гіст. н. (1988). У палітыцы з 1991. Чл. Вышэйшага савета і нам. старшыні (з 1994), старшыня (з 1996) Балгарскай сацыяліст. партыі, якую імкнецца мадэрнізаваць і рэфармаваць у с.д. духу. У 1997 адмовіўся ад прапановы ўзначаліць урад, потым узначальваў у Нар. сходзе (парламенце) левую дэпутацкую групу «Кааліцыя за Балгарыю». Са студз. 2002 4ы прэзідэнт Балгарыі. Пацвердзіў ранейшы курс краіны на ўступленне ў НАТО і Еўрап. саюз, адначасова выказаўся за аднаўленне супрацоўніцтва з Расіяй і Украінай. Аўтар прац па гісторыі Балгарыі. М.С.Даўгяла.
ПЯТЛІЦКАЯ Валянціна Сяргееўна (н. 7.10.1947, г. КаменкаДняпроўская Запарожскай вобл., Украіна), бел. артыс
тка аперэты (сапрана). Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974). 3 1970 артыстка хору, з 1974 салістка Бел. дзярж. муз. тра. Для творчай індывідуальнасці П. характэрны эмацыянальнасць, шчырасць у перадачы пачуццяў, артыстызм. Сярод партый: Царэўна і Ліса («Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Насця, Надзя («Несцерка», «Судны час» Р.Суруса), Патрысія і Епіфанія («Мільянерка» Я.Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Каралева («Шклянка вады» У.Кандрусевіча), Зорыка, Ганна і Валянціна («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Адэта, Сільва, Віялета («Баядэра», «Сільва», «Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Адэль, Аніна («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Стэла («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Ірынка («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Соф’я («Popa ад розуму» А.Фельзера), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» С.Пажлакова), Галя («Старыя дамы» А.Фельцмана), Глорыя («Дарагая Памэла» М.Самойлава), Чаніта («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Мама і Каламбіна («Дзіцячы альбом» на муз. П.Чайкоўскага), Лялька («Стойкі алавяны салдацік» С.Баневіча) і інш. Д.А.Сівалобчык.
ПЯТРбВІЧ Мікалай Цімафеевіч (н. 8.9.1915, Талін), расійскі і бел. вучоны ў галіне тэорыі перадачы сігналаў. Др тэхн. н. (1960), праф. (1962). Скончыў Маскоўскі электратэхн. інт сувязі (1941). 3 1946 у НДІ радыёпрамсці (Масква). 3 1960 заг. кафедры ва Усесаюзным завочным інце сувязі і Мінскім філіяле гэтага інта. 3 1988 у Маскоўскім тэхн. унце сувязі і інфарматыкі (заг. лабараторыі). Навук. працы па распрацоўцы метадаў барацьбы з перашкодамі ў каналах сувязі, даследаванні магчымасці радыёкантакту з пазаземнымі цывілізацыямі. Аўгар метаду адноснай фазавай маніпуляцыі, якім шырока карыстаюцца ў наземных і касм. сістэмах сувязі.
Тв:. Перадача днскретной ннформацнн в каналах с фазовой маннпуляцней. М., 1965; Космнческая радносвязь. М., 1979 (разам з Я Ф.Камневым, М.В.Каблуковай); Относнтельные методы передачн ннформацнн. М., 2003.
ПЯТРбВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 19.7.1951, в. Чабусы Любанскага рна Мінскай вобл ), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2003), праф. (2004). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1973). 3 1973 у Бел. філіяле НДІ эканомікі каап. гандлю (з 1976 заг. аддзела), з 1987 заг. аддзела Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ кан’юнктуры і попыту, з 1991 нам. ген. дырэктара Бел. рэсп. цэнтра «Спажывецкі рынак» Мінва гандлю Рэспублікі Беларусь, з 1992 дырэктар Бел. інта рынку. 3 1997 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па пытан
15. Зак. 111.
442 ПЯЧОНКІНА
нях сацыялогіі попыту і прапановы на спажывецкім рынку, дзярж. ўдзелу ў рэгуляванні рыначных праблем сац. сферы, рашэння праблем асабістага спажывання і інш.
Тв:. Сельская семья: потребностн н запросы. Мн., 1982 (разам з А.І.Савінскім); Экономнческая функцня семьн. М., 1984 (разам з Б.М.Левіным); Сельская семья: быт, технмка. Мн., 1985; Государственное регулнрованне потребнтельского рынка. Мн., 2001; Государство, потребнтель, рынок. Мн., 2003.
ПЯЧбНКІНА Ганна Сцяпанаўна (н. 1.5.1945, г. Віцебск), бел. харавы дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыла Бел. кансерваторыю (1971. кл. В.Роўды). 3 1963 маст. кіраўнік дзіцячага і студэнцкага хароў у Віцебску, з 1966 у Мінску. 3 1973 выкладае ў Брэсцкім муз. вучылішчы, адначасова з 1974 маст. кіраўнік нар. харавой капэлы Дома культуры чыгуначнікаў, з 1982 — капэлы настаўнікаў гар. Дома культуры.
РАБАКОНЬ Мікалай Васілевіч (н. 24.4.1942, в. Шалашы Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1999). Праф. (2003). Скончыў Мінскі пед. інт (1964). 3 1966 у Бел. пед. унце імя М.Танка. У 1970—82 і 1988—96 у Бел. эканам. унце (у 1978— 82 заг. кафедры). У 1982—88 нач. упраўлення Мінва вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі. 3 1996 у Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва (заг. кафедры, прарэктар). 3 1998 у Мінскім інце кіравання. Навук. працы па праблемах сац. дэтэрмінацыі і матывацыі чалавечай дзейнасці. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Курса лекцый па філасофіі» (ч. 1—2, 1994—96), манаграфіі «Камуністычнае выхаванне студэнтаў у працэсе выкладання грамадскіх навук» (1979). Аўтар дапаможнікаў для ВНУ, сааўтар «Кароткага філасофскага слоўніка» (1994).
Тв:. Детермннацня соцнального действня: Фнлос.методол. аналнз. Мн., 1992; Саморегуляцня поведення лнчностн (мотнвацнонносннергетнческнй н экзнстенцнальный аспекты). Мн., 1998; Соцнальная прнчнна: сушноеть. механмзм, формы проявлення. Мн., 2000. М.П.Савік.
РАВЯКА Казімір Адамавіч (н. 9.8.1937, в. Смалянкі Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (2002), праф. (1997). Скончыў БДУ (1962). 3 1962 настаўнік сярэдняй школы, з 1967 выкладчык Чырвонабярэжскага сельгастэхнікума ў Жлобінскім рне. 3 1972 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Асн. даследаванні па гісторыі Стараж. Рыма і антьгчнай спадчыне на Беларусі.
Тв.: Пуннческне войны. Мн., 1988; Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма. Мн., 1993 (разам з І.АЛісавым); Антнчный мнр в термннах, нменах н названнях: Слов.справ. Мн., 1997 (з ім жа); Антычная спадчына на Беларусі. Мн.. 1998.
РАГАЎЦОЎ Васіль Іванавіч (н. 4.1.1952, г.п. Стрэшын Жлобінскага рна Гомельскай вобл.), бел. мовазнавец і паэт. Чл.кар. Бел. акадэміі адукацыі (1999). Др філал. н. (2003), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед. інт (1973). Настаўнічаў. 3 1978 у Магілёўскім унце (з 1983 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел. і рус. моў, лінгвістыку тэксту, тэарэт. лінгвістыку, бел. дыялектную анамастыку, бел. тэрміналогію, методыку выкладання бел. мовы і інш. Аўтар манаграфіі «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» (2002), навуч. дапаможнікаў, у т.л. «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні» (2001). Сааўтар кн. «Уводзіны ў мовазнаўства» (1987), «Рускабеларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000), біябібліягр. даведніка «Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова: Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001)» (2002) і інш. Выдаў кнігі паэзіі «Сутонне» (1995) і «Долягляд» (1998).
РАДЗЕЦКАЯ Людміла Яўгенаўна (н. 25.9.1959, г. Віцебск), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Др мед. н. (2001). Скончыла Віцебскі мед. унт (1982), працуе у ім з 1986 (з 2001 праф. кафедры, адначасова заг. курса павышэння кваліфікацыі спецыялістаў). Навук. працы па гінекалагічнай эндакрыналогіі, генітальным эндаметрыёзе.
Тв:. Эндометрнондная болезнь (этнопатогенез, днагносшка н леченне). Вмтебск. 2000 (разам з Л.Я.Супрун).
РАДЗІВІЛАЎ Уладзімір Генадзевіч (н. 17.4.1961, г. Узда Мінскай вобл.), бел. артыст гутарковага жанру, парадыст. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1986). Усерас. творчую майстэрню эстр. мастацтва ў Маскве (1989). 3 1986 артыст Бел. філармоніі, з 1989 — Тра студыі «Тэатр песні» Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча ў групе «Шчаслівы выпадак», з 1991 — у ансамблі «Сябры». 3 1998 арганізатар і маст. кір