• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    едагог гімназіікаледжа пры Бел. акадэміі музыкі, адначасова з 1988 муз. кіраўнік і дырыжор заснаванага ім камернага аркестра пры гімназіікаледжы. Пра творчасць П. зняты фільмы «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (1995), «Другое жыццё» (1999), «Уладзімір Паўлавіч Перлін» (2002) і інш. Сярод вучняў: Г.Анішчанка, А.Багранцаў, К.Злотнікаў, А.Кісялёў, А.Кучынскі, І.Лапараў, М.Самсонаў, У.Сянкевіч, А.Храмушын і інш. І.Л.Чэбан.
    
    ПЁРСАН (Persson) Ёран (н. 20.1.1949, г. Вінгокер, Швецыя), дзяржаўны і паліт. дзеяч Швецыі. Вучыўся ў тэхн. школе ў г. Норчэпінг, у 1969—71 — у Вышэйшай школе ў г. Эрэбру і ў Стакгольмскім унце. 3 1979 дэп. рыксдага (парламента) ад Сацыялдэмакратычнай рабочай партыі Швецыі. 3 1985 камунальны саветнік у г. Катрынехольм, міністр без партфеля па пытаннях культуры і школ (1989—91), міністр фінансаў (1994—96). 3 сак. 1996 прэм’ерміністр Швецыі (пераемнік \ .V Карлсана).
       Літ.'. Вуколов Н. Йоран Перссон // Эхо планеты. 1996. № 16. У.Я.Калаткоў.
    
    ПЁЎНЫ Сяргей Іосіфавіч (н. 26.6.1928, с. Агульцы Валкаўскага рна Харкаўскай вобл., Украіна), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1989). Скончыў Харкаўскі інж.буд. інт (1953). Працаваў у праектных арганізацыях Севастопаля, Харкава. 3 1962 гал. архітэктар праектаў у інце «Гомельграмадзянпраект». Асн. работы: у Гомелі — комплекс кінатэатра імя Калініна і кафэ «Маладзёжнае» (1963—75, цяпер Забаўляльны цэнтр), карпусы галоўны і фіз. факультэта дзярж. унта (1973—85), ла
    
    
    440           ПЕЧКУРОЎ
    
    бараторны Цэнтра навук.тэхн. інфармацыі (1984), 5—12павярховы жылы дом з убудаванай выставачнай залай (1985), новы корпус політэхн. інта (1988, цяпер тэхн. унт), будынак «Прыёрбанка» (2001); у г. Светлагорск — 9—16павярховы комплекс жылых дамоў, касцёл.
    
    ПЕЧКУРбЎ Андрэй Фёдаравіч (5.7.1899, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 22.5.1996), бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Др тэхн. н., праф. (1962). Засл. дз. нав. БССР (1974). Скончыў ГорыГорацкі земляробчы інт (1924). У 1930—41 ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі (Мінск), з 1945 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1948—76 заг. лабараторыі). Навук. працы па аграмеліярацыйных і агратэхн. праблемах, праектаванні і будве меліярацыйных сістэм. Распрацаваў метады рэгулявання рэк — водапрыёмнікаў асушальных сістэм, удасканаліў разлікі рэчышчаў рэк і каналаў, у т.л. метады ўмацавання адхонаў і каналаў сітаватыМі матэрыяламі.
       7в.: Основы проектнровання водопрнемнвков н каналов осушнтельноувлажннтельных снстем // Проблемы Полесья. Мн., 1973. Вып. 2; Устойчнвость русел рек н каналов. Мн., 1989. В.М.Кандрацьеў.
    
    ПЁЧНІКАВА Зоя Мікалаеўна (н. 7.4.1946, г. Алатыр, Чувашьгя), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (2003). 3 1966 працавала ў трах Расіі. 3 1980 у Магілёўскім абл. драм. тры. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я.Купалы), Завуч («Судны дзень» паводле В.Казько), Варка («Сівы бусел» В.Ткачова), Люці («Люці» А.Дударава), Лідзія («Варвары» М.Горкага), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Маці («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Фаліяль («Школа блазнаў» М. дэ Гільдэрода), каралева Маргарыта («Рычард III» У.Шэкспіра), Дарына («Тарцюф» Мальера), Маці («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Ала («Развітанне» А.Паповай), Ада («Удовін параход» паводле І.Грэкавай) і інш.
    ПЁРЫШКІНА Наталія. Рыгораўна (н. 26.11.1928, г. Новачаркаск, Расія), бел. вучоны ў галіне аналіт. хіміі. Канд. фармацэўт. н. (1958). Скончыла Пяцігорскі фармацэўтычны інт (1951). 3 1960 у Інце агульнай і неарган. хіміі, у 1980— 91 у Інце фіз.арган. хіміі АН Б.еларусі. Навук. працы па фізікахіміі палімерных матэрыялаў, даследаванні іонаабменных працэсаў у шматкампанентных сістэмах. Распрацавала (з У.С. Салдатавым) агульныя прынцыпы, тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітнай .глебы. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
      7в.: йоннтные почвы. Мн., 1978 (разам з У.С.Салдатавым, Р.П.Харошка); йскусственные почвы для растенвй. Мн., 1985 (разам з У.С.Салдатавым).
    
    ПІКЎЛІК Леанід Рыгоравіч (н. 14.9.1925, Мінск), бел. фізік. Др фіз.матэм. н.
    
    
    (1974), праф. (1991). Скончыў БДУ (1952). 3 1955 у Інце фізікі, з 1995 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па люмінесцэнцыі, спектраскапіі і лазернай фізіцы арган. злучэнняў. Устанавіў вызначальную ролю міжмалекулярных арыентацыйных узаемадзеянняў у люмінесцэнцыі арган. дыпольных малекул у кандэнсаваным стане. Выявіў з’явы самастабілізацыі і самалабілізацыі ўзбуджаных малекул у газавай фазе. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
        Тв.: Генерацня растворов пронзводных фталамнда (разам з Л.Ф.Гладчанка, АДз.Дасько) // Квантовая электроннка н лазерная спектроскопня. Мн., 1971; Спектральные закономерностн оптнческой аннзотропнн растворов краснтелей, наведенной лазерным нзлученнем (разам з В.А.Чарняўскім, А.Ф.Грыбам) // Квантовая электроннка. 2000. Т. 30. № 6.
    
    ГібЛАК (Pollack) Сідні (н. 1.7.1934, г. Лафеет, штат Індыяна, ЗІПА), амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. Скончыў Тэатр. школу ў НьюЙорку. Дэбютаваў як акцёр у фільме «Ваеннае паляванне» (1962). Першая рэжысёрская работа — псіхал. драма «Тонкая ніць» (1965). Паставіў фільмы: «Загнаных коней прыстрэльваюць, ці не праўда?» (1969), «Такімі мы былі» (1973), «Якудза» (1974), «Тры дні Кондара» (1975), «Без злоснага намеру» (1981), «Тутсі» (1982), «3 Афрыкі» (1985, прэмія «Оскар» 1986), «Гавана» (1990), «Фірма» (1993), «Сабрына» (1995), «Павуціна маны» (1999) і інш. Для яго рэжысуры характэрна спалучэнне напружанага дзеяння з дакладнай распрацоўкай характараў. Зняўся ў фільмах: «Тутсі», «Гулец», «Мужы і жонкі», «Смерць ёй да твару», «3 шырока закрытымі вачыма» і інш.
    
    «ПЙЛАЦКАЯ ГАЛІНА», «П о л о ц к а я в е т в ь», бел. літаратурны саюз. Утвораны ў 1995 у выніку зліцця творчых аб’яднанняў, якія існавалі ў г. Полацк Віцебскай вобл. і Мінску. Аб’ядноўвае пераважна рускамоўных пісьменнікаў Беларусі. Заснавальнікі — А.Раткевіч, А.Суднік, С.Агееў. Старшыня Раткевіч. Друкаваны орган — газ. «Вестннк культуры». Выдае аўтарскія і калект. зборнікі. На 2003 налічвала 115 членаў. С.СЛаўшук.
    
    ПОПЛ (Роріе) Джон Энтані (н. 31.10.1925, г. БернхамонСі, Вялікабрытанія), амерыканскі хіміктэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1961), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1971). Замежны чл. Нац. АН ЗША (1977). Скончыў Кембрыджскі унт (1951), дзе і працаваў. 3 1958 у Нац. фіз. лабараторыі (г. Тэдынгтан). 3 1964 праф. унта Карнегі—Мелана (г. Пітсбург), з 1986 Паўн.Заходняга унта (г. Эванстан). Навук. працы па тэорыі вадкасцей, ядз. магнітным рэзанансе, тэорыі малекулярных арбіталей. Распрацаваў паўэмпірычныя камп’ютэрныя выліч. метады квантавай хіміі, прыдатныя для мадэліравання будовы і прагнозу ўлас
    
    
      цівасцей буйных малекул. Нобелеўская прэмія 1998 (з В.Конам; гл. Дадатак).
        Тв.: Рус. пер. — Спектры ядерного магннтного резонанса высокого разрешення. М., 1962 (разам з В.Шнейдэрам, Г.Бернстайнам); Квантовохнмнческне моделв // Успехн фнз. наук. 2002. Т. 172, № 3. М.М.Касцюковіч.
    
    
    
    Дж.Попл.                 В.І.Пусеў
    
    ПРЫБЎГСКАЕ ПАЛЁССЕ, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Брэсцкім рне. Засн. ў 2003 для захавання унікальных прыродных ландшафтаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 7950 га. Асн. від ландшафту — пласкахвалістая водналедавіковая раўніна з дзярновападзолістымі пясчанымі і забалочанымі тарфянабалотнымі глебамі. Пад лясамі 93% пл.; прадстаўлены ўсе фармацыі лясоў Беларусі (за выключэннем шэраальховых), пераважаюць хваёвыя лясы. Ёсць унікальныя расл. садружнасці: хвойнікі плюшчавы, чыставуставы; лугавая садружнасць райграсу сярэднееўрапейскага; лясы брызглінавыя, ядлоўцавыя з дрэвападобнымі экзэмплярамі выш. да 10 м; лясы з вішні птушынай (чарэшні). У флоры больш за 500 відаў сасудзістых раслін, з якіх у Чырв. кнігу занесены чыставуст каралеўскі, увярэднік лясны, каласняк пясчаны, гваздзік картузіянскі, гайнік цёмначырвоны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі і інш. У фауне 58 відаў млекакормячых, 166 — птушак, усе віды рэптылій і амфібій, што пашыраны на Беларусі, 32 віды рыб; 75 відаў жывёл уключаны ў Чырв. кнігу, у т.л. соня арэшнікавая, барсук, начніцы сажалкавая і Натэрэра, шыракавушка еўрапейская, вячэрніца малая, кажанок паўночны, арланбелахвост, гагара чорнаваллёвая, скапа і інш. П.І.Лабанок.
    
    ПРЫГбДЗІЧ Мікалай Рыгоравіч (н. 1.1.1953, в. Лышча Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (2001). Скончыў БДУ (1975), з 1975 працуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Даследуе мову помнікаў стараж. бел. лры, старабел. графіку, арфаграфію, лексікалогію, марфалогію, словаўтварэнне, інавацыйныя працэсы ў сучаснай бел. літ. мове. Аўтар прац «Складаныя прыметнікі ў старабеларускай мове» (1981), «Словаскладанне ў беларускай мове» (2000), «Асобна, разам, праз дэфіс: Слоўнікдаведнік» (1994), «Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны
    
    
    
    пятровіч             441
    
    слоўнік» (1997, з Г.К.Цівановай), «Пішам без памылак: Разам, асобна, праз дэфіс» (2002). Сааўтар манаграфіі «Беларуская мова: Змены ў сучасных славянскіх мовах» (1998) і інш.
    
    ГГУРгІЦКІ Юлій Платонавіч (н. 22.6.1929, Ташкент), бел. архітэктар. Засл. будаўнік Узбекістана (1972). Скончыў Ташкенцкі політэхн. інт (1954). У 1945—69 працаваў у праектных арганізацыях Ташкента. Адзін з аўтараў генплана Ташкента (1971), планіроўкі і забудовы яго цэнтра (1975, Дзярж. прэмія СССР 1975). У 1975—2000 у інце «Мінскпраект» (кіраўнік майстэрні). Асн. работы ў Мінску: генплан Мінска (1982, кіраўнік аўтарскага калектыву), праект планіроўкі яго прыгараднай зоны (1979), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Мінска (1983, у сааўт.). Аўтар прац у галіне горадабудаўніцтва.
      Тв:. Научнометоднческне основы разработкн генерального плана Мннска н его прнгородной зоны // Стрво н архмтектура Белорусснн. 1982. № 2; Основные прннцвпы формнрованвя центра Мннска (разам з М.Ц.Гардзеенкам) // Там жа. 1984. № 2.
    
    ПЎСЕЎ Віктар Іванавіч (н. 28.3.1966, чыг. ст. Уза БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл.), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў Гомельскі унт (1991), Акадэмію МУС Беларусі (1997). У 1982—92 спартсменінструктар Спорткамітэта СССР. 3 1992 ст. інспектар Цэнтра спец. падрыхтоўкі Гомельскага абл. тва «Дынама». Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1983, г. Познань, Польшча) на байдарцыадзіноч