• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    аўнік «Радзівілаўтэатра» пры Белканцэрце.
    
    РАЖКбЎ Леанід Мікалаевіч (н. 20.2.1940, г. Магілёў), бел. вучоны ў галіне лесаводства. Др с.г. н. (2002), праф. (2003). Скончыў Бел. тэхнал. унт (1962), дзе і працуе (з 1983 дэкан). Навук. працы па пытаннях рэкрэацыйнага лесаводства, лясной экалогіі і інш.
       Тв.: Основы прнродопользовання. Мн., 1980 (у сааўт.); Экалогія з асновамі метэаралогіі. Мн., 1995; Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання. Мн., 1999 (у сааўг.); Основы теорнн н практнкн рекреацнонного лесоводства. Мн.. 2001.
    
    РАЖКОЎ Яўген Назаравіч (н. 16.6.1920, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), бел. мастак. Скончыў Ленінградскае маст. вучылішча (1930). У 1945—93 працаваў на Мінскім маст. камбінаце. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.
    
    
    Сярод работ: «Судзейская калепя ў парку імя М.Горкага», «Сплаўная прыстань» (абедзве 1948), «Выезд агранома ў калгас» (1951), «Сакавік» (1957), «Рыбалка на возеры Сялява» (1961), «Наталля» (1976), «Аўтапартрэт» (1999), «Неаніла» (2000), нацюрморты. 3 1990 нрацуе пераважна ў іканапісе.
       Літ.: Яўген Ражкоў: Іканапіс. Жывапіс: |Альбом|. Мн., 2002.
    
    РАЗАНАЎ Анатоль Аркадзевіч (н. 29.1.1956, г. Львоў, Украіна), бел. гісторык, палітолаг. Др гіст. н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1978). 3 1978 выкладчык, дац. БДУ, у 1987—88 у Мінскай вышэйшай парт. школе, з 1991 у Інце паліталогіі і сац. кіравання, з 1992 праф. кафедры міжнар. адносін БДУ. Даследуе пытанні нац. і міжнар. бяспекі, эвалюцыю НАТО, знешнюю палітыку ЗША.
       Тв.: Проблема разоруження н борьба ндей. Мн., 1988; Стратегня разума: Новое мышленне н междунар. безопасность. Мн.. 1991; Безопасность: подходы Запада. Мн., 1994 (разам з АВ. Шарапам); НАТО: проблемы трансформашш н расшнрення. Мн.. 1996; Европейская безопасность н НАТО. Мн.. 2002; Belarus: Foreign policy priorities // Belarus at the crossroads. Washington, 1999.
    
    РАЗМЫСЛОВІЧ Іван Раманавіч (н. 15.5.1915, в. Восава Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне с,г. машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1952), праф. (1982). Скончыў БПІ (1940). 3 1950 у Інце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН Беларусі (кіраўнік аддзела). У 1950— 2001 у Бел. аграрным тэхн. унце (у 1956—78 заг. кафедры, адначасова ў 1966—76 прарэктар). Навук. працы па пытаннях распрацоўкі с.г. тэхнікі для вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія СССР 1951.
       Тв:. Машыны і прылады для механізацыі вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Мн., 1958 (разам з М.А.Аляксейчыкам); Машнны для внесення мннеральных удобреннй. Мн., 1981 (у сааўт.); Практнкум по сельскохозяйственным машннам. Мн., 1997 (у сааўт.). Л.В.Бароўка.
    
    РАЙКОЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 25.3.1954, г. Томск, Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па лазернай і эмісійнай спектраскапіі плазмы, аналіт. лазернай спектраметрыі, лазерным прыладабудаванні. Выканаў тэарэт. мадэліраванне і эксперым. даследаванне селектыўнага ўнутрырэзанатарнага паглынання ў шматмодавых імпульсных лазерах; правёў лазерную спектраскапічную дыягностыку лазернай абляцыйнай плазмы; распрацаваў і стварыў эксперым. ўзоры лазерных спекгрометраў з унікальнымі параметрамі.
      Тв.: Лазерная абсорбцнонная н флуоресцентная днагностнка плазмы (разам з В.С.Бураковым. М.У.Тарасенкам) // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1997. Т. 64, № 3; Фнзнка шіазмы н плазменные технологнн в
    
    
    русілка              443
    
    Беларусн. Мн.. 2001 (разам з В.С.Бураковым, У. Дз. ІПымановічам); Внутрнрезонаторная лазерная спектроскопня: ,'шагностмка плазмы н спектральный аналнз (разам з В.С.Бураковым) // Журн. прпкладной спектроскопмн 2002. Т. 69, № 4.
    
    РАМАНАЎ Раальд Леанідавіч (н. 28.12.1933, г. Барысаў Мінскай вобл.), расійскі інжынербудаўнік і вынаходнік. Др тэхн. н. (2001). Скончыў Горкаўскі інж.буд. інт (1964). 3 1967 на кіруючых пасадах буд. і н.д. аргцый Беларусі, Латвіі, Масквы. 3 1985 нач. Цэнтр. эксперым.вьпв. базы пры Дзяржбудзе СССР. У 1993—98 старшыня кта буд. тэхналогій пры Дзяржбудзе Расіі, гал. інжынер праектаў па аднаўленні помнікаў архітэктуры. Навук.тэхн. распрацоўкі і вынаходніцтвы ў галіне эканам. арміравання жал.бетонных канструкцый, спец. дарожных пакрыццяў, распрацоўкі і рэалізацыі тыпавых праектаў мадэрнізацыі жьмых будынкаў. Удзельнічае ў аднаўленні помнікаў бел. архітэкгуры. у т.л. Міхайлаўскай царквы (17 ст.) у в. Чарэя Чашніцкага рна Віцебскай вобл. (з 2000). Аўтар артыкулаў па гісторыі бел. архітэктуры. Прэмія CM Латвіі 1973.
    
    РАМАНЮК Фёдар Аляксеевіч (н. 28.4.19'52, в. Доўгае Пружанскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галше элекграэнергетыкі. Др тэхн. н. (1999), праф. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. унт (1978), дзе і працуе (з 1997 нам. прарэктара, з 2001 прарэктар па навук. рабоце і вытв. дзейнасці). Навук. працы па развіцці асноў арганізацыі мікрапрацэсарных сістэм аховы і аўтаматыкі элекграўстановак, па іх інфармацыйным забеспячэнні. Распрацаваў прынцыпы іх пабудовы і струкгурнай арганізацыі, стварыў эфектыўныя спосабы вызначэння інфарм. параметраў уваходных сігналаў.
       Тв.: Ннформацнонное обеспеченне вычнслнтельного экспернмента в релейной заіцмте н автоматнке энергоснстем. Мн., 1998 (разам з У.І.Новашам); йнформацнонное обеспеченпе мнкропроцессорных зашнт электроустановок: Учеб. пособне. Мн.. 2001; Формнрованне оргональных составляюшнх входных снгналов в мнкроконтроллерных заіцнтах // йзв. вузов п энергет. обьеднненнй СНГ. Энергетнка. 1998. № 3.
    
    РАМбН (Ramon) Ілан (20.6.1954, г. РаматГан, Ізраіль — 1.2.2003), першы касманаўт Ізраіля. Палкоўнік ВПС. Бакалаўр навук па электроніцы і камп’ютэрнай тэхніцы. Скончыў лётную школу ВПС (1974), ТэльАвіўскі унт (1987). У 1990—94 камандзір эскадрьылі, нач. упраўлення ў штабе ВПС Ізраіля. 3 1998 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (ЗША). 16.1—1.2.2003 здзейсніў (як спецьіяліст па карыснай нагрузцы) палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Калумбія». Загінуў у выніку катастрофы пры вяртанні на Зямлю. У космасе правёў 15,9 сут. У.С.Ларые'наў.
    
    РАПЁЙКА Максім Восілавіч (1907, г. Полацк Віцебскай вобл. — 25.2.1940),
    
    
    Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае ваен. пях. вучылішча (1930я г.). У Чырв. Арміі з 1926. У час сав.фінл. вайны 1939^10 асобны развед. батальён пад камандаваннем капітана Р. ў канцы студз. 1940 заняў важную вышыню і чыг. станцыю Юханес (цяпер пас. Савецкі) і прычыніў праціўніку значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. Загінуў у баі ў раёне воз. ЛасіСаары.
    
    РАХМАНАЎ Сяргей Кімавіч (н. 6.2.1952, г. Краснадар, Расія), бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Др хім. н. (1997). Засл. дз. нав. Беларусі (2001). Скончыў БДУ (1974), дзе і працуе (у 1978—97 у НДІ фіз.хім. праблем, у 1991—93 нам. дырэкгара, у 1993—97 дырэктар; з 1997 прарэктар БДУ). Навук. працы па хіміі фатагр. працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Выявіў і даследаваў працэсы фотаактывавання плёначных сістэм на аснове галагенідаў невысакародных металаў. a таксама працэсы структурнай рэарганізацыі часцінак серабра ў палімернай матрыцы ў ходзе акісляльнааднаўляльных хім. рэакцый. Распрацаваў і ўкараніў у практыку комплекс тэхналогій дэфекталагічнага кантролю і мед. рэнтгенадыягностыкі.
       Тв.: Малые частмцы металлов в фотографнческнх процессах с хнмнческнм уснленнем на пленках ноднда свннца // Хммкческйе проблемы создання новых матерпалов н технологнй. Мн., 1998; Формпрованне структур на основе нанодасперсных металлов в результате гетерогенных окнслнтельновосстановнтельных хммнческнх реакшш (разам з В.В.Свірыдавым, Г. А Браніцкім) // Та.м жа. Мн„ 2003.
    
    РОЗЕНГОЛЬЦ Аркадзь Паўлавіч (1889, г. Віцебск — 15.3.1938), савецкі вайсковы і дзярж. дзеяч. Удзельнік 1й рас. (1905—07) і Кастр. (1917) рэвалюцый. 3 1918 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, рэўваенсаветаў шэрага армій Усх., Зах. і Каўк. франтоў. 3 1923 нач. Ваеннапаветр. сіл РСЧА, нам. наркома, у 1930— 37 нарком знешняга гандлю СССР. Чл. ВЦВК і ЦВК СССР у 1919—37. ЦКК ВКП(б) у 1927—34. Аўтар брашур і артыкулаў пра ўстанаўленне сав. улады. знешні гандаль СССР і інш. У 1937 арыштаваны, у сак. 1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988. Э.А.Карніловіч.
    
    РЙЗІН Марк Саламонавіч (12.10.1898, г. Віцебск — 3.9.1981), вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Др геагр. н. (1963). Скончыў Маскоўскі унт (1923). 3 1924 працаваў у Наркамаце знешняга гандлю, з 1938 ва Усесаюзным геал. фондзе Мінва геалогіі СССР. 3 1953 у выдве «Советская энцнклопедмя» (у 1960—74 заг. рэдакцыі геаграфіі). Навук. працы па мінер. рэсурсах і геаграфіі горнай прамсці замежных краін, эканам. геаграфіі краін Афрыкі. Ганаровы член Геагр. тва СССР (1975).
       Тв:. Географня мнрового хозяйства. М.. 1971 (у сааўт.); Мннеральные богатства Афрнкн М.. 1972. В.А.Ярмоленка.
    
    
    РУДЗЁВІЧ Юрый Рамуальдавіч (н. 7.4.1961, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыў Бел. ‘кансерваторыю (1989). 3 1989 артыст хору Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі, з 1995 — вак. групы «Чысты голас» пры Закрытым акц. тве Белтэхэкспарт.
    
    РУДЗЯНОК Васіль Васілевіч (н. 8.11.1963, Мінск), бел. вучоны ў галіне анатоміі, гісталогіі, цыталогіі і клетачнай біялогіі. Др мед. н., праф. (2003). Скончыў Бел. мед. унт (1987), дзе і працуе. Навук. працы па нейратрансмітарнай пластычнасці сімпатычных вузлоў чалавека ў розныя перыяды антагенезу ў норме і паталогіі.
       Тч:. Распределенне нейропептндов в снмпатмческнх узлах человека // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. медыкабіял. навук. 2001. № 1; Neurotransmitter plasticity of human sympathetic gangha // Joum. of Anatomy. 2000. Vol. 198. The development of synaptophysin immunoreactivity in the human sympathetic gangha (paзам з В.Кюхнэлем) // Annals of Anatomy. 2001. Vol. 183.
    
    
    РУСАКЕВІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 13.9.1947, в. Выганашчы Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл.), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Гродзенскія пед. (1970) і с.г. (1983) інты, Мінскую вышэйшую парт. школу (1983). Працаваў заг. бібліятэкі, дырэктарам школы ў Івацэвіцкім рне. 3 1972 на камсамольскай і парт. рабоце. 3 1986 старшыня Ганцавшкага райвыканкома, нам. старшыні Брэсцкага аблвыканкома. У 1994 нам. старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. 3 1995 нам. Прэм’ерміністра, 1ы нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2000 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у КНР. 3 2003 міністр інфармацыі Рэспублі