Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
і хвоі на Усх. Еўропе і Сібіры.
Тв:. Генетнческне ресурсы сосны н елн в Беларусн. Гомель, 2001; Популяцнонная н эволюцнонная генетнка елей Палеарктякм. Гомель, 2001 (разам з Р.Р.Ганчарэнкам).
ПАДШЫВАЛАЎ Уладзімір Паўлавіч (н. 18.9.1947, г.п. Гарадзішча Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне геадэзіі. Др тэхн. н. (1999), праф. (2000). Скончыў Новасібірскі інт інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (1970), дзе і працаваў. 3 1975 у Полацкім унце (з 1988 заг. кафедры, у 1979—97 дэкан фта, у 2001—03 прарэктар). Навук. працы па матэм. метадах рашэння геад. задач з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій. Распрацаваў агульную тэорыю апісання геад. праекцый, адзіны алгарытм вылічэнняў на ЭВМ праекцый, якія задавальняюць крытэрый Чабышова—Граве, тэарэт. асновы і перспектыўныя патрабаванні да каардынатнай асновы аўтаматызаваных геаінфарм. сістэм рознага прызначэння, ступені абагульнення і даклад
насці апісання прасторава размеркаваных аб’ектаў.
Тв:. Теоретвческне основы формнрованмя коордмнатной среды для геоннформацйонных снстем. Новополоцк, 1998; Однн нз путей модернйзацйй геодезнческой основы // Геодезня н картографмя. 1998. № 2; Компознцнонные геодезйческме проекцнн // Там жа. 2000. № 8.
ПАКЛЕЎСКІКбЗЕЛ Альфонс Фаміч (1809 або 1815, в. Быкаўшчына Полацкага рна Віцебскай вобл. — 9.9.1890), расійскі прадпрымальнік, мецэнат. 3 роду ПаклеўскіхКозелаў. Скончыў школу дамініканцаў у мяст. Ушачы, калегіум піяраў, вучыўся ў Віленскім унце. У 1830я г. на дзярж. службе ў Рас. імперыі, з 1838 губернскі сакратар, чыноўнік па асобых даручэннях пры ген.губернатару Зах. Сібіры. У 1843 заснаваў першае ў Сібіры параходства. Валодаў залатымі і азбеставымі прыіскамі, жал., сярэбранымі і меднымі руднікамі, капальнямі ізумрудаў і александрытаў, заводамі па вытвсці чыгуну, жалеза, свечак, хім. здам, гутамі і інш. прадпрыемствамі. Найбуйнейшы ў Сібіры вытворца гарэлкі, піва, прадуктаў харчавання. Ініцыятар будаўніцтва чыг. Екацярынбург—Цюмень, адзін са стваральнікаў у 1872 Сібірскага гандл. банка. Займаўся дабрачыннай дзейнасцю; будаваў бальніцы, дзіцячыя прытулкі, багадзельні, клубы, бкі і фінансаваў іх; дапамагаў сасланым удзельнікам паўстання 1830— 31 і 1863—64, пабудаваў у Сібіры і на Урале 5 касцёлаў. Пасля смерці П.К. яго нашчадкі стварылі гандл. дом «Спадкаемцаў А.Ф.ПаклеўскагаКозела». У.У.Яцкевіч.
ПАКЛбНСКІ Мікалай Аляксандравіч (н. 14.8.1949, в. Гарадок Уздзенскага рна Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (2002), праф. (2004). Скончьгў БДУ (1971). 3 1971 у БДУ (у 1972—93 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ). Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і нанаэлектроніцы. Распрацаваў тэорыю экранавання электрастатычнага поля ў кавалентных крышталях са скачковым пераносам электронаў па дамешкавых атамах. Выявіў інфранізкачастотныя аўтаваганні току ў легіраваным полікрышт. крэмніі. Вымераў размагнічвальнае поле на паверхні ферамагн. металаў метадам электроннага парамагн. рэзанансу.
Тв:. Экраннрованне электростатнческого поля в ковалентных крнсталлах с точечнымн дефектамн // йзв. вузов. Фнзнка. 1984. Т. 27, № 11; Аналог эффекта Оже прм мзлучательном распаде трнона в квантовой яме (разам з В.І.Сягло, С.А.Вырко) // Журн. прнкладной спектроскопнм. 2001. Т. 68, № 3; Точечные группы сймметрнм. Мн., 2003; Точечные группы снмметрнн. Мн., 2003.
ПАКСАС (Paksas) Роландас (н. 10.6.1956, г. Цельшай, Літва), дзяржаўны і паліт. дзеяч Літвы. Скончыў Вільнюскі інж,буд. інт (1979), Ленінградскую акадэмію грамадз. авіяцыі (1984). Працаваў у грамадз. авіяцыі. Мэр Вільнюса (1997—
99, 2000), прэм’ерміністр Літвы (1999, 2000—01). Дэп. сейма (з 2000), кіраўнік фракцыі Літ. ліберальнага саюза ў ім (з 2001). 3 лют. 2003 прэзідэнт Літ. Рэспублікі. 6.4.2004 Сейм Літвы прагаласаваў за адстаўку П. з прэзідэнцкай пасады, абвінаваціўшы яго ў шэрагу парушэнняў канстытуцыі.
ПАЛЕАЦЙНАВЫ АДДЗІЛ (ЭПбХА), палеацэн (ад палеа... + грэч. kainos новы), ніжні аддзел палеагенавай сістэмы (перыяду) агульнай стратыграфічнай шкалы, які па часе адпавядае палеацэнавай эпосе геал. гісторыі Зямлі (гл. Геахраналогія). Перакрываецца адкладамі эацэнавага аддзела (эпохі) і падсцілаецца адкладамі мелавой сістэмы (перыяду). Вылучаны ням. палеабатанікам В.Шымперам у 1874. Падзяляецца на ніжні і верхні пададдзелы. На тэр. Беларусі выяўлены адклады верхняга пададдзела, да якіх паводле споравапылковага аналізу С.С.Маныкін у 1973 аднёс сумскую світу.
3 палеацэнавага часу на Пд Беларусі пачаўся шэраг палеагенавых трансгрэсій. У палеацэне марскі заліў лагунападобнага выгляду пранік на тэр. Беларусі з боку ДняпроўскаДанецкай упадзіны. Апусканне тэрыторыі было нязначным, а суша вакол марскога заліва слабапрыўзнятая, парослая ў прыбярэжнай частцы пышнай расліннасцю (пальмы, магноліі, лаўры, дубы і інш.). У час расшырэння трансгрэсіі і паглыблення цэнтр. ч. мора на крайнім ПдУ Беларусі намнажаліся пясчаныя пароды зеленаваташэрыя. розназярністыя, кварцавыя, з рэдкімі зернямі глаўканіту, у тоўшчы якіх трапляюцца пясчанікі таго ж складу з халцэдонавым цэментам. Пры абмяленні мора намнажаліся апокі, апокападобныя гліны, алеўрыты, пясчаністыя апокі і інш. Мяркуюць, што ў канцы палеацэну мора пакінула тэр. Беларусі. Яго асадкі падвергліся нязначнаму размыву. Магутнасць адкладаў палеацэну на Беларусі 15—20 м, макс. да 41 м. На правым беразе р. Сож на Пн ад г. Ветка Гомельскай вобл. палеацэнавыя адклады выходзяць на паверхню. 3 адкладамі палеацэну звязаны карысныя выкапні: шкловыя (кварцавыя) пяскі, апокі (у будве як цеплаізалятар, чыстыя гатункі — моцныя адсарбенты).
Літ.: М а н ы к н н С.С. Палеоген Белоруссйн. Мн., 1973; Стратмграфнческне н палеонтологйческне нсследовання в Белоруссйн. Мн., 1978; Геологня Беларусн. Мн., 2001. А Ф Бурлак.
ПАЛЯІПЧЎК Ірына Іванаўна (н. 1.6.1948, Масква), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2000), праф. (2001). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1970). 3 1970 эканаміст Мінскага аўтазавода. 3 1976 у Мінскім філіяле НДІ кіравання аўтамаб. прамсцю. 3 1980 у Бел. эканам. унце (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай, цэнаўтварэння, маркетынгу і лагістыкі.
Ts:. Государственное регулйрованне экономнкм. Мн., 1996 (разам з Н.Б.Антонавай, А.Г.Заўялкавым); Основы маркетннга. Мн., 1997 (у сааўт.); Ценообразованне. Мн., 2002; Ценовое регулмрованне как элемент антнкрнзнсного управлення // Сб. науч. трудов БГЭУ. Мн., 2003.
438 ПАНАМАРОЎ
ПАНАМАРбЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 6.6.1959, г. Новасібірск, Расія), бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Др мед. н. (2001). Скончыў Мінскі дзярж. мед. унт (1982). 3 1989 у 5й клінічнай бальніцы г. Мінска (з 1989 заг. неўралагічнага аддзялення). Навук. працы па запаленчых полінеўрапатыях, паркінсанізме і інш.
Тв.: Воспалнтельные деммелнннзнруюшне полнневропатнн. Мн., 1999; Паркннсоннзм (разам з І.П.Антонавым, К.М.Панамаровай) // Методнческйе рекомендацнн. Мн., 2001; Гнперкннетнческнй снндром в неврологнн (разам з В.У.Еўсцігнеевым, К.М.Панамаровай) // Методнческне рекомечдашш. Мн., 2003.
ПАНКОЎ Дзмітрый Аляксеевіч (н. 26.5.1960, Мінск), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1998), праф. (2001). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1981; з 1992 Бел. эканам. унт), дзе і працуе (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях уліку і аналізу ў сістэме фін. менеджменту, бухгалтарскага ўліку і дакладнасці ва ўмовах глабалізацыі і інфляцыі ў адпаведнасці з міжнар. стандартамі бухгалтарскага ўліку.
Тв:. Теорня н методнка управленческого бухгалтерского учета. Мн., 1995; Современные методы аналнза фннансового положенпя предпрнятня. Мн., 1995; Учет н аналнз в ммкроэкономнческой смстеме фннансового менеджмента: теорня, методолопгя, методпкн. Гродно, 2001; Аналмз хозяйственной деятельностн бюджетных учрежденнй. М., 2002 (разам з А.А.Галаўковай); Бухгалтерскмй учет н аналнз за рубежом. Мн., 2002; Бухгалтерскнй учет в зарубежных странах. Жнтомпр, 2002 (у сааўт.); Современные методы распределенкя затрат обслужнваюшнх пронзводств // Сб. науч. тр. БГЭУ; Юбнл. вып. Мн., 2003. Т. 1; Основы учета м аналнза в смстеме фннансового менеджмента. Мн., 2003 (разам з Д.Дуто).
ПАНЬКІНА (па мужу Зубарэнка) Аляксандра Юр’еўна (н. 2.1.1972, г. Быхаў Магілёўскай вобл.), бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар. кл. (1995). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла вучылішча алімп. рэзерву (1992), Акадэмію фіз. выхавання і спорту Беларусі (1999). 3 1992 спартсменінструктар Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 3 2001 метадыст і трэнер ФСТ «Спартак» па веславанні акад. у дзіцячаюнацкай спарт. школе па водных Biflax спорту. Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі. А.А.Дубовік.
ПАНЬКОЎ Уладзімір Васілевіч (н. 13.1.1950, в. Калагрывава Арлоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Др хім. н. (1999). Скончыў Варонежскі унт (1972). 3 1972 у Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі (з 1989 заг. лабараторыі). 3 1996 у Бел. тэхнал. унце (заг. кафедры). 3 2001 у Інце агульнай і неарган. хіміі Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па накіраваным сінтэзе
складаных аксідных ферамагнетыкаў і звышправаднікоў. Устанавіў залежнасць каэфіцыентаў узаемнай дыфузіі і самадыфузіі ад саставу, тры і парцыяльнага ціску кіслароду ў падвойных сістэмах ферашпінеляў і ферагранатаў. Вызначыў фазавыя раўнавагі і механізм рэакцый у асн. бінарных і квазібінарных сячэннях дыяграм стану ферытных і звышправодных сістэм.
7«.: Механнзм н кннетнка образовання твердых растворов феррнтов. Мн., 1988 (разам з Л.А.Башкіравым); Введенне в фнзнческую хммйю. Мн., 2003 (разам з Г.С.Пятровым, В.У.Карповічам); Growth of BaFe₁₂O₁₉ films formed by reactive diffusion // Joum. of Crystal Growth. 2003. Vol. 252.
ПАІІКбЎСКАЯ Пелагея Якаўлеўна (н. 4.1.1951, с. Панфілаўка Жайылскага рна Чуйскай вобл., Кыргызстан), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2001), праф. (2003). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1971). 3 1972 у Бел. НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. 3 1985 у Бел. эканам. унце. Навук. працы па праблемах тэорыі і практыкі бухгалтарскага ўліку, падаткаабкладання і аўдыту, пытаннях метадалогіі і арганізацыі вытв. ўліку і ўліку знешнеэканам. дзейнасці гаспадарчых суб’ектаў.
Тв:. Учет затрат на пронзводство сельскохозяйственной продукцнн. Мн., 1984; Руководство по заполненню регнстров журнальноордерной формы бухгалтерского учета. Мн., 1995; Учет внеÑ