• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ання ў Маскве: Іван Фёдараў» (1964), «Пачатак славянскага кнігадрукавання» (1971), «Пачатак кнігадрукавання на Украіне: Іван Фёдараў» (1974), «Пачатак кнігадрукавання на Беларусі і ў Літве: Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны» (1978), «Іван Фёдараў на Беларусі» (1979), «Іван Фёдараў. Каля 1510— 1583» (1985), «Іаган Гутэнберг. Каля 1399—1468» (1989), «Францыск Скарына: Жыццё і дзейнасць беларускага асветніка», «Па слядах Францыска Скарыны» (абедзве 1990). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
       Тв Gesamtkatalog der Fruhdrucke in kyrillischer Schrift. Bd. 1—3. BadenBaden, 1996—98; Почецм штампарства ў Црно) Горн. Цетанье, 1996.
       Літ.: Евгеннй Львовнч Немнровскнй: Бнобнблногр М., 1991.
    
    НЕМЯНЁНАК Баляслаў Мечыслававіч (н. 5.11.1950, в. Павяцце Міёрскага рна Віцебскай вобл ), бел. вучоны ў галіне каляровай металургіі і ліцейнай вытвсці. Др тэхн. н. (2000). Скончыў БПІ (1972). 3 1974 у Бел. нац. тэхн. унце (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па кіраванні працэсамі крышталізацыі алюмініевых сплаваў, атрыманні другасных сілумінаў і павышэнні іх фізікамех. уласцівасцей, распрацоўцы экалагічна чыстых спосабаў рафінавання каляровых сплаваў.
       Тв:. Теорня н практяка комплексного моднфнцнрованпя снлумннов. Мн., 1999; Проблема порнстостн прн моднфнцнрованнн снлумннов стронцнем // Лнтье н металлургня. 1999. № 1.
    
    НЁРЫ ВЁЛА (Neri Vela) Радольфа (н. 19.2.1952, ЧылпанЧынга, Мексіка), першы касманаўт Мексікі. Др філасофіі (1979). Скончыў Нац. унт Мексікі (1975), унты Эсекса (1976) і Бірмінгема (1979). У 1985 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 26.11—3.12.1985 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Атлантыс», у час якога вывеў на арбіту мекс. спадарожнік сувязі «Марэлас2». У космасе правёў 6,88 сут. Яго імя занесена ў Міжнар. залу гонару касманаўтыкі (1991).
    М. М. Касцюковіч.
    
    НЕСЦЯРбВІЧ Галіна Дзмітрыеўна (н. 5.10.1952, Масква), бел. хормайстар і педагог. Засл. дз. культуры Беларусі (2002). Скончыла Маскоўскі унт культуры (1975). 3 1975 гал. хормайстар Калужскага нар. хору. 3 1977 педагог Бел.
    
    
      унта культуры, адначасова з 1984 маст. кіраўнік арганізаванага ёю аматарскага ансамбля бел. песні «Церніца» пры Палацы чыгуначнікаў у Мінску. Аўтар апрацовак нар. песень. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
    
    
    
      Р.Неры Вела. П.Нёрс.
    
    НЁРС (Nurse) Пол (н. 25.1.1949), англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1989). Замежны чл. Нац. АН ЗША (1995). Праф. філасофіі (1973). Скончыў Бірмінгемскі унт (1970). 3 1996 генеральны дырэктар Фонду па даследаванні раку (Лондан). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Ідэнтыфікаваў, кланіраваў і ахарактарызаваў генет. і малекулярнымі метадамі адзін з ключавых рэгулятараў клетачнага цыкла — фермент цыклінзалежную кіназу. Выявіў, што механізм кіравання клетачным цыклам амаль не змяніўся ў працэсе эвалюцыі і дайшоў у «закансерваваным» выглядзе ад дражджавых клетак да чалавека. Нобелеўская прэмія 2001 (з Х.Хантам і Л.Хартвелам, гл. Дадатак).
    В.Ф.Ермакоў.
    
    НІЗКАПАМЁРНЫЯ СІСТЭМЫ. сістэмы, памер якіх уздоўж хаця б аднаго прасторавага напрамку супараўнальны з адным з характэрных памераў яе структурных элементаў. Бываюць двух, адна, нульмерныя і фрактальныя. Напр., малекулярны слой — двухмерная сістэма, паколькі мае 2 класічныя памеры і 1 квантавы. Аналагічна, ланцужок малекул — аднамерная сістэма, квантавы пунет (атамны кластэр) — нульмерная сістэма. Аб’екты з дробнай размернасцю наз. фрактальнымі. Адрозніваюць стацыянарныя і нестацыянарныя Н.с. Прыклад стацыянарнай Н.с. — звышрашотка з крышт. слаёў рознага хім. саставу, структуры або арыентацыі, якія перыядычна паўтараюцца ў адным напрамку. Для электрона праводнасці з даўжынёй свабоднага прабегу больш за перыяд звышрашоткі неперарыўны спектр дазволеных значэнняў энергіі электрона ў зоне праводнасці разбіваецца на падзоны (гл. Зонная тэорыя). Пры гэтым спектр энергіі для руху электрона ўздоўж слаёў застаецца неперарыўным. Стацыянарныя Н.с. ствараюць метадамі нанатэхналогіі. Да нестацыянарн ы х Н.с. адносяцца дынамічныя рашоткі, салітоны, дамены эл. поля ў Га
    
    
    
    но му хён 435
    
    на дыёдах, «ніці» току і святла ў паўправадніковых прыборных структурах і інш. Выкарыстоўваюцца як функцыян. элементы нанаэлектронікі з прычыны высокай адчувальнасці да знешніх уздзеянняў і моцнай залежнасці ўласцівасцей ад памераў і формы.
      Літ:. Гл. да арт. Нанатэхналогія, Нанаэлектроніка. М.А.Паклонскі.
    
    НІКАЛАЕНКА Галіна Іванаўна (н. 27.5.1950, Мінск), бел. педагог, лінгваметадыст. Др пед. н. (2003). Скончыла Мінскі пед. інт (1971). 3 1971 у НДІ педагогікі Мінва адукацыі Беларусі. 3 1987 у Мінскім гар. інце ўдасканалення настаўнікаў (з 1989 заг. кафедры, адначасова з 2000 прарэктар). 3 2002 нам дырэктара Нац. інта адукацыі. 3 2003 прарэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па прабдемах функцыян. стылістыкі і культуры маўлення, тэорыі і методыкі развіцця маўлення школьнікаў, павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Распрацавала тэарэт. асновы і комплексную метадычную сістэму навучання жанрам маўлення ў школах Беларусі. Сааўтар падручнікаў па рус. мове для 5—9га кл.
       Тв.: Дндактнческнй матернал по стнлнстнке: 4—6 кл. Мн., 1983; Нзученне деловой документацнн в школе. Мн., 1987; Жанровокоммунмкатнвный подход к развнтню связной речн учашнхся средней школы // Рус. язык н лра. 1998. Вып. 5; Азначэнне катэгорыі маўленчага жанру з лінгваметадычных пазіцый // Весн. БДУ. Сер. 4. 2000. № I; Теоретйкометодйческйе основы обученйя жанрам речй на уроках русского языка в средней школе. Мн., 2001.
    
    НІКАЛСАН (Nicholson) Джэк (н. 22.4.1937, г. Непцьюн, штат НьюДжэрсі, ЗША), амерыканскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1956. Зняўся ў фільмах: «Пяць лёгкіх п’ес» (1970), «Апошні нарад» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Кітайскі квартал» (абодва 1974), «Палёт над гняздом зязюлі» (1975, прэмія «Оскар»), «Апошні магнат» (1976), «Ззянне» (1980), «Паштальён заўсёды звоніць двойчы» (1981), «Словы пяшчотнасці» (1983, прэмія «Оскар»), «Гонар сям’і Прьшы» (1985), «Іствікскія ведзьмы» (1987), «Бэтмэн» (1989), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Воўк» (1994), «Марс атакуе!» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Абяцанне» (2001) і інш. 3 1971 выступае як рэжысёр і прадзюсер. Сааўтар шэрагу кінасцэнарыяў.
    
      НІКАЛЬЕ (Nicollier) Клод (н. 2.9.1944, Верве, Швейцарыя), першы касманаўт Швейцарыі. Бакалаўр навук па фізіцы (1970), мапстр навук па астранаўтыцы (1975). 3 1987 у атрадзе касманаўгаў Еурапейскага касмічнага агенцтва. Здзейсніў (як спецыяліст палёту) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК). 31 7—8.8.1992 на КК «Атлантыс», 2— 13.12.1993 на КК «Індэвар», 22.2—9.3.1996 на КК «Калумбія», 20—28.12.1999 на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 42,5 сут. Залаты медаль НАСА «За касМІЧНЫ палёт» (4). У.С.Ларыёнаў.
    
    
    НІКАНЧЎК Андрэй Мікалаевіч (н. 31.10.1962, Мінск), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (1999), праф. (2003). Скончыў Бел. нац. тэхн. унт (1984), дзе і працуе (з 2002 праф. кафедры). Навук. працы па раменных перадачах. Распрацаваў новыя тэхналогіі іх вытвсці, запатэнтаваныя за мяжой (у т.л. ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і інш.).
      Тв:. Ременные передачн. Мн., 1995 (разам з А.Ц.Скойбедам).
    
    НбВІКАВА Ірына Аляксандраўна (н. 3.8.1956, г. Каўнас, Літва), бел. вучоны ў галіне імуналогіі і алергалогіі. Др мед. н., праф. (2002). Скончыла Віцебскі мед. унт (1979), дзе і працуе з 1986. Навук. працы па метадах дыягностыкі і карэкцыі імунапаталаг. станаў.
      Тв:. Современные аспекты нммуноднагностнкн н нммунокоррекцян в гнойной хнрургнн. Внтебск, 2001 (разам з В.П.Булаўкіным); Подходы к лабораторному прогнозйрованйю эффектйвностй экстракорпоральной мммунофармакотерапйй (разам з К.С.Афанасьевай, А.І.Скрабло) // Мед. новоста. 2001. № 9; Комплексная лабораторная оценка йммунного статуса. Вйтебск, 2003.
    
    йбВІКАЎ Васіль Мікалаевіч (н. 21.11.1946, в. Ламачына Аршанскага рна Віцебскай вобл ), бел. філосаф, дзярж. дзеяч. Др філас. н. (2004). Скончыў Ленінградскі унт (1974). 3 1974 у БСГА. 3 1977 на парт. рабоце (у 1984— 89 1ы сакратар Чэрыкаўскага райкома
    КПБ, у 1989—91 пам. 1га сакратара, нам. заг. аддзела ЦК КПБ). 3 1991 у Мінскім аблвыканкоме. У 1994—96 сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай. У 1995—96 дэп., 1ы нам. Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. 3 1998 саветнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове. 3 2001 у Міжнар. гуманіт.эканам. інце (дэкан фта). 3 2002 у апараце Нац. АН Беларусі. 3 2004 дырэктар Інта філасофіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах дыялектыкі сац. прагрэсу, гіст. неабходнасці яго універсалізацыі і гуманізацыі, станаўлення бел. дзяржаўнасці ў кантэксце сучаснага цывілізацыйнага і чалавсчага развіцця.
        Літ.: На новом внтке нсторнн. Мн., 1996; Соцнальный прогресс н перспектавы человека. Мн., 1999; Соцнальная закономерность. Мн., 2000; Соцнальный прогресс н человеческое развнтне // Чалавек. Грамадства. Свет. 2000. № 4; Рэтраспектыўны погляд на праблему сацыяльнага прагрэсу// Весці Нац. АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. № 2; Вектор государственностп — человеческое мзмеренне // Бел. думка. 2002. № 2; Соцнальный прогресс: уннверсалнзацня, гуманнзацня, перспектнвы. Мн., 2002
    
      НбвіКАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 1.3.1938, в. БудаПетрыцкая Лоеўскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2003), праф. (1994). Скончыў Бел. дзярж. інт нар. гаспадаркі (1966). 3 1961 у Аддзеле фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, Бел. політэхн. інце. У 1969—93 і з 1994 у Бел. эканам. унце (у 1988—93 заг.
    
    
    кафсдры), адначасова ў 1992—93 дырэктар навук. цэнтра нац. рахункаводства пры Бел. эканам. унце. Ў 1980— 83 ва унце імя Эдуарду Мандлане (Нар. Рэсп. Мазамбік). Ў 1993—94 дырэкгар НДІ статыстыкі пры Дзяржкамстаце Беларусі. Навук. працы па статыст. мадэліраванні і аналізе патокаў даходаў і расходаў у сістэме даных нац. рахункаў, цыклічных ваганняў мікраэканам. паказчыкаў, эфектыўнасці выкарыстаных рэсурсаў вытворчасці.