• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ‡ы Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд. тэхн. н. (1984). Вынаходнік СССР (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (2003). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1972). 3 1968 у НДІ сродкаў аўтаматызацыі (Мінск). 3 1973 у Інце тэхн. кібернетыкі (з 2002 Аб’яднаны інт праблем інфарматыкі) Нац. АН Беларусі (з 1988 нам. дырэктара, з 1990 заг. лабараторыі). Навук. працы і вынаходствы па тэхн. прыладах уводувываду графічнай інфармацыі, разліку і праектаванні лазерных і галаграфічных сродкаў запісу, захоўвання і ўзнаўлення відарысаў, інфарм. сістэмах і тэхналогіях. Распрацаваў метады і тэхналогіі галаграфічнай аховы і ідэнтыфі
    
    
    кацыі дакументаў, каштоўных папер і інш. аб’ектаў.
        Тв '. Голографнческме память н днсплен. Мн., 1991; Логмческне методы заіцхты документов й ценных бумаг от фальснфнкацхн (у сааўт.) // Цнфровая обработка нзображеннй. Мн., 2001. Вып. 5; Схнтез зашхтных голограмм co скрытымх нзображеннямй // Аналнз цмфровых хзображенхй. Мн., 2002.
    М.П.Савік.
    
    
    
    ЕРМАЛАЕЎ Алег Паўлавіч (31.7.1948, Мінск — 13.2.2004), бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Др фіз.матэм. н. (1998). Скончыў БДУ (1971), дзе і працаваў. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў і фізіцы неўпарадкаваных сістэм. Устанавіў заканамернасці электронных працэсаў у германіі пры наяўнасці радыяцыйных дэфектаў з мелкімі энергет. ўзроўнямі, выявіў скачковую праводнасць па ўзроўнях радыяцыйных дэфектаў з пастаяннай энергіяй і скачковую праводнасць з пераменнай даўжынёй скачка.
       Тв Переход Мотга в германкн с раднацноннымм дефектамн (разам з В П.Дабрэгам, А.М.Хемедам) // Фхзхка х техннка полупроводннков. 1990. Т. 24, № 3; Ннзкотемпературная фотолюмннесценцня в германмн, облученном быстрымн нейтронамн // Журн. прхкладной спектроскопнн. 1997. Т. 64, № 4; Hole Mobility in Germanium, Irradiated with Large Fluences of Fast Neutrons (разам з Т.Ю.Мікульчык) // Physica Status Solidi(a). 2003. Vol. 196, № 2.
    
    ЕРМАЛАЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 24.11.1960, Мінск), бел. ваенны дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1985). 3 1985 дырыжор аркестра танк. брыгады, з 1989 дырыжор, нам. нач. аркестра штаба БВА. 3 1994 дырыжор, нач., маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
    
    ЕРМАЛбВІЧ Валянцін Іванавіч (н. 17.3.1925, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага рна Мінскай вобл.), бел. рэжысёр, акцёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1950). 3 1950 акцёр Пінскага, у 1954—56 Магілёўскага абл. драм. траў. У 1956—85 выкладаў у Магілёўскім культ.асв. вучылішчы. Адначасова ўзначальваў шэраг нар. траў. Сярод акцёрскіх работ: Астап («Алазанская далі
    
    
    384              ерын
    
    на» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Пётр («Апошнія» М.Горкага), Нелькін («Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна), Андрэй («У добры час!» В.Розава), Сева («Іван Рыбакоў» В.Гусева) і інш. Сярод шматлікіх пастановак Е. ў нар. трах: «Купалінка» (паводле «Паўлінкі» і «Прымакоў») Я Купалы, «На дарозе жыцця» Я.Коласа, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Няскончаная драма», «Пан міністр» Ф.Аляхновіча, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «I змоўклі птушкі» І.Шамякіна, «Вечар», «Парог», «Радавыя», «Узлёт» А.Дударава, «Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Зязюля» С.Законнікава і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986.
    
    ЁРЫН Леанід Ціханавіч (н. 17.11.1951, г. Орша Віцебскай вобл.), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Ген.лейт. (2001). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1973), Інт КДБ СССР (1981). Працаваў пам. машыніста, брыгадзірам, інжынерам у лакаматыўных дэпо ст. СвярдлоўскСартавальны і Оршы. 3 1975 у органах дзяржбяспекі. У 1982— 85 супрацоўнік аператыўнай групы прадстаўніцтва КДБ СССР у Афганістане. 3 1985 нач. групы, аддзялення, аддзела ўпраўленняў КДБ БССР і СССР. 3 1995 нам., 1ы нам. старшыні КДБ, з вер. 2000 нач. Службы бяспекі Прэзідэнта, з ліст. 2000 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
    
    ЕЎДАШ^НКА Сяргей Іванавіч (н. 6.7.1929, г. Адэса, Украіна), бел. акцёр і рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча, рэжысёрскую лабараторыю пры Маскоўскім тры імя У.Маякоўскага (1975). 3 1955 у трах Адэсы і Львова. 3 1955 акцёр і рэжысёр (у 1979—81, 1993—95 гал. рэжысёр) Брэсцкага тра драмы і музыкі. Яго акцёрскае мастацтва вылучаецца глыбокім пранікненнем у вобраз, псіхал. праўдай, вял. эмацыянальнай напоўненасцю. Сярод роляў: Яраш («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Вадзім («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Вяршынін, Лебедзеў («Тры сястры», «Іванаў» А.Чэхава), Крэонт («Антыгона» Ж.Ануя) і інш. Паставіў спектаклі: «Вернасць» В.Бергольц (1974), «I змоўклі птушкі...» Шамякіна (1979), «Хамуціус» паводле А.Куляшова (1981), «Купала» А.Дударава (1995), «...Выратаваць хачу зямную прыгажосць...» паводле А.Пушкіна (1999), «Французскія страсці на падмаскоўнай дачы» Л.Разумоўскай (2000), «Я чакаю цябе, каханы...» паводле твбраў Д.Фо і Ф.Рамэ, Ю.Камянецкага і Э.Шчадрына (2001) і інш. У Люблінскім тры імя Ю.Астэрвы (Польшча) ажыццявіў пастаноўкі «Неспакойная старасць» Л.Рахманава (1977), «А досвіткі тут ціхія...» Б.Васільева (1980).
    
    
    ЕЎРА, грашовая адзінка краін Еўрапейскага саюза. Графічны сімвал € — за аснову ўзята грэч. літара Е («э псілон»); выглядае як тонкая лінія, выгнутая паўкругам і перакрэсленая дзвю.ма паралельнымі гарыз. лініямі, што супадае з першай літарай назвы Еўрасаюза, а лініі абазначаюць стабільнасць Е. Афіц. абрэвіятура EUR. Уведзена 1.1.1999 у безнаяўны разлік, 1.1.2002 банкноты і манеты Е. ўведзены ў наяўны разлік. Выпушчана 14,5 млрд. банкнотаў і 56 млрд. манет, мяркуецца, што ў абарачэнні будзе знаходзіцца 6 млрд. банкнотаў і 37 млрд. манет. Е. прыйшла на змену Еўрапейскай валютнай адзінцы — ЭКЮ, якая існавала да гэтага часу ў якасці запісаў на рахунках і толькі як разліковая адзінка для краін — членаў Еўрапейскай валютнай сістэмы. 12 краін Еўрасаюза (Аўстрыя, Бельгія, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Фінляндыя, Францыя) увялі на сваёй тэрыторыі Е. ў якасці грашовай адзінкі; Вялікабрытанія, Данія і Швейыя засталіся пакуль паза межамі Еўразоны.
    Л. I. Шмыгава.
    
    ЕЎТУХбЎ Ігар Арэставіч (н. 14.4.1962, г. Чэлябінск, Расія), бел. гісторык антычнасці і медыявіст. Др гіст. н. (2001). Скончыў БДУ (1988). Настаўнічаў. 3 1991 працуе ў БДУ (з 2001 праф. кафедры стараж. свету і сярэдніх вякоў). Даследуе канцэпцыі чалавека позняй антычнасці, працэс фарміравання менталітэту грамадства, развіццё зах.еўрап. гіст. думкі ранняга сярэдневякоўя. Адзін з аўтараў і рэдактар (з В.А.Фядосікам) навуч. дапаможніка для ВНУ «Гісторыя сярэдніх вякоў: Заходняя Еўропа і Візантыя» (ч. 1—2, 2002— 03).
       Тв.: Успрыняцце прасторы і часу ў познаантычным менталітэце. Мн., 1999; Познаантычныя канцэпцыі чалавека. Мн., 2000.
    Дз.М. Чаркасаў.
    
    ЕЎЧЫК Надзея Сямёнаўна (н. 6.12.1949, г.п. Халопенічы Крупскага рна Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (2001), праф. (2001). Скончыла Мінскі інт замежных моў (1971), працуе ў ім (у 1994—96 заг. кафедры). Даследуе пытанні фанетыкі, камунікатыўнай і функцыян. лінгвістыкі, міжмоўнай інтэрферэнцыі. Адна з першых на Беларусі распрацоўшчыкаў праблемы ўспрымання мовы асобамі з нармальным і парушаным слыхам. Аўтар кн. «Тэарэтычная фанетыка французскай мовы» (1986, з А.С.Селях), «Візуальнафанетычная сістэма камунікацыі» (1996), «Перцэптыўная база мовы пры норме і паталогіі слыху» (2000), «Разумей і гавары пафранцузску» (2001), «Развіццё інтанацыі рускай мовы па тэхналогіі «полісенсорны лінгватрэнінг» (2003) і інш. А.Я.Міхневіч.
    
    ЁСІДА Сігэру (22.9.1878, Токіо — 20.10.1967), дзяржаўны і паліт. дзеяч Японіі. Скончыў Такійскі імператарскі
    
    
    унт (1906). Працаваў у Мінве замежных спраў, у ген. консульствах Японіі ў кіт. гарадах Цяньцзінь (1922—25) і Шэньян (1925—28); нам. міністра замежных спраў Японіі (1928—30). пасол у Вялікабрытаніі (1936—39). 3 1939 у адстаўцы. За дзейнасць па дасягненні міру з ЗША у канцы 2й сусв. вайны ў чэрв.—жн. 1945 знаходзіўся пад арыштам, вызвалены пасля высадкі ў Японіі амер. войск. У 1945—46 міністр замежных спраў Японіі. Старшыня Яп. ліберальнай партыі (1946—48), Дэмакр.ліберальнай партыі (1948—50), Ліберальнай партыі (1950—54). Прэм’ерміністр Японіі ў 1946—47 і 1948—54. Пад яго кіраўніцтвам здзейснены пасляваен. дэмакр. пераўтварэнні ў Японіі, прынята дэмакр. канстытуцыя 1947, праведзены агр. рэформа і інш. мерапрыемствы, якія спрыялі эканам. росту краіны. Урад Ё. падпісаў СанФранцыскі мірны дагавор 1951. В.У.Адзярыха.
    
    ЖАБІНСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 5.7.1960, в. Шутавічы С.маргонскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне арган. і біяарган. хіміі. Др хім. н. (2000). Скончыў БДУ (1982). 3 1982 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе, вывучэнні ўласцівасцей 1 практычным выкарыстанні брасінастэроідаў — новага класа фітагармонаў. Стварыў (разам з інш.) першы прэпарат для сельскай гаспадаркі на аснове брасінастэроідаў (ЭПІН), экалагічна бяспечны, з дадатным уздзеяннем на колькасныя і якасныя характарыстыкі с.г. культур. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
       Тв:. Брасснностероцды. Мн., 1993 (разам з У.А.Хрыпачом, Ф.АЛахвічам); Brassinosteroids: A new class of plant hormones. San Diego, 1999 (разам з У.А.Хрыпачом, A. дэ Грут); New practical aspects of brassinosteroids and results of their tenyear agricultural use in Russia and Belarus (разам з У.А.Хрыпачом, Н.Б.Хрыпач) // Brassinosteroids: Bioactivity and Crop productivity. Amsterdam, 2003.
    
    ЖАНбЧЫ ІНСТЫТЎТ «ЭНВІЛА», адзіная ў Беларусі і першая ў краінах СНД ВНУ толькі для жанчын. Назва інта ад пач. літар слоў «Надзея, Вера і Любоў», якія вызначаюць важнейшыя чалавечыя дабрачыннасці. Засн. ў 1994 у Мінску як жаночы недзярж. інт. Сучасная назва з 2001. Заснавальнікі — Бел. Экзархат Маскоўскага Патрыярхата і адкрытае акц. тва «ЭнвілаМ.».