• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    овіч (17.10.1868, г. Саколка Гродзенскай губ., цяпер у Польшчы — 26.5.1915), расійскі фізік; адзін са стваральнікаў аптычнай прамсці Расіі. Чл. Фіз. тва, рус. тэхн. і астр. тваў і інш. Скончыў Пецярбургскі унт (1890), дзе і працаваў. У 1902—08 заг. кафедры агульнай. фізікі Артыл. афіцэрскага класа ў г. Кранштат. Арганізатар першай на Балтыйскім флоце далёка
    
    
    
    А.Л.Гершун. А Гілман
    
    мернай станцыі (з 1906 заг.). Навук. працы па оптыцы, балістыцы, электратэхніцы, радыеактыўнасці, оптатэхніцы і прыладабудаванні. Удзельнічаў у Ленскай экспедыцыі па назіранні сонечнага зацьмення (1896). Распрацаваў і арганізаваў вытвсць шэрагу аптычных прылад (прыцэлы, дальнамеры, біноклі і інш.), якія выкарыстоўваліся для ўзбраення рас. ваеннамарскога флоту.
      Літ: 11 в а н о в Н.Й. А Л .Гершун, 1868— 1915. Л.. 1976. М.МКасцюковіч.
    
    ГЕЦ Міхаіл Мікалаевіч (н. 6.11.1946, в. Вялікая Сваротва Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл), бел. паэтпесеннік. Генмаёр (1990). Скончыў Ваен. акадэмію тылу і транспарту (1974). 3 1966 у Групе сав. войск у Германіі (ГСВГ). 3 1974 у Сярэднеазіяцкай ваен. акрузе. 3 1984 нам. камандуючага агульнавайсковай арміяй у ГСВГ, з 1989 у Прыкарпацкай ваен. акрузе. У 1994—95 нам. нач. Гал. ваен. інспекцыі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. 3 1995 ва Упраўленні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2003 у Бел. нац. тэхн. унце. Аўтар слоў папулярных песень «Крынічанька», «Дзікая ружа», «А вада цячэ, цячэ...», «Рака і берагі», «Радзіма», «Суворавец і я» і інш. Р.Ч.Лянькевіч.
    
    ГІБСАН (Gibson) Роберт Лі (н. 30.10.1946, Куперстаўн, ЗША), касманаўт ЗША. Капітан ВМФ. Скончыў Політэхн. унт штата Каліфорнія (1969), школу пілотаўвыпрабавальнікаў ВМФ 3IJLIA (1977). У 1979—96 у атрадзе касманаўтаў НАСА (у 1992—94 яго кіраўнік). Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 3—11.2.1984 на КК «Чэленджэр» (як пілот), 12—18.1.1986 на КК «Калумбія», 2—6.12.1988 на КК «Атлантыс». 12—20.9.1992 на КК «Індэвар» і 27.6—7.7.1995 на КК «Атлантыс» (першы палёт па праграме «Мір— НІатл», першая стыкоўка «Спейс шат
    
    
    ла» з арбітальнай станцыяй «Мір» і замена яе асн. экіпажа; 4 палёты — як камандзір. У коЬмасе правёў 36,2 сут. Медаль імя Л.Блерыо Міжнар. федэрацыі аэранаўтыкі (1992). М.М.Касцюковіч.
    
    ГЬЛМАН (Gilman) Алфрэд (н. ў 1941, г. Нью Хейвен, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Чл. Амер. Нац. АН (1986), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1988). Др фармакалогіі (1969). Скончыў унт Яле (1962). 3 1962 у Кліўлендскім унце, з 1969 у Нац. інце здароўя, з 1971 у Віргінскім унце (г. Шарлатсвіл). 3 1981 кіраўнік Дэпартамента фармакалогіі Тэхаскага унта (г. Далас). Выявіў (з М.Родбелам) малекулярны механізм перадачы інфармацыі ў арганізме — паміж клеткамі і ўнутры клетак, ідэнтыфікаваў бялкіпасрэднікі (Gбялкі) і высветліў іх ролю ў малекулярных механізмах шэрагу інфекц. хвароб (халеры, коклюшу і інш ). Нобелеўская прэмія 1994 (з Родбелам).
    
    «ГІСТбРЫЯ: ПРАБЛЁМЫ ВЫКЛА
    ДАННЯ», навуковаметадычны часопіс. Выдаецца з 1997 у Мінску на бел. і рус. мовах 1 раз у 2 месяцы. Заснавальнік і выдавец — выдва «Адукацыя і выхаванне». Гал. рэдактар М.І.Мініцкі. Часопіс разлічаны на настаўнікаўгісторыкаў. Рэдакцыя ставіць за мэту садзейнічаць станаўленню гіст. свядомасці маладога пакалення, выхаванню яго ў духу ўспрыняцця каштоўнасцей нац. і сусв. культуры. Асн. рубрыкі: «Тэорыя і метадалогія гістарычнай адукацыі», «Дыдактыка і тэхналогія навучання», «Тэорыя і практыка падручніка», «Навуковае жыццё», «Старонкі гістарычнай памяці». Асвятляе праблемы культуры як сукупнасці гістарычна абумоўленых адносін чалавека да прыроды, грамадства і самога сябе; глабальнай і паўсядзённай гісторыі, духоўнага і культ. развіцця Беларусі ў кантэксце гісторыі народаў Еўропы; тэарэтыкаметадалаг. арганізацыі навуч.пазнавальнай дзейнасці, распрацоўкі дыдактычных тэхналогій, стварэння навуч.метадычных комплексаў. Друкуе даследаванні ў галіне сусв. і нац. гісторыі, метадалогіі гіст навукі, знаёміць з новымі падручнікамі і матэрыяламі па іх эксперыментальнай праверцы. Публікуе матэрыялы да кваліфікацыйных экзаменаў настаўнікаў, да алімпіяд, праграмы і білеты да выпускных экзаменаў. Часопіс змяшчае фрагменты з падручнікаў замежных аўтараў, звесткі пра гал. выданні ў галіне метадычнай лры і н.д. працы ў Расіі і інш. краінах, агляды і рэцэнзіі на новую лру, інфармацыю пра канферэнцыі па метадалогіі гісторыі (1997), гіст. інфарматыцы (1998), гендэрнай гісторыі (1999), пра міжнар. кангрэс па сувязі навукі і адукацыі (2000), з’езд настаўнікаў Беларусі (2001) і інш.
    М. I. Мініцкі, Н. М. Гінушчанка.
    
    
    372           ГЛАГОЛЕВА
    
    ГЛАГбЛЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 10.8.1955, г. Эберсвальдэ, Германія), бел. артыстка оперы (сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1985). 3 1986 салістка Нац. акад. тра оперы Беларусі. Для яе характэрны шырокі дыяпазон, рухомасць моцнага, аб’ёмнага, багата афарбаванага голасу. Сярод партый: Надзея Яноўская («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Маргарыта («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Клерхен («Візіт дамы» С.Картэса), Джыльда, Віялета, Аіда, Аскар і Амелія, Лізавета, Абігаіль, Лэдзі Макбет, Леанора («Рыгалета», «Травіята», «Аіда», «Бальмаскарад», «Дон Карлас», «Набука», «Трубадур» Дж.Вердзі і кампазіцыя «Шэкспір і Вердзі»), ЧыоЧыосан, Турандот («ЧыоЧыосан», «Турандот» Дж.Пучыні), Донна Анна («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Марфа («Царская нявеста» М.РымскагаК.орсакава), Таццяна, Ліза, Іаланта («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Мадалена («Мадалена» С.Пракоф’ева).
       Літ:. Мацкевіч Я. Знайсці ў вобразе сябе // Мастацтва. 1999. № 6. А.Л.Саламаха.
    
    ГЛАДКАЯ Валянціна Фёдараўна (н. 16.4.1956, в. Праснакі Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. спявачка. Засл. дз. культ. Беларусі (2001). Скончыла Мінскі інт культуры (1981). 3 1973 працавала заг. сельскіх клубаў у Капыльскім і Любанскім рнах Мінскай вобл. 3 1980 стваральніца, маст. кіраўнік і салістка нар. фальк.этнагр. ансамбля «Неруш» БДУ. Збіральніца муз. нар. фальклору. Аўтар апрацовак нар. песень.
    
    ГЛАДКІХ Людміла Васілеўна (н. 10.8.1942, в. Пашкова Сенненскага рна Віцебскай вобл.), бел. хімік. Канд. хім. н. (1972). Скончыла БДУ (1964). 3 1964 у Інце фіз.арган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1982 вучоны сакратар). Навук. працы па хіміі аліцыклічных злучэнняў і сінтэзе рэчываў з біял. актыўнасцю. Даследавала рэакцыю каталітычнага гідраамінавання спіртоў і кетонаў аліцыклічнага рада нітрыламі, прапанавала каталітычны спосаб атрымання Nзамешчаных цыклагексіламінаў, сінтэзавала шэраг вытворных другасных амінаў з біял. актыўнасцю. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
       Тв.: Каталнтнческое гцдроамнннрованпе алвцнклмческнх кетонов ацетоннтрмлом (разам з М.С.Казловым, С І.Козінцавым) // Докл. AH СССР. 1976. Т. 226, № 6; йсследованме влняння амнноэфкров цнклогексенового ряда на актнвность холнэнстеразы н трнпснна (у сааўт.) // Докл. АН БССР. 1979. Т. 83, № 10.
    
    ГЛАДКбЎ Леў Львовіч (н. 24.9.1953, г. Плунге, Літва), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1975). 3 1975 у Інце фізікі АН Беларусі. 3 1988 у Вышэйшым дзярж. каледжы сувязі (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі. Распраца
    
    
    ваў тэарэт. мадэль ваганняў малекул парфірынаў, на аснове якой інтэрпрэтаваў вагальныя і электроннавагальныя спектры гэтых злучэнняў, у т.л. хларафілу і гемапратэінаў.
       Тв:. Спектроскопмя порфмрвнов: колебательные состояння. Мн.. 1985 (у сааўт.); йнтерпретацня спектров резонансного комбпнацнонного рассеяння цнтохрома Р450 (разам з К.М.Салаўёвым) // Бнофнзнка. 1997. Т. 42, вып. 1; Снловое поле для плоскнх колебаннй молекулы порфнрнна (з ім жа) // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1984. Т. 40, № 2.
    М.П.Савік.
    
    ГЛАЗ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 13.7.1955, г. Шчучын Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др с.г. н. (2001). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. медыцыны (1977). 3 1982 у Гродзенскім агр. унце (з 2001 прарэктар). Навук. працы па вывучэнні функцыян. парушэнняў палавога апарату с.г. жывёлы; распрацоўцы і ўкараненні шэрагу комплексных гарманальных прэпаратаў; удасканаленні ўзнаўлення с.г. жывёлы.
       7k: Восстановленме функцнн янчннков у коров с мспользованнем гонадолнберннов // Учен. зап. ВГАВМ. Т. 35, ч. 2. Внтебск, 1999; Сравннтельная эффектнвность гормональных препаратов прн гнпофункцнн янчннков у коров // Междунар. агр. журн. 1999. № 12; Стммуляцня функцнм янчннков у коров пролонгарованнымн гормональнымн препаратамн. Гродно, 2000.
    
    ГЛЁБКАЎКА, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім рне. Засн. ў 2001 для захавання ў прыродным стане ўчасткаў лясных фармацый з папуляйыямі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін. Пл. 964 га. Лясны масіў, размешчаны ў лесапаркавай ч. зялёнай зоны г. Мінска; мае водаахоўнае значэнне для вытокаў р. Глебкаўка. Рэльеф дэнудацыйнага тыпу, платопадобная паверхня канцавых марэн з асобнымі ўзгоркамі, градамі і западзінамі. Глебы дзярновападзолістыя слабаападзоленыя супясчаныя і пясчаныя, месцамі эрадзіраваныя. Расліннасць — лясы, пераважна хваёвыя, месцамі лугі і хмызнякі. У флоры 496 відаў сасудзістых раслін, 14 з іх занесены ў Чырв. кнігу: купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея кучаравая, ятрышнік абпалены, гарлянка пірамідальная, пылкагалоўнік даўгалісты і інш. У фауне 13 відаў млекакормячых, 70 — птушак (у Чырв. кнізе пустальга звычайная), 7 — амфібій і рэптылій.
    П.І.Лабанок.
    
    ГЛУШАНКд Васіль Сямёнавіч (н. 11.7.1946, г.п. Лоеў Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аховы здароўя. Др мед. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Віцебскі мед. інт (1971), дзе і працуе з 1975 (з 1990 заг. кафедры, адначасова з 1999 дэкан фта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў). Член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Навук. працы па ахове здароўя, ацэнцы эфектыўнасці мед. тэхналогій і інш.
       7k: Качество н эффектнвность прнменяемых меднцннскнх технологнй (у сааўт.) // Сб. науч. трудов. Вмтебск, 1999; Обшественное
    
    
    здоровье н здравоохраненне // Курс лекцнй Внтебск, 2001.
    
    ГбДВІН (Godwin) Лінда Максін (н. 2.7.1952, г. КейпДжырарда, ЗША), касманаўт ЗША. Др філасофіі (1980). Чл. Амер. фізічнага тва. Скончыла Паўд.ўсх. унт штата Місуры (1974) і унт Місуры (1976). 3 1980 у НАСА, з 1986 у атрадзе Ð