• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ерманіі, Марока, Канадзе. Скончыла унт у г. Таронта (1960), вучылася ў шэрагу інш. унтаў Канады. Праф. Манрэальскага унта (1965—98), віцэстаршыня Навук. савета Канады (1984—89); займала кіруючыя пасады ў шэрагу аргцый канадскай і міжнар. навук. грамадскасці. 3 1998 дырэктар Латвійскага інта. 3 1957 удзельнічала ў дзейнасці лат. грамадскапаліт. аргцый Канады. 3 8.7.1999 прэзідэнт Латвіі (перавыбрана 20.6.2003). Праводзіць курс на паскоранае ўваходжанне Латвіі ў зах.еўрап. эканам. і паліт. структуры.
    
    
    
    В ВікеФрэйберга Э Вішаўс
    
    ВІЛЬДФЛЎШ Ігар Робертавіч (н. 7.5.1940, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Др с.г. н. (1996), праф. (1998). Скончыў БСГА (1964), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях аптымізацыі фасфатнага рэжыму глеб Беларусі, вывучэнні новых форм і распрацоўцы рацыянальных спосабаў унясення ўгнаенняў. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
       Тв:. Фосфор в почвах н земледелнн Беларусн. Мн., 1999 (разам з А.Р.Цыганавым, В.В.Лапай); Агрохнмня. 2 нзд. Мн., 2001 (у сааўт.); Экологнческне м меднкосоцнальные аспекты охраны прнродной среды н здоровья населення. Мн., 2002 (у сааўт.).
    
    ВІМАН (Wieman) Карл Эдвін (н. 26.3.1951, г. Карваліс, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1995), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1998). Скончыў Масачусецкі тэхнал. інт (1973) і Станфардскі унт (1977). 3 1977 у Мічыганскім унце, з 1984 ва унце штата Каларада (г. Боўлдэр; з 1987 праф ). Адначасова з 1985 у Аб’яднаным інце лабараторнай астрафізікі. Навук. працы па лазернай і палярызацыйнай спектраскапіі, атамнай фізіцы. Атрымаў новы агрэгатны стан рэчыва — кандэнсат Бозе—Эйнштэйна — ахаладжэннем разрэджанай пары рубідыю да тры 20 нК у магн.аптычнай пастцы і вызначыў яго ўласцівасці (1995; з Э.Корнелам). Медалі Эйнштэйна (1995), Лорэнца (1998), Франкліна (2000). Нобелеўская прэмія 2001 (з Э.Э.Корнелам і В Кетэрле\ гл. Дадатак).
    
    
    
       Тв:. Бозе—Эйнштейновская конденсашія в разреженном газе. Первые 70 лет н несколько последннх экспернментов (разам з Э.Э.Корнелам) // Успехн фнз. наук. 2003. Вып. 11.
    М.М.Касцюковіч.
    ВІТЎШКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 15.2.1954, Мінск), бел. юрыст і педагог. Др юрыд. н. (2003), праф. (2003). Скончыў БДУ (1981). 3 1975 у ЦКБ «Пеленг», юрысконсульт Гал. інфарм,вылічальнага цэнтра Мінсельгасбуда. У 1982—88 нар. суддзя Ленінскага рна Мінска. 3 1983 у Рэсп. міжгаліновым Інце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі (у 1991—92 заг. кафедры). 3 1992 у Бел. эканам. унце (у 1994—98 заг. кафедры, з 1998 дэкан фта права). Чл. Камісіі па грамадзянстве пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, навук.кансультатыўных саветаў пры Вярх. судзе і Вышэйшым гасп. судзе Рэспублікі Беларусь, арбітр Міжнар. арбітражу пры Бел. гандлёвапрамысл. палаце. У 1999 кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах грамадз. права, міжнар. прыватнага права, грамадз.прававога рэгулявання рыначных адносін. Навук. рэдактар і сааўтар працы «Грамадзянскае права. Агульная частка» (3е выд., 1998).
       Тв:. Договор подряда в условнях рынка. Мн., 1993; Государственное гражданскоправовое регулнрованне рынка. Мн., 1996; Международное частное право. Мн., 1996 (у сааўт.); Курс гражданского права: Обш. часть. Т. 1—2. Мн., 2001—2002.
    
    ВІТЧАНКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 30.8.1953, Мінск), бел. географ. Др геагр. н. (1996), праф. (1999). Скончыў БДУ (1975). 3 1987 у Бел. дзярж. пед. унце (заг. кафедры), з 1999 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па геаэкалогіі, аграэкалогіі, біяметэаралогіі і фіз. геаграфіі Беларусі.
       Тв.: Математнческме методы оценкн агроклнматнческнх ресурсов. Л., 1989 (у сааўт.); Агроэкологнческнй потенцнал ландшафтов Беларусм // Прнрод. ресурсы. 1997. № 1; Геоэкологня: Курс лекцнй. Мн., 2002; Теоретнческне н прнкладные аспекты оценкн влняння погоды на человека в пряроднохозяйственных регнонах Беларусн // Брэсц. геагр. весн. 2002. Т. 2, вып. 2.
    
    ВІШАЎС (Wieschaus) Эрык (н. 8.6.1947, г. СаўтБенд, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі. Др філасофіі (1974). Скончыў унт НотрДам (1969, СаўгБенд). 3 1975 у Цюрыхскім унце (Швейцарыя), з 1978 у Еўрап. лабараторыі малекулярнай біялогіі (г. Гайдэльберг, Германія), з 1981 у Прынстанскім унце (праф. з 1987). Навук. працы па даследаванні генет. механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця (на дразафіле). Нобелеўская прэмія 1995 (з Э.Льюісам і Х.НюслайнФольхард; гл. Дадатак). В.Ф.Ермакоў.
    
    ВІШНЕЎСКІ Міхаіл Іванавіч (н. 1.1.1949, в. Сёмкаў Гарадок Мінскага рна), бел. філосаф. Др філас. н. (2001), праф. (2003). Чл.кар. Бел. акадэміі адукацыі
    
    
    ВЫСОЦКІ             365
    
    (1998), засл. работнік адукацыі Беларусі (2004). Скончыў БДУ (1971), дзе і працаваў. 3 1979 у Магілёўскім унце (з 1982 заг. кафедры, з 1995 прарэктар). Навук. працы па праблемах філасофіі навукі і адукацыі, сац. філасофіі, светапоглядных асновах адукац. дзейнасці, методыкі навучання і выхавання.
       7k: Соцнальнофмлософскне основы гуманнстнкп. Могнлев, 1997; Фнлософскнй сннтез как мнровоззренческая основа образованмя. Могмлев, 1999; Фнлософня. Могнлев, 1999; Ннтегратнвность ммровоззренческмх основаннй образовательной деятельностн // Адукацыя і выхаванне. 2000. № 4; Ценностные орнентмры ммровоззренческого образовання учнтелей // Высшая школа на пороге Ill тысячелетмя. М., 2001; Введенме в фмлософню образовання. Могмлев, 2002; Актуальные проблемы современной фнлософнн образованмя. Могнлев, 2003.
    
    ВОЛКАЎ Мікалай Фёдаравіч (н. 26.1.1931, в. Нярэйша Сенненскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ўнуТр. хвароб, кардыялогіі. Др мед. н., праф. (1974). Скончыў Віцебскі мед. інт (1956). 3 1963 у Гродзенскім мед. інце (з 1971 заг. кафедры шпітальнай тэрапіі). Навук. працы па клінікафармакалагічных даследаваннях анабалічных стэроідаў і палавых гармонаў у людзей з ішэмічнай хваробай сэрца, у хворых на язву, печань, ныркі; па вывучэнні гемадынамікі малога круга кровазвароту пры паталогіі сардэчнасасудзістай сістэмы, распрацоўцы новых метадаў дыягностыкі і лячэння парушэнняў рытму сэрца.
       Тв.: Мерцательная арнтмня: новый взгляд на старую проблему Ц Мед. новостм. 1997. Ns 8; Мерцательная арнтмня. Старые проблемы — новые решення. Гродно, 1997 (у сааўт).
    
    ВбЛКАЎ Павел Пятровіч (н. 7.6.1937, С.Пецярбург), бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Др мед. н. (1970). Скончыў Новасібірскі мед. інт (1961), дзе і працаваў. У 1972—93 і з 1997 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (заг. кафедры). 3 1993 прэзідэнт навуковавытв. фірмы «Волда». Навук. працы па эксперым. псіхіятрыі, інфармацыйным мадэліраванні псіхапаталаг. працэсаў, сістэмным аналізе праблем аховы здароўя.
    
    ВОЛЧАК Наталля Мечыславаўна (н. 6.1.1972, Мінск), бел. спартсменка (веславанне акадэмічнае). Майстар спорту Беларусі міжнар. кл. (1993). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Майстар спорту СССР па бадмінтоне (1988). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1997). У 1993—2000 спартсменінструктар Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 3 2001 трэнерадміністратар нац. каманды па акадэмічным веславанні. У 1993—2000 у складзе нац. зборнай каманды Беларусі. Бронз. прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, г. Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі. Чэмпіёнка Гульняў добрай волі (1994, С.Пецярбург) у складзе васьмёркі.
    А.А.Дубовік.
    
    
    ВОС (Voss) Джэймс (н. 3.3.1949, г. Кордава, ЗША), касманаўт ЗША. Магістр навук па аэракасм. тэхніцы (1974). 3 1987 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 24.11—1.12.1991 на КК «Атлантыс», 2—9.12.1992 на КК «Дыскаверы», 7—18.9.1995 на КК «Індэвар», 19—29.5.2000 на КК «Атлантыс» па праграме работ з Міжнар. касм. станцыяй (МКС), 8.3—22.8.2001 на КК «Дыскаверы» і МКС (як бортінжынер; выхад у адкрыты космас працягласцю 9 гадз 1 мін — сусветны рэкорд). У космасе правёў 202,4 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (4).
    Ў С.Ларыёнаў.
    
    ВОС (Voss) Джэніс (н. 8.10.1956, г. СаўтБенд. ЗША), касманаўт ЗША. Др навук у галіне аэранаўтыкі і астранаўтыкі (1987). У 1990—2003 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла (як спецыяліст палёту) 5 палётаў у складзе экіпажаў кас.м. караблёў (KK): 21.6—1.7.1993 і 11—22.2.2000 на КК «Індэвар», 3— 11.2.1995 на КК «Дыскаверы», 4— 8.4.1997 і 1—17.7.1997 на КК «Калумбія». У космасе правяла 48,8 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (5).
    У С.Ларыёнаў.
    
    ВОЎК Барыс Васілевіч (19'17, Віцебская вобл. — 13.12.1939), Герой Сав. Саюза (1940). Жыў і працаваў у Ленінградзе. У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. Танкіст малодшы камандзір В. вызначыўся ў баях у час прарыву ўмацаванай «Манергейма лініі». Загінуў у баі каля пас. Кангіспельта на Карэльскім перашыйку.
    
    ВЎАЛІЁКІ (Wuolijoki) Хела Марыя (22.7.1886, Хельме, Эстонія — 20.2.1954), фінская пісьменніца. 3 1904 жыла ў Фінляндыі. Скончыла Хельсінкскі унт (1908). Літ. дзейнасць пачала ў 1912. Пісала на эст. і фін. мовах. П’есы «Дзеці дома» (1912), «Койдула» (1932), «Зямля ў агні» (1936), раман «Жыхары Затуманнага» (ч. I—2, 1914—33) пра жыццё эст. народа. У цыкле рэаліст. п’ес пра жыхароў маёнтка Ніскавуоры (1936— 53) крах патрыярхальнага ўкладу жыцця. Аўтар аўтабіягр. кн. «Я ніколі не была вязнем» (1944), трылогіі «Дзяўчына з Тарту», «Студэнцкія гады ў Хельсінкі» (абедзве 1945) і «Я стала дзелавой жанчынай» (1953) і інш. На бел. сцэне ставіліся яе п’есы «Каменнае гняздо» (1956, Дзярж. рус. драм. тр Беларусі), «Юстына» (1959, Бел. тр імя Я.Коласа; 1977).
        Тв:. Рус. пер. — Женшнны нз Ннскавуорн. М., 1956; Хлеб Ннскавуорн. М., 1957; Юстнна. М., 1959; Молодая хозяйка Ннскавуорн. М„ 1978.
    
    выгбдскі Марк Якаўлевіч (2.10.1898, Мінск — 26.9.1965), расійскі матэматык і гісторык навукі; адзін з заснавальнікаў сав. гісторыкаматэм. школы. Др фіз.матэм. н. (1938), праф. (1942). Скончыў Маскоўскі унт (1923), дзе працаваў у 1931—41. 3 1941 праф. Ка
    
    
    захскага унта, з 1945 Маскоўскага завочнага інта машынабудавання, у 1952—60 у пед., у 1963—65 у політэхн. інтах (г. Тула). Віцэпрэзідэнт Маскоўскага матэм. тва (1932—33), чл. прэзідыума Усесаюзнай матэм. асацыяцыі (1934—56). Навук. працы па гісторыі ант. матэматыкі, гісторыі матэматыкі новага часу, методыцы выкладання матэм. аналізу. Аўтар шырока вядомых даведнікаў па элементарнай і вышэйшай матэматыцы, падручнікаў па аналітычнай і дыферэнцыяльнай геаметрыі для ВНУ.
       Тв:. Галнлей н ннквнзнцня. Ч. 1. М.; Л., 1934; Арнфметнка н алгебра в древнем мнре. 2 нзд. М.. 1967; Справочннк по элемен