• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    µйсніў 126 вылетаў на верталёце Мі26, скінуў 300 т грузу сумесей для склейвання радыеактыўнага пылу і для мантажу спец. установак з фільтрам у рэактары. Абучыў 33 экіпажы верталётаў правілам скідвання на рэактар грузу з вонкавай падвескі. Атрымаў смяротную дозу апрамянення. У гонар В. ў Мінску названа вуліца, устаноўлена мемар. дошка.
    У.М.Лаўранюк.
    
    ВАДЖПАІ Атал Біхары (н. 25.12.1924, г. Гваліяр, Індыя), дзяржаўны і паліт. дзеяч Індыі. Пачаў паліт. дзейнасць у 1940я г ў індуісцкіх аргцыях. 3 1957 дэп. парламента ад індуісцкай партыі Бхаратыя джан сангх, на базе якой у 1980 створана Бхаратыя джаната партыя на чале з В. У 1996 і ў крас. 1998—маі 2004 прзм’ерміністр ІНДЫІ. В.У.Адзярыха.
    
    ВАЙЦЯНбК Мікалай Кандратавіч (14.12.1918, в. Цюцюры Старадубскага рна Бранскай вобл. — 18.11.1988), бел.
    
    
    Ансамбль народнай музыкі «Бяседа».
    
    вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н., праф. (1976). Скончыў Мінскі мед. інт (1953). У 1953—65 гал. ўрач Бярозаўскай раённай бальніцы (Брэсцкая вобл.), у 1965—66 у НДІ анкалогіі. 3 1966 у Мінскім мед. інце (у 1978—88 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах хірург. лячэння захворванняў сасудаў Распрацаваў і ўкараніў экстранныя анерацыі з выпадку вострага тромбафлебіту варыкозных вен ніжніх канечнасцей.
       Тв. Варвкозное расшнренне вен ннжннх конечностей. Мн., 1985.
       Літ.: Памятв Нвколая Кондратьевмча Войтенка // Здравоохраненме Белорусснн. 1989. № 10.
    
    ВАКЕР Артур Вернеравіч (н. 29.7.1933, г. Туапсэ Краснадарскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Др мед. н. (1995). Скончыў Карагандзінскі мед. інт (1957). 3 1969 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1995 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па распрацоўцы методык лячэння хворых з новаўтварэннямі на галаве і шыі.
       Тв.. Справочннк по хмрургмческой онкологнн. Мн., 1979 (у сааўт ); Локальная СВЧгнпертермня прв леченнн больных раком вестнбулярного отдела гортанн // Тезнсы докладов 4го Всесоюзного сьеада онкологов. Л., 1986; Путн н методы органосохранного лечення больных раком гортанн // Матерналы 5го респ. сьезда оторнноларннгологов. Мн., 2002.
    
    ВАЛАСЁВІЧ Аляксацдра Уладзіміраўна (н. 4.7.1941, г. Ліскі Варонежскай вобл., Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н., праф. (1995). Скончыла Ленінградскі унт (1965). 3 1967 у Палярным геафіз. інце (г. Мурманск). 3 1982 у Магілёўскім пед. унце імя Куляшова. Навук. працы па фізіцы касм. плазмы. Распрацавала нелінейную тэорыю няўстойлівасці ў аўральнай іонасферы, прапанавала канцэпцыю эфектыўных сутыкненняў, якая растлумачыла шэраг эксперым. фактаў. Даказала існаванне квазістацыянарных структур розных маштабаў у форме рухомых нелінейных хваль у магнітасферы.
       Тв:. Нелвнейные локалнзованные электростатвческве структуры в нх экспернментальная днагностнка в магннтосферной плазме (разам з Ю.І.Гальперыным) // Косм. нсслед. 2002. Т. 40, № 4; Основы фмзмкм космвческой плазмы. Могнлев, 2002.
    
    ВАЛЁВАЧ Зыгмунд Антонавіч (н. 13.5.1953, в. Высокая Ліпа Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ваен.тэхн. і сац. навук. Палкоўнік (1993). Канд. тэхн. н. (1993), дац. (1998). Праф. Міжнар. акадэміі ваен. навук (2002), чл.кар. Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўнічых навук (2003). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1975), БДУ (1994), Міжнар. інт менеджменту (1995). 3 1975 на камандных і інж. пасадах у войсках ППА. 3 1995 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь (з 2003 нам.
    
    
    360             ВАЛЕТАЎ
    
    нач. па навуцы), адначасова адказны сакратар час. «Наука н военная безопасность». Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў «Ваенная экано.міка» (1996), «Узброеныя Сілы Беларусі» (2003).
       Тв.: Полптпческнй портрет П.М.Машерова. Мн., 2002; О вкладе ученых, представнтелей научных школ Военной академнм Республякн Беларусь, в белорусскую науку // Наука н воен. безопасность. 2004 № 3.
    Р. Ч.Лянькевіч.
    
    ВАЛЕТАЎ Ігар Анатолевіч (н. 1.2.1946, г. Гулістан, Узбекістан), бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР міжнар. кл. (1970). Скончыў Казахскі інт фіз. культуры (1969), Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1981). 3 1976 інструктар Спорткамітэта Беларусі. 3 1978 інструктар па фіз. культуры і спорце Мінаблсавета «Дынама» пры Упраўленні ўнутр. спраў Мінскага аблвыканкома; у 1990—94 нач. аддзялення па баявой і службовай падрыхтоўцы. Бронз. прызёр XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія) у камандным заліку. Чэмпіён свету (1969, Гавана) у камандным заліку, сярэбраны (1971, Вена) і бронз. прызёр (1973, г. Гётэбарг, Швецыя). Уладальнік каманднага Кубка Еўропы (1971, 1972, 1973). Чэмпіён СССР (1973) у асабістым заліку. Чэмпіён Універсіяды (1973, Масква) у камандным заліку. А.А.Дубовік.
    
    ВАЛМЙНСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Смалявійкім рне Мінскай вобласці. Засн. ў 2001 для аховы і захавання лясных экасістэм з рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Пл. 614,5 га. Рэльеф хвалісты, на асобных участках плоскі і ўзгорысты, часткова — з камамі выш. 5—10 м. Глебы дзярновапалевападзолістыя. Пад лясамі (пераважна хваёвымі і яловымі) 94% тэрыторыі. У флоры 450 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у Чырв. кнізе: гарлянка пірамідальная, баранец звычайны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы, лілея кучаравая і інш. У фауне 11 відаў рыб, 7 — амфібій, 7 — рэптылій, 83 — птушак, 18 — млекакормячых. У Чырв. кнізе: ручаёвая стронга, каршачок, сычы касманогі і вераб'іны, аляпка і інш. На тэр. заказніка аднаўленчы ўчастак паляўнічых відаў: дзіка, казулі, ліса, бабра, зайцоў і інш. ПІ.Лабанок.
    
    ВАЛбДЗІН Віктар Іванавіч (н. 9.9.1945, г. Луцк, Украіна), бел. вучоны ў галіне цеплатэхнікі. Др тэхн. н. (1999). Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у Інце праблем энергетыкі Нац. АН Беларусі. 3 1997 у Бел. тэхнал. унце (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні цеплавых і гідраўлічных працэсаў у цеплаабменных апаратах метадамі матэм. мадэліравання і выліч. эксперыменту, павышэнні энергаэфектыўнасці цепласпажывальных сістэм, інфарм. забеспячэнні
    
    
    энергазберажэння. Распрацаваў тэарэт. асновы комплекснага цеплагідраўлічнага разліку апаратаў сістэм ахаладжэння энергет. установак, спалучаны метад аналізу і цеплавога праектавання кампрэсійных трансфарматараў цяпла.
       Тв:. Расчет воздушного охладнтеля прн замерзаннв теплоносптеля в трубах (разам з А.А.Міхалевічам) // Теплоэнергетнка. 1995. № 5; Комплексный подход к расчету параметров компресснонной холодяльной машмны // Холодвльная техняка. 1998. № 2; Энергосбереженпе. Мн., 2001.
    
    
    І.А.Валетаў
    
    В.В.Валынчук.
    
    
    ВАЛУЕВІЧ Алена Аляксандраўна (н. 11.2.1953, г. Дзятлава Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Др біял. н. (1996). Скончыла Гродзенскі с.г. інт (1976). 3 1979 у Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (з 1997 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах узаемадзеяння ядз. і цытаплазматычных генет. сістэм у раслін, храмасо.мнай лакалізацыі эфектыўных генаў устойлівасці пшаніцы да грыбных захворванняў, прагназіравання эфектыўнасці вядомых генаў рэзістэнтнасці для выкарыстання ў селекцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
       Тв:. Проблемы нммуннтета растеннй. Мн., 1988 (у сааўт.); Ядерноцнтоплазматнческне взанмодействня в устойчявостм пшеннцы к грнбным патогенам (разам з А.А.Булойчыкам) // Генетнка. 1995. Т. 31, № 3; Interaction of nuclear and cytoplasmic genetic systems of hostplant in common wheat resistance to leaf rust (разам з А.А.Булойчыкам) // Genetic collections, isogenic and alloplasmic lines. Novosibirsk, 2001.
    
    ВАЛЫНЁЦ Таццяна Мікалаеўна (н. 1.5.1955, г. Сямёнаў Ніжагародскай вобл., Расія), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1999). Скончыла Гродзенскі пед. інт (1975). Працавала ў Інце мовазнаўства АН Беларусі (1978—79). 3 1980 у БДУ (з 2000 праф ). Даследуе функцыян. граматыку, словаўтварэнне, мову масмедыя, праблемы моўнай сітуацыі і функцыянавання рус. мовы на Беларусі. Аўтар манаграфій «Мова дружбы» (1987), «Граматычны феномен дзеепрыметніка» (1998), артыкулаў. Сааўтар падручнікаў па рус. мове для ШКОЛ. А.Я.Міхневіч.
    
    ВАЛЫНЧЎК Віталь Віктаравіч (н. 30.11.1979, Мінск), бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту
    
    
    Беларусі (2001). Скончыў Мінскае вучылішча алімп. рэзерву (1998). Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.
    
    ВАНКЁВІЧ Алена Васілеўна (н. 13.5.1966, Масква), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2001). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1987). У 1987—91 у Наваполацкім політэхн. інце, з 1994 у Полацкім унце, з 1996 у Віцебскім тэхнал. унце. Даследуе праблемы развіцця і кіравання рынкам працы і занятасцю насельніцтва ў Беларусі на рэгіянальным, макра і мікраўзроўнях. У 2002— 03 кіраўнік аналіт. групы па даследаванні рынку працы ў міжнар. сумесным праекце спец. Праграмы развіцця ААН і Мінва працы і сац. абароны Рэспублікі Беларусь.
       Тв:. Экономнческне проблемы становленпя рынка труда. Мп , 1996; Безработнца в Беларусн: особенностп пзученяя н упрааленпя // Бел. экон. журн. 2001. № 4; Экономяческяе отношення занятостн: закономерностя развптня н регулнровання. Мн., 2001; Концепцня макроэкономнческого регулпрованпя занятостп в Беларусн // Проблемы управлення. 2002. № 3; Рынок труда малых городов Беларусн // Бел. экон. журн. 2003. № I.
    
    ВАРАБЁЙ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 6.7.1955, в. Чырвоны Бераг Жлобінскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне абдамінальнай хірургіі, анкалогіі. Др мед. н. (2000), праф. (2004). Скончыў Мінскі мед. інт (1977). У 1983— 2002 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы (з 1985 заг. практалагічнага аддзялення), адначасова (1995—2002) у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. 3 2002 заг. кафедры хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па хірургіі ўскладненага каларэктальнага раку, хірург. рэабілітацыі хворых з энтэра і каластомамі, неспецыфічным язвавым калітам; па агульнай практалогіі, хірургіі жоўцевывадных шляхоў і падстраўнікавай залозы.
       Тв:. Энтеро в колостомня. Мн., 1998; Реабплктацня стомврованных больных. Мн., 2003 (разам з 1 М.Грышыным); Колоректальный рак. Мн., 2003 (у сааўт.).
    
    ВАРАБ’ЁВА Таццяна Мікалаеўна (н. 9.10.1946, С.Пецярбург), бел. вучоны ў галіне неарган. хіміі і хіміі цвёрдага цела. Др хім. н. (2000), праф. (2003). Скончыла БДУ (1969), дзе і працуе з 1969. Адначасова з 1993 у НДІ фізікахім. праблем БДУ. Навук. працы па хім. і электрахім. асаджэнні металаў з раствораў, неарган. хіміі мікрагетэрагенных і нанаструкгураваных танкаплёначных сістэм, фотахіміі, фотатэхналогіі, працэсах запісу інфармацыі.
       Тв:. Хямнческое осажденне металлов нз водных растворов Мн., 1987 (у сааўт ); Хнмнческое осажденне пленок золота яз растворов (разам з А.А.Рымскай) // Выбр. навук. працы БДУ. 2001. Ð