Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
½тельные устройства. Мн., 1984; Полупроводннковые прнборы: Справ. Мн., 1995 (разам з П.М.Ляміным, В.І.Галкіным); Электронные прнборы. Мн., 1999 (разам з П.М.Ляміным, Я.С.Тулінавым).
Р. Ч.Лянькевіч.
БУРНЕЙКА Мікалай Іванавіч (н. 15.1.1928, в. Цянюгі Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне анкахірургіі. Др мед. н. (1974), праф. (1979). Скончыў Львоўскі мед. інт (1954). 3 1956 у Гродзенскім мед. інце. Навук. працы па вывучэнні бялкоў і напружання кіслароду ў тканках у хворых на аблітэрыравальны эндаартэрыіт і атэрасклероз.
Тв.: Мсследованне напряження кпслорода в тканя.х н перпферпческой гемодннамнкн прп заболеваннях сосудов ннжннх конечностей. М., 1974.
БЎСЕЛ Аляксей Уладзіміравіч (н. 27.12.1956, Мінск), бел. вучоны ў галіне дарожнага будва і інжынернай экалогіі. Др тэхн. н. (1999). Скончыў Бел. політэхн. інт (1978), дзе працаваў у 1978— 84. 3 1989 у Бел. політэхн. акадэміі, з 1999 у Бел. дарожным НДІ (нам. ген. дырэктара). Навук. працы ў галіне дарожнага будва і інжынернай экалогіі. Распрацавана тэорыя блакіравання экалагічна небяспечных забруджвальнікаў у структуры дарожнабуд. матэрыялаў, новыя тэхналогіі атрымання дарожнабуд. матэрыялаў з адходаў прамсці (адпрацаваных фармовачных сумесей ліцейнай вытвсці, глінасалявых шламаў і тэхн. солі Салігорскіх калійных камбінатаў і інш.). Прапанаваў новы спосаб ачысткі газавых выкідаў з дапамогай ультрафіялетавага выпрамянення.
Тв.: Йнженерная экологня дорожностронтельных матерналов. Мн., 1997.
БЎСЛАЎКА, біялагічны заказнік у Бярозаўскім і Пружанскім рнах Брэсцкай вобл. ў межах вадазбору рэк Хатава і Радагошч і вадасховішча Сялец. Засн. ў 1997 для аховы ў натуральным стане унікальных прыродных комплексаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 7936 га. У рэльефе пераважаюць дэнудаваныя озы і камы водналедавіковага паходжання. Глебы алювіяльныя і дзярновападзолістыя глеевыя пясчаныя, супясчаныя і інш. Пераважаюць лясы (каля 80% тэр.) хваёвыя, чорнаальховыя і інш. Шмат лек. раслін: ядловец, багун, брусніцы, талакнянка; у Чырв. кнізе кураслеп лясны, гарлачык белы і інш. У фауне шмат прамысл. відаў жывёл: дзік, лось, алень, казуля, куніца, цецярук, глушэц і інш.; у Чырв. кнізе барсук, арланбелахвост, шэры журавель, вялікі кулон, вялікі бугай і ІНШ. П./.Лабанок.
БУСЬКб Віталь Мікалаевіч (н. 29.1.1954, Мінск), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (2001). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1975). Працаваў з 1975 у Інце эканомікі АН Беларусі, з 1988 у Мінскай вышэйшай парт. школе, з 1991 у Мінве па кіраванні дзярж. маёмасцю (саветнік), у Мінве працы Рэспублікі Беларусь (пам. міністра). 3 1994 у Бел. фондавай біржы (нач. аддзела), адкрытым акц. тве «Набытакплюс» (нам. дырэктара). У 1993—94 і з 1999 у Інце эканомікі Нац. АН Беларусі (заг. сектара гісторыі эканам. вучэнняў). Навук. працы па праблемах макраэканомікі, прыватызацыі, дэманапалізацыі і развіцця рынку каштоўных папер у пераходнай эканоміцы, гісторыі і эвалюцыі эканам. думкі Беларусі. Даследуе ўклад бел. вучоных у развіццё нац. эканам. навукі (Г.І.Гарэцкага, ТФ.Домбаля, С.П.Маргелава, У.І.Пічэты, А.А.Смоліча і інш.), эканам. погляды бел. дзярж. дзеячаў (і.Адамовіча, А.БончАсмалоўскага, І.Васілевіча, С.Карпа, А.Чарвякова і інш.). Адзін з аўтараў прац «Асновы банкаўскай справы» (1999), «Асновы
БЯЛОРУСКЕ 357
макраэканомікі» (2001), «Макраэканоміка: сацыяльнаарыентаваны падыход» (2003).
Тв.: Экономнческая мысль Белорусснн середмны XIX — начала XX в. М., 1990; Экономнческая мысль Беларусм в пернод НЭПа (20е гг.). Мн., 2000; Онн былн первымн экономмстамнакадемнкамн Беларусн. Мн., 2001 (разам з П.Г.Нікіценкам); Вклад ученых БГУ в развнтне экономнческого образовання a экономмческой мыслн Беларусн. Мн., 2002 (у сааўт); Экономмческая мысль Беларусн (февраль 1917 г. — март 1921 г.). Мн., 2002 (разам з С.І.Якімчанка).
БУШ (Bush) Джордж Уокер (н. 6.7.1946, г. НьюХейвен, штат Канектыкут, ЗША), дзяржаўны і паліт. дзеяч ЗША. Чл. Рэспубліканскай партыі. Сын Дж.Г.У.Буша. Скончыў Іельскі унт, Гарвардскую школу бізнесу (1975). Займаўся нафтавым бізнесам. Губернатар штата Тэхас (1994—2001). 43і прэзідэнт 3H1A (з 2001). Пасля тэр. актаў 11.9.2001 у НьюЙорку і Вашынгтоне абвясціў гал. знешнепаліт. мэтай сваёй адміністрацыі «барацьбу з міжнар. тэрарызмам». Абвінаваціў рух талібаў у Афганістане ва ўкрывальніцтве арганізатараў тэрарыст. атак 11.9.2001 у ЗША. Восенню 2001 дапамог узбр. сілай «паўночнаму альянсу» скінуць рэжым талібаў і аднавіць сваю ўладу ў краіне. У сак.—крас. 2003 з мэтай ліквідацыі мяркуемай зброі масавага знішчэння ў Іраку без санкцыі ААН правёў (у саюзе з Вялікабрытаніяй) ваенную акцыю супраць гэтай краіны. У выніку быў звергнуты іракскі прэзідэнт С.Хусейн і ўсталяваны ваен,паліт. кантроль ЗША над Іракам.
БЎШЧЫК Васіль Васілевіч (н. 26.2.1952, в. Вяршок Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. палітолаг, філосаф і сацыёлаг. Др паліт. н. (2001), канд. філас. н. (1988). Скончыў БДУ (1977). Настаўнічаў, працаваў інжынерамсацыёлагам у ВА «Мінскпрамбуд». 3 1980 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ працы Дзяржбуда СССР. 3 1985 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1990 вучоны сакратар, нам. дырэктара, в.а. дырэктара, заг. аддзела паліталогіі Інта сацыялогіі Нац. АН Беларусі. 3 2002 у Бел. пед. унце імя М.Танка (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах паліталогіі, сацыялогіі працы, паліт. і эканам. сацыялогіі, сац.паліт. працэсаў, жыццядзейнасці індывіда ў эканам., паліт. і сацыякульт. умовах пераходнага перыяду і трансфармацыі грамадства.
7в.: Человек я обшество в условнях соцнальнополнтнческнх преобразованнй. Мн., 1999; Рыночные преобразованяя в Беларусм: Соцнол. оценка // Обшество н экономяка. 1999. № 1; Трудовой коллектнв н рынок: опыт соцнологнческого аналнза. Мн., 1999 (разам з С.А.Шавелем); Полмтнческне элнты Росснм н Беларусн: (Соцнол. н полнтол. аналнз). Мн., 2000 (у сааўт.); Соцнологмческнй аналнз н прбгнознрованне дннамнкн соцнальных процессов // Наука — народному хозяйству. Мн., 2002.
БЫСТРЭНІН Вячаслаў Аляксандравіч (н. 3.3.1930, г. Чэлябінск, Расія), расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Др мед. н. (1973), праф. (1977). Скончыў Чэлябінскі мед. інт (1954). 3 1962 у Свярдлоўскім мед. інце. 3 1973 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Распрацаваў і ўкараніў у практыку шэраг арыгінальных хірург. методык і інструментаў для отарыналарынгалогіі.
БЫШНЁЎ Ігар Іванавіч (н. 7.1.1964, в. Халамер’е Гарадоцкага рна Віцебскай вобл ), бел. вучоныарнітолаг, эколаг, рэжысёр дакумент. кіно. Канд. біял. н. (1999). Скончыў БДУ (1985). 3 1985 працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1999 дырэктар па развіцці рэсп. тва «Ахова птушак Беларусі». Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі. Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навук.папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993, апошняя ў сааўт.), альбомаў пра скарбы бел. прыроды і інш. У дакумент. кіно з 1999. Заснаваў экалагічны кірунак у бел. дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва прызы міжнар. экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні прыз міжнар. тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнар. кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у С.Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002, за апошні прыз Міжнар. кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнайтва: мары і надзеі» ў Маскве). Сярод інш. работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001, дыплом Міжнар. фестывалю фільмаў пра нан. паркі свету ў г. Сондрыо, Італія), «Жабы на дарогах», «Апошнія арлы» (абодва 2002, за цыкл гранпры Міжнар. кінафестывалю экалагічных фільмаў у г. ХантыМансійск, Расія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003). В.Ф.Нячай.
Б’ЮКІНЕН (Buchanan) Джэймс Макджыл (н. 2.10.1919, Мерсерсберг, ЗША), амерыканскі эканаміст. Др (1948). Скончыў унт Тэнесі (1941) і Чыкагскі унт. У 2ю сусв. вайну служыў у штабе Ціхаакіянскага флоту ЗША на базе ПёрлХарбар і вве Гуам. 3 1948 выкла
даў ва унтах Тэнесі, Фларыдскім, Віргінскім (у г. Шарлатсвіл). У 1957 заснаваў (з Дж. Уорэнам Натэрам) Цэнтр даследаванняў у галіне паліт. эканоміі імя Т.Джэферсана (дырэктар цэнтра ў 1957—Ф9). 3 1969 праф. у Віргінскім політэхн. інце, Дзярж. унце Блэксберга, з 1983 —унта Дж. Мейсана; заснаваў (з Г.Талакам) Цэнтр вывучэння грамадскага выбару. Значны яго ўклад у даследаванне дагаворных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканам. і паліт. рашэнняў. Аўтар прац «Вылічэнне згоды» (1962, з Талакам), «Грамадскія фінансы і дэмакратычны працэс» (1967), «Попыт і прапанова грамадскіх тавараў» (1968), «Межы свабоды: паміж анархіяй і Левіяфанам» (1975), «Дэмакратыя ў дэфіцыце» (1977, з Р.Е.Вагнерам), «Улада абкладаць падаткам» (1980, з Дж.Брэнанам) і інш. Нобелеўская прэмія 1986. У.Я.Калаткоў.
БЯЛЁЦКІ Аляксандр Валянцінавіч (н. 14.10.1957, г. Чэрвень Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Др мед. н. (1997), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед. унт (1980), дзе і працуе з 1990 (з 2003 кіраўнік аддз. дзіцячай артапедыі і траўматалогіі). Прэзідэнт тва траўматолагаўартапедаў Беларусі, нац. сакратар Сусв. кангрэса траўматалогаўартапедаў на Беларусі. Навук. працы прысвечаны дзіцячай артапедыі.
Тв:. Леченне поврежденнй врашательной манжеты плеча. Мн., 2001 (разам з Я.Р.Макарэвічам); Курс лекцый по детской ортопеднн. Мн., 2003 (разам з М.А.Герасіменкам).
БЯЛКЙЎСКІ Уладзімір Іванавіч (4.2.1931, в. Некрашова Сенненскага рна Віцебскай вобл. — 12.6.2003), бел. вучоны ў галіне выкарыстання тарфяных глеб. Др с.г. н. (1994). Акад. Міжнар. акадэміі экалогіі (1997). Скончыў БСГА (1955). 3 1961 у Мінве сельскай гаспадаркі Беларусі (гал. аграном, нач. аддзела). 3 1968 нам. дырэктара, з 1987 гал. навук. супрацоўнік Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства. Навук. працы па аграэкалагічных праблемах с.г. выкарыстання і прадаўжэння даўгавечнасці асушаных тарфяных глеб. Распрацаваў тэхналогію і сродкі механізацыі для пераўтварэння спрацаваных тарфянікаў у тэхнагенныя, экалагічна больш устойлівыя глебы, тэхналогію паляпшэння ўласцівасцей тарфяных глеб шляхам абагачэння іх мінер. кампанентамі.
Тв:. Структурная мелнорацня мелкозалежных торфяняков. Мн., 1985; Плодородне н нспользованне торфяных почв. Мн., 1991 (разам з В.М.Гарошкам).
«БЯЛОРЎСКЕ ЗЭШЫТЫ ГІСТО
РЫЧНЭ»