• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    …ам, Шамшурам, М.Юдэлевічам), «Трывога» Ф.Кнорэ (1931) і «Новы горад» І.Гурскага (1932, рэж. усіх Дольскі). У 1933 у сувязі з агульнай рэарганізацыяй трамаў па краіне пачалася перабудова і Бел. трама. Вясной 1934 з мэтай авалодання асновамі акцёрскага мастацтва для тра арганізаваны курсы пры Ленінградскім тэатр. тэхнікуме (педагог У.Салаўёў), дзе падрыхтаваны спектакль «Тарцюф» Мальера. У 1934 тр узначаліў М.Зораў, пад кіраўніцтвам якога калектыў стаў на шлях прафес. развіцця. Трам адмовіўся ад уласцівага яму агітац.публіцыст. стылю і быў пераўтвораны ў маладзёжны тр звычайнага тыпу. У спектаклях удзельнічалі акцёры М.Зораў, К.Міронава і П.Малчанаў. 3 лепшых пастановак: «Працяг будзе» А.Бруштэйн, «Арыстакраты» М.Пагодзіна (абодва 1935), «Музыканцкая каманда» Д.Дэля (1936), «Дон Жуан» («Севільскі спакуснік») Тырса дэ Маліны (1937). У 1937 тр расфарміраваны, яго акцёры папоўнілі інш. тэатр. калектывы рэспублікі, у т.л. БДТ1, Тр юнага гледача БССР. У тры ў розны час працавалі акцёры Б.Аляксеенка, А.Бараноўскі, Л.Баброў, В.Брайчэўская, М.Васілеўскі, В.Вашкевіч, В.Гапеенка, С.Глікман, Б.Дакальская, Р.Драздоў, Л.Жукава, Я.Краўчанка, Б.Кудраўцаў, Г.Лаўроў, В.Лерман, Л.Міхайлаў, М.Міхайлаў, Ф.Мяфёдаў, У.Палцеўскі, У.Скакун, У.Стэльмах, С.Фрыд, Г.Ціханоўскі, Л.Яноўская і інш.; рэжысёр Ю.Палічынецкі, мастак А.Марыкс, дырыжор В.Белкін. У стварэнні спектакляў прымалі ўдзел рэжысёры Г.Ферман і В.Галаўчынер, мастакі І.Ахрэмчык і З.Азгур, балетмайстры К.Алексютовіч і Л.Крамарэўскі, кампазітары М.Іваноў, М.Красеў, Я.Цікоцкі.
       Літ.: Аляхновіч М., С т э л ь м а х У. Беларускі дзяржаўны тэатр рабочай моладзі // Мастацтва і рэвалюцыя. 1932. № 3—4; П я т р о в і ч С.А. Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мн., 1972; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985.
    Дз.У.Стэльмах.
    БЕЛАРЎСКІ ГЭХНІКУМ БІЗНЕСУ I
    ПРАВА. Засн. ў 1995 у Мінску. Mae філіялы ў Брэсце, Гродне і Вілейцы; аддзяленні: юрыд. і эканомікабухгалтарскае; інфарматыкі і камерцыйнай дзейнасці; завочнае. Рыхтуе юрыстаў, бухгалтараў, тэхнікаўэканамістаў, таваразнаўцаў, тэхнікаўпраграмістаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): правазнаўства; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; эканоміка і арганізацыя вытвсці; камерцыйная дзейнасць; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій.
    БЕЛАРЎСКІ ФОНД МІРУ, грамадская міратворчая арганізацыя. Створаны ў
    
     350 БЕЛІКАЎ
    
    сак. 1972 на 2й Усебел. канферэнцыі прыхільнікаў міру як Бел. рэсп. камісія садзейнічання Савецкаму фонду міру, пазней пераўтворана ў бел. аддзяленне Савецкага фовду міру. У жн. 1991 створаны Б.ф.м. Гал. яго мэты — умацаванне міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі, прапаганда і ажыццяўленне ідэй міру і гуманізму. Асн. задачы — пашырэнне і паглыбленне міжнар. супрацоўніцтва на карысць дэмакратыі і прагрэсу, ажыццяўленне праграмы нар. дэмакратыі, развіццё кантактаў у.галіне навукі, адукацыі, культуры і спорту, дапамога ахвярам тэхнагенных катастроф, стыхійных бедстваў і інш. Старшыні Б.ф.м. — З.І.Азгур (1972— 91) і М.Ф.Ягораў (з 1991). М.Ф.Ягораў.
    
    БІЛІКАЎ Генадзь Іванавіч (н. 12.2.1938, с. Новая Бяльманаўка Харольскага рна Прыморскага краю, Расія), бел. архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх. інт (1966). Працаваў у інце «Валгаградграмадзянпраект», Мінскім філіяле ЦНДІ горадабудаўніцтва (з 1973 БелНДІПгорадабудаўніцтва), у Дзяржбудзе Беларусі. 3 1977 і з 2003 у інце «Мінскпраект», з 1991 нам. дырэктара інта «Мінскграмадзянпраект», з 1993 нач. упраўлення горадабудаўніцгва і тэр. планавання Дзяржбуда Беларусі, у 1994—2000 у Мінве архітэктуры і будва Беларусі. Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў гарадоў Заслаўе, Бяроза, гар. пасёлкаў Ветрына, Гарадзея, Ружаны (1970я г.), г. Мінск (праекты дэталёвай планіроўкі цэнтра, асобных мікрараёнаў, у т.л. Вяснянка, Уручча, Малінаўка, Ангарская), 11 пасёлкаў для эвакуіраваных з зоны, забруджанай у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998 за жылы гарадок Рось.
    
    БЁЛЫ Іван Мікалаевіч (н. 13.9.1938, в. Гербелевічы Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (I960). 3 1960 на гасп. рабоце. 3 1962 у Віцебскім вет. інце. У 1966—97 у Бел. эканам. унце (1984—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах развіцця тэорыі і метадалогіі вызначэння сабекошту прадукцыі с.г. прадпрыемстваў. Аўтар падручнікаў і навук. дапаможнікаў для ВНУ.
       Тв:. Калькуляцня себестонмостн продукцнн в сельском хозяйстве. Мн., 1990; Ауднт н ревнзня. Мн., 1994; Бухгалтерсклй учет на сельскохозяйственных предпрнятнях. Мн., 1994 (у сааўт.).
    
    БЁЛЬСКАЯ Рагнеда Іванаўна (н. 26.11.1928, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. хімік. Канд. хім. н. (1963). Дачка ІА.Кіслякова (гл. Дадатак). Скончыла БДУ (1952). У 1952—56 у Інце торфу, у 1959—87 у Інце фіз.арган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і даследаванні гетэрагенных каталітычных
    
    
    сістэм. Даследавала залежнасць уласцівасцей шматкампанентных каталітычных сістэм ад тыпу носьбіта, саставу і ўмоў сінтэзу ў рэакцыях дэгідратацыі і дэгідрыравання цыклічных спіртоў, ізамерызацыі цыкла гексанонаксіму ў капралактам. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
       Тв:. Оптнмнзацня состава медномагнневого каталнзатора я условнй процесса дегндрнровання цнклогексанола (у сааўт.) // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1977. № 1; Фнзнкохмммческне основы регулмрованмя м оптнмнзацнн порнстой структуры соосажденных многокомпонентных медных каталнзаторов (у сааўт.) // Научные основы прнготовлення каталнзаторов. Новоснбнрск, 1983.
    
    БЁЛЬСКІ Алесь (Аляксандр Іванавіч; н. 23.7.1963, в. Цімкавічы Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. літаратуразнавец, пісьменнік. Др філал. н. (1998), праф. (2002). Скончыў БДУ (1986), працуе ў ім (з 1999 праф.). Адначасова з 2001 гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Даследуе гісторыю бел. лры 20 ст., праблемы сучаснага літ. працэсу, пытанні індывідуальнага маст. майстэрства, нац. спецыфікі мастацкага слова, развіццё сучаснай бел. паэзіі. Аўтар манаграфіі «Жывая мова краявідаў: Пейзаж у беларускай паэзіі» (1997), зб. літ.крыт. артыкулаў «Пакуль баліць душа» (1995), навуч. дапаможнікаў «Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцей (80—90я г.)» (1997), «Свет ад травы да зор: Беларуская паэзія: Сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу» (1998), «Краса і смутак», «Сучасная літаратура Беларусі» (абодва 2000). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 4, кн. 2, 2003) і інш. Пад псеўд. Алесь Ветах піша прозу. Яго творам уласцівы лірыкадраматычны пачатак, містыфікацыя рэчаіснасці. Аўтар збкаў прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999, Літ. прэмія імя І.Мележа 2000), аповесці «Час акселерацыі» (1994). А.У.Бемская.
    
    БЕЛЬСКІ Аляксандр Міхайлавіч (17.12.1944, в. Ячонка Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. — 18.3.2001), бел. вучоны ў галіне фіз. оптыкі. Др фіз,матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1966), дзе і працаваў (у 1979—81 заг. кафедры). Навук. працы па оптыцы кагерэнтных светлавых пучкоў. Распрацаваў агульны метад рашэння задачы дыфракцыі адвольнага кагерэнтнага пучка на слаістых асяроддзях, вызначыў умовы назірання і велічыні эфектаў папярочнага і падоўжнага зрухаў пучка пры адбіцці. Прадказаў эфект няроўнасці вугла адбіцця пучка вуглу падзення (нелюстраны эфект), вызначыў усе структуры з уласцівасцю самаадлюстравання пры асвятленні іх кагерэнтным пучком. Аўтар навуч. дапаможніка для ВНУ «Оптыка кагерэнтных светлавых пучкоў» (2000). Даследаваў гісторыю развіцця прыродазнаўства ў Вял. княстве Літоўскім.
      Тв:. Квантовая электроннка н лазерная спектроскопня. Мн., 1974 (разам з А.П.Хапалюком); Пространственная структура лазер
    
    
    ного нзлучення. Мн., 1982 (разам з А.П.Хапалюком, Т.М.Карнейчык); Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992 (разам з М.А.Ткачовым).
    
    
    БЁЛЬСКІ Іван Уладзіміравіч (н. 2.6.1945, в. Ячонка Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (2000), праф. (2003). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000), майстар спорту СССР па цяжкай атлетыцы (1970). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1970). Настаўнічаў. 3 1973 у Бел. політэхн. акадэміі. 3 1997 заг. кафедры Бел. нац. тэхн. унта. Навук. працы па тэарэт. і метадычных асновах сілавой падрыхтоўкі ў цяжкаатлетычных відах спорту. Адзін з вынаходнікаў шэрагу трэнажораў і прыстасаванняў для развіцця мышцаў цела.
        Твл Магня культурнзма. Мн., 1994; Основы спецнальной смловой подготовкн высококвалмфнцмрованных спортсменов в тяжелоатлетнческнх ввдах спорта. Мн., 2000; Класснческая теормя фнзнческой культуры. Мн., 2002 (разам з С.Дз.Байчэнкам); Снловая подготовка в армрестлмнге. Мн., 2003; Снстемы эффектнВной треннровкн. 2 взд. Мн., 2003.
    
    БЁЛЬСКІ Фама Антонавіч (31.10.1890, в. Цімкавічы Капыльскага рна Мінскай вобл. —2.3.1952), бел. і ўкр. вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі. Праф. (1925). Скончыў Кіеўскі унт (1913). 3 1913 выкладаў у гімназіях на Украіне, загадваў Златапальскай прац. школай. 3 1921 на педкурсах у г. Наваміргарадзе, Інце нар. адукацыі ў м. Златапаль б. Кіеўскай губ. 3 1925 у Данецкім, з 1929 у Херсонскім інтах нар. адукацыі, Чаркаскім інце сац. выхавання. 3 1932 заг. кафедры педагогікі Краснадарскага і адначасова Кубанскага с.г. інтаў, пазней заг. школьнапед. аддзела, в.а. дырэктара Краснадарскага пед. інта, заг. кафедры педагогікі Омскага с.г. інта. У 1935—36 заг. кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага пед. інта. 3 1936 у Ферганскім пед. і Какандскім настаўніцкім інтах. У 1940—45 загадваў кафедрай педагогікі і псіхалогіі Чарнігаўскага і Бухарскага пед. інтаў. 3 1946 у Крымскім пед. і Ленінградскім абл. настаўніцкіх інтах.
    3 1951 заг. кафедры педагогікі Кіеўскага інта фіз. кулÑ