• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    †ыя бел. гісто
    
    
    рыкаў у Польшчы. Створана ў 1993. 3 1993 старшыня А.Мірановіч, з 1996 — А.Латышонак. Друкаваны орган — час. «Бялоруске зэшыты гісторычнэ» (гл. Дадатак). Аб’ядноўвае каля 20 членаў (Я.Вапа, К.Гамулка, А.Глагоўская, С.Іванюк, Ю.Каліна, Латышонак, А. і Я.Мірановічы, Р.Сасна, Д.Фёнік, В.Харужы і інш). У сваёй дзейнасці кіруецца статугам. Ставіць за мэту развіццё навук. і культ.асв. дзейнасці бел. грамадства ў Польшчы, вывучэнне і распаўсюджванне гіст. ведаў пра Беларусь і беларусаў у Польшчы, спрыяе захоўванню бел. нар. традыцый; прапагандуе міжнац. і рэліг. талерантнасць, узмацненне добрых узаемаадносін паміж беларусамі і палякамі. Арганізоўвае і праводзіць канферэнцыі, сімпозіумы, семінары па праблемах беларусазнаўства, гісторыі Беларусі і гісторыі беларусаў у Польшчы. Выдала шэраг навук. манаграфій, у т.л.: працы Сасны і Фёніка «Гісторыя царквы ў Бельску Падляскім» (1995), «Орля на Падляшшы: Гісторыя царквы, горада і ваколіц» (1997), «Прыход Рыбалы» (1999); В.Харужага «Беларускі незалежны выдавецкі рух у Польшчы, 1981 — 1990» (1994); Латышонка «Беларускія вайсковыя фарміраванні, 1917—1923» (1995); Глагоўскай «Беларусь 1914— 1929: Культура пад прэсам палітыкі» (1996); А.Мірановіча «Тэадозій Васілевіч. Архімандрыт слуцкі, епіскап беларускі» (1997), «Манастырскае жыццё на Падляшшы» і «Мітрапаліт Юзаф НелюбовічТукальскі» (1998); збкі «Беларускі студэнцкі рух у Польшчы 1981— 1992. Выбраныя дакументы», «Беларусы і польскабеларускія адносіны на Беласточчыне, 1944—1956» (т. 1, ч. 1; абедзве 1996), А.Катковіч, В.КатковічКлентак «Успаміны» (1999) і інш.
    Л.У.Языковіч.
    
    БЕЛАРЎСКАЕ МАТЭМАТЬІЧНАЕ ТА
    ВАРЫСТВА, рэспубліканскае навук. грамадскае аб’яднанне. Засн. ў 1993 у Мінску. Аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках спецыялістаў у галіне матэматыкі і яе дастасаванняў. Асн. мэты: садзейнічанне развіццю матэм. даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, павышэнне ўзроўню матэм. адукацыі і падрыхтоўкі навук. кадраў, умацаванне міжнар. сувязей і міжнар. аўтарытэту бел. матэматыкаў, абарона навук., прафес. і сац. інтарэсаў членаў аб’яднання. Ў сваёй дзейнасці кіруецца Статутам. Вышэйшы орган — з’езд тва. Выбарны кіруючы орган — савет. Прэзідэнт — Х.В.Гайшун. Пры тве працуе пастаяннадзейны семінар «Матэматычныя даследаванні». Б.м.т. — чл. Еўрап. матэм. Тва (з 1994). Т.Б.Капейкіна.
    
    БЕЛАРЎСКАЕ ПААЗЁР’Е (дадатак да адпаведнага арт. ў т. 2), паводле геамарфал. раянавання А.В.Мацвеева (1988), геамарфалагічная вобласць на Пн Беларусі. Мяжуе на Пд з геамарфал. вобл. Цэнтральнабеларускія краявыя ледавіковыя ўзвышшы і грады. Падзяляецца на 17 геамарфал. раёнаў: Браслаўскае, Віцеб
    
    
    скае, Гарадоцкае, Ушацкае краявыя ледавіковыя ўзвышшы; Асвейская, Свянцянскія, Свірская краявыя ледавіковыя грады; Заборская, Нарачанская водналедавіковыя раўніны з краявымі ледавіковымі ўтварэннямі; Сенненская, Шумілінская марэнныя раўніны; Лучоская, Суражская ледавіковаазёрныя раўніны;
    Азёрская, Чашніцкая водналедавіковыя нізіны; Полацкая ледавіковаазёрная нізіна; даліна р. Зах. Дзвіна.
       Рэгіён характарызуецца пашырэннем ледавіковаазёрных раўнін і нізін, азёрных катлавін і краявога ледавіковага рэльефу паазёрскага ўзросту. Рачныя даліны маладыя, вузкія і глыбокія, часта трапляюцца парогі. Абс вышыні ў цэнтр. частцы пераважна 120—160 м, па далінах рэк 100—125 м. Усх. частка больш высокая, пераважаюць вышыні больш за 150 м. Краявыя грады і ўзвышшы дасягаюць выш. 200—260 м, на Віцебскім узвышшы — да 300 м. Паверхня рэгіёна ў цэлым мае катлавінападобную форму, акаймаваную ледавіковымі градамі і ўзвышшамі. Паўд. мяжа вобласці супадае з мяжой пашырэння апошняга ледавіковага покрыва паазёрскага зледзянення.
       Літ.: М а т в е е в А.В., Г у р с к н й Б.Н., Левмцкая Р.І. Рельеф Белорусснн. Мн.. 1988. А.В.Мацвееў.
    
    
    БЕЛАРЎСКАЕ ФІЗІЧНАЕ ТАВА
    РЫСТВА, рэспубліканскае навук. грамадскае аб’яднанне. Засн. ў 1990 у Мінску. Аб’ядноўвае навук, работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, інш. спецыялістаў, што працуюць у галіне фізікі і сумежных галінах навукі. Асн. мэты: садзейнічанне развіццю фіз. навукі і распаўсюджванню фіз. ведаў; стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця творчых магчымасцей фізікаў; абарона навук., прафес. і сац. інтарэсаў членаў аб’яднання; развіццё творчых і дзелавых кантактаў з вучонымі, прафес. і грамадскімі аргцыямі інш. краін. Вышэйшы орган — з’езд тва. Выбарны кіруючы орган — праўленне. Прэзідэнты: Ф.І.Фё'дараў (з 1990), В.С.Буракоў (з 1996), ПА.Апанасевіч (з 1999). Б.ф.т. — чл. Еўрап. фіз. тва (з 1993), Еўразійскага фіз. тва (з 1993). М.М.Касцюковіч.
    
    
    БЕЛАРЎСКАЛГГбЎСКАЯ ВАЁННАЯ АКРЎГА (БЛВА), ваеннаадм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Смаленскай вобл. (РСФСР), БССР (на тэр. былой Зах. Асобай ваен. акругі) і Літ. ССР. Створана 15.10.1943 як БВА 2га фарміравання (гл. Беларуская ваенная акруга) на тэр. Смаленскай вобл. з перспектывай уключэння тэр. БССР па меры яе вызвалення ад ням.фаш. акупантаў. Упраўленне акругі з ліст. 1943 размяшчалася ў г. Смаленск, са жн. 1944 — у г. Мінск. У ліп. 1944 у склад акругі часова была ўключана тэр. Літ. ССР. 3 1.1.1945 БВА стала наз. БЛВА. 9.7.1945 падзелена на Баранавіцкую ваенную акругу (гл. Дадатак) і Мінскую ваенную акругу. Камандуючыя: У.Ф.Якаўлеў (кастр. 1943 —люты 1945), Т I Шавалдзін (люты—ліп. 1945).
    
    
    БЕЛАРУСКІ            349
    
    БЕЛАРЎСКАЯ МЕДЫЦЬШСКАЯ АКАД^МІЯ ПАСЛЯДЫПЛбмНАЙ АДУКАЦЫІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Белар у с ь. Засн. ў 1931 як курсы ўдасканалення мед. кадраў пры Мінскім мед. інце; з 1932 самастойны інстытут. Сучасная назва з 2000. Mae (2004) фты: хірург., тэрапеўт., сац. медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя; цэнтр. н.д. лабараторыю, дактарантуру, аспірантуру і клінічную ардынатуру. Ажыццяўляе паслядыпломную падрыхтоўку і перападрыхтоўку кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацыі аховы здароўя па ўсіх урачэбных спецыяльнасцях, у т.л. замежных грамадзян; праводзіць атэстацыю ўрачоў, павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх мед. навуч. устаноў, падрыхтоўку навук.пед. кадраў. Падрыхтоўка кіраўнікоў і спецыялістаў аховы здароўя праводзіцца па цыклах спецыялізацыі працягласцю 2—3 мес і тэматычнага ўдасканалення працягласцю 0,5 мес. За год спецыялізацыю і ўдасканаленне праходзяць каля 15 тыс. чал. На 42 кафедрах працуе 325 выкладчыкаў, у т.л. 72 дры і 178 канд. мед. навук. У акадэміі вядуцца навук. даследаванні ў галіне імуналогіі, біяхіміі, радыялогіі, гематалогіі, патамарфалогіі і камп’ютэрнаінфарм. тэхналогій. Выдаецца час. «Медыцына». Апубл. працы: «Актульныя праблемы тэорыі і практыкі медыцыны, падрыхтоўкі навуковых і прафесійных кадраў» (т. 1—2, 2001), «Вітаміны, мікра і макраэлементы» У.В.Гарбачова (2002), «Асновы арганізацыйнаметадычнай службы і статыстычнага аналізу ў ахове здароўя» Э.А.Вальчука, «Арганізацыя клінічналабараторнай службы» У.С.Камышнікава, «Папулярная фізіятэрапія» У.С.Улашчыка (усе 2003) і інш. У акадэміі працуюць акадэмікі Нац. АН Беларусі А.М.Міхайлаў, А.У.Руцкі, чл.кар. Нац. АН Беларусі У.С.Улашчык; дры навук Л.М.Бяляева, У.В.Гарбачоў, I М.Грышын, Л.Р.Кажарская, А.Г.Мрочак, Г.Г.Шанько, Р.П.Шорах і інш.
      Літ:. Белорусская академня послелнпломного образованмя, 1931—2001. Мн.,2001, Заведуюшле кафедрамн н профессора БелМАПО, 1931—2001. Мн., 2001. М.І.Рымжа.
    
    «БЕЛАРЎСКІ АРХЕАГРАФІЧНЫ ШТОГбДНІК», навуковае выданне Археаграфічнай камісіі (гл. Дадатак) Кта па архівах і справаводстве пры CM Рэспублікі Беларусь і Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Ёыходзіць з 2000. Змяшчае матэрыялы (артыкулы, паведамленні) па праблемах тэорыі, методыкі, гісторыі археаграфіі, архіва, дакумента, крыніца і краязнаўства, гісторыі дзярж. устаноў, агляды архіўных фондаў і калекцый, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (гл. Дадатак) і інш. С.У.Жумар.
    
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬГЧНЫ ТЭАТР, назва Дзяржаўнага
    
    
    тэатра музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь з 2000.
    
    БЕЛАРЎСКІ НАВУКбВАДАСЛІДЧЫ ІНСТЬГГЎТ ПРАБЛЁМ КІРАВАННЯ Дзяржаўнага планавага камітэта Беларусі, навуковадаследчая ўстанова, якая існавала ў 1979—83. Гл. Эканамічны НДІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
    
    БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ. назва Беларускай політэхнічнай акадэміі з 2002.
    
    БЕЛАРЎСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ САідЗ МбЛАДЗІ (БРСМ), добраахвотнае грамадскае маладзёжнае аб’яднанне. Створаны 6.9.2002 на аб’яднаўчым з’ездзе Бел. патрыят. саюза моладзі і Бел. саюза моладзі. Дзейнічае на аснове статута. Вышэйшы орган — з’езд, які праводзіцца не радзей як 1 раз у 3 гады. Асн. мэты — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзеянне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадз. супольнасці, заснаванай на патрыят. і духоўнамаральных каштоўнасцях бел. народа; садзейнічае распрацоўцы юрыд. і сац.эканам. гарантый моладзі, што ўраўноўваюць яе магчымасці з інш. сац. групамі; падтрымлівае ініцыятывы, скіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фіз. развіццё моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы маладзёжных праграм і інш. Аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—31 гадоў. На 1.1.2003 дзейнічалі ЦК, Бюро і Сакратарыят, 7 абкомаў, у т.л. Мінскі гар., 128 райкомаў, у т.л. 9 у Мінску, 23 гаркомы, 10 райкомаў у буйных гарадах, 12 пярвічных аргцый з правамі райкомаў, якія аб’ядноўвалі каля 54 тыс. чл. БРСМ.
    
    БЕЛАРЎСКІ ТРАМ, Беларускі дзяржаўны цэнтральны тэатр рабочай моладзі. Існаваў у Мінску ў 1929—37 (з 1934 прафес ). Створаны з «трупы забаўнікаў» (арганізавана ў 1928 з драм. гуртка клуба «КІМ»), Спачатку існаваў як трамядро. У вер. 1929 ператвораны ў тр. Узначальваў яго П.Шамшур, рэж. Б.Дольскі, муз. часткай кіраваў І.Любан. Арыентаваўся на трамы Ленінграда і Масквы. Праводзіў маст.прапагандысцкую работу ў горадзе і на вёсцы. На матэрыялах агітац. паездак тра зроблены інсцэніроўкі «Як Мікіта і Панас працаваць ішлі ў калгас», «Плёткафон» (1930). Першыя спектаклі тра — тыпова трамаўскія сінтэтычныя відовішчы з музыкай, песнямі і танцамі, фізкультурнымі практыкаваннямі, масавымі сцэнамі на будоўлі і камсамольскім гуляннем, кантактамі паміж сцэнай і глядзельнай залай. Яны вызначаліся надзённасцю, жыццярадаснасцю, гал. дзейнай асобай іх быў камсамольскі ка
    
    
    лектыў: «Першы штандар» (1930, напісана трамаўскімі аўтарамі А.Есаковым, У.СтэльмаÑ