Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
чубатка пустая, шпажнік чарапіцавы, бяроза карлікавая.
/7.І.Лабанок.
БАЛТРУКЁВІЧ Станіслаў Іванавіч (н. 25.5.1940, в. Правыя Масты Мастоўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі; адзін з заснавальнікаў касцёвапластычнай хірургіі на Беларусі, стваральнік бел. школы пластычных хірургаў. Др мед. н. (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Член міжнар тва траўматолагаўартапедаў. Скончыў Гродзенскі мед. інт (1967),
дзе і працуе з 1967 (з 1986 заг. кафедры). Стажыраваўся ў Германіі (1993) і Аўстрыі (1995). Навук. працы па новых метадах аперацый на пазваночніку, канечнасцях і інш. Упершыню ў свеце распрацаваў новы спосаб падрыхтоўкі і кансервавання статычных тканак у сумесі раствораў альдэгідаў.
Тв: Пластмка дефектов черепа. Гродно, 2002 (разам з А.В.Першукевічам); Стнмуляцня репаратнвных процессов. Гродно, 2002 (разам з В.Г.Сцянько); Альдегнды я нх мспользованне в хнрургнческой практнке. Гродно, 2003 (у сааўт ).
БАЛЬБАСАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 12.11.1935, г. Зімаўнікі Растоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд. тэхн. н. (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (1979). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1997). Чл. НьюЙоркскай АН (1998). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. інт (1958). У 1964—89 у Інце электронікі АН Беларусі. У 1989—92 нар. дэп. СССР, у 1922—99 у Выканаўчым сакратарыяце СНД. Навук. працы па элетктроніцы, інфарм. тэхналогіях, прававой базе навукі, ахове інтэлектуальнай уласнасці. Распрацаваў электронныя прылады для лятальных і касм. аб’ектаў, планарныя і гібрыдныя вакуумныя мікрасхемы для работы ў экстрэмальных умовах.
7в.: Новое законодательство в областн промышленной собственностм. М., 1991 (разам з Ю.А.Бяспалавым, В.І.Бліннікавым); Время перемен, время надежд... М., 1999 (у сааўт.). М.П.Савік.
БАЛЬЧЙЎСКАЯ Галіна Францаўна (н. 20.1.1945, в. Палессе Мядзельскага рна Мінскай вобл.), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыла Бел. тэатр,маст. інт (1968). 3 1968 актрыса Бел. тра імя Я.Коласа, з 1972 Нац. акад. тра імя Я.Купалы. Яе творчасйі ўласцівы эмац. напоўненасць, псіхал. дакладнасць, мяккі лірызм, паэт. адухоўленасць. Сярод роляў: Дуня Пракопіна («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Маня («Верачка» А.Макаёнка), Марфа («Дагарэла свечачка...» А.Петрашкевіча), Зоська, Адэля, Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ізабсла Дрозд («Амністыя» М.Матукоўскага), Віталія («Снежньм зімы» паводле І.Шамякіна), Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А.Астроўскага), Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Шафак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Валя («Характары» паводле В.Шукшына), Элейн («Пакуль мамы няма дома» Н.Саймана) і інш.
БАНДАРДНКА Мікалай Аляксандравіч (н. 8.9.1934, в. Воўчая Гара Рэчыцкага рна Гомельскай вобл ), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1976). Скончыў БДУ (1963). Настаўнічаў. 3 1968 на парт. рабоце. 3 1975 працаваў у Інце гісторыі
БАРАНАВІЦКІ 343
партыі пры ЦК КПБ (з 1992 Бел. н.д. цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі). 3 1995 у Нац. архіве Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі Беларусі сав. перыяду. Адзін са складальнікаў збкаў дакументаў і матэрыялаў «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1 — 3, 1996—98), «Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці, 1939—1941 гг » (2001), «Аграрныя пераўтварэнні ў Маладзечанскай вобласці, 1944—1953 гг.» (2003) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.: Укрепленне первнчных органязацнй партнн. Мн., 1988; Белорусскяе остарбайтеры; яст.аналнт. нсслед. Мн., 2001 (у сааўт.).
БАНДАР^НКА Пётр Ціханавіч (3.9.1901, в. Старая Зенькавіна Кармянскага рна Гомельскай вобл. — 28.10.1950), савецкі ваен. дзеяч. Контрадмірал (1948). Скончыў школу рулявых і сігналыпчыкаў (1923), Ваеннамарское паліт. вучылішча (1924), Ваеннапаліт. акадэмію імя М.Талмачова (1934). У ВМФ з 1919, з 1920 на караблях Дняпроўскай ваен. флатыліі. Удзельнік грамадз. вайны, сав.польскай вайны 1920 і падаўлення Кранштацкага паўстання 1921. 3 1921 служыў на Чарнаморскім флоце, з 1939 нач. паліт. ўпраўлення Чарнаморскага флоту. У Вял. Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Ачакава, больш за 7 месяцаў знаходзіўся ў акружаным Севастопалі. 3 1942 у Волжскай ваен. флатыліі, на Сталінградскім фронце. 3 1944 на Каспійскай флатыліі, з 1947 нам. каманд. Чарнаморскім флотам. 29.9.1949 беспадстаўна арыштаваны органамі МДБ і прыгавораны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да расстрэлу. У 1954 рэабілітаваны. Б.ДзДалгатовіч.
БАРАДЎЛЯ Валянцін Аляксеевіч (н. 10.10.1937, г.п. Копысь Аршанскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (2000). Др тэхн. н. (1986), праф. (1989). Акад. Бел. інж. акадэміі (1995), Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1996). Скончыў БПІ (1959). 3 1959 у Інце цепла і масаабмену Нац. АН Беларусі (у 1974—89 нам. дырэктара, з 1989 заг. лабараторыі). Адначасова з 2000 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па перспектыўных энергет. тэхналогіях і энергарэсурсазберажэнні. Распрацаваў навук. асновы тэхналогіі экалагічна бяспечнага спальвання і тэрмічнай апрацоўкі нізкакаларыйных і інш. мясц. відаў паліва. Прапанаваў шэраг канструкцый высокаэфектыўных вадагрэйных і паравых аўтаматызаваных кацельных установак. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв:. Высокотемпературные процессы в электротермяческом кяпяіцем слое. Мн., 1973; Математнческяе моделн хямнческнх реакторов в кнпяшем слое. Мн., 1976 (разам з Ю.П.Гупалам); Смганяе твердого топлнва в псевдоожнженном слое. Мн., 1980 (разам з Л.М.Вінаградавым); Гндродннамнка я теплообмен в псевдоожнженном слое под давленяем. Мн., 1982 (разам з В.Л.Ганжой, В.І.Кавенскім). М.П.Савік.
БАРАЗНА Міхаіл Рыгоравіч (н. 20.11.1962, в. Ракушава Круглянскага рна Магілёўскай вобл.), бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1998). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1985). 3 1986 маст. рэдактар выдва «Беларусь». 3 1992 у Бел. AM (з 1996 заг. кафедры, з 1999 прарэктар). Даследуе кніжную графіку, праблемы сучаснага выяўл. мастацтва і дызайну. Аўтар навук. прац: «Пластыка і авангард» (1991), «Традыцыі СНОМАСа (УНОВІСа) у графічным дызайне Беларусі» (1994), «Праз паслядоўнасць да рэальнага выбару» (1995), «Казка ў беларускай кніжнай графіцы 1960—80х гадоў» (1996); «Бе
ларускае выяўленчае мастацтва ў XX стагоддзі» (2002) і інш., навуч.метадычных дапаможнікаў. Працуе таксама ў маст. фатаграфіі: серыі «Тэксты» (1997), «Ілюзія адлегласцей», «Белая шэрань» (абедзве 2000), «Мінск. Праспект» (2001), «Адроджаны свет муроў» (2002), «Promenade» (1996—2002), кніжнай графіцы.
Тв:. Беларуская кніжная графіка 1960— 1990х гадоў. Мн., 2001.
БАРАНАВА Алена Уладзіміраўна (н. 20.4.1954, г. Гродна), бел. палітолаг. Др паліт. н. (2001). Скончыла БДУ (1980). 3 1977 працавала ў газ. «Знамя юностн», «Советская Белоруссня», часопісе «Беларуская думка», з 1998 заг. аддзела СМІ Гал. ўпраўлення грамадскапаліт. інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з мая 2000 заг. аддзела Інта сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з вер. 2000 праф. Міжнар. інта прац. і сац. адносін. Навук. працы па праблемах трансфармацыі, асаблівасцях паліт. камунікацыі ў постсавецкі перыяд.
Тв:. Полятмческяе партня н проблемы модерннзацнн властя в Республнке Беларусь. Мн., 1995; Многопартнйность в условнях снстемной трансформацнн постсоветского пермода. М., 2001; Полнтологяя: Курс лекцнй. Мн., 2003.
БАРАНАВІЦКАЯ ВАЕННАЯ АКРЎГА, ваеннаадм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Баранавіцкай, Брэсцкай, Гродзенскай, Пінскай, Бабруйскай, Па
лескай і Гомельскай абл. у 1945—46. Утворана 9.7.1945 шляхам вылучэння часткі войск са складу БеларускаЛітоўскай ваеннай акругі (гл. Дадатак). Упраўленне акругі, сфарміраванае на базе палявога ўпраўлення 3га Бел. фронту, размяшчалася ў г. Бабруйск. 4.2.1946 Б.в.а. скасавана, яе тэр. і войскі ўвайшлі ў склад Беларускай ваеннай акругі. Камандуючыя: А.П.Пакроўскі (часова выконваючы абавязкі, ліп.—вер. 1945), С.К. Цімашэнка (вер. 1945 — люты 1946).
М Баразна Ілюзія адлегласцей. 2000.
БАРАНАВІЦКІ ВЫШбЙШЫ ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЁДЖ Засн. ў 1982 у г. Баранавічы як пед. вучылішча, якое ў 1994 пераўтворана ў пед. каледж, а ў 1997 атрымала статус ВНУ. У 2003/04 навуч. г. фты: пач. адукацыі; замежных моў, тэхналогіі і дашкольнай адукацыі. На базе агульнай сярэдняй адукацыі рыхтуе пед. работнікаў па спецыяльнасцях: замежная мова (англ.), бел. мова і лра; замежная мова (англ ), тэхналогія (абслуговая праца); замежная мова (ням.), бел. мова і лра; тэхналогія (абслуговая праца); сац. педагогіка; практычная псіхалогія і тэхналогія (абслуговая праца); дашкольная адукацыя і замежная мова (англ.); дашкольная адукацыя, практычная псіхалогія; англ. мова, ням. мова. На базе сярэдняй спец. адукацыі вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях: пач. адукацыя і сац. педагогіка; тэхналогія (абслуговая праца) і сац. педагогіка, 7 прадметных кафедраў, больш за 200 выкладчыкаў, у тл. 10 дроў і 25 канд. навук, н.д. лабараторыя па праблеме папераджальнай адаптацыі студэнтаў да пед. дзейнасці, прадметныя кабінеты і лабараторыі, бка, спадарожнікавае тэлебачанне. Навучаецца каля 2 тыс. студэнтаў.
Праводзяцца комплексныя навук. даследаванні па праблемах педагогікі, псіхалогіі, методыкі выкладання асобных дысцыплін, філалогіі, лінгвістыкі, філасофіі, біялогіі, тэхналогіі машыннай апрацоўкі і перапрацоўкі матэрыялаў. Выпускаюцца навук.метадычныя збкі «Актуальныя праблемы прафары
344 БАРАНАВІЦКІ
ентацыі і прафадаптацыі», «Актуальныя праблемы германістыкі і прафесійнапедагагічнай іншамоўнай адукацыі». Выдадзены працы «Фарміраванне прафесіяналізму ў навучэнцаў педагагічнага каледжа» П.П.Шоцкага (1999), «Фарміраванне прафесіяналізму настаўніка: праблемы, пошукі вырашэння на мяжы стагоддзяў» (ч. 1—2, 2000), «Папераджальная адаптацыя студэнтаў да педагагічнай дзейнасці (крызісы, спосабы папярэджвання і змякчэння» Л.Ф.Мірзаянавай (2003) і інш. 3 дня заснавання пед. каледж узначальвае П.ГІ