Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
тарфанафтавыя дысперсныя сістэмы і іх выкарыстанне ў дарожным будве.
340 БАБІНАВІЦКІ
Тв:. Торфонефтяные днсперсные снстемы (разам з А.А.Ермаком, С.М.Ткачовым) // Наука м технологня углеродных днсперсных снстем. М., 1997.
БАБІНАВІЦКІ, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Лёзненскім рне Віцебскай вобл. Засн. ў 1998 для аховы унікальных ландшафтаў з асабліва каштоўнымі і эталоннымі лясамі і папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 10 547 га. Ландшафты з паверхневым заляганнем азёрналедавіковых пяскоў і супескаў (75%) ці ўзвышаныя платопадобныя, з заляганнем азёрналедавіковых суглінкаў і глін (25%). Рэльеф плоскі, месцамі бугрысты, з рачнымі далінамі і лагчынамі, дзюнамі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Глебы дзярноваслабападзолістыя, пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і інш. Лясы (хваёвыя, яловыя, бярозавыя) займаюць 94% тэрыторыі. Шмат поймавых і сухадольных лугоў. У флоры каля 500 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 11 у Чырв. кнізе: луннік ажываючы, ятрышнік мужчынскі, шпажнік чарапіцавы, лінея паўночная, званочак шыракалісты і інш. У фауне 145 відаў надземных пазваночных, з іх 11 у Чырв. кнізе: буры мядзведзь, рысь, кулон вялікі, пугач, сыч дамавы, сплюшка, бусел чорны і ІНШ. П.І.Лабанок.
БАБРбЎНІК Аляксавдр Іванавіч (н. 15.8.1944, в. Вуйвічы Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Др тэхн. н. (1999). Скончыў БПІ (1965). 3 1970 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). 3 1979 у БПА, з 1994 на Мінскім трактарным здзе. Навук. працы па эксперым. і тэарэт. даследаваннях рэжымаў машыннатрактарных агрэгатаў. Распрацаваў рэкамендацыі да прыводаў і сістэм адбору магутнасці с.г. машын. Прапанаваў перспектыўныя схемы рабочых органаў машын для ўнясення ўгнаенняў.
Тв.: Повышенне эксплуатацмонных качеств мобнльных агрегатов для внесенмя удобреннй. Мн., 1997. УМ.Кандрацьеў.
БАБЎК Валерый Уладзіміравіч (н. 20.8.1956, в. Бор Пухавіцкага рна Мінскай вобл ), бел. спартсмен і трэнер (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг). Майстар спорту СССР па гіравым спорце (1989). Майстар спорту Беларусі міжнар. кл. (1999). Засл. трэнер Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (2000). Скончыў БДУ (1994), Бел. акадэмію фіз. культуры (2003). 3 1990 ст. трэнер фізкультурнааздараўленчага цэнтра «Даўгалецце», з 1993 інструктарметадыст прадпрыемства «Атлант». Займаўся цяжкай атлетыкай (штанга, 1978—85) у спарт. клубе «Трактар». Чэмпіён свету па гіравым спорце сярод ветэранаў (1998, г. Ліпецк, Расія), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па
армрэстлінгу сярод ветэранаў (1998, Каір). Чэмпіён Еўропы па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1999, г. Рашфор, Бельгія) і сярэбраны прызёр сярод ветэранаў (1997, г. Попрад, Славакія; 1998, г. Паланга, Літва). Неаднаразовы чэмпіён Беларусі па гіравым спорце. Падрыхтаваў 3 засл. майстроў спорту і 12 майстроў спорту міжнар. кл. па армрэстлінгу, 42 майстроў спорту па армрэстлінгу, паўэрліфтынгу і гіравым спорце.
А.А.Дубовік.
В.У.Бабук. Д.Баве.
БАБЎК Ігар Міхайлавіч (н. 18.11.1934, г. Гомель), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1998), праф. (2003). Скончыў БПІ (1963). У 1963—66 на Мінскім маторным здзе. У 1969—78 і з 1980 у Бел. нац. тэхн. унце (у 1976—78 дэкан, у 1988—99 заг. кафедры). У 1978—80 у Гаванскім унце (Куба). Навук. працы па пытаннях эканамічнасці тэхн. працэсаў машынабудавання, аператыўнага планавання і рэгулявання вытв. працэсаў на прадпрыемстве, эканам. эфектыўнасці інвестыцыйных укладанняў.
Тв.: Экономнка замены машян н оборудованяя. М., 1974 (разам з М.С.Сачко); Органнзацня н планнрованме на машйностронтельном предпряятян. Мн., 1976 (разам з ім жа); Інвестнцнн: фннанснрованне н оценка экономнческой эффектмвностн. Мн., 1996; Методы расчета эффектнвностн кнвестнцнонных проектов Мн., 1998; Экономнка предпрнят'ня. Мн., 2003.
БАВЁ (Bovet) Даніэль (23.3.1907, г. Неўшатэль, Швейцарыя — 1992), італьянскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Скончыў Жэнеўскі унт (1929). 3 1929 у Пастэраўскім інце (Парыж). 3 1947 у Вышэйшым інце здароўя (Рым). 3 1964 праф. унта Сасары (Рым). 3 1971 праф. Рымскага унта. Навук. працы па вывучэнні ўзаемасувязі структуры лекаў з іх фармакалагічнай актыўнасцю. Выявіў механізм антыбактэрыяльнага ўздзеяння сульфаніламідных прэпаратаў. Высветліў заканамернасці будовы курарэпадобных і антыгістамінных злучэнняў. Нобелеўская прэмія 1957. В.Ф.Ермакоў.
БАГАТЫРбЎ Юрый Уладзіміравіч (н. 19.4.1947, г. Усурыйск Прыморскага краю, Расія), бел. фізік. Др тэхн. н. (1998). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1970). 3 1970 у Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Белару
сі. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, прылад на іх аснове. Даследаваў уздзеянне іанізавальных выпрамяненняў на структуры метал—дыэлектрык—паўправаднік (МДП). Распрацаваў метады прагназіравання і павышэння радыяцыйнай устойлівасці МДПпрылад.
Тв.: Воздействне раднацнн на ннтегральные мнкросхемы. Мн., 1986 (разам з Ф.П.Коршунавым, У.А.Вавілавым); Прогнознрованне работоспособностя КМОП ннтегральных мнкросхем прн внешннх воздействвях // Петерб. журн. электроннкя. 1995. № 2 (8); Токовый отжнг облученных КМОП ннтегральных структур // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.мат. навук. 1996. № I.
М.П.Савік.
БАГДАНАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 10.12.1927, в. Каралі Віцебскага рна), бел. гісторык. Др гіст. н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1964). У Вял. Айч. вайну партызан у Віцебскай вобл. 3 1944 пам. машыніста, з 1949 на прафс., камсамольскай і парт. рабоце ў Віцебску. 3 1964 кіраўнік лектарскай групы, у 1969—74 сакратар Мінскага абкома К.ПБ. У 1965—69 выкладчык, дэкан завочнага фта, у 1974— 91 прарэктар БДУ. Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).
Тв.: Партнйные органнзацнн Белорусснн в борьбе за укрепленне днсцнплмны труда в промышленностн. Мн., 1976; Партнйное руководство внедреннем передового опыта в промышленностй (1959—63 гг.) // Нз практнкн партяйного руководства хозяйством. М., 1964; Укрепленме соцналнстнческой днсцнплнны труда // Деятельность партнйных органнзацмй Белорусснн по ндейнополнтнческому воспнтанню трудяаінхся. Мн., 1973.
БАГДАНбВІЧ Барыс Міхайлавіч (29.6.1932, Мінск — 19.6.1991), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Др тэхн. н. (1978), праф. (1977). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі электратэхн. інт сувязі (1954). 3 1954 у ВНУ Мінска, з 1964 у Мінскім радыётэхн. інце (у 1964—87 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі і тэхніцы радыёпрыёму, па дасдедаванні нелінейных эфектаў у прыёмнаўзмацняльнай тэхніцы.
Тв:. Нелннейные нскаження в прнемноусялнтельных устройствах. М., 1980; Раднопрнсмные устройства с большнм дмнамйческнм двапазоном. М., 1984: Методы нелннейных функйвоналов в теорян электрнческой связн М., 1990 (у сааўт.). І.Ю.Малевіч.
БАГДАНбвіЧ Карл Іванавіч (29.11.1864, г. Люцын Віцебскай губ., цяпер г. Лудза, Латвія — 5.6.1947), расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акад. Польскай АН. 3 бел. шляхты. Скончыў Горны інт у Пецярбургу (1886). У 1886 у Горным дэпартаменце, у 1901—17 — Геалагічным кце (з 1914 дырэктар), адначасова праф. геалогіі ў Горным інце.
У сувязі з будвам чыгункі ў 1886—88 даследаваў Закаспійскі край. У 1889— 91 у складзе экспедыцыі М.Пяўцова
БАЖЭНАЎ 341
даследаваў геал. будову торных ланцугоў Тыбета, ЦяньШаня, Паміра. У 1892 узначальваў навук. экспедыцыю ва Усх. Сібір, дзе вёў геал. даследаванні ўздоўж мяркуемай трасы Транссібірскай чыгункі. У 1896—1900 даследаваў геал. будову ўзбярэжжа Ахоцкага мора, Камчатку, Ляадунскі паў, Аляску, Чукоцкі паў, аўтар першай геал. карты гэтага рэгіёна (1901). У 1907—13 вывучаў нафтаносныя пляцоўкі Паўн. Каўказа і ўзбярэжжа Каспійскага мора. Займаўся праблемамі тэктонікі і вулканалогіі, гідрагеал. праблемамі, першы склаў класіфікацыю землетрасенняў. 3 1920 у Польшчы, з 1921 у Кракаўскай горнай акадэміі. Вёў геал. даследаванні ў Францыі, Іспаніі, ЗША, Паўн. Афрыцы. 3 1938 узначальваў Дзярж. геал. інт у Варшаве.
Літ.: Р е з а н о в Н.А. По горам м пустыням Азнн. Путешествня К.Н.Богдановнча. М., 1976; Ярмоленка В.А. Той, хто спазнаў таямніцы Зямлі // Родная прырода. 1998. № 4.
В.А.Ярмоленка.
БАГДАНбВІЧ Павел Мікалаевіч (н. 1.1.1950, в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл ), бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Др тэхн. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі унт (1970). 3 1972 у Інце механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела). Навук. працы па механіцы і цеплавой дынаміцы фрыкцыйных кантактаў, даследаванні заканамернасцей зношвання цвёрдых цел, стварэнні новых матэрыялаў трыбатэхн. прызначэння. Эксперыментальна даследаваў змяненні імпульсных тэмпературных палёў на фрыкцыйным кантакце металаў і палімераў; прапанаваў канцэпцыю тэрмамех. зношвання цел пры трэнні.
Тв '. Деформацня н нзнос полнмеров прн тренмн. Мн., 1985 (разам з П В.Сысоевым, А.Дз.Лізаравым); Мзносостойкне компознты на основе реактопластов. Мн., 1987 (у сааўт.); Тренне н нзнос в машмнах. Мн., 1999 (разам з В.Я.Прушаком). А.П.Чарнякова.
БАГДАНбЎСКІ Яўстафій Іванавіч (20.9.1833, в. Падсолтава Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл. — 11.10.1888), расійскі вучоны ў галіне хірургіі. Др медыцыны (1861), акад. Ваеннамед. акадэміі (1880). Скончыў Пецярбургскую медыкаxipypr. акадэмію (1858). Удасканальваў веды ў краінах Зах. Еўропы. 3 1863 праф. Ваеннамед. акадэміі, дзе ўстаноўлены яго бронзавы бюст. Першы ў Расіі зрабіў шэраг складаных аперацый.
Літ.: Грнцкевмч В.П. С факелом Гнппократа. Мн., 1987; Энцнклопедмческнй словарь Брокгауза н Ефрона: Бмографнн. Т. 2. М., 1992. В.А.Ярмоленка.
БАГЕЛЬ Іван Максімавіч (н. 15.3.1942, в. Баярская Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне радыебіялогіі, эндакрыналогіі, фармакалогіі. Др мед. н. (2000). Скончыў Мінскі мед. інт (1970). 3 1971 Ñ